Напрыканцы верасьня – пачатку кастрычніка 2018 году з дапамогаю сэрвісу Flightradar валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm зафіксавалі больш за 4 рэйсы цяжкіх транспартных лятакоў Ан-124 з 566-га вайскова-транспартнага авіяпалку (ВТАП) (в/ч 41495) 12-й дывізіі ВТА 61-й паветранай арміі РФ. Лятакі Ан-124 з бартавымі нумарамі RF-82035, RF-82010 і RF-82032 узьляталі з вайсковага аэрадрому ў Бранскай вобласці «Сешча» (пункт сталай дысьлякацыі 566-га ВТАП) – зьдзяйсьнялі прамежкавую пасадку на базе «Оленья» (рас., аэрадром авіяцыі Вайскова-марскога флёту на Кольскай паўвысьпе, за 92 км на поўдзень ад Мурманску), затым яшчэ адную пасадку на аэрадроме «Маздок» і ўрэшце прызямляліся ў сірыйскім аэрапорце Латакія (авіябаза «Хмэймім»).
2 кастрычніка 2018 г. міністар абароны РФ Сяргей Шайгу падчас апэратыўнай нарады з чальцамі Рады бясьпекі паведаміў кіраўніку РФ Уладзімеру Пуціну, што ў Сірыю ў межах пастаўкі сыстэмаў С-300 дастаўленыя 49 адзінак тэхнікі: лякатары падсьвятленьня, асноўныя сыстэмы вызначэньня, машыны кіраваньня й чатыры пускавыя ўстаноўкі.
Скуль забралі ЗРК С-300 для Сірыі
Валянтэраў InformNapalm зацікавіла лягічнае пытаньне: дзеля чаго лятакі Ан-124 далі круга праз Мурманскую вобласьць? Адказ на гэта вельмі просты – у Аленягорску, усяго за 5 км ад авіябазы «Оленья» базуецца 583-ці зэнітна-ракетны полк (в/ч 36226), які мае ва ўзбраеньні ЗРК С-300 двух тыпаў. З высокай ступеньню верагоднасьці можна меркаваць, што МА РФ вырашыла перакінуць у Сірыю комплексы менавіта з гэтае вайсковае часткі.
Характэрна, што гэты полк дысьлякуецца ўсяго за 200 км ад мяжы з краінай-удзельніцай NATO – Нарвэгіяй. Цалкам мажліва, Расея паслабляе кантроль над сваёй паветранай прасторай у гэтым рэгіёне дзеля ўзмацненьня сілаў і сродкаў састарэлай супрацьпаветранай абароны Сірыі, якая 17 верасьня 2018 г. у выніку адбіцьця атакі ізраільскіх зьнішчальнікаў зьнішчыла расейскі вайсковы лятак Іл-20.
Чытайце таксама: Новыя страты расейскай авіягрупоўкі ў Сірыі: зьнішчаны вайсковы лятак Іл-20
Практычна няма сумневаў, што гэтыя комплексы ЗРК С-300 адкамандыраваныя ў Сірыю разам з вышкаленымі адмыслоўцамі з складу 583-га зэнітна-ракетнага палку, якія будуць зьдзяйсьняць неафіцыйную баявую варту замест сваіх сірыйскіх калегаў.
У сацсеціве “VK” у фотаальбоме акаўнту аднаго з расейскіх вайскоўцаў, што праходзілі тэрміновую службу ў вайсковай частцы №36226, мы выявілі архіўнае фота з ўстаноўкамі ЗРК С-300ПС.
Перакідваньне комплексаў -300 у Сірыю на борце Ан-124 таксама патрапіла ў відэа.
Расея стварае сваю «Панараму» ў Сірыі
Праз аналіз дадзеных з адкрытых крыніцаў і заяваў міністра абароны РФ Сяргея Шайгу можна меркаваць, што Расея неўзабаве паспрабуе разгарнуць на тэрыторыі Сірыі паўнавартасную сыстэму камандавання КП ВПС і СПА «Панарама-ЦМ», але за выняткам некаторых элемэнтаў з ланцугу ўзаемадзеяньня.
Поўная схема ўзаемадзеяньня
Чытайце таксама: «Дзякуючы прапагандысцкім сюжэтам выўяленыя каардынаты расейскіх комплексаў С-400 у Сірыі»
«Мядзьведка» для расейскага мядзьведзя
На гэты момант пакуль не ўдалося вызначыць мейсцы дысьлякацыі перакінутых расейскіх ЗРК, але з улікам іхнае мабільнасьці, радыюсу выяўленьня й зьнішчэньня цэляў – гэта ня так важна. З аднаго боку для ВПС Ізраілю павялічваецца наўпроставая пагроза зьбіцьця лятакоў з улікам таго фактару, што негалосна абслугоўваць С-300 будуць расейскія экіпажы. Але зь іншага боку гэтая праблематыка можа можа быць разьвязаная імгненна паводле аналёгіі з апэрацыяй «Мядзьведка 19» («Арцав-19», іўр. 19-מבצע ערצב, англ. Operation Mole Cricket 19), зьдзейсьненая арміяй абароны Ізраілю напачатку Лібанскай вайны. Тады, на працягу некалькіх дзён, з 9 па 11 чэрвеня 1982 г., Ізраіль цалкам зьнішчыў групоўку сілаў і сродкаў супрацьпаветранае абароны Сірыі «Феда», усталяваную з дапамогаю савецкіх адмыслоўцаў. З улікам тэхнічнае й тэхналягічнае перавагі Ізраілю ўся сыстэма СПА, якую старанна выбудоўвае Расея ў Сірыі, можа быць таксама зьнішчаная ўсяго за некалькі дзён.
Чытайце таксама: «Лётнікі 566-га транспартнага авіяпалку РФ у Сірыі. Ідэнтыфікацыя Фралова»
Матар’ял падрыхтавалі Кузьма Тутаў і Раман Бурко адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа