
У выніку OSINT-захадаў, зьдзейсьненых валянтэрамі міжнароднае супольнасьці InformNapalm на крымскім напрамку, у марскім порце Сэвастопалю выяўленае скопішча некалькіх дзесяткаў транспартна-пускавых кантэйнэраў да зэнітна-ракетных комплексаў тыпу С-300, меркавана завезеных для папаўненьня баявых запасаў зэнітна-ракетных палкоў акупацыйных войскаў РФ, разгорнутых на паўвысьпе.
У марскім порце г. Сэвастопалю (АР Крым, акупаваная Расеяй паўвыспа, Украіна) выяўленыя ля 40 адзінак транспартна-пускавых кантэйнэраў да зэнітна-ракетных сыстэмаў С-300. Фатаздымак датаваны 3 лютага 2016 году.
Дакладнае мейсца захоўваньня зэнітных ракетаў – каля збожжасховішча, раён прычалаў № 13 і 14, дзе звычайна швартуюцца караблі ВМФ РФ. Каардынаты: 44°37’28.1″N 33°33’30.2″E.
Мы мяркуем, што гэтыя транспартна-пускавыя кантэйнэры да зэнітна-ракетных комплексаў С-300 былі дастаўленыя ў акупаваны Крым нядаўна. Цалкам магчыма, яны прызначаюцца для папаўненьня боекамплектаў 12-га і 18-га зэнітна-ракетных палкоў, дысьлякаваных у Сэвастопалі і Феадосіі, 31-й дывізыі СПА 4-й арміі ВПС і СПА ЗС РФ.
Даведка:
– 12-ы зэнітна-ракетны полк, в/ч 85702 (г. Сэвастопаль): два дывізыёны ЗРК С-300ПМ. Дывізыён ЗРК С-300ПМ складаецца з КП 5Н63С з радыёлякатарамі падсьвятленьня й навядзеньня (РПН) 30Н6Е, дэтэктару нізкіх вышыняў 76Н6 і дзьвюх зэнітных ракетных батарэяў, кожная зь якіх мае 4 пускавыя ўстаноўкі 5П85СЕ на самаходным шасі МАЗ-547, зараджальнай машыны 22Т6Е і транспартнай машыны 5Т58Е. 3 адз. ЗРПК 96К6 “Панцыр-С1”.
– 18-ы зэнітна-ракетны полк (г. Феадосія): два дывізыёны ЗРК С-300ПМ. Дывізыён ЗРК С-300ПМ складаецца з КП 5Н63С з радыёлякатарамі падсьвятеньня й навядзеньня (РПН) 30Н6Е, дэтэктару нізкіх вышыняў 76Н6 і дзьвюх зэнітных ракетных батарэяў, кожная зь якіх мае 4 пускавыя ўстаноўкі 5П85СЕ на самаходным шасі МАЗ-547, зараджальнай машыны 22Т6Е і транспартнай машыны 5Т58Е.
У зьвязку з гэтым варта згадаць інфармацыю, распаўсюджаную афіцыйнымі расейскімі крыніцамі, пра нарошчваньне групоўкі войскаў у Крыме, якое вайсковае камандаваньне Збройных сілаў Расеі зьдзейсьніла ў межах «плянавых вайсковых вышкалаў». У выніку «вышкалаў» начальнік Генэральнага штабу ЗС РФ Валеры Герасімаў і міністар абароны Сяргей Шайгу даклалі Пуціну пра хаду праверкі баявой гатоўнасьці войскаў Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА).
У захадах што да раптоўнай праверкі боегатоўнасьці ПВА ўдзельнічаюць ля 8 тысячаў вайскоўцаў, да 900 адзінак вайсковае тэхнікі, ля 50 баявых караблёў, 200 лятакоў і гэлікоптэраў. Таксама былі прыведзеныя ў боегатоўнасьць войскі і сродкі ПВА, у тым ліку і ў акупаваным Крыме, у частках, якія ня ўдзельнічалі ў непасрэдных выхадах. Мэта «вышкалаў» – адпрацоўка навыкаў рэагаваньня на небясьпеку ў дачыненьні да паўвыспы.
Таксама не выключаецца перакідваньне гэтых зэнітных ракетаў у Сірыю, дзе Расея нядаўна разгарнула зэнітна-ракетныя комплексы вялікае далёкасяжнасьці. Хаця гэты варыянт малаверагодны, бо няма сэнсу перавозіць гэтыя ракеты з Наварасійска або іншага порту ў Сэвастопаль і затым перагружаць іх дзеля далейшай выправы ў Сірыю.
Расьледаваньне зьдзейсьнілі Nikolay Mahno і Міхаіл Кузьняцоў.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа