• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    “Захад-2021”: пагрозы для нацыянальнай бясьпекі Беларусі дасягнулі крытычнага ўзроўню

    on 2021-09-27 | 0 Comment | Беларусь | Галоўнае | Навіны
    • ru
    • by
    • cz
    • tr
    • en
    • lt
    • bg
    • sv
    • no
    • dk
    • at

    У выніку правядзеньня ў Беларусі супольных з РФ стратэгічных вайсковых вышкалаў “Захад-2021” пагрозы для нацыянальнай бясьпекі нашай краіны дасягнулі крытычнага ўзроўню.

    Паказальна, што кіраўніком гэтых вышкалаў з расейскага боку стаўся начальнік Генштабу Збройных Сілаў (далей – ЗС) РФ Валер Герасімаў (рас. Валерий Герасимов) – адзін з ключавых архітэктараў расейскае стратэгіі гібрыднае вайны.

    Фота справа на лева: Валерый Герасімаў, Уладзімір Пуцін і Сяргей Шайгу.

    Пачынаючы з 2013 г. расейская армія ўдасканальвае падчас правядзеньня стратэгічных вышкалаў “Захад” на тэрыторыі Беларусі застасаваньне ўсяго арсэналу сілаў і сродкаў для правядзеньня гібрыдных ваенных апэрацыяў у нашым рэгіёне. Гэтак у 2013 г. ЗС РФ падчас вышкалаў “Захад-2013” мелі магчымасьць адладзіць на тэрыторыі Беларусі мэтоды вядзеньня гібрыднае вайны, застасаваныя ўжо ў баявых умовах у ваеннай агрэсыі супроць Украіны ў 2014 г.

    Падчас вышкалаў “Захад-2017” ЗС РБ на сваёй жа тэрыторыі былі ўцягнутыя ў навучальна-баявое шкаленьне апэратыўнага атачэньня групоўкі NATO ў краінах Балтыі. Для рэалізацыі сцэнару што да захопу Сувалцкага калідору і выхаду расейскай арміі з тэрыторыі РБ да Калінінградзкае вобласьці РФ у межах вышкалаў упершыню адбылося адасабленьне часткі тэрыторыі Беларусі (т.зв. “Вейшнорыя”) і процістаўленьне яе ў якасьці патэнцыйнага ворагу ўсёй астатняй краіне.

    Сёлета вышкалы “Захад-2021” афіцыйна праводзіліся на 4 палігонах Берасьцейскае вобласьці, якая непасрэдна мяжуе з тэрыторыяй Украіны. Ад аднаго з гэтых палігонаў (палігон Берасьцейскі) да мяжы з Украінай усяго некалькі дзясяткаў кілямэтраў.

    З улікам таго, што вышкалы “Захад-2021” у Беларусі зьяўляюцца толькі часткай глябальных расейскіх стратэгічных вышкалаў, якія таксама адбываюцца на 9-ці палігонах РФ, зь вялікай доляй верагоднасьці галоўным аб’ектам выкананьня навучальна-баявых задачаў расейскага войска, у тым ліку і на беларускай тэрыторыі, як і ў 2013-ым годзе, сталася менавіта Украіна. Відавочна, што атачэньне ўкраінскіх вайсковых фармаваньняў заплянаванае зь некалькіх накірункаў, сярод якіх беларускаму, верагодна, нададзенае стратэгічнае значэньне. Зь яго можа быць зьдзейсьненая апэрацыя што да расьсячэньня падразьдзяленьняў украінскае арміі з намерам узяцьця сталіцы Украіны ў аблогу.

    Так званая адзіная рэгіянальная групоўка войскаў (сілаў) РФ і РБ (далей – РГВ (С)), а таксама адзіная рэгіянальная сыстэма супрацьпаветранае абароны (далей – СПА) працягвае нарошчваць сілы і сродкі, пры гэтым іхная асноўная канцэнтрацыя адбываецця ў злучэньнях і фармаваньнях расейскае часткі РГВ (С), перадусім, у 1-й танкавай арміі ЗС РФ. Падразьдзяленьні гэтага асноўнага ўдарнага бронекулаку расейскага войска складаюць касьцяк вайсковага кантынгенту ЗС РФ на вышкалах “Захад-2021” на тэрыторыі Беларусі. Паводле афіцыйных дадзеных МА РФ, на вышкалы “Захад-2021” з Расеі прыбылі каля 2500 вайскоўцаў, аднак ёсьць сур’ёзныя падставы меркаваць, што лічба заніжаная як мінімум у 1,5 разы.

