• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Крывавы шлях расейскага інспэктара ДПС: ад Грузіі да Украіны

    on 2016-11-05 | 0 Comment | Грамадзтва | Грузія | Данбас | Навіны | Падзеі

    Расейскі даішнік – удзельнік агрэсіі РФ супроць Грузіі ў 2008 годзе і баявік НЗФ «наваросіі» ў 2015 годзе.

    Сёньняшняя расейская агрэсія супроць Украіны мае шмат супольнага з агрэсіяй РФ супроць Грузіі ў 2008 годзе. У абодвух выпадках гэтыя канфлікты інсьпіраваныя Расеяй: яны пачаліся з падтрымкі падкантрольных ёю сэпаратыстаў, а потым адбылося ўварваньне ў сувэрэнныя дзяржавы. Народы Грузіі й Украіны, якія замест васальнае залежнасьці ад Расеі абралі ўласны вэктар развіцьця, пры маўклівым «спачуваньні» сусьветнае супольнасьці апынуліся сам-насам з крамлёўскімі агрэсарамі.

    Тое, што адбываецца сёньня ва Украіне і мае назоў «гібрыдная вайна», Грузія спазнала яшчэ напачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя: тысячы расейскіх «добраахвотнікаў» (казакі, найміты з Паўночнага Каўказу і інш.), дастаўка ўзбраеньня й боепрыпасаў пад выглядам гуманітарнае дапамогі, інструктары й камандыры ў НЗФ зь ліку кадравых расейскіх вайскоўцаў, сілы й сродкі расейскай арміі, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях.

    Шмат з тых, хто з зброяй у рукох замахнуўся на дзяржаўнасьць Грузіі ў 1990-я гады й пазьней, зьдзяйсьняе зараз тое ж самае ва Украіне.

    Яскравым прыкладам гэтаму ёсьць рэзанансная публікацыя InformNapalm з 18 лістапада 2015 году “Пакаяньне пскоўскага дэсантніка”: з 18 дэсантнікаў-«ветэранаў» расейскай агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 годзе ў рэгіёне Самачабла (Цхінвальскі рэгіён або так званая «Паўднёвая Асэтыя»), якія фігуруюць у расьледаваньні,  шасьцёра сталіся ўдзельнікамі неабвешчанае вайны РФ супроць Украіны.

    У выніку новага OSINT-расьледаваньня міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm ідэнтыфікаваны дзейны супрацоўнік Дзяржаўнае аўтаіснпэкцыі МУС РФ – удзельнік расейскага ўварваньня ў Грузію ў 2008 годзе, які ўвосень 2015 году ўжо ў якасьці найміта «наваросіі» ваяваў у складзе расейска-тэрарыстычных сілаў на ўкраінскім Данбасе.

    08-15

    Аб’ект дасьледаваньня

    gibdd

    Андрэй Тарасаў, нарадзіўся 15 жніўня 1985 году. Родам зь сяла Камсамольскае Краснакуцкага раёну Саратаўскае вобласьці РФ. Жыве ў г. Сегежа, Рэспубліка Карэлія, жанаты.

    Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у памежных войсках ФСБ РФ, у Выбаргскім памежным атрадзе. Станам на 2008 год – вайсковец-кантрактнік брыгады спэцыяльнага прызначэньня ГРУ (меркавана 22-й БрСпН – в/ч 11659, пасёлак Сьцяпны, Растоўская вобласьць) ГШ ЗС РФ, меў званьне сяржанта. Станам на 2011-2012 гады – супрацоўнік ЧОП «Северный Легион» (рас.). З 2012 году па цяперашні час – дзейны супрацоўнік Дзяржаўнае аўтаінспэкцыі батальёну паліцыі Петразаводзкага АПА МУС РФ, мае званьне прапаршчыка. Займаецца баявымі адзінаборствамі, удзельнік і прызэр шэрагу спаборніцтваў, арганізаваных пад эгідай МУС і ФСБ Расеі.

    У сацыяльных сетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), «ОК» №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), «ОК» №2 » (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Фатаздымкі Андрэя Тарасава, зробленыя падчас расейскага ўварваньня ў Грузію ў жніўні 2008 году

    Характэрна, што шэраг фатаздымкаў з жніўня 2008 году, зробленыя на расейскай вайсковай базе ў н/п Джава Цхінвальскага рэгіёну (казармы з чырвонае цэглы), якая ня мела статус міратворчай і за некалькі гадоў да жнівеньскіх падзеяў 2008 году была нелегальна збудаваная Расеяй, якая парушыла ўсе дамоўленасьці што да неафіцыйнага базаваньня падразьдзяленьняў выведкі й спэцсродкаў, складаваньня тэхнікі й ўзбраення й падрыхтоўкі НЗФ сэпаратыстаў.

