• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Чортаў тузін 136-й АМСБр з Буйнакска, узнагароджаная ў выніку вайны на Данбасе

    on 2017-03-13 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    У гэтай публікацыі пададзены чортаў тузін танкістаў 136-й асобнай мотастралковай брыгады расейскай арміі, якія атрымалі баявыя ўзнагароды за ўдзел у неабвешчанай вайне супроць Украіны.

    У Расеі паводле савецкай традыцыі працягваюць сьвяткаваць 23 лютага – «День защитника Отечества» (рас.). Мерапрыемствы адбываюцца зь вялікай пампезнасьцю, запрашаюцца ветэраны розных войнаў, ад удзельнікаў Другое ўсясьветнае вайны і «інтэрнацыяналістаў» -аўганцаў – да «герояў» вайны супроць Украіны, да якой, паводле заяваў Крамля, Расея ня мае дачыненьня. Мяркуем, што неўзабаве ў актавых залях побач зь імі будуць стаяць і ўдзельнікі Сірыйскае кампаніі.

    На фоне непрызнаньня расейскім бокам у міжнародным судзе свайго ўдзелу ў вайсковых дзеяньнях на Данбасе, у правінцыйных гарадках РФ працягваюць ушаноўваць расейскіх вайскоўцаў, якія выконвалі загады Крамля на тэрыторыі Украіны. Гэтак, струсіўшы пыл з даўно заляжалых загадаў з сьнежня 2014 году, у лютым 2017 году раптам вырашылі ўзнагародзіць расейскіх вайскоўцаў, якія прайшлі праз так званую «ўкраінскую камандыроўку». Мэдалі далі групе танкістаў 136-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 63354, г. Буйнакск, Дагестан, у складзе ПВА ЗС РФ), якія ў 2013-2014 гадох праходзілі службу ў гэтым падразьдзяленьні. Многія з гэтых вайскоўцаў ужо вярнуліся да цывільнага жыцьця і наўрадці чакалі на падобную крамлёўскую падачку. Магчыма, гэта сталася праз бюракратычны мэханізм пуцінскага рэжыму, а можа, і самі вайскоўцы дамагаліся прызнаньня іхнага ўдзелу ў вайсковых дзеяньнях. У любым разе праз узнагароджаньне расейскае камандаваньне засьведчыла чарговага разу сваю датычнасьць да вайсковых дзеяньняў ва Украіне.

    Саратаў 20.02.2017 г. (першая тройка)

    У артыкуле газэты «СарИнформ» (рас.) была пададзеная інфармацыя, якая прыцягнула нашую ўвагу (тут і далей пакідаем у арыгінале):

    Сегодня в Краснознаменном институте МВД России в Саратове проходит торжественное собрание, посвященное Дню защитника Отечества.

    З публікацыі вынікае, што мэдальлю «Суворава» з фармулёўкай «за асабістую мужнасьць» быў узнагароджаны сяржант запасу Аляксандар Засухін №1 – мэдаль №41560 паводле загаду з 25 сьнежня 2014 г. (архіў профілю “VK”, “ОК”, фотаальбому 1, 2, кантактаў).

     

    Профіль Засухіна ў сацыяльных сетках сьведчыць пра сапраўдную сутнасьць гэтае «мужнасьці» (інфармацыя пададзеная блёгерам-сьледчым Askai). Улетку 2014 году група танкістаў 136-й АМСБр з Буйнакска была спачатку перакінутая ў Валгаградзкую вобласьць для вышкалаў, а потым і ў памежны з Украінаю Каменск-Шахцінскі. Пра гэта мы паведамлялі ў сваіх публікацыях з 2014 і 2016 году, у якіх падавалі інфармацыю пра перакідваньне асабовага складу й тэхнікі гэтага злучэньня з Дагестана ў напрамку Украіны.

    У фатаздымках з цырымоніі ўзнагароджаньня былі апазнаныя яшчэ два ўладальнікі мэдалю «За адвагу»: №2 Яўген Хушану (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) і №3 Тымур Кійсма (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). Тымур Кійсма быў узнагароджаны мэдалём №65353.

     

    Усе тры ўзнагароджаныя зафіксаваныя ў супольным фатаздымку (зьлева-направа: Засухін, Хушану, Кійсма).

    Казань 22.02.2017 г.

    Сегодня в Казанском Кремле состоялся торжественный прием от имени Президента Татарстана Рустама Минниханова по случаю празднования Дня защитника Отечества.

