• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Супроць рупараў расейскай машыны прапаганды зьдзейсьненая ўдарная апэрацыя #op256thDay

on 2016-09-15 | 0 Comment | Hacker | Відэа | Грамадзтва | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Хактывісты з кібэральянсу ўкраінскіх групаў FalconsFlame, RUH8, Trinity і СyberHunta зьдзейсьнілі супольную маштабную апэрацыю #op256thDay прысьвечаную Дню праграміста. Дзень праграміста сьвяткуюць адмыслоўцы сфэры IT-тэхналёгіяў у 256-ы дзень году. У невысакосны год сьвята прыпадае на 13 верасьня, у высакосны – на 12 верасьня.

Мэтаю апэрацыі было зрабіць ін’екцыі «сыроваткі праўды» прапагандысцкім і «ўрадавым» рэсурсам так званых марыянэткавых бандфармаваньняў «Л/ДНР» і іншых расейскіх сайтаў, якія забясьпечваюць функцыянаваньне інфармацыйнае кампанэнты тэрарыстычнай вайны супроць Украіны.

Частка рэсурсаў была зьнішчаная (адключэньне даменаў, хостынгу й выдаленьне ўсіх бэкапаў), частка зазнала дэфэйс з напамінам пра вайсковыя злачынствы РФ на Данбасе.

Напад хактывістаў быў зьдзейсьнены на сайты «Антимайдан», «генеральная прокуратура ЛНР», «E-News», «минстрой ДНР» (рас.) і на шмат іншых. Агульная колькасьць рэсурсаў, якія былі зьнішчаныя або зазналі дэфэйс напрацягу аднае «Ночы праграміста» – больш за 33.

На шматлікія прапагандысцкія сайты расейскіх тэрарыстаў хактывісты ўладавалі відэаграфіку з дэманстрацыяй 33 тыпаў узбраеньня й тэхнікі РФ на Данбасе й іншыя відэаролікі, якія раскрываюць ролю Расеі ў агрэсіі супроць Украіны.

Мы зрабілі архівы некаторых дэфэйсаў:

«Антимайдан», «Генеральная прокуратура ЛНР», «Вектор правды.ру», «официальный сайт администрации города Макеевка», «Голос новороссии», «Конт.ws», «портал Донецк.ру», «Министерство строительства ДНР», «исследовательский центр Глобальная Авантюра», «Донецкий политический центр» і т.д.

Нагадаем, што гэта ня першая пасьпяховая супольная апэрацыя кібэрактывістаў. Раней былі таксама зьдзейсьненыя досыць удалыя апэрацыі: #opDay28, #opMay18, #OpMay9.

Візытнаю карткаю кібэральянсу сталіся відэазвароты хакера з «Львоўскага мэтро», якія назьбіралі сотні тысячаў праглядаў у Інтэрнэт і нават патрапілі ў сюжэты тэлеканалаў. Напрыканцы лета ўдзельнікі кібэральянсу таксама далі эксклюзыўнае інтэрвію аднаму з замежных ангельскамоўных каналаў, выхад якога заплянаваны ў кастрычніку 2016 году ў межах сэрыі фільмаў пра кібэрвайну.

Інфармацыя пра іншыя найбольш цікавыя апэрацыі даступная таксама праз спасылку на спэцпраэкт: «Роля хактывістаў у барацьбе з расейскай агрэсіяй».


Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для чытачоў InformNapalm.org, падчас перадруку актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.

Tags: #op256thDayкібэрвайнарасейская прапагандахактывісты

Recent Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment

Related Posts

  • Аналіз перашкодаў дзейнасьці СММ АБСЭ з боку РФ на Данбасе за I квартал 2020 году

    2020-03-23 - 0 Comment
  • Інфавайна РФ супроць Беларусі ўзмацняецца: атакаваны журналіст Руслан Кулевіч

    2019-05-21 - 0 Comment
  • Афіцыйная заява рэдактара беларускае службы супольнасьці InformNapalm

    2019-05-16 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14599 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2021
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.