Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm сабрала новыя дадзеныя пра расейскіх вайскоўцаў 810-й асобнай брыгады марской пяхоты Чарнаморскага Флёту ВМФ РФ, якія ўдзельнічалі ў акупацыі Крыму.
У расьледаваньнях InformNapalm 810-я асобная брыгада марской пяхоты ЧФ ВМФ РФ (в/ч 13140, пункт сталай дысьлякацыі – г. Сэвастопаль, часова акупаваная тэрыторыя Украіны) фігуравала неаднаразова: былі выяўленыя доказы ўдзелу вайскоўцаў гэтага падразьдзяленьня ў агрэсіі супроць Украіны (на Данбасе – 1, 2; у Крыме – 1) і Сірыі. У гэтым матар’яле мы раскрываем дадзеныя яшчэ некалькіх вайскоўцаў 810-й АБрМП, удзел якіх у акупацыі Крыму быў вызначаны з дапамогаю выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT). Таксама зьвяртаем увагу, што ў сьпісе асобаў каманднага складу Збройных Сілаў і прадстаўнікоў улады Расейскае Фэдэрацыі, якім Галоўная вайсковая пракуратура Украіны паведаміла пра падазрэньне, фігуруе толькі намесьнік камандыра 810-й АБрМП ЧФ падпалкоўнік Карпушэнка У.В. Аднак, на нашую думку, у гэты сьпіс сьлед дадаць камандыра в/ч 13140 палкоўніка У. Бяляўскага, бо менавіта ён падпісваў ўзнагародныя пасьведчаньні да мэдалёў за акупацыю Крыму вайскоўцам, выяўленым падчас правядзеньня гэтага расьледаваньня.
Палкоўнік Бяляўскі падпісваў пасьведчаньні да ўзнагародаў за акупацыю Крыму
Фігуранты расьледаваньня выклалі ў сацыяльных сетках свае пасьведчаньні да мэдалёў за акупацыю Крыма. Іх падпісаў камандыр 810-й АБрМП палкоўнік Бяляўскі Уладзімер Анатолевіч. У выніку выведкі адкрытых крыніцаў вызначанае, што палкоўнік У. Бяляўскі меў пасаду камандыра 810-й АБрМП з студзеня 2010 па верасень 2014 году. Зь верасьня 2014 па 2016 г. навучаўся ў вайсковай акадэміі Генэральнага штабу ЗС РФ, з чэрвеня 2016 па верасень 2017 г. быў камандырам 40-й АБрМП Ціхаакіянскага флёту РФ (в/ч 10103), а зь верасьня 2017 г. зьяўляецца камандырам 212-га гвардзейскага акруговага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі малодшых спэцыялістаў танкавых войскаў (в/ч 21250).
Удзельнічаў у баявых дзеяньнях на Паўночным Каўказе. Паводле ўказу прэзыдэнта РФ № 860 з 8 жнiўня 2006 г. Бяляўскаму было нададзенае званьне Герою Расейскае Фэдэрацыі, ён быў узнагароджаны адмысловай узнагародай – мэдалём «Залатая Зорка». Мае некалькі фатаздымкаў, зробленых у розным часе, з прэзыдэнтам РФ Уладзімерам Пуціным.
Верагодна, што гэты дасьведчаны прафэсійны вайсковец ня толькі падпісваў пасьведчаньні да ўзнагародаў сваіх падначаленых за ўдзел у акупацыі Крыму, але й сам асабіста кіраваў падразьдзяленьнямі 810-й АбрМП падчас выкананьня спэцыяльных заданьняў у межах апэрацыі захопу вайсковых аб’ектаў ВМС Украіны ў Крыме.
1. Ганчароў Ільля Ігаравіч (Гончаров Илья Игоревич)
Нарадзіўся 14.01.1994 г., г. Таганрог, РФ. У 2013-2014 гг. праходзіў тэрміновую службу ў 810-й асобнай брыгадзе марской пяхоты ЧФ РФ у г. Сэвастопаль. Удзельнічаў у акупацыі ўкраінскага Крыму, за гэта быў узнагароджаны мэдалём МА РФ “За вяртаньне Крыму”, узнагароднае пасьведчаньне да якога падпісаў камандыр в/ч 13140 палкоўнік Бяляўскі.
Акаўнты сацсетак і архівы фатаздымкаў
2. Бразгуноў Валеры Мікалаевіч (Брязгунов Валерий Николаевич)
Нарадзіўся 15.05.1993 г., г. Росаш, РФ. Праходзіў тэрміновую службу ў 810-й АБрМП ЧФ ВМФ РФ. Таксама выклаў у сацсеткі узнагароднае пасьведчаньне да мэдалю за акупацыю Крыму.
Акаўнты сацсетак і архівы фатаздымкаў
3. Цякучаў Аляксандар (Текучев Александр)
Нарадзіўся 24.01.1995 г., г. Растоў-на-Доне, РФ. Праходзіў тэрміновую службу ў 810-й АБрМП.
Цякучаў таксама ідэнтыфікаваны ў некалькіх групавых фатаздымках з фотаальбому В. Бразгунова, зробленых падчас вайсковай службы.
Гэтае ж фота маецца і ў ягоным уласным фотаальбоме.
Цякучаў не выкладваў фота пасьведчаньня да мэдалю за акупацыю Крыму, аднак у сваім акаўнце сацсеткі ён захоўвае пэрсанальныя фатаздымкі ў вайсковым строі з такім мэдалём.
Апроч гэтага, ён захоўвае фота, зробленае ў сакавіку 2014 г. ля КШМ. З подпісу да гэтага фатаздымку вынікае, што ён зроблены ў Сэвастопалі ў момант правядзеньня фэйкавага “рэферэндуму” падчас акупацыі Крыму.
Скрыншот:
Акаўнты сацсетак і архівы фатаздымкаў
Пададзеныя фотасьведчаньні ёсьць доказам удзелу вайскоўцаў 810-й АБрМП ЧФ ВМФ РФ у акупацыі Крыму. Нагадаем, што паводле дадзеных радыёперахопу ўкраінскай выведкі, вайскоўцы 810-й АБрМП ЧФ, пераапранутыя ў цывільнае адзеньне, атрыманае з вайсковых складоў у Сэвастопалі, разам з падразьдзяленьнямі расейскага спэцназу блякавалі й захоплівалі адміністратыўныя будынкі ў Крыме ў сакавіку 2014 году. Матар’ялы нашага расьледаваньня дадаткова пацьверджваюць гэтыя дадзеныя й удакладняюць інфармацыю пра канкрэтных вайскоўцах, якія выконвалі злачынныя загады камандаваньня 810-й АБрМП.
Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm працягвае зьбіраць і дакумантаваць доказы расейскай ваеннай агрэсіі супроць Украіны, якія выкарыстоўваюць для судовых пазоваў супроць дзяржавы-агрэсара.
Далучайцеся да пашырэньня гэтай інфармацыі!
Зьвесткі пра ўсе падразьдзяленьні ЗС РФ, удзел якіх у вайсковай агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі даведзены праз выведку адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT), можна атрымаць у базе дадзеных супольнасьці InformNapalm – Russian Aggression.
Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа