• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расея рыхтуецца да вайны: новая вайсковая база ля мяжы з Украінай

    on 2016-06-23 | 0 Comment | Актуальна | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • lt
    • bg

    OSINT-экспэрты міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm працягваюць адсочваць перадысьлякацыю падразьдзяленьняў ЗС РФ на ўсёй працягласьці мяжы Расеі з Украінай і Беларусьсю. Мілітарызацыя памежных з Украінаю і Беларусьсю раёнаў РФ маштабная і ёсьць рэальнай пагрозаю ня толькі для гэтых краінаў, але й для Захада. Мы прысьвяцілі гэтую публікацыю гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, пасьля 75 год, на зямлі, палітай крывёю мільёнаў ейных абаронцаў, працягваецца вайсковая агрэсія, але ўжо з боку іншай «братэрскай» краіны.

    Напрацягу двух тыдняў у міжнароднае інфармацыйнае прасторы быў значны рэзананс з нагоды пачатку разгортваньня вайсковых базаў ля мяжы з Украінай і Беларусьсю. Адныя даведваліся, дзе месьцяцца Клінцы ў Бранскае вобласьці, уважліва вывучаючы адлегласьць да Чарнігава і Гомеля, іншыя з эксклюзыўнымі правамі ад ананімных інфарматараў раптам пачалі казаць пра яшчэ адную базу, якая разбудоўваецца ў Валуйках Белгарадзкае вобласьці РФ ля мяжы з Харкаўскай вобласьцю Украіны, і пра перакідваньне ў гэты горад 23-й АМСБр з Самары. Пра разбудову гэтай базы было вядома яшчэ з восені 2015 году, праз абвешчаныя тэндэры Мінабароны РФ.

    Пра перакідваньне ж 23-й АМСБр InformNapalm паведамляў яшчэ ў студзені 2016 году, падаючы інфармацыю, што вайскоўцы гэтага вайсковага злучэньня адсьвяткавалі Новы год у модульных казармах на тэрыторыі базы. Мы не ўдзельнічаем у пагонях за сэнсацыямі, але толькі падаем для нашай аўдыторыі інфармацыю, атрыманую ў выніку OSINT-дасьледаваньняў.

    Новая база 23-й АМСБр (в/ч 65349 – Самара ЦВА, в/ч 34670 – Валуйкі ЗВА) у гэты момант знаходзіцца на тэрыторыі аэрадрому гораду Валуйкі Белгарадзкае вобласьці. Капітальнае ж будаўніцтва паводле дзяржтэндэру Мінабароны РФ непадалёк Валуек у сяле Солаці зьдзяйсьняе прадпрыемства «Спецстрой» (рас.) (каардынаты).

    1_06042016_2

    Фота будаўніцтва вайсковага гарадку ў с.Солаці

    13512197_504966383030723_4356896462805465887_n

    Спадарожнікавы фатаздымак з кастрычніка 2015 году, які зафіксаваў разбудову вайсковага гарадку ў с.Солаці

     

    У лютым 2016 году «Спецстрой» перадаў больш за дзьвесьці вагончыкаў з модульнымі канструкцыямі для абсталяваньня часовага мейсца знаходжаньня для адной тысячы чалавек. Новы ж вайсковы гарадок для в/ч з Самары ў Белгарадзкай вобласьці мае быць перададзены замоўцу ў лістападзе гэтага году.

    У спадарожнікавым фатаздымку, які зафіксаваў лягер 23-й АМСБр у Валуйках станам на кастрычнік 2015 году, можна выразна пабачыць модульныя будынкі тыпу АПЛ-500, якія выкарыстоўваюцца на палігонах «Кадамаўскі» і «Кузьмінскі» у Растоўскае вобласьці.

    Valuyki 15102015

    Тэрыторыя лягеру павялічвалася праз прыбыцьцё новых вайскоўцаў з Самары, для якіх ставілі часовыя вайсковыя намёты (архівы 1, 2, 3).

    SGQOoqVoqvM Valuiki palatki

    Паведамленьне пра перакідваньне 23-й АМСБр у Валуйкі ня ёсьць таямніцаю, бо 23 лютага 2016 г. на плошчы гораду адбыўся марш з паказальным выступам выведнікаў гэтага падразьдзяленьня й з асабістым удзелам часовага выканаўцы абавязкаў камандыра 23-й гвардзейскай асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 65349) палкоўніка Сяргея Казачкова.

    Kazachkov

    Апроч камбрыга Казачкова ва ўзнагародных дакумантах, выдадзеных вайскоўцам в/ч 65349 у Валуйках, «засьвяціўся» камандыр 1-й батальёна-тактычнай групы – падпалкоўнік А. Негара.

    6Vl23NhF6JYЗаўвага: батальённа-тактычныя і ротна-тактычныя групы (БТГр / РТГр) добра вядомыя ў кантэксьце «растоўска-ўкраінскіх камандыровак». Гэта незалежныя мабільныя зводныя групы ў складзе мотастралковых падразьдзяленьняў, узмоцненыя танкавай ротай (узводам), зьмяшаным артдывізіёнам (батарэяй) ствалавой артылерыі і РСЗВ, вайсковым СПА, таксама выведнікамі і іншым забесьпячэньнем. Падчас актыўнай фазы канфлікту на Данбасе, пачынаючы зь вясны 2014 году, мы назіралі дзясяткі БТГр і РТГр, збольшага ў Растоўскае вобласьці (гэтаксама ў Белгарадзкай і Варонежскай абласьцёх), некаторыя зь якіх прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяньняў на Данбасе.

