• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вайна 08.08.08. 8 гадоў пасьля

    on 2016-08-08 | 0 Comment | Актуальна | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    «Расейскае вайсковае ўварваньне ў Грузію
    у жніўні 2008 году было непазьбежнае,
    незалежна ад таго, што зрабілі грузіны»

    Павал Фэльгэнгаўэр

    Сёньня 8 гадоў з пачатку расейскай вайсковай агрэсіі супроць Грузіі, якую шмат хто называе “пяцідзённай вайной”. Нягледзячы на спыненьне вагню, вайна ня скончаная, яна толькі зьмяніла форму. На гэты час пад кантролем расейскіх акупантаў знаходзіцца больш за 20% тэрыторыі Грузіі, і гэты паказьнік павялічваецца штодня, таму што Расея, парушаючы ўсе дамовы і нормы міжнароднага права, мэтадычна й мэтанакіравана працягвае палітыку паўзучай акупацыі, выкрадае й забівае мірных грамадзянаў.

    Сьлед зазначыць, што апошнім часам, на фоне падзеяў ва Украіне і Сірыі, а таксама тэрарыстычных нападаў у Эўропе, тэма расейскай вайсковай агрэсіі супроць Грузіі ў жніўні 2008 году апынулася на заднім пляне. У той час як расейская прапаганда выкарыстоўвае любы зручны выпадак каб тэму вайны «08.08.08» падаць як «братэрскую дапамогу» паўднёва-асэтынскім і абхазскім сэпаратыстам, афіцыйны Тбілісі застаецца ў маўклівым ступары і вяртаецца да падзеяў тых дзён толькі ў памятныя дні пачатку жнівеньскай вайны. Праблема і ў тым, што даступных і разьлічаных на шырокую аўдыторыю матар’ялаў і незалежных расьледаваньняў, зьвязаных з фактамі і перадумовамі расейскай вайсковай агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 годзе, няшмат, а тое, што ёсьць, – гэта публікацыі на грузінскай і, у лепшым выпадку, ангельскай мовах.

    У зьвязку з гэтым міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm з 2015 году займаецца зборам, сыстэматызацыяй і перакладам падобнага кшталту матар’ялаў на расейскую і іншыя мовы. Сярод гэтых працаў варта вылучыць дадзеныя праэкту damoukidebloba.com, а таксама іншых крыніцаў, якія супрацьстаяць ілжывай расейскай прапагандзе:

    • Расейскія “міратворцы” у жнівеньскай вайне 2008 году (з 29.10.2015 г.);
    • Вынікі расейскай вайсковай агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 годзе. Інфаграфіка (з 05.11.2015 г.);
    • Сьцертыя межы Грузіі ў выніку расейскай акупацыі. Працяг паўзучай агрэсіі РФ (з 06.11.2015 г.)

    1

    Апроч гэтага InformNapalm зьдзейсьніў  шэраг уласных OSINT-расьледаваньняў дзеля выяўленьня для шырокай аўдыторыі расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі РФ супроць Грузіі ў жніўні 2008 году і маюць дачыненьне да вайсковых злачынстваў і этнічных чыстак. Сярод гэтых працаў варта вылучыць:

    • Пакаяньне пскоўскага дэсантніка (з 18.11.2015 г.). У гэтай публікацыі была пададзеная інфармацыя пра групу расейскіх дэсантнікаў 104-га палку ПДВ з Пскова, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 годзе. У расьледаваньні фігуруюць 19 расейскіх вайсковых злачынцаў, зь іх 8 ўсё яшчэ працягваюць  служыць у ЗС РФ, а 6 зафіксаваныя ва ўдзеле ў неабвешчанай вайне РФ супроць Украіны;

    vdv

    • Дынастыя расейскіх вайсковых злачынцаў. Біяграфія акупанта (з 22.07.2016 г.). У матар’яле вядзецца пра расейскую афіцэрскую дынастыю Штандзенка: бацька – палкоўнік Юры Штандзенка, «ветэран» расейскага ўварваньня ў Грузію ў 2008 годзе, на той момант быў у авангардзе сілаў ўварваньня ў рангу намесьніка камандыра 42-ой дывізыі; сын – старэйшы лейтэнант Уладзімер Штандзенка, вайсковец расейскай акупацыйнай вайсковай базы ў Абхазіі;

    otsin

    • Кар’ерны рост «містэра Бонда»: ад акупаванага Цхінвалі да акупаванага Крыма (з 01.03.2016 г.) – публікацыя пра расейскага афіцэра Яўгена Жалезкіна, удзельніка жнівеньскай вайны 2008 году. Жалезкін да нядаўняга часу быў вайскоўцам акупацыйнай расейскай вайсковай базы ў Цхінвальскім рэгіёне Грузіі, потым быў пераведзены ў Берагавыя войскі Чарнаморскага флёту РФ, у акупаваны Крым.

