• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    9 узломаў 9 траўня: украінскія хакеры пасьпяхова зьдзейсьнілі апэрацыю #OpMay9 (ВІДЭА)

    on 2016-05-11 | 0 Comment | Галоўнае | Грамадзтва | Данбас | Навіны
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no

    Украінскія хакеры кібэр-альянсу ананімных групаў FalconsFlame і Trinity з 00:00 9 траўня 2016 г. пачалі апэрацыю #OpMay9, у межах якой зьдзейсьнілі 9+ пасьпяховых узломаў сайтаў тэрарыстычнага ўтварэньня «ДНР», а таксама расейскіх сайтаў з агрэсіўнай антыўкраінскай прапагандай і рэсурсаў расейскіх прыватных вайсковых кампаніяў (ПВК), якія дзейнічаюць з пратэкцыяй ФСБ РФ ва Украіне і Сірыі.

    На ўзламаных сайтах хакеры пакідалі хэштэгі #OpMay9 і #оп9Мая, а таксама 3 кароткіх відэа пра Другую сусьветную вайну і унёсак ўкраінскага народу ў перамогу над нацызмам.

    Азнаёміцца зь відэа, якое хакеры разьмясьцілі на ўзламаных сайтах можна праз спасылкі:

    Вечная слава Героям! Украіна у Другой сьвятовай вайне

    Вечная слава Героям! Ветэран Іван Залужны страціў унука ў вайне на Усходзе Украіны

    7 мільёнаў украінцаў змагаліся з нацызмам у шэрагах войскаў краінаў, што ўтварылі Аб’яднаныя нацыі

    Яшчэ адным відэа, якое хакеры інтэгравалі ў рэсурсы тэрарыстаў, стаўся іхны новы відэазварот «з Львоўскага мэтро».

    Сьлед зазначыць, што ўкраінскія кібэрактывісты эксклюзыўна надалі міжнароднай добраахвотніцкай супольнасьці InformNapalm свае відэа загадзя і паабяцалі, што калі яно будзе апублікаванае на канале YouTube, яны пачнуць сваю апэрацыю і пакажуць «як лёгка сьвятло перамагае цемру».

    Сайты тэрарыстаў зьмяняліся адзін за адным.

    Афіцыйны сайт «ДНР» (dnr–online.ru, скрын) першым зазнаў дзеяньне «сыроваткі праўды» з абраных відэафайлаў, якіх ён трансьляваў да 8 гадзіны раніцы 9 траўня.

    Далей лавінападобна быў заменены кантэнт на сайце расейскіх прапагандыстаў «Правда ДНР» (dnr–pravda.ru, скрын), афіцыйным сайце акупаванага гораду Данецка (gorod–donetsk.com, скрын), сайце «Гортехнадзор ДНР» (gkgtn.ru, скрын), сайце «МЧС ДНР» (dnmchs.ru, скрын), на антыўкраінскім прапагандысцкім сайце (crimes.dnr–online.ru, скрын), сайце «Управление гуманитарных операций ДНР» (nvr–cknr.ru, скрын), прапагандысцкім рэсурсе «Восход Инфо» (voskhodinfo.com, скрын), сайце «Вестник Верных» (вестникверных.рф, скрын) і агрэсіўным прапагандысцкім рэсурсе расейскай прыватнай вайсковай кампаніі E.N.O.T corp (enotcorp.org, архіў, скрын).


    Зазначым, што баявікі арганізацыі E.N.O.T corp, неаднаразова фігуравалі ў расьледаваньнях InformNapalm.
    Гэтак, у красавіку 2015 году на падставе адкрытых крыніцаў была сабраная інфармацыя, паводле якой вынікае, што да гэтай арганізацыі мае дачыненьне расейскі грамадзкі рух «Народный Собор» і асабіста сустаршыня расейскай партыі «Великое Отечество» Уладзімер Хамякоў. У арганізацыю «Народный Собор» уваходзяць больш за 250 разнастайных грамадзкіх арганізацыяў і аб’яднаньняў ва ўсёй Расеі, у тым ліку «ветэранскія» і «вайскова-патрыятычныя» арганізацыі, якія традыцыйна маюць пратэкцыю ФСБ РФ.

    Чытайце таксама: «Яноты» Хамякова «зачышчаюць» казакоў «наваросіі» (ВІДЭА)

    Інфаграфіка прыватных вайсковых кампаніяў (ПВК), якія выконваюць за мяжой баявыя задачы збройных сілаў Расейскай Фэдэрацыі.