    З пачатку правядзеньня гэтых вышкалаў ЗС РФ зьдзяйсьняюць пераверку ўсяе сыстэмы кіраваньня і кантролю войскамі на заходнім і паўднёва-заходнім стратэгічных напрамках, якія ськіраваныя на падрыхтоўку расейскай арміяй стратэгічнай апэрацыі на эўрапейскім тэатры вайсковых дзеяньняў (далей – ТВД). Паказальна, што паводле словаў начальніка Генштабу ЗС РБ Віктара Гулевіча, РГВ (С) прызначаная для забясьпечаньня бясьпекі ва Усходне-Эўрапейскім рэгіёне, у якім і знаходзіцца Украіна.

    Фота: В.Гулевіч і В.Герасімаў

    Сьлед асабліва адзначыць, што задэкляраваны абарончы фармат вышкалаў “Захад-2021” цалкам не адпавядае рэчаіснасьці. Высоўваньне падразьдзяленьняў расейскае арміі з пунктаў сталае дысьлякацыі (далей – ПСД) і перакідваньне іх на патэнцыйны ТВД у памежны з Украінай рэгіён Беларусі сьведчаць акурат пра наступальны характар дзяньняў.

    Вынікам удзелу ЗС РБ ў вышкалах “Захад-2021” сталася значнае павялічаньне магчымасьці рэалізацыі любога з заплянаваных сцэнароў што да дэстабілізацыі сытуацыі ў РБ дзеля ўвядзеньня расейскага вайсковага кантынгенту і выкарыстаньня Расеяй Беларусі ў якасьці паўнавартаснага вайсковага пляцдарму. Пры гэтым асноўнымі напрамкамі рэалізацыі ваеннай агрэсыі РФ з гэтага пляцдарму могуць стаць як краіны Балтыі, гэтак і Украіна.

    Беларускае войска працягвае інтэграцыю з расейскай арміяй, пры гэтым выконвае ролю выразьніка волі і інтарэсаў РФ. Беларускія жаўнеры практычна ўвесь час удзельнічаюць у вайсковых вышкалах, якія праводзяць пад супольным ці выключна пад расейскім камандаваньнем. Прынамсі іхная колькасьць няўхільна павялічваецца апошнім часам. ЗС РБ праводзіць баявое зладжваньне з расейскімі падразьдзяленьнямі – удзельнікамі ваеннае агрэсыі супроць Грузыі, Сырыі і Украіны.

    Разам з тым расейскае войска пашырае сваю апэратыўную прысутнасьць на тэрыторыі Беларусі. Сьведчаньнем гэтаму ёсьць стварэньне ў Гарадзенскім гарнізоне супольнага з РФ навучальна-баявога цэнтру падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА, на базе якога падразьдзяленьні проціракетнае абароны ПКС ЗС РФ ужо зьдзяйсьняюць баявое дзяжурства.

    Прысутнасьць расейскіх падразьдзяленьняў на тэрыторыі Беларусі пад выглядам правядзеньня вайсковых вышкалаў і спаборніцтваў з улікам наяўнасьці расейскіх вайсковых аб’ектаў мае сталы характар і зьдзяйсьняецца на ратацыйнай падставе. Гэта цалкам нівэлюе афіцыйныя рэляцыі пра нібы вывядзеньне войскаў дзяржавы-агрэсара РФ зь Беларусі да 30.09.2021 г.

    Вышкалы “Захад-2021” таксама спрычыніліся да працягу палітыкі наўмыснага замяшчэньня суб’ектнасьці Беларусі праз актыўнае выкарыстаньне наратываў так званага “Союзного государства”. Гэтак, паводле плянаў вышкалаў “Захад-2021”, было прадугледжанае шкаленьне супрацьдзеяньня ваеннай агрэсыі ў дачыненьні акурат “СГ”. З улікам таго, што ў гэтым хімерным стварэньні зь вялізнай дыспрапорцыяй патэнцыялаў ейных структурных элемэнтаў (РФ і РБ), сярод якіх менавіта Расея мае ўсе шанцы стаць прычынаю гэтае агрэсыі праз правакаваньне чарговага ваеннага канфлікту, Беларусь будзе ўцягнутая ў новую, чужую для яе вайну.

    Выснова

    Жаданьне рэжыму нутранае акупацыі захаваць сваю ўладу любым коштам з дапамогаю РФ спрычыняецца да павялічаньня наўпроставых пагрозаў для ўсяе сыстэмы нацыянальнае бясьпекі да крытычнага ўзроўню, пашырае калідор магчымасьцяў што да ўцягненьня нашае краіны ў справакаваныя РФ ваенныя канфлікты; ператварае тэрыторыю Беларусі на патэнцыяльны тэатар ваенных дзеяньняў.


    Служба маніторынга Беларускай рэдакцыі InformNapalm. Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца! (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Захад-2021

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Пачатак вышкалаў «Захад-2021» і перакідваньне расейскіх зьнішчальнікаў Су-30СМ у Беларусь

      2021-09-22 - 0 Comment
    • Сумнавядомая пскоўская дывізыя ў Беларусі

      2021-09-14 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.