У гэтай публікацыі пададзены чортаў тузін танкістаў 136-й асобнай мотастралковай брыгады расейскай арміі, якія атрымалі баявыя ўзнагароды за ўдзел у неабвешчанай вайне супроць Украіны.
У Расеі паводле савецкай традыцыі працягваюць сьвяткаваць 23 лютага – «День защитника Отечества» (рас.). Мерапрыемствы адбываюцца зь вялікай пампезнасьцю, запрашаюцца ветэраны розных войнаў, ад удзельнікаў Другое ўсясьветнае вайны і «інтэрнацыяналістаў» -аўганцаў – да «герояў» вайны супроць Украіны, да якой, паводле заяваў Крамля, Расея ня мае дачыненьня. Мяркуем, што неўзабаве ў актавых залях побач зь імі будуць стаяць і ўдзельнікі Сірыйскае кампаніі.
На фоне непрызнаньня расейскім бокам у міжнародным судзе свайго ўдзелу ў вайсковых дзеяньнях на Данбасе, у правінцыйных гарадках РФ працягваюць ушаноўваць расейскіх вайскоўцаў, якія выконвалі загады Крамля на тэрыторыі Украіны. Гэтак, струсіўшы пыл з даўно заляжалых загадаў з сьнежня 2014 году, у лютым 2017 году раптам вырашылі ўзнагародзіць расейскіх вайскоўцаў, якія прайшлі праз так званую «ўкраінскую камандыроўку». Мэдалі далі групе танкістаў 136-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 63354, г. Буйнакск, Дагестан, у складзе ПВА ЗС РФ), якія ў 2013-2014 гадох праходзілі службу ў гэтым падразьдзяленьні. Многія з гэтых вайскоўцаў ужо вярнуліся да цывільнага жыцьця і наўрадці чакалі на падобную крамлёўскую падачку. Магчыма, гэта сталася праз бюракратычны мэханізм пуцінскага рэжыму, а можа, і самі вайскоўцы дамагаліся прызнаньня іхнага ўдзелу ў вайсковых дзеяньнях. У любым разе праз узнагароджаньне расейскае камандаваньне засьведчыла чарговага разу сваю датычнасьць да вайсковых дзеяньняў ва Украіне.
Саратаў 20.02.2017 г. (першая тройка)
У артыкуле газэты «СарИнформ» (рас.) была пададзеная інфармацыя, якая прыцягнула нашую ўвагу (тут і далей пакідаем у арыгінале):
Сегодня в Краснознаменном институте МВД России в Саратове проходит торжественное собрание, посвященное Дню защитника Отечества.
З публікацыі вынікае, што мэдальлю «Суворава» з фармулёўкай «за асабістую мужнасьць» быў узнагароджаны сяржант запасу Аляксандар Засухін №1 – мэдаль №41560 паводле загаду з 25 сьнежня 2014 г. (архіў профілю “VK”, “ОК”, фотаальбому 1, 2, кантактаў).
Профіль Засухіна ў сацыяльных сетках сьведчыць пра сапраўдную сутнасьць гэтае «мужнасьці» (інфармацыя пададзеная блёгерам-сьледчым Askai). Улетку 2014 году група танкістаў 136-й АМСБр з Буйнакска была спачатку перакінутая ў Валгаградзкую вобласьць для вышкалаў, а потым і ў памежны з Украінаю Каменск-Шахцінскі. Пра гэта мы паведамлялі ў сваіх публікацыях з 2014 і 2016 году, у якіх падавалі інфармацыю пра перакідваньне асабовага складу й тэхнікі гэтага злучэньня з Дагестана ў напрамку Украіны.
У фатаздымках з цырымоніі ўзнагароджаньня былі апазнаныя яшчэ два ўладальнікі мэдалю «За адвагу»: №2 Яўген Хушану (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) і №3 Тымур Кійсма (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). Тымур Кійсма быў узнагароджаны мэдалём №65353.
Усе тры ўзнагароджаныя зафіксаваныя ў супольным фатаздымку (зьлева-направа: Засухін, Хушану, Кійсма).
Казань 22.02.2017 г.
Сегодня в Казанском Кремле состоялся торжественный прием от имени Президента Татарстана Рустама Минниханова по случаю празднования Дня защитника Отечества.
У артыкуле выданьня «Республика Татарстан» згадваецца, што за мужнасьць і адвагу, праяўленыя падчас выкананьня вайсковага абавязку, мэдалём «За адвагу» ўзнагароджаныя малодшы сяржант запасу Дзяніс Крайноў, мэдалём «Суворава» – шараговец запасу Аляксандар Іваноў і Мікалай Загуменаў.
№4 – Аляксандар Іваноў быў выяўлены сярод таварышаў у службе Засухіна з танкавага батальёну 136-й брыгады з Буйнакска (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). Іваноў быў узнагароджаны мэдалём №41569 у лютым 2017 году, аднак загад на яго быў ухвалены яшчэ 25 сьнежня 2014 году.
Горна-Алтайск 22.02.2017 г. (другая тройка)
У відэасюжэце ГТРК «Горный Алтай» (рас.) вядзецца пра наступнае:
В Национальном театре прошло торжественное мероприятие в честь Дня защитника отечества. По традиции, государственными наградами отмечены лучшие представители сильного пола, в первую очередь те, кто выбрал служение Родине главным долгом своей жизни.
Юрий Такинов, Мейржан Тулепбердинов и Эзен Шутуев были рядовыми — тем не менее, за личное мужество и отвагу, а также отличные показатели в боевой подготовке (якія менавіта, яны не падаюць), они были отмечены особой наградой — медалью «Суворова».
Якія таямніцы маюць пазначаныя вайскоўцы, стае зразумелым зь іхных фотаальбомаў і сяброўскіх кантактаў у сацыяльных сетках. Усе вайскоўцы былі танкістамі 136-й АМСБр з дагестанскага Буйнакска.
№5 – Эзэн Шутуеў (архіў профілю “VK”, “ОК”, фотаальбому 1, 2, кантактаў) быў узнагароджаны мэдалём «Суворава» паводле загаду з сьнежня 2014 году. Аповяд Шутуева пра ягоную службу – сьпярша ў навучальнай танкавай частцы ў пас. Пясчанка, а потым ужо і ў Дагестане – можна пачуць у відэа ніжэй.
У відэа таксама маецца ўзнагароджаньне мэдалём таварыша ў службе Шутуева з 136-й АМСБр Юрыя Такінава – №6, у фотаальбоме якога падазены красамоўны працэс перакідваньня эшалёну з танкамі Т-90 з Дагестана да мяжы з Украінай.
№7 – Мейржан Тулепбэрдзінаў, на жаль, ня мае ў сваім профілі сьведчаньняў службы ў Буйнакску, але фігуруе ў сьпісе сяброў усіх танкістаў 136-й АМСБр і таксама быў узнагароджаны мэдалём «Суворава».
Астатніх фігурантаў нашага расьледаваньня з складу танкавага батальёну 136-й брыгады з Буйнакска ўзнагародзілі больш сьціпла, большасьць зь іх «засьвяціла» мэдалі ў фотаальбомах толькі ў лютым 2017 году.
№8 Капылаў Уладзімер з Варкуты ўзнагароджаны мэдалём «За адвагу» №65367 паводле загаду з 29 сьнежня 2014 году:
№9 Максім Пудоўкін з гораду Вялікія Лукі таксама ўзнагароджаны мэдалём «Суворава»:
У фотаальбоме Пудоўкіна маюцца фатаздымкі перакідваньня й маршаў калёнаў вайсковае тэхнікі ў Растоўскае вобласьці напрыканцы лета – напачатку восені 2014 году:
На танках Т-90 тактычныя знакі й нумары замаляваныя зялёнай фарбай – падобнае «маскаваньне» было й на выяўленых намі танках гэтай мадыфікацыі ў 2014 годзе ў Луганскае вобласьці.
№10 Пятро Васільеў з Якуцка быў узнагароджаны мэдалём «Суворава». У другім профілі Васільева маюцца фатаздымкі з службы ў Дагестане.
№11 Рыбакоў Мікалай (прозьвішча ўдакладняецца) з Краснадара ўганараваны мэдалём «За адвагу».
Гэта адзіны адсочаны намі вайсковец 136-й АМСБр, які выказаў спачуваньні з нагоды сваіх таварышаў у службе, што загінулі падчас вайсковых дзеяньняў ва Украіне:
Заслуженно!!! Но не одна медаль, не что в этой жизни, не заменит мне тех людей с кем я там был! Вы все у меня в душе… Я вас очень люблю и уважаю… Царство вам всем небесное… Спасибо за новую жизнь…, – вядзецца на старонцы.
Пра каго канкрэтна кажа расейскі вайсковец, на жаль, невядома. Пакуль маецца інфармацыя толькі пра сьмерць камандыра танку 136-й АМСБр Вядзернікава Аляксандра зь Іжэўска 24 жніўня 2014 году ва Украіне. Профіль Вядзернікава дагэтуль фігуруе ў сьпісе сяброў пазначаных вышэй вайскоўцаў. Нагадаем, што маці Вядзернікава была супроць падпісаньня Аляксандрам кантракту, мяркуючы, што яго выправяць ва Украіну. Аднак сын не паслухаў сваю маці.
№12 Андрэй Пляскін узнагароджаны мэдалём «Суворава» №41843 з 25 сьнежня 2014 году:
У фотаальбоме таксама маюцца фатаздымкі перакідваньня тэхнікі з зафарбаванымі нумарамі й тактычнымі знакамі.
Чортаў тузін в/ч 63354 з Буйнакска замыкае №13 – Максім Харытонаў з Масквы, які таксама больш чым праз два гады быў узнагароджаны мэдалём «Суворава» №41739 з 25 сьнежня 2014 году.
Такім чынам, былі атрыманыя чарговыя сьведчаньні ўзнагароджаньня расейскіх вайскоўцаў пасьля знаходжаньня ў так званых «вышкалах» ля ўкраінскае мяжы, якія, відавочна, праяўлялі ня толькі «адвагу», але й зазналі й рэальныя сьмерці. Кажуць, што “адзін раз – выпадковасьць, другі – супадзеньне, трэйці – заканамернасьць», але ў нашых публікацыях – ужо больш за 10 выпадкаў узнагароджаньня танкістаў 136-й АМСБр з Буйнакска, асабовы склад і ўзбраеньне якой былі ідэнтыфікаваныя ва Украіне яшчэ ў 2014 годзе.
Даведка пра склад і ўзбраеньне 136-й АМСБр
У выніку гэтага расьледаваньня ў сьпіс расейскіх вайсковых злачынцаў з 136-й АМСБр увайшлі яшчэ 13 вайскоўцаў. Яны таксама будуць занесеныя ў базу дадзеных міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm, якая ўжо налічвае больш за 80 вайсковых злачынцаў, узнагароджаных разнастайнымі мэдалямі. Гэта ўжо дзявяты эпізод фіксацыі ўдзелу 136-й АМСБр ва «ўкраінскіх камандыроўках», гл. публікацыі нашае валянтэрскае супольнасьці:
Танкі Т-90 і САУ «Акацыя» 136-й АМСБр з Дагестана на мяжы з Украінай
Фотасэсіі расейскіх танкістаў 136-й МСБР падчас «камандыроўкі»
Расейскія танкі Т-90 136-й мотастралковай брыгады ў Луганскае вобласьці – фотафакт
Life News “засьвяціў” 136-ю асобную мотастралковую брыгаду ў Дэбальцаве
Відэа ўдзелу 136-й асобнай мотастралковай брыгады РФ у вайне на Данбасе (глядзець з пераходам на youtube)
Па сьлядох «украінскае камандыроўкі» выведніка 136-й АМСБр
Фотапаляваньне: расейскія «Тыгры» выведроты 136-й АМСБр злоўленыя на Данбасе
Ідэнтыфікаваныя танкісты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне
«Служылі два таварышы»: апазнаныя артылерысты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне
Матар’ял падрыхтавала Victory Krm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
«Цемру адолее полымя / Ignis vincit tenebris» – крэда InformNapalm.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа