• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Самазванцы-«міратворцы»: растоўская камандыроўка далёкаўсходняй 70-й АМСБр

    on 2016-01-17 | 0 Comment | Актуальна | Навіны | Падзеі | Сьвет
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае адсочваць сытуацыю ў памежных з Данбасам раёнах Растоўскае вобласьці, дзе сканцэнтраваная адная з наймагутных ударных груповак расейскіх сілаў, ськіраваных на Украіну. Падчас плянавага маніторынгу ў раёне Кузьмінскага палігону Растоўскае вобласьці выяўленае тактычнае падразьдзяленьне з складу 70-й АМСБр з Прыморскага краю РФ, якое пазыцыянуе сябе як «Міратворчыя Сілы».

    З пачаткам расейскай агрэсіі супроць Украіны InformNapalm яшчэ ўлетку-ўвосень 2014 году адным зь першых выявіў дадзеныя што да складу расейскай групоўкі сілаў уварваньня, сканцэнтраванай у Растоўскае вобласьці РФ. Менавіта тактычныя падразьдзяленьні (Р/БТГр – ротных або батальёна-тактычных групаў) растоўскае групоўкі расейскае камандаваньне выкарыстоўвала для вырашэньня баявых задачаў на Данбасе ў тыя крызавыя моманты, калі трэба было зрабіць пералом, што неаднаразова было даказанае ў нашых OSINT-расьледаваньнях. Але, нягледзячы на адноснае зацішша і зьмену тактыкі вядзеньня вайны на Данбасе (выкарыстаньне расейскіх вайскоўцаў, уведзеных у склад НЗФ карпусоў «ДНР/ЛНР» аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў), расейскія вайскоўцы працягваюць трымаць у баявой варце ў Растоўскае вобласьці магутную ўдарную групоўку. Асноўнымі мейсцамі дысьлякацыі тактычных групаў групоўкі зьяўляюцца базавыя лягеры, разгорнутыя ў ваколіцах палігонаў Кадамаўскі і Кузьмінскі, таксама ў раёне Каменска і Мілерава.

    У выніку выведкі адкрытых крыніцаў у раёне Кузьмінскага палігону ў Мясьнікоўскім раёне Растоўскае вобласьці ідэнтыфікаванае раней не зафіксаванае тактычнае падразьдзяленьне з складу 70-й асобнай мотастралковай брыгады Усходняе вайсковае акругі ЗС РФ. Падразьдзяленьне ў Растоўскую вобласьць было перакінутае з Далёкага Усходу напрыканцы лістапада 2015 году. Меркаваны склад: батальёна-тактычная група ў складзе 3-га мотастралковага батальёну гэтага вайсковага злучэньня, узмоцненага сродкамі артылерыі і танкамі.

    vrwwwgtgvt Capture

    Гл. архівы на профілі вайскоўцаў 70-й АМСБр, якія знаходзяцца ў растоўскай камандыроўцы: Эміль Губееў 1, 2, 3 і Андрэй Жэгалін  4, 5, 6.

    Найбольш характэрным момантам, зьвязаным з «растоўскай камандыроўкай» 70-й АМСБр, ёсьць  тое, што падразьдзяленьне пазыцыянуе сябе як «Міратворчыя Сілы» (?), мае адпаведныя нашыўкі і сымболіку «МС» з сьцягам ААН. Вось толькі незразумела паводле якога мандату яны дзейнічаюць і што робіць брыгада ЗС РФ з Далёкага Усходу ў памежным з Украінай раёне. Лепей было б, каб Пуцін і Шайгу вырашалі ўласныя праблемы ў Прымор’і, якое Расея моўчкі і паэтапна саступае вялікаму суседу, ня маючы мажлівасьці супрацьстаяць кітайскай эканамічнай і дэмаграфічнай экспансіі.

    x5Ed3f4wwgpVva91Nil3cMni68zkYm9Q

    Нагадваем, што 70-я брыгада не адзінае «міратворчае» злучэньне, якое мы выявілі ў кантэксьце «растоўска-ўкраінскіх камандыровак». Аднымі з пачынальнікаў «міратворчай місіі» на Данбасе зьяўляліся тактычныя групы самарскае 15-й АМСБр, якія імгненна, без усялякіх складанасьцяў, ператвараліся з «МС» на баявікоў «наваросіі» – гл. “Мімікрыя 15-й АМСБр ЗС РФ пад «шахтароў Данбаса”. Таксама праз “данбаскую” камандыроўку масава прайшлі «міратворцы» -акупанты 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базы з г.Гудаўта (акупаваная Абхазія, Грузія), вайскоўцы якой да сёньняшняга дня сумяшчаюць кантрактную службу ў ЗС РФ з падпрацоўкай у статусе баявікоў «ДНР».

    CJ1xhor75qk

    Даведка: 70-я асобная гвардзейская мотастралковая Духоўшчына-Хінганская ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі Красназнамённая ордэна Суворава брыгада, в/ч 24776 (Прыморскі край, г.Усурыйск, вул. Ленінградзкая, 41), у складзе 5-й агульнавайсковай Красназнамённай арміі (Штаб в/ч 06426, Прыморскі край, г.Усурыйск). Сфармаваная з складу падразьдзяленьняў 129-й кулямётна-артылерыйскай дывізіі ў сьнежні 2008 году. Заяўленая арганізацыйна-штатная структура злучэньня: Упраўленьне, 3 (магчыма 4) МСБ, стралковая рота снайпэраў, танкавы батальён, 2 самаходна-артылерыйскія дывізіёны, рэактыўны артылерыйскі дывізіён, супрацьтанкавы артылерыйскі дывізіён, зэнітны ракетны і зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізіёны, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня і артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня і радыёлякацыйнай выведкі (начальніка СПА), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар. Ва ўзбраеньні: 41 адз. Т-72Б, 159 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ-21 «Град», 36 адз. 152-мм СГ 2С19 «Мста-С» і 2С3 «Акацыя», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П148 «Конкурс», 11 адз. БТР-80, 4 адз. БРДМ-2, ЗРК 9К37 «Бук-М1» (1 адз. КП 9С470M1, 1 адз. СВМ 9С18M1 «Купал-М1», 6 адз. СВУ 9А310M1, 3 адз. ТЗМ 9А39), 6 адз. БМ 9А34 (35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 23-14 «Шылка».
    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтар расьледаваньня –
    Іраклі Камахідзэ.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.