    У артыкуле выданьня «Республика Татарстан» згадваецца, што за мужнасьць і адвагу, праяўленыя падчас выкананьня вайсковага абавязку, мэдалём «За адвагу» ўзнагароджаныя малодшы сяржант запасу Дзяніс Крайноў, мэдалём «Суворава» – шараговец запасу Аляксандар Іваноў і Мікалай Загуменаў.

    №4 – Аляксандар Іваноў быў выяўлены сярод таварышаў у службе Засухіна з танкавага батальёну 136-й брыгады з Буйнакска (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). Іваноў быў узнагароджаны мэдалём №41569  у лютым 2017 году, аднак загад на яго быў ухвалены яшчэ 25 сьнежня 2014 году.

     

     

    Горна-Алтайск 22.02.2017 г. (другая тройка)

    У відэасюжэце ГТРК «Горный Алтай» (рас.) вядзецца пра наступнае:

    В Национальном театре прошло торжественное мероприятие в честь Дня защитника отечества. По традиции, государственными наградами отмечены лучшие представители сильного пола, в первую очередь те, кто выбрал служение Родине главным долгом своей жизни.

    Юрий Такинов, Мейржан Тулепбердинов и Эзен Шутуев были рядовыми — тем не менее, за личное мужество и отвагу, а также отличные показатели в боевой подготовке (якія менавіта, яны не падаюць), они были отмечены особой наградой — медалью «Суворова».

     Якія таямніцы маюць пазначаныя вайскоўцы, стае зразумелым зь іхных фотаальбомаў і сяброўскіх кантактаў у сацыяльных сетках. Усе вайскоўцы былі танкістамі 136-й АМСБр з дагестанскага Буйнакска.

    №5 – Эзэн Шутуеў (архіў профілю “VK”, “ОК”, фотаальбому 1, 2, кантактаў) быў узнагароджаны мэдалём «Суворава» паводле загаду з сьнежня 2014 году. Аповяд Шутуева пра ягоную службу – сьпярша ў навучальнай танкавай частцы ў пас. Пясчанка, а потым ужо і ў Дагестане – можна пачуць у відэа ніжэй.

     

     

     

    У відэа таксама маецца ўзнагароджаньне мэдалём таварыша ў службе Шутуева з 136-й АМСБр Юрыя Такінава – №6, у фотаальбоме якога падазены красамоўны працэс перакідваньня эшалёну з танкамі Т-90 з Дагестана да мяжы з Украінай.

      

    №7 – Мейржан Тулепбэрдзінаў, на жаль, ня мае ў сваім профілі сьведчаньняў службы ў Буйнакску, але фігуруе ў сьпісе сяброў усіх танкістаў 136-й АМСБр і таксама быў узнагароджаны мэдалём «Суворава».

      

    Астатніх фігурантаў нашага расьледаваньня з складу танкавага батальёну 136-й брыгады з Буйнакска ўзнагародзілі больш сьціпла, большасьць зь іх «засьвяціла» мэдалі ў фотаальбомах толькі ў лютым 2017 году.

    №8 Капылаў Уладзімер з Варкуты ўзнагароджаны мэдалём «За адвагу» №65367 паводле загаду з 29 сьнежня 2014 году:

     

    №9 Максім Пудоўкін з гораду Вялікія Лукі таксама ўзнагароджаны мэдалём «Суворава»:

      

    У фотаальбоме Пудоўкіна маюцца фатаздымкі перакідваньня й маршаў калёнаў вайсковае тэхнікі ў Растоўскае вобласьці напрыканцы лета – напачатку восені 2014 году:

    На танках Т-90 тактычныя знакі й нумары замаляваныя зялёнай фарбай – падобнае «маскаваньне» было й на выяўленых намі танках гэтай мадыфікацыі ў 2014 годзе ў Луганскае вобласьці.

    №10 Пятро Васільеў з Якуцка быў узнагароджаны мэдалём «Суворава». У другім профілі Васільева маюцца фатаздымкі з службы ў Дагестане.


    №11 Рыбакоў Мікалай (прозьвішча ўдакладняецца) з Краснадара ўганараваны мэдалём «За адвагу».

    Гэта адзіны адсочаны намі вайсковец 136-й АМСБр, які выказаў спачуваньні з нагоды сваіх таварышаў у службе, што загінулі падчас вайсковых дзеяньняў ва Украіне:

    Заслуженно!!! Но не одна медаль, не что в этой жизни, не заменит мне тех людей с кем я там был! Вы все у меня в душе… Я вас очень люблю и уважаю… Царство вам всем небесное… Спасибо за новую жизнь…, – вядзецца на старонцы.