    bond

    Таксама варта зазначыць пра публікацыі InformNapalm, якія сьведчаць пра цынізм і подласьць расейскіх акупантаў, якія пазуюць на тле зьнішчаных імі грузінскіх вёсак, і асьвятляюць факты вандалізму й мэтоды вядзеньня ганебнай вайны:

    • «Русский мир»: эксклюзыўнае відэа вар’яцкіх забаваў расейскіх вайсковых злачынцаў у ваколіцах Горы (з 03.11.2015 г.);
    • «Мясцовыя мы»: пра тое, як расейскія акупанты пускаюць карэньні на чужой зямлі (з 13.11.2015 г.);
    • Расейскія інтэрвэнты растрэльваюць у паветры катапультаванага пілёта, Грузія 2008 год (з 01.12.2015 г.);
    • «Русский мир»: погляд з Космаса (з 09.07.2016 г.)

    okupbliadi

    Асаблівую ўвагу сьлед зьвярнуць на расьледаваньні, зьдзейсьненыя незалежнымі экспэртамі. У расейскамоўным сэгмэнце Інтэрнэту можна знайсьці шэраг тэматычных публікацыяў Андрэя Іларыёнава (эканамічны дарадца ў Адміністрацыі Пуціна ў 2000-2005 гг.), які зьдзейсьніў грандыёзную працу ў вывучэньні й аналізе перадумоваў і фактаў, зьвязаных з жнівеньскай вайной 2008 году. У адной з працаў Іларыёнаў параўноўвае храналёгію дзеяньняў абодвух бакоў, расейскага й грузінскага, напярэдадні канфлікту. Аўтар падае факты й паказвае, як Расея за некалькі гадоў да адкрытага ўварваньня ў аднабаковым парадку, з парушэньнем усіх дамоваў і статусаў, пачынае ўводзіць на тэрыторыю так званай Паўднёвай Асэтыі танкі і іншае цяжкое ўзбраеньне, адкрыта падтрымлівае і заахвочвае сэпаратыстаў, будуе новыя вайсковыя базы, фактычна зьяўляецца бокам канфлікту, але працягвае гуляць ролю міратворца:

    • Расейска-грузінская вайна. Хто быў першым? Частка першая
    • Расейска-грузінская вайна. Хто быў першым? Частка другая
    • Ахвяры міратворцаў. Паказаньні сьведак
    • Інтэрвію мэдыкаў зь Верхняга гарадку

    У гэтым кантэксьце варта згадаць пра агляд Джона Б. Данлапа  “Жнівеньская вайна 08.08.08: Хто пачаў першы?” Даклад быў зроблены для супрацоўнікаў Гувэраўскага інстытута (Стэнфардзкі унівэрсытэт, ЗША) на VIII Сусьветным кангрэсе Міжнароднай рады даследаваньняў Цэнтральнае й Усходняе Эўропы (ICCEES) у Стакгольме 26-31 ліпеня 2010 году. Ён грунтуецца на высновах трох знакамітых экспэртаў: Андрэя Іларыёнава, Паўла Фэльгэнгаўэра (вайсковы аглядальнік) і Юліі Латынінай (журналіст, праваабаронца), якія ня згодныя з афіцыйным меркаваньнем Крамля што да пытаньня пра тое, які бок ініцыяваў вайсковыя дзеяньні ў пяцідзённай расейска-грузінскай вайне ў жніўні 2008 году. У якасьці рэзюмэ ў дакладзе пададзеныя словы Паўла Фэльгэнгауэра: «Гэтая вайна не была імправізаванай рэакцыяй на нечаканую грузінскую вайсковую атаку супроць Паўднёвай Асэтыі, бо вялізная колькасьць войскаў ня можа знаходзіцца доўга ў стане 24-гадзіннай гатоўнасьці. Вайсковае ўварваньне было непазьбежным, незалежна ад таго, што зрабілі грузіны».

    І, нарэшце, досыць рэальна перадае атмасфэру й эмоцыі тых жнівеньскіх дзён 2008 году праца расейскага дакуманталіста Андрэя Някрасава – фільм «Практываньні ў расейскай».


    Публікацыя падрыхтаваная на падставе ўласных матар’ялаў міжнароднае супольнасьці InformNapalm і іншых крыніцаў.

    Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Tags: вайна ў Грузіірасейская агрэсіярасейская акупацыя Грузіі

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.