• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вызначаныя дадзеныя расейскіх маракоў, якіх узнагародзілі за ваенныя злачынствы ў Крыме й Сірыі

    on 2019-11-06 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    У выніку правядзеньня выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі выяўленыя чарговыя доказы ўдзелу маракоў вялікага дэсантнага карабля (ВДК) «Ямал» 197-й брыгады дэсантных караблёў Чарнаморскага флёту ВМФ РФ у ваенных злачынствах супроць Украіны й Сірыі.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Шаўчэнка Міхаіл Уладзімеравіч (рас. – Шевченко Михаил Владимирович)

    Нарадзіўся 30.11.1990 г., г. Таганрог Растоўскае вобласьці, РСФСР. З 2013 г. праходзіў вайсковую службу ў ВМФ РФ. У 2014 г. служыў на ВДК «Ямал» 197-й БрДК (в/ч 72136, дысьлякацыя – часова акупаваны Крым, Сэвастопаль).  Удзельнічаў у спэапэрацыі захопу ўкраінскае паўвыспы Крым і ў ваеннай агрэсіі РФ супроць Сірыі.

     

     

     

     

    У групавым фатаздымку, выяўленым у фотаальбоме М. Шаўчэнкі, зафіксаваныя фігуранты нашага папярэдняга расьледаваньня – Раман Захезін і Руслан Серыкбаеў:

    У другім шэрагу сядзяць на кукішках: першы леваруч – Шаўчэнка, трэці – Захезін, чацьверты – Серыкбаеў

    Міхаіл Шаўчэнка у сваім акаўнце выклаў фота мэдалю ад Міністэрства абароны РФ за ўдзел у акупацыі Крыму, а таксама ўзнагароднага пасьведчаньня да яго:

    У камэнтарох да фатаздымку ягоны сябар скардзіцца, што да гэтага часу, нягледзячы на ​​абяцаньні, не атрымаў такі мэдаль. У адказ яму Шаўчэнка піша (падаем у арыгінале з захаваньнем артаграфіі й пунктуацыі): «…ну мы тоже не как все получили. Сначала можно так сказать участвовали в этом потом по шустрому в Сирию сбежали.».

    Скрыншот фота й камэнтароў да яго

    • Фота, скрыншоты, архівы М. Шаўчэнкі

      https://www.ok.ru/profile/555657245793 (http://archive.fo/gh2tn)
      http://archive.fo/c93ri
      http://archive.fo/PUL7G
      http://archive.fo/Jl4Za

      https://vk.com/skeminok (http://archive.fo/DMvU9)
      http://archive.fo/9FOoF
      http://archive.fo/Wyp7D

    Фотадоказы з фотаальбому наступнага фігуранту нашага расьледаваньня Кірыла Куліка пацьверджваюць словы Шаўчэнкі пра Сірыю.

    Кулік Кірыл Іванавіч (рас. – Кулик Кирилл Иванович).

    Нарадзіўся 18.01.1993 г., с. Пералюб Саратаўскае вобласьці, РФ. У 2013-2014 гг. праходзіў вайсковую службу ў ВМФ РФ. У 2014 г. служыў на ВДК «Ямал» 197-й БрДК. Удзельнічаў у спэапэрацыі захопу ўкраінскае паўвыспы Крым і ў ваенных дзеяньнях РФ супроць Сірыі.

     

     

     

     

     

     

    Кулік апублікаваў фота двух сваіх мэдалёў: за акупацыю Крыму й за ўдзел у ваеннай апэрацыі ў Сірыі.

    Раней мы паведамлялі, што ВДК «Ямал» удзельнічаў у так званым «сірыйскім экспрэсе», а пасьля афіцыйнага абвяшчэньня пра пачатак ваеннай апэрацыі ў Сірыі, усіх датычных Міністэрства абароны РФ пачало актыўна ўзнагароджваць.

    Чытайце таксама: Мэдальны залік Расеі ў ваеннай апэрацыі ў Сірыі, частка I, частка ІІ

    Кірыл Кулік быў апазнаны ў фота ніжэй з фотаальбому Міхаіла Шаўчэнкі.

    Першы леваруч М.Шаўчэнка, трэці – К.Кулік

    • Фота, скрыншоты, архівы К. Куліка

      https://www.ok.ru/profile/354529872789 (http://archive.is/HHEz5)

      https://vk.com/kulikkirill (http://archive.fo/pmXfA)
      http://archive.fo/Speih

          

    Ніжэй падаем яшчэ адное фота з фотаальбому Міхаіла Шаўчэнкі, зробленае падчас сьвяткаваньня на ВДК «Ямал» дня Нептуна. У ім апроч самога Шаўчэнкі (пазначаны лічбай 1) і Кірыла Куліка (2), зафіксаваныя таксама фігуранты папярэдняга расьледаваньня Руслан Серыкбаеў (4) і Раман Войцех (5). Таксама ў фота зафіксаваны Іван Церахаў (3), якога Шаўчэнка пазначыў у фатаздымку і з дапамогаю якога мы выявілі яшчэ аднаго мэдаліста.

     

    Церахаў Іван Валер’евіч (рас. – Терехов Иван Валерьевич)

    Нарадзіўся 09.03.1993 г., г. Краснаярск, РФ. У 2013-2014 гг. праходзіў вайсковую службу ў ВМФ РФ. У 2014 г. служыў на ВДК «Ямал» 197-й БрДК. Удзельнік спэцапэрацыі захопу ўкраінскае паўвыспы Крым.

     

     

     

     

     

     

    У акаўнце Церахава выяўленыя фатаздымкі, які пацьверджваюць ягоны ўдзел у ваеннай апэрацыі захопу Крыму.

