• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

on 2021-04-12 | 0 Comment | OSINT | Аналітыка | Галоўнае | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • tr
  • bg
  • sv
  • dk
  • at

Публікуем аналітычны агляд фактаў перакідваньня расейскіх войскаў да межаў Украіны. Агляд выйшаў на сайце “Радыё Свабода” 8 красавіка 2021. У публікацыі прадстаўленыя цікавыя факты і аналітыка розных міжнародных групаў, якія займаюцца OSINT-расьледваньнямі, якія добра дапаўняюць адзін аднаго і ўзнаўляюць адзіную карціну дзеяньняў Расейскай Федэрацыі каля яе заходніх межаў.


У сераду Міністэрства абароны Расеі паведаміла, што камандыр войска Заходняй вайсковай акругі генэрал-палкоўнік Аляксандар Жураўлёў «падчас кантрольнай праверкі войскаў за зімовы перыяд навучаньня» наведаў 4 вайсковых палігона ў Бранскай, Белгародзкай і Варонежскай вобласьці. Гэтыя палігоны не раз згадваліся ў 2015-2016 гадах у кантэксьце вайны на ўсходзе Украіны, а побач з адным зь іх незалежная расьледвальная група Conflict Intelligence Team (CIT) знайшла зусім нядаўна закладзены намётавы лягер і палявы шпіталь.

Як паведамляе расейскае вайсковае ведамства, камандыр войскамі ЗВА «падчас кантрольнай праверкі войскаў за зімовы перыяд навучаньня» пабываў на палігонах Пагонава, Багучар, Клінцы і Валуйкі. Як выявіла CIT з дапамогай адкрытых крыніцаў – фотаздымкаў у сацсетках і дадзеных сэрвісу gdevagon.ru – менавіта ў раёне Пагонава выгружаецца значная частка войскаў Расеі, якія перакідваюцца на захад і на поўдзень. Перамяшчэньне гэтых войскаў у апошнія тыдні прымусіла экспертаў казаць пра магчымую падрыхтоўку Масквы да паўнамаштабных баявых дзеяньняў на ўкраінскай тэрыторыі.

“Радыё Свабода” распавядае пра новы вайсковы палявы лягер ў Пагонава і пра іншыя вайсковыя палігоны і базы, якія наведаў генэрал-палкоўнік Жураўлёў і якія ўжо выкарыстоўваліся расейскай арміяй для канцэнтрацыі ўзбраеньня і асабовага складу падчас і адразу пасьля заканчэньня «гарачай» фазы вайны на ўсходзе Украіны.

Пагонава, Варонежская вобласьць, 250 км да мяжы з Украінай

Выявіць новы лягер расейскіх войскаў у Варонежскай вобласьці CIT ўдалася праз відэа відавочцаў, якія зьнялі саставы з танкамі Т-72Б3, што рухаліся на поўдзень. Па нумарах плятформаў аналітыкі CIT высьвятлілі, што яны рухаюцца зь Кемераўскай вобласьці на станцыю Маслоўка, што знаходзіцца ў межах горада Варонежа, а адпраўніком і атрымальнікам грузу з’яўляецца 74-я гвардзейская мотастралковая брыгада зь Юргі.

ржд, 04.04 .2021 https://t.co/SnavA7pTwZ

— IgorGirkin (@GirkinGirkin) April 4, 2021

Там жа, у раёне Маслоўкі, на апублікаванае ў ЦікТоке відэа мясцовага жыхара патрапілі танкавозы, якія перавозяць цяжкія агнямётныя сістэмы (ЦАС) – пра выкарыстаньне іх у Сірыі “Радыё Свабода” пісала ўвосень 2015 года. Акрамя гэтага на відэа відавочцаў у ваколіцах Варонежа, у Новай Усмані, патрапілі калёны з рэактыўнымі сістэмамі залпавага вагню «Ураган» ды іншай вайсковай тэхнікай.

У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ёсць фотаздымкі  і відэа новага намётавага лягера і палявога шпіталя, знятыя на поўдзень ад СНТ «Бярозка» на паўднёвай ўскраіне Варонежа. Гэтае мейсца разьмешчанае побач з паўночнай часткай вялікага вайсковага палігона Мінабароны Пагонава, дзеля стварэньня якога ў 50-я гады мінулага стагодзьдзя тут было зьнішчана адразу некалькі паселішаў і вёсак (цяпер нашчадкі жыхароў гэтых населеных пунктаў дзеляцца адзін з адным «Вконтакте» ўспамінамі пра «даваеннае» жыцьцё). У камэнтарах пад артыкулам мясцовага выданьня «Моё! Воронеж”, якое яшчэ 27 сакавіка паведамляла пра актыўнасьць вайскоўцаў у раёне станцыі Маслоўка, мясцовыя жыхары скардзіліся, што вайскоўцы закладалі лягер не на тэрыторыі самога палігона, а праз дарогу, у полі, якое непасрэдна прымыкае да жылых дамоў.

