• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Асабовы склад ракетнага катэра Р-60 ўдзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны

    on 2020-02-11 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Грузія | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pt
    • en
    • bg

    Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm сабралі новыя доказы пра ўдзел расейскіх вайскоўцаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны ў Крыме. Вызначанае, што асабовы склад вялікага ракетнага катэру (ВРК) Р-60 з складу 41-й брыгады ракетных катэраў Чарнаморскага флёту ВМФ РФ падчас спэцапэрацыі захопу Крыму ўдзельнічаў у блякаваньні караблёў ВМС Украіны ў бухце Данузлаў. За ўдзел у ваеннай агрэсіі супроць Украіны экіпаж карабля Р-60 узнагароджаны мэдалямі Міністэрства абароны РФ. Цікава, што камандыр гэтага карабля быў узнагароджаны ня толькі за акупацыю Крыму, але й за ўдзел у расейскай ваеннай кампаніі супроць Грузіі.

    Два дывізіёны 41-й брыгады ракетных катэраў

    У склад 41-й БрРК ЧФ ВМФ РФ (в/ч 72165, пункт сталае дысьлякацыі – часова акупаваны Крым, г. Сэвастопаль) уваходзяць два дывізіёны: 166-ы Наварасійскі дывізіён малых ракетных катэраў (166-ы ДМРК) і 295-ы Сулінскі дывізіён ракетных катэраў (295-ы ДРК).

    Караблі абодвух дывізіёнаў удзельнічалі ў спэцапэрацыі захопу Крыму. Супольнасьць InformNapalm ужо падавала інфармацыю пра ўдзел 166-й ДМРК у ваеннай агрэсіі супроць Украіны. У гэтым расьледаваньні мы публікуем зьвесткі пра расейскіх агрэсараў з 295-га ДРК, а менавіта пра чальцоў экіпажу вялікага ракетнага катэра Р-60 (бартавы нумар 955).

    Р-60 – вялікі ракетны катэр праэкту 12411, прызначаны для зьнішчэньня баявых надводных караблёў супраціўніка, дэсантных і транспартных сродкаў у моры, пунктах базаваньня, марскіх груповак і іхнага прыкрыцьця, а таксама для прыкрыцьця сваіх караблёў і суднаў ад надводных і паветраных пагрозаў.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    У фатаздымку ніжэй зафіксаваныя расейскія ваенныя злачынцы Канстантын Цяжко (леваруч) і Алег Лёвачкін (праваруч) з мэдалямі за акупацыю Крыму. Гэтае фота яны абодва выклалі ў сваіх акаўнтах сацыяльных сетках.

    екіпаж ракетного катера Р-60

     

    Алег Лёвачкін (рас. – Лёвочкин Олег)

    Нарадзіўся 15.10.1990 г. у г. Стаўрапаль, РСФСР. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў на ВРК Р-60. Удзельнік ваеннай спэцапэрацыі захопу ўкраінскага Крыму.

     

     

     

     

     

    Да фатаздымку карабля, на якім служыў, Лёвачкін дадаў подпіс (падаем тут і далей у арыгінале з захаваньнем артаграфіі й пунктуацыі): “Вотан наш красавчик рка р-60″.

     

    ракетний катер Р-60

     

    У фотаальбоме акаўнта сацсеткі «ОК» Алега Лёвачкіна выяўленае фота, зробленае на борце ракетнага катэра. У выніку параўначага аналізу гэтага фота з даступнымі ў адкрытым доступе фатаздымкамі ВРК Р-60 пацьверджанае, што Лёвачкін служыў менавіта на гэтым караблі.

    • Старонкі, фота й архівы А. Лёвачкіна

      https://ok.ru/profile/344022629202 (http://archive.ph/57vvO)
      http://archive.is/uSqbc
      http://archive.ph/MBFmZ
      https://ok.ru/profile/584631545604 (http://archive.ph/K7rWs)
      http://archive.is/evYZH
      http://archive.ph/U6Rbp

      https://vk.com/olyovochkin (http://archive.li/TNYsP)
      http://archive.ph/auyDV
      http://archive.ph/0cqkC
      https://vk.com/oleg.vianor (http://archive.is/HFR1f)
      http://archive.ph/WIk2W
      http://archive.ph/l2WnW

       

    Цяжко Канстантын (рас. – Тяжко Константин)

    Нарадзіўся 10.11.1990 г. у г. Ізабільны, Ізабільненскі раён Стаўрапальскага краю, РСФСР. Вайсковую службу праходзіў на ВРК Р-60. Удзельнік ваеннай спэцапэрацыі захопу ўкраінскага Крыму.