    Апроч гэтага, Церахаў апублікаваў фатаздымкі сваіх дакумантаў, якія сьведчаць пра слушнасьць пазначых ім у акаўнтах сацсетак пэрсанальных дадзеных:

    Вызначанае, што пасьля дэмабілізацыі Іван Церахаў пачаў працаваць у суднаходнай кампаніі «Транзит-СВ».

    • Фота, скрыншоты, архівы І. Церахава

      https://www.ok.ru/profile/587051369270 (http://archive.fo/jxqVH)
      http://archive.fo/fYe1D
      http://archive.fo/sVn1W
      http://archive.fo/9x1GK

      https://vk.com/id240327543 (http://archive.fo/18Ghm)
      http://archive.fo/kBRpu
      http://archive.fo/1eu4i

    Сярод сяброў Кірыла Куліка выяўленыя два маракі ВДК «Ямал» Уладзімер Яромін і Аляксей Шатылін. Іх гэтаксама, як і Куліка, паводле загаду міністра абароны РФ № 349 узнагародзілі мэдалямі за ўдзел у ваеннай апэрацыі ў Сірыі.

    Яромін Уладзімер Сяргеевіч (рас. – Еремин Владимир Сергеевич)

    Нарадзіўся 01.06.1992 г., г. Саратаў, РФ. Удзельнічаў у ваеннай агрэсіі РФ супроць Сірыі. Станам на 2017 год працягваў вайсковую службу ў ВМФ РФ.

     

     

     

     

     

     

    У фотаальбоме Яроміна маецца фота, зробленае на борце карабля. Мы параўналі яго з кадрам зь відэасюжэту з назвай «Репортаж с борта БДК «Ямал», які Яромін апублікаваў на сваёй старонцы. Паводле аднолькавых характэрных асаблівасьцяў можна сьцьвярджаць, што фота зробленае на борце менавіта ВДК «Ямал».

    Фота мэдалю за ўдзел у ваеннай апэрацыі ў Сірыі:

    • Фота, скрыншоты, архівы У. Яроміна

      https://www.ok.ru/erema64 (http://archive.fo/tTvK3)
      http://archive.fo/4epSB
      http://archive.fo/iwWXX

      https://vk.com/erema64 (http://archive.fo/L2clJ)
      http://archive.fo/WsOsF
      http://archive.fo/MtpdI

    Шатылін Аляксей Аляксеевіч (рас. – Шатылин Алексей Алексеевич).

    Нарадзіўся 31.10.1993 г., г. Шахты, РФ. Удзельнічаў у ваеннай агрэсіі РФ супроць Сірыі. Станам на 2016 год  служыў у ВМФ РФ.

     

     

     

     

     

     

    Ніжэй падаем фота, зробленае на борце ВДК «Ямал». Аляксей Шатылін (леваруч) зафіксаваны разам з сваім таварышам у службе ля 57-мм артылерыйскай устаноўкі АК-725.

    Параўнаньне фота з фотаальбому Шатыліна й фатаздымку карабля «Ямал» з рэсурсу navsource.narod.ru.

    Аляксей Шатылін таксама апублікаваў у сваім акаўнце фота мэдалю за ўдзел у ваеннай апэрацыі ў Сірыі:

    • Фота, скрыншоты, архівы А. Шатыліна

      https://ok.ru/profile/514803162068 (http://archive.fo/VRmjX)
      http://archive.fo/WBigi
      http://archive.fo/fncsM

      https://vk.com/id134629884 (http://archive.fo/pNOzI)
      http://archive.fo/5dxW6
      http://archive.fo/mWM8T

    Выснова

    Гэтае расьледаваньне раскрывае асабістыя дадзеныя вайсковых злачынцаў Расейскае Фэдэрацыі, якія ня толькі ўдзельнічалі ў апэрацыі захопу Крыму, але й выконвалі злачынныя загады вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва РФ у Сірыі. Пададзеныя факты сьведчаць пра тое, што Расея злачынным чынам выкарыстоўвае ўласныя Збройныя сілы для дасягнення геапалітычных мэтаў. Нагадаем, што раней міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm сабрала дадзеныя пра 116 чальцоў экіпажаў ПКС РФ, якія зьдзяйсьнялі ракетна-бомбавыя ўдары па тэрыторыі Сірыі, у тым ліку па жылых кварталах населеных пунктаў. Вынікам сталіся тысячы ахвяраў сірыйскага цывільнага насельніцтва, былі зруйнаваныя шпіталі, рынкі, школы і іншыя аб’екты інфраструктуры. Санкцыйныя захады ўзьдзеяньня маюць быць ужытыя ня толькі ў дачыненьні да тых, хто аддаваў злачыныя загады з Крамля, але й да тых, хто іх непасрэдна выконваў.

    Чытайце таксама: Асабістыя дадзеныя 116 афіцэраў ПКС РФ, якія зьнішчаюць мірнае насельніцтва ў Сірыі (інфаграфіка)

    Супольнасьць InformNapalm працягвае напаўняць самую вялікую адкрытую для карыстальнікаў базу дадзеных OSINT-расьледаваньняў што да расейскай ваеннай агрэсіі. Гэтыя матар’ялы таксама ўваходзяць у доказавую базу ў судовых працэсах Украіны супроць Расеі.


    Зь інфармацыяй пра ўсе выяўленыя супольнасьцю InformNapalm падразьдзяленьні Збройных сілаў Расейскае Фэдэрацыі, што ўдзельнічалі ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі, можна азнаёміцца ў базе дадзеных Russian Aggression.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: 197-я БрДК197-я брыгада дэсантных караблёўанэксія Крымув/ч 72136ВДК "Ямал"ВМФ РФКрымрасейская агрэсіяСірыяСэвастопальЧарнаморскі флёт

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.