Новы палявы лягер у раёне Пагонава на сьвежых спадарожнікавых здымках:

A new Russian Army camp was set up in the Voronezh region bordering Ukraine, @CITeam_en reports. High-resolution satellite imagery obtained by Visual Investigations indeed reveals hundreds of military vehicles at recently formed staging areas. 🛰️📸: @Maxar https://t.co/GW2p4dcxhy pic.twitter.com/GlW9u9Xb4Q

— Christiaan Triebert (@trbrtc) April 8, 2021

У расьледваньні Conflict Intelligence Team адзначаецца, што ў 2014-2015 гадах лягеры расейскіх войскаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Данбасе, разьмяшчаліся значна бліжэй да ўкраінскай мяжы. Зрэшты, на відэа відавочцаў патрапіла вайсковая калёна з грузавікамі і бронеаўтамабілямі «Тыгр» ў раёне горада Астрагожск, які знаходзіцца прыкладна ў сотні зь нечым кілямэтраў на поўдзень ад Варонежа і значна бліжэй да Ўкраіны. Не выключана, што гэтая калёна рухалася ў напрамку яшчэ аднаго вайсковага палігона Мінабароны ў Варонежскай вобласьці, у Багучар, які таксама быў праінспэктаваны камандырам войскамі ЗВА і ўжо згадваўся журналістамі падчас вайны на Данбасе ў 2015 годзе як мейсца, дзе Расея мае намер пабудаваць вялікую вайсковую базу. Пагонава ў такім выпадку можа граць ролю свайго роду «хатняй» базы.

Праінспэктаваныя камандырам ЗВА базы і палігоны расейскіх войскаў у Варонежы, Багучары, Валуйках і Клінцах:

Багучар, Варонежская вобласьць, 45 км да мяжы з Украінай

Пра тое, што Расея зьбіраецца ўладкаваць новы вайсковы палігон усяго ў 45-ці кілямэтрах ад Луганскай вобласьці Украіны агенцтва Reuters пісала яшчэ ў верасьні 2015 года. З дадзеных дзяржзакупак вынікала, што яна прыме больш за 1300 адзінак тэхнікі і больш за 5000 вайскоўцаў. Паводле дакумантаў расейскае Мінабароны мела намер пераўтварыць старое вайсковае сховішча ў Багучары ў палігон зь дзясяткамі будынкаў і адмысловых збудаваньняў. Меркавалася, што там будуць пабудаваныя дзясяткі казармаў, артылерыйскія склады, лазарэт, басэйн і навучальны комплекс. Таксама база павінна была ўключаць у сябе штаб з вузлом сувязі, вялікую страўню, спарткомплекс з тэнісным кортам і бадмінтонам і кіналягічны цэнтар з 30 сабакамі.

Вайсковы палігон ў Багучары, здымак з спадарожніка:

У 2016 годзе Газета.ру паведамляла пра кепскія ўмовы пражываньня жаўнераў на базе ў Багучары, пра загадкавыя сьмерці вайскоўцаў тэрміновай службы і пра дзедаўшчыну, якая тут квітнее. У 2016 годзе вайсковаслужбоўцы некалькіх частак, дыслякаваных у Багучары, публікавалі ў сваіх акаўнтах ў сацсетках фотаздымкі, зробленыя ў Луганскай вобласьці Украіны.

1 сьнежня 2020 года расейскія дзяржаўныя СМІ паведамілі пра адкрыцьцё яшчэ аднаго палігона, гэтым разам ужо ў Багучарскім раёне, каля паселішча Крыніца, разьмешчанага ў 30 зь нечым кілямэтрах на поўдзень ад горада.

Як распавядалі «Вести» ў гэтым відэасюжэце, палігон ў Крыніцы задумваўся каб разгрузіць згаданы вышэй палігон Пагонава. Журналіст тэлеканала нагадаў, што тэрыторыя плошчай амаль у 70 квадратных кілямэтраў выкарыстоўвалася вайскоўцамі і раней, але да паўнавартаснага ўладкавання вайсковай базы танкісты маглі выкарыстоўваць толькі халастыя знарады.

Не выключана, што менавіта на палігоны ў Багучары або Крыніцы накіроўваюцца і некаторыя з вайсковых калёнаў, зьнятых відавочцамі апошнімі тыднямі – напрыклад, 26 сакавіка ў горадзе Россаш, разьмешчаным паміж Варонежам і Багучарам.

Ёсць і яшчэ адзін пункт прызначэньня, куды магла накіроўвацца гэтая калёна, разьмешчаны не на поўдні, а на захадзе ад Россашы. У 2015 годзе паведамленьні пра будаўніцтва новага палігона ў Багучары з’явіліся неўзабаве пасьля навінаў пра іншую будаваную Міністэрствам абароны вялікую вайсковую базу, размешчаную яшчэ бліжэй да ўкраінскай мяжы, у сяле Салаці каля горада Валуйкі Белгародзкай вобласьці. Гэтую базу, як вынікае з паведамленьня прэс-службы Мінабароны, на днях таксама наведаў камандыр ЗВА.

Валуйкі, Белгародзкая вобласьць, 25 км да мяжы з Украінай

Дадзеныя сайта дзяржзакупак выявілі сьляды будаўніцтва базы ў Валуйках усё ў тым жа 2015 годзе. Як вынікала з дакумантаў дзяржзакупак, знойдзеных Reuters, вайсковы гарадок павінен быў быць разьмешчаны на 300 гектарах у сяле Салаці і складацца з 9 казармаў на 3500 жаўнераў, складоў для захоўваньня ракетна-артылерыйскіх ўзбраеньняў ды іншых боепрыпасаў плошчай больш за 6000 квадратных мэтраў, вялікага навучальнага комплексу і медыцынскага цэнтра з лазарэтам на 50 ложкаў, які мог быць значна пашыраны ў выпадку «масавага паступленьня параненых».

На базе