    11

    12 13141516

    Шэраг фатаздымкаў з таго часу адлюстроўвае, у тым ліку, вандалізм і марадзёрства расейскіх агрэсараў, якія зьнішчалі грузінскія адміністрацыйныя будынкі.

    na-bz-2

    У фотаальбоме фігуранту маецца таксама здымак бронеаўтамабілю «Тыгр» брыгады спэцназа з хутка намаляваным маркаваньнем «Міратворчыя сілы».

    04

    05

    06

    0708

    Пасля сканчэньня вайсковага кантракту, як было зазначанае вышэй, Тарасаў некаторы час працаваў у прыватнай ахове і прафэсійна займаўся спортам. З 2012 году пачаў працаваць у дарожна-паставой службе МУС РФ, у якой служыць і сёньня.

    skotina

    sportoxr

    dps

    Фатаздымкі Андрэя Тарасава, зробленыя падчас расейскага ўварваньня ва Украіну, 2015 год

    Сярод здымкаў Тарасава, выкладзеных у ягоным альбоме ў кастрычніку 2015 году, маецца фатаздымак бронетранспартэру БТР-80 з надпісам «Разань» і сымболікай вайсковае выведкі, што сьведчыць пра сувязь Тарасава зь вярбоўнікамі і намерам паехаць на Данбас яшчэ ў 2014 годзе. Гаворка вядзецца пра так званае дывэрсійна-выведвальнае бандфармаваньне «Разань» у складзе НЗФ «наваросіі», баявікі якой ёсьць у кантактах нашага фігуранту. Нагадваем, што раней мы ўжо фіксавалі колішніх расейскіх спэцназаўцаў у складзе «Разані» (гл. матар’ял “ГРУ-шнікі на пэнсіі”).

    don-3

    don-0don-2don-1

    don-6

    don-4 don-5 don-7

    Даведка: у жніўні 2008 году расейскія спэцслужбы, праз выкарыстаньне сваіх паўднёваасэтынскіх марыянэтак-сэпаратыстаў справакавалі вайсковы канфлікт у грузінскім рэгіёне Самачабла (так званая «Паўднёвая Асэтыя»). Расейскія «міратворчыя сілы» наўмысна не адрэагавалі на актывізацыю баявікоў, якія зьдзяйсьнялі мэтаскіраваныя абстрэлы грузінскіх вёсак рэгіёну. Пасьля таго, як грузінскія Збройныя Сілы былі вымушаныя пачаць апэрацыю забесьпячэньня бясьпекі насельніцтва ў Цхінвальскім рэгіёне на тэрыторыі сувэрэннай дзяржавы Грузія і пачалі лякалізацыю раёнаў актыўнасьці правакатараў-сэпаратыстаў, Расея заявіла пра пачатак апэрацыі «Принуждения к миру» (рас.), якая сталася адкрытай агрэсіяй РФ супроць Грузіі. Былі акупаваныя рэгіёны Самачабла й Абхазія, дагэтуль працягваецца так званая паўзучая акупацыя грузінскіх тэрыторыяў. У выніку расейскага вайсковага ўварваньня 2008 году загінулі 408 грамадзянаў Грузіі, у тым ліку 170 вайскоўцаў. Колькасць уцекачоў і перасунутых асобаў павялічылася на 26 тысячаў чалавек. Усяго ў Грузіі колькасць уцекачоў, якія былі вымушаныя пакінуць дамы праз канфлікты, інсьпіраваныя й падтрыманыя Расеяй, або наўпрост з расейскім удзелам, перавышае 260 тысячаў чалавек, акупаваныя больш за 20 працэнтаў тэрыторыі дзяржавы.

     Глядзіце таксама тэматычныя матар’ялы:

    • Пакаяньне пскоўскага дэсантніка
    • Пра «мужнасьць» пскоўскіх дэсантнікаў
    • Кар’ерны рост «містэра Бонда»: ад акупаванага Цхінвалі да акупаванага Крыма
    • Дынастыя расейскіх вайсковых злачынцаў. Біяграфія акупанту
    • Вайна 08.08.08. 8 гадоў пасьля

    PS. Пакуль рыхтавалася публікацыя, старонка А. Тарасава таемным чынам былі зачышчаная. З профілю фігуранту зьнікла ўсё тое, што сьведчыць пра ягоны ўдзел у вайсковых злачынствах у Грузіі ў 2008 годзе і ва Украіне ў 2015 годзе. Але нашыя рукапісы не гараць і раней ці пазьней ён будзе прыцягнуты да адказу, а сабраная намі доказавая база будзе запатрабаваная міжнароднымі сьледчымі ворганамі.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Tags: аўтаінспэкцыя мус рфНЗВ "Разань"расейска-грузінская вайнарасейска-ўкраінская вайнарасейская агрэсія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.