     

     

     

     

    У сваім акаўнце сацсеткі «VK» у якасьці вайсковага фармаваньня, у якім служыў у 2013-2014 гг., К. Цяжко пазначыў 41-ю БрРК (в/ч 72165):

    Фота ракетнага катэра Р-60, якое выклаў у сваім акаўнце, ён падпісаў: “Мой катерок”:

    • Старонкі, фота й архівы К. Цяжко

      https://ok.ru/profile/526512854676 (http://archive.ph/qGk9l)
      http://archive.ph/4MrUM
      http://archive.ph/0i4NE

      https://vk.com/id69276030 (http://archive.is/3VNDU)
      https://vk.com/id228404173 (http://archive.is/WXQi9)
      http://archive.ph/INM1q
      http://archive.ph/40pkl

    Камандыр вялікага ракетнага катэра Р-60

    У сакавіку 2014 году асабовы склад ВРК Р-60 удзельнічаў у блякаваньні караблёў ВМС Украіны ў бухце Данузлаў.

    Раней супольнасьць InformNapalm падавала інфармацыю пра ўдзел у блякаваньні ўкраінскіх караблёў таксама і асабовага складу ракетнага крэйсэра «Масква».

    Камандырам ВРК Р-60 падчас зьдзяйсьненьня спэцапэрацыі захопу Крыму быў капітан 3-га рангу Кузьмін Яўген Юр’евіч (рас. – Кузьмин Евгений Юрьевич). Фота Яўгена Кузьміна й падрабязную інфармацыя пра яго апублікавала расейскае выданьне «Флаг Родины» (№83 з 30.10.2015 г.) (архіў).

    У 2003 годзе Яўген Кузьмін скончыў Вайскова-марскі інстытут радыёэлектронікі імя А. Папова. Сьпярша ён быў прызначаны камандырам 4-й і 7-й баявой часткі (БЧ сувязі й радыётэхнічная (кіраваньня) адпаведна) вялікага ракетнага катэра Р-71. Потым там жа служыў у якасьці памочніка. Пасьля сканчэньня вышэйшых афіцэрскіх курсаў прызначаны на пасаду старэйшага памочніка камандыра малога ракетнага карабля «Самум», а ў верасьні 2012 году – камандыра ВРК Р-60. Узнагароджаны мэдалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» ІІ ступеню, мэдалём «За вайсковую доблесьць» II ступеню (за баявую службу ракетнага катэра ў Міжземным моры), мэдалём Ушакова. Пасьля акупацыі Крыму Расеяй Яўген Кузьмін працягваў зьдзяйсьняць камандаваньне вялікім ракетным катэрам Р-60.

    Характэрна, што ўзнагароду «За заслугі перад Айчынай» ІІ ступеню Яўген Кузьмін атрымаў за ўдзел у расейскай ваеннай агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 г. Падчас правядзеньня гэтага расьледаваньня выяўленае, што Кузьмін фігуруе ў сьпісе ўзнагароджаных грамадзянаў РФ за ўдзел у расейска-грузінскай вайне 2008 г. У гэтым сьпісе пададзенае ягонае поўнае імя, з дапамогаю гэтай інфармацыі мы вызначылі таксама ягоную дату нараджэньня й мейсца жыхарства.

    Супольнасьць InformNapalm выявіла фатаздымак Яўгена Кузьміна з пазначанымі вышэй узнагародамі. У гэтым фатаздымку Я. Кузьмін зафіксаваны таксама й з мэдалём «За возвращение Крыма» (рас.).

    Выснова

    Камандыр карабля ВРК Р-60 Яўген Кузьмін дагэтуль не фігуруе ў сьпісе вайсковых службовых асобаў камандаваньня Збройных сілаў і прадстаўнікоў улады Расейскае Фэдэрацыі, якім Генэральнаю пракуратураю Украіны паведамленае пра падазрэньне (1, 2). Вялікі ракетны катэр Р-60 таксама не пазначаны ў пераліку караблёў, якія Расейская Фэдэрацыя задзейнічала ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны. У зьвязку з выяўленьнем новай факталягічнай інфармацыі, валянтэры супольнасьці InformNapalm адкрыта зьвяртаюцца да дзяржструктураў Украіны й заклікаюць іх зьдзейсьніць усе належныя працэсуальныя дзеяньні ў дачыненьні да камандыра й чальцоў экіпажу ВРК Р-60 Чарнаморскага флёту ВМФ РФ, якія ў 2014 годзе ўдзельнічалі ў спэцапэрацыі акупацыі Крыму.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Загалоўнае фота – shipspotting.com.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: 166-ы ДМРК295-ы ДРК295-ы Сулінскі дывізіён ракетных катэраў41-я БрРК41-я брыгада ракетных катэраў66-ы Наварасійскі дывізіён малых ракетных катэраўанэксія Крымув/ч 72165ваенная агрэсія РФ супроць ГрузііДанузлаўР-60СэвастопальЧарнаморскі флётЧФ ВМФ РФЯўген Кузьмін

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • «Русский Крым/Мир» Сяргея Ціханоўскага

      2020-07-23 - 0 Comment
    • Экіпаж малога ракетнага карабля “Штыль” ЧФ РФ удзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны

      2020-04-27 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.