    Пра каго канкрэтна кажа расейскі вайсковец, на жаль, невядома. Пакуль маецца інфармацыя толькі пра сьмерць камандыра танку 136-й АМСБр Вядзернікава Аляксандра зь Іжэўска 24 жніўня 2014 году ва Украіне. Профіль Вядзернікава дагэтуль фігуруе ў сьпісе сяброў пазначаных вышэй вайскоўцаў. Нагадаем, што маці Вядзернікава была супроць падпісаньня Аляксандрам кантракту, мяркуючы, што яго выправяць ва Украіну. Аднак сын не паслухаў сваю маці.

      

    №12 Андрэй Пляскін узнагароджаны мэдалём «Суворава» №41843 з 25 сьнежня 2014 году:

     

    У фотаальбоме таксама маюцца фатаздымкі перакідваньня тэхнікі з зафарбаванымі нумарамі й тактычнымі знакамі.

     

    Чортаў тузін в/ч 63354 з Буйнакска замыкае №13 – Максім Харытонаў з Масквы, які таксама больш чым праз два гады быў узнагароджаны мэдалём «Суворава» №41739 з 25 сьнежня 2014 году.

     

    Такім чынам, былі атрыманыя чарговыя сьведчаньні ўзнагароджаньня расейскіх вайскоўцаў пасьля знаходжаньня ў так званых «вышкалах» ля ўкраінскае мяжы, якія, відавочна, праяўлялі ня толькі «адвагу», але й зазналі й рэальныя сьмерці. Кажуць, што “адзін раз – выпадковасьць, другі – супадзеньне, трэйці – заканамернасьць», але ў нашых публікацыях – ужо больш за 10 выпадкаў узнагароджаньня танкістаў 136-й АМСБр з Буйнакска, асабовы склад і ўзбраеньне якой былі ідэнтыфікаваныя ва Украіне яшчэ ў 2014 годзе.

    • Даведка пра склад і ўзбраеньне 136-й АМСБр

      136-я гвардзейская Уманска-Бэрлінская Красназнамённая ордэнаў Суворава, Кутузава й Багдана Хмяльніцкага мотастралковая брыгада, в/ч 63354 (Буйнакск, рэспубліка Дагестан): кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-і мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, батальён СпН (п. Ботліх), стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскае выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.

      Ва ўзбраеньні: 40 адз. Т-72Б3, 1 адз. Т-72БК, 120 адз. БМП-3, 9 адз. БТР-82А, 27 адз. БТР-80, 6 адз. ГАЗ-233014 СТС «Тыгр», 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ-21 «Град», 36 адз. 152-мм СГ 2С3 «Акацыя», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9А331 «Тор-М1», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».

      Крыніца: milkavkaz.

    У выніку гэтага расьледаваньня ў сьпіс расейскіх вайсковых злачынцаў з 136-й АМСБр увайшлі яшчэ 13 вайскоўцаў. Яны таксама будуць занесеныя ў базу дадзеных міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm, якая ўжо налічвае больш за 80 вайсковых злачынцаў, узнагароджаных разнастайнымі мэдалямі. Гэта ўжо дзявяты эпізод фіксацыі ўдзелу 136-й АМСБр ва «ўкраінскіх камандыроўках», гл. публікацыі нашае валянтэрскае супольнасьці:

    Танкі Т-90 і САУ «Акацыя» 136-й АМСБр з Дагестана на мяжы з Украінай

    Фотасэсіі расейскіх танкістаў 136-й МСБР падчас «камандыроўкі»

    Расейскія танкі Т-90 136-й мотастралковай брыгады ў Луганскае вобласьці – фотафакт

    Life News “засьвяціў” 136-ю асобную мотастралковую брыгаду ў Дэбальцаве

    Відэа ўдзелу 136-й асобнай мотастралковай брыгады РФ у вайне на Данбасе (глядзець з пераходам на youtube)

    Па сьлядох «украінскае камандыроўкі» выведніка 136-й АМСБр

    Фотапаляваньне: расейскія «Тыгры» выведроты 136-й АМСБр злоўленыя на Данбасе

    Ідэнтыфікаваныя танкісты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне

    «Служылі два таварышы»: апазнаныя артылерысты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне


    Матар’ял падрыхтавала Victory Krm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    «Цемру адолее полымя / Ignis vincit tenebris» – крэда InformNapalm.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.