• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Давялі да зьмяшчэньня ў вар’ятню й развалілі брыгаду – прыклады пасьпяховых інфармацыйных апэрацыяў

    on 2016-08-27 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • lt
    • bg
    • sv

    Галоўнае ўпраўленьне выведкі Украіны паведаміла, што 22 жніўня 2016 г. падчас працы камісіі штаба 2-га АК «ЛНР» у вызначэньні прычынаў раскрыцьця рэальных прозьвішчаў кадравых вайскоўцаў ЗС РФ, якія выконваюць заданьні на камандных пасадах у так званым “6-м асобным мотастралковым палку” г. Стаханава, намесьнік камандыра палку падпалкоўнік Станіслаў Яршоў (пазыўны «Клён») пагражаў начальніку штаба корпусу падарваць сябе гранатаю, у выніку быў прымусова раззброены й накіраваны для псыхіятрычнага дасьледаваньня ў вайсковы шпіталь у Растове-на-Доне.

    Нагадаем, што да несьмяротнай ліквідацыі падпалкоўніка ЗС РФ і ягонага адхіленьня з каманднае пасады спрычынілася публікацыя InformNapalm «Падпалкоўнік 247-га палка ПДВ ЗС РФ камандуе тэрарыстамі «ЛНР» (аўдыёперахоп)»».

    19 жніўня 2016 г. на падставе запісаў тэлефонных перамоваў і матар’ялаў, якія перадалі  InformNapalm з правам экслюзыўнае публікацыі супрацоўнікі СБУ, было апублікаванае расьледаваньне, у якім пададзеная інфармацыя пра высокапастаўленага расейскага афіцэра – падпалкоўніка ЗС РФ Станіслава Яршова, прыкамандыраванага на пасаду намесьніка камандыра так званага «6-га асобнага мотастралковага казачага палка імя Платава 2-га АК «ЛНР»» (акупацыйных войскаў РФ). Было вызначанае, што раней падпалкоўнік Яршоў быў камандырам 2-га батальёну 247-га дэсантна-штурмавога палку ПДВ (в/ч 54801, Стаўрапаль), а падчас дадатковай выведкі сацыяльных старонак валянтэры InformNapalm сабралі й асабістыя дадзеныя ўсіх чальцоў сям’і расейскага вайсковага злачынца.

    У сваіх тэлефонных перамовах зь сябрамі падпалкоўнік Яршоў шматкроць нецэнзурна выказаў сваю пагарду да калябарацыяністаў, якімі ён камандаваў. З аудыёперахопу можна даведацца пра стаўленьне расейскага камандаваньня да мясцовых жыхароў Луганскае вобласьці, росквіт марадзёрства, забойствы і нават пра баявыя і побытавыя страты ЗС РФ на Данбасе, пры гэтым рэплікі Яршова прыдатныя да асобнага цытаваньня.

    Гэта адзін з прыкладаў пасьпяховай і эфэктыўнай апэрацыі, зьдзейсьненай дзякуючы асабістай ініцыятыве маладых афіцэраў сілавых структураў супольна з валянтэрамі InformNapalm.

    Былі і іншыя прыклады. Роўна год таму, у жніўні 2015 году, у выніку ўзаемадзеяньня на гарызантальным узроўні з афіцэрамі спэцназу былі атрыманыя ўнікальныя відэакадры допыту камандыра «1-га батальёну 7-й брыгады «ДНР»» баявіка Андрэя Казырэнкі (пазыўны “Козыр”). Нефармальны падыход надае мажлівасьць эфэктыўна выкарыстоўваць інфармацыйны патэнцыял падобных інцыдэнтаў.

    Пасьля актыўнага пашырэньня інтэрвію з палонным «Козырам», маральна-псыхалягічны стан ягонай брыгады быў істотна падарваны, і, паводле паведамленьня расейскага прапагандыста і тэрарблёгера Аляксандра Жучкоўскага, неўзабаве 7-я брыгада баявікоў была расфармаваная.

    Гэтыя і шматлікія іншыя прыклады нефармальнага й ініцыятыўнага падыходу ўкраінскіх валянтэраў, а таксама афіцэраў сярэдняга зьвяна з розных сілавых структураў дэманструюць, што транспарэнтнасьць і апэратыўнасьць ў  інфармацыйным асьвятленьні гэтай вайны маюць вялікае значэньне дзеля дасягненьня лякальнае й глябальнае перамогі, у тым ліку несьмяротнымі спосабамі.

    У адрозненьне ад Расейскай Фэдэрацыі, якая вядзе інфармацыйную вайну бруднымі мэтодамі, выкарыстоўвае хлусьню, тэрор і прапаганду, Украіна мае абапірацца на праўду, бо гэта самая магутная зброя, якая знаходзіцца на ейным баку.

    Але праўду трэба ўмець выкарыстоўваць. Яна не зьяўляецца зброяй пасыўнае барацьбы, трэба апэратыўна й эфэктыўна дастаўляць яе да адрэсата. Забюракратызаванасьць і саўковае мысьленьне старой ўкраінскай эліты сілавікоў маюць саступіць дарогу энэргіі маладых афіцэраў, здольных думаць нелінейна і прымаць ініцыятыўныя рашэньні.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.