    Паводле паведамленьня хакераў, і сайт ПВК «E.N.O.T. corp» і прапагандысцкі рэсурс «Вестник Верных» знаходзяцца на адным хостынгу, уладальнікам якога ёсьць нейкі Бесаў Яўген Генадзьевіч. Гэта той самы выпадак, калі прозьвішча чалавека цалкам супадае зь ягонай дзейнасьцю.

    ss+(2016-05-09+at+10.35.58)Такім чынам, 9 чэрвеня 2016 г. украінскія хакеры зьдзейсьнілі адную з самых цікавых і беспрэцэдэнтных інфармацыйных апэрацыяў, выявіўшы і паралізаваўшы працу цэлага сеціва расейскіх рэсурсаў, арыентаваных на зьдзяйсьненьне тэрарыстычнай дзейнасьці супроць Украіны.

    У сваім відэазвароце яны сказалі вельмі важныя і неабходныя сёньня наступныя словы:

    «… У нас дастаткова сілаў і волі, каб пасьпяхова перамагаць агрэсара, трэба толькі верыць і кожнаму прыкладаць свае высілкі дзеля агульнай перамогі…». Свае словы яны падмацавалі справай.

    • Поўны тэкст звароту ўкраінскіх хакераў

      Дай Божа.

      І мы зноў у львоўскім мэтро.

      Пасьля нашага папярэдняга відэазвароту 29 красавіка некаторыя гледачы вырашылі, што мы жартуем. Але мы не жартуем, кажам абсалютна сур’ёзна.

      Пасьля нашай апошняй атакі доступ да папулярнага сайту агрэсіўнай расейскай прапаганды “Anna News” быў недаступны прыблізна на працягу 5 содняў. Гэты інфармацыйны рэсурс, арыентаваны на распаўсюд хлусьні супроць Грузіі, Украіны і Сірыі.

      Наш першы відэазварот знаходзіўся на гэтым сайце больш за 5 гадзінаў, а адміністратарам спатрэбілася больш за 100 гадзінаў, каб часткова аднавіць працу рэсурсу. Пры гэтым значная частка дадзеных была імі незваротна страчаная.

      Гэта быў наш невялікі падарунак украінскаму грамадзтву да Вялікага сьвята Уваскрасеньня Хрыстовага. Мы паказалі, як сьвятло лёгка зьнішчае цемру.

      У нас дастаткова сілаў і волі, каб пасьпяхова перамагаць агрэсара, трэба толькі верыць і кожнаму прыкладаць свае высілкі дзеля агульнай перамогі.

      А зараз пра перамогу.

      Кіеўская Русь, а затым ейная спадкаемніца Украіна, казакі Запарожскай Сечы й Халоднага Яра, жаўнеры Украінскай паўстанцкай арміі і ўкраінцы ў шэрагах саюзных арміяў.

      Гэта нашыя продкі, якія зь нязломнай сілай волі змагаліся і пралівалі кроў за сваю зямлю і волю.

      70 гадоў таму ўкраінскі народ страціў ля 7 мільёнаў сваіх сыноў і дачок у барацьбе супроць агрэсара і акупанта. Зараз да нашых межаў прыйшла новая карычневая чума, якая маскуецца з дапамогаю колераў паласатых стужачак і расейскіх трыкалёраў.

      Але якім бы моцным ня быў вораг, ён будзе адолены і зазнае ганьбу. Украінскі народ, ягоныя ваяры, патрыёты, валянтэры ўжо давялі, што непахісная воля закладзеная ў іхным генэтычным кодзе.

      Сёньня да дня памяці і перамогі мы дорым украінскаму грамадзтву новы падарунак. У гэты дзень цэлае сеціва інфармацыйных рэсурсаў агрэсара і сайтаў расейскіх тэрарыстаў Данбаса будзе паралізаванае.

      На многіх сайтах супраціўніка зьявіцца гэты відэазварот і іншыя матар’ялы, якія раскрываюць хлусьню акупантаў.

      Мы перамаглі тады, пераможам і зараз. Дзеля Славы продкаў, славы мінулых і будучых герояў. Слава Украіне!

    Міжнародная валянтэрская супольнасць InformNapalm заклікае да актыўнага распаўсюду інфармацыі ў СМІ і сацыяльных сетках пра гэтую лякальную, але досыць значную інфармацыйную перамогу ўкраінскіх валянтэраў. Перамаглі тады, пераможам і зараз. Дай Божа! Слава Украіне!

    Tags: #OpMay9Falcons FlameTrinityхакеры

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Раскрытыя канфідэнцыйныя дадзеныя дзяржаўнае абароннае замовы РФ 2015-2016

      2016-11-28 - 0 Comment
    • Памочнік дэпутату Дзярждумы РФ фінансуе інфармацыйныя рэсурсы тэрарыстаў

      2016-07-04 - 0 Comment
    • Хакеры і Данецкая чыгунка. InformNapalm зьдзейсьніў дэталёвы аналіз файлаў

      2016-03-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.