    Парк узбраення й тэхнікі 23-й АМСБр ў Валуйках знаходзіцца непадалёк лягеру. У панарамным фота ніжэй з магчымасьцю павялічэньня можна пабачыць дзясяткі аўтамабіляў «КамАЗ» рознай мадыфікацыі, як бартавыя тэнтаваныя машыны, гэтак і з адмысловым прызначэньнем.

    U7D5WW2ZibA

    Тэхніка й ўзбраеньне, сканцэнтраванае на тэрыторыі дзейнага аэрадрому г. Валуйкі:

    Найноўшыя бронетранспартэры тыпу БТР-82А. Адметныя ідэнтыфікацыйныя асаблівасьці – камуфляжнае фарбаваньне, чырвоныя бартавыя нумары (у гэтым выпадку бартавы «234») і тактычны знак у выглядзе чырвонага квадрата з трыма кропкамі, а таксама вайсковыя рэгістрацыйныя нумары колавай тэхнікі ЗС РФ зь індэксам «76», якія сьведчаць пра прыналежнасьць да Цэнтральнае вайсковае акругі (ЦВА). У зьвязку з гэтым варта нагадаць, што вайскоўцы й бронетранспартэры 23-й брыгады з пазначанымі вышэй адметнымі асаблівасьцямі (бартавыя нумары й тактычныя знакі чырвонага колеру) InformNapalm фіксаваў у Растоўскае вобласьці і ва Украіне. На Данбасе ЗС РФ выкарыстоўвалі БТР-80, выведзеныя з штату брыгады пасьля частковага пераўзбраеньня на новыя БТР-82А, якія былі задзейнічаныя тактычнай групай 23-й АМСБр ва «ўкраінскай камандыроўцы» і потым былі перададзеныя «арміі наваросіі», гл. «Бронетэхніка й асабовы склад 23-й самарскай брыгады ў складзе НЗФ «наваросіі»».

    btr

    • Пэўная колькасьць старэнькіх бронетранспартэраў БТР-80 зноў жа з знаёмым чырвоным ідэнтыфікацыйным маркаваньнем – бартавымі нумарамі й тактычнымі знакамі гэтай АМСБр.

    btr-80

    • Буксаваныя 152-мм гаўбіцы «Мста» з модульнымі артылерыйскімі цягачамі на шасі «КамАЗ-63501» (архівы 1, 2, 3, 4) з ужо белымі тактычнымі знакамі брыгады ў выглядзе таго ж квадрата з трыма кропкамі, якія належаць 1-й гаўбічнай артылерыйскай батарэі. На фота камэнтары вайскоўцаў 23-й АМСБр пра новае мейсца службы й геалякацыя – Валуйкі.

    msta b

    1NMCQ5nqX0A

    • Аўтатранспарт на базе «Урал», у тым ліку і адмысловая тэхніка (перасоўная майстэрня) на базе гэтых аўтамабіляў з нумарным індэксам “76» ЦВА з знаёмымі тактычнымі знакамі брыгады. А таксама тэхніка кіраваньня, сувязі й забесьпячэньня брыгады, КШМ на базе БТР і аўтамабіляў.

    kshM

    ural spec

    Непадалёк мейсца дысьлякацыі «тэлепартаванай» з Цэнтральнай вайсковай у Заходнюю вайсковую акругу брыгады будуецца палігон, які будуць выкарыстоўваць для тактычных заняткаў, навучальных стрэльбаў і баявой падрыхтоўкі асабовага складу.

    poligon

    Напачатку чэрвеня 2016 году было зафіксаванае перакідваньне падразьдзяленьня СПА з ЗРК “Аса” і, меркавана, аднаго з падразьдзяленьняў выведвальнага батальёну, якія былі зафіксаваныя падчас разгрузцы ў Валуйках і пазьней ужо непасрэдна на тэрыторыі вайсковай базы. Прыбыцьцё першых эшалёнаў з узбраеньнем і тэхнікай 23-й АМСБр (архіў 1, 2) было зафіксаванае і ў траўні 2016 году.

    Osa 4

    Osa 1  Osa 2

    mai

    Паводле нашых ацэнак, на гэты момант у Валуйкі перадысьлякаванае прыблізна 30-40% асабовага складу 23-й АМСБр. Сярод перакінутых падразьдзяленьняў зафіксаваныя мотастралкі, выведнікі, частка артылерыі і СПА, а таксама кіраваньне і забесьпячэньне гэтага вайсковага злучэньня.

    У якасьці бонусу для чытачоў падаем невялікае відэа пра казус, які адбыўся з вайскоўцамі супрацьпаветранае абароны 23-й АМСБр падчас здачы нарматыў, і якія ў гэты момант знаходзяцца ў Валуйках.

    Даведка: 23-я асобная мотастралковая брыгада, в/ч 34670 (Белгарадзкая вобласьць, г. Валуйкі і с. Солаці, на гэты момант паэтапна перакідваецца з г. Самара ЦВА, перадысьлякацыя мае скончыцца да канца 2016 году. Раней мела нумар: в/ч 65349 – Самара).

    Структура: Кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-і мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі, узвод кіраваньня і радыёлякацыйнай выведкі, узвод кіраваньня, рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.

    Узбраеньне й тэхніка: 40 адз. Т-72БМ, 1 адз. Т-72БК, 130 адз. БТР-82АМ, 15 адз. БТР-80, 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ-21 «Град», 36 адз. 152-мм СГ 2С3 «Акацыя» (зафіксаваныя 152-мм буксаваныя гаўбіцы «Мста-Б»), 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9А33БМ2(3) «Аса», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Victory Krm і Іраклі Камахідзэ на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэраў міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
    donate

    Tags: 23-я АМСБрв/ч 34670в/ч 65349Валуйкілінія наступурасейская агрэсія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.