• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расея перакінула комплексы С-300 у Сірыю з зоны кантролю паветранай прасторы ля мяжы з блёкам NATO

    on 2018-10-05 | 0 Comment | OSINT | Аналітыка | Галоўнае | Навіны | Сірыя
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Напрыканцы верасьня – пачатку кастрычніка 2018 году з дапамогаю сэрвісу Flightradar валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm зафіксавалі больш за 4 рэйсы цяжкіх транспартных лятакоў Ан-124 з 566-га вайскова-транспартнага авіяпалку (ВТАП) (в/ч 41495) 12-й дывізіі ВТА 61-й паветранай арміі РФ. Лятакі Ан-124 з бартавымі нумарамі RF-82035, RF-82010 і RF-82032 узьляталі з вайсковага аэрадрому ў Бранскай вобласці «Сешча» (пункт сталай дысьлякацыі 566-га ВТАП) – зьдзяйсьнялі прамежкавую пасадку на базе «Оленья» (рас., аэрадром авіяцыі Вайскова-марскога флёту на Кольскай паўвысьпе, за 92 км на поўдзень ад Мурманску), затым яшчэ адную пасадку на аэрадроме «Маздок» і ўрэшце прызямляліся ў сірыйскім аэрапорце Латакія (авіябаза «Хмэймім»).

    2 кастрычніка 2018 г. міністар абароны РФ Сяргей Шайгу падчас апэратыўнай нарады з чальцамі Рады бясьпекі паведаміў кіраўніку РФ Уладзімеру Пуціну, што ў Сірыю ў межах пастаўкі сыстэмаў С-300 дастаўленыя 49 адзінак тэхнікі: лякатары падсьвятленьня, асноўныя сыстэмы вызначэньня, машыны кіраваньня й чатыры пускавыя ўстаноўкі.

    Скуль забралі ЗРК С-300 для Сірыі

    Валянтэраў InformNapalm зацікавіла лягічнае пытаньне: дзеля чаго лятакі Ан-124 далі круга праз Мурманскую вобласьць? Адказ на гэта вельмі просты – у Аленягорску, усяго за 5 км ад авіябазы «Оленья» базуецца 583-ці зэнітна-ракетны полк (в/ч 36226), які мае ва ўзбраеньні ЗРК С-300 двух тыпаў. З высокай ступеньню верагоднасьці можна меркаваць, што МА РФ вырашыла перакінуць у Сірыю комплексы менавіта з гэтае вайсковае часткі.

    Характэрна, што гэты полк дысьлякуецца ўсяго за 200 км ад мяжы з краінай-удзельніцай NATO – Нарвэгіяй. Цалкам мажліва, Расея паслабляе кантроль над сваёй паветранай прасторай у гэтым рэгіёне дзеля ўзмацненьня сілаў і сродкаў састарэлай супрацьпаветранай абароны Сірыі, якая 17 верасьня 2018 г. у выніку адбіцьця атакі ізраільскіх зьнішчальнікаў зьнішчыла расейскі вайсковы лятак Іл-20.

    Чытайце таксама: Новыя страты расейскай авіягрупоўкі ў Сірыі: зьнішчаны вайсковы лятак Іл-20

    Практычна няма сумневаў, што гэтыя комплексы ЗРК С-300 адкамандыраваныя ў Сірыю разам з вышкаленымі адмыслоўцамі з складу 583-га зэнітна-ракетнага палку, якія будуць зьдзяйсьняць неафіцыйную баявую варту замест сваіх сірыйскіх калегаў.

    У сацсеціве “VK” у фотаальбоме акаўнту аднаго з расейскіх вайскоўцаў, што праходзілі тэрміновую службу ў вайсковай частцы №36226, мы выявілі архіўнае фота з ўстаноўкамі ЗРК С-300ПС.

    Перакідваньне комплексаў -300 у Сірыю на борце Ан-124 таксама патрапіла ў відэа.

    Расея стварае сваю «Панараму» ў Сірыі

    Праз аналіз дадзеных з адкрытых крыніцаў і заяваў міністра абароны РФ Сяргея Шайгу можна меркаваць, што Расея неўзабаве паспрабуе разгарнуць на тэрыторыі Сірыі паўнавартасную сыстэму камандавання КП ВПС і СПА «Панарама-ЦМ», але за выняткам некаторых элемэнтаў з ланцугу ўзаемадзеяньня.

    Поўная схема ўзаемадзеяньня

    Чытайце таксама: «Дзякуючы прапагандысцкім сюжэтам выўяленыя каардынаты расейскіх комплексаў С-400 у Сірыі»

    «Мядзьведка» для расейскага мядзьведзя

    На гэты момант пакуль не ўдалося вызначыць мейсцы дысьлякацыі перакінутых расейскіх ЗРК, але з улікам  іхнае мабільнасьці, радыюсу выяўленьня й зьнішчэньня цэляў – гэта ня так важна. З аднаго боку для ВПС Ізраілю павялічваецца наўпроставая пагроза зьбіцьця лятакоў з улікам таго фактару, што негалосна абслугоўваць С-300 будуць расейскія экіпажы. Але зь іншага боку гэтая праблематыка можа можа быць разьвязаная імгненна паводле аналёгіі з апэрацыяй «Мядзьведка 19» («Арцав-19», іўр. 19-מבצע ערצב, англ. Operation Mole Cricket 19), зьдзейсьненая арміяй абароны Ізраілю напачатку Лібанскай вайны. Тады, на працягу некалькіх дзён, з 9 па 11 чэрвеня 1982 г., Ізраіль цалкам зьнішчыў групоўку сілаў і сродкаў супрацьпаветранае абароны Сірыі «Феда», усталяваную з дапамогаю савецкіх адмыслоўцаў. З улікам тэхнічнае й тэхналягічнае перавагі Ізраілю ўся сыстэма СПА, якую старанна выбудоўвае Расея ў Сірыі, можа быць таксама зьнішчаная ўсяго за некалькі дзён.

    Чытайце таксама: «Лётнікі 566-га транспартнага авіяпалку РФ у Сірыі. Ідэнтыфікацыя Фралова»


    Матар’ял падрыхтавалі Кузьма Тутаў і Раман Бурко адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    Tags: 12-я дывізія ВТА566-ы ВТАП583-ці ЗРП61-я паветраная армія РФOperation Mole Cricket 19Ан-124Арцав-19в/ч 36226Кольская паўвыспаМаздокОленьяПанарама-ЦМС-300СешчаСірыяСяргей ШайгуФедаХмэймім

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Расея перакідвае лятакі МіГ-29, Су-35 і Су-24 у Лібію

      2020-05-27 - 0 Comment
    • Вайсковая дынастыя Шварцаў: сямейны падрад на агрэсію ад Крыму да Сірыі

      2020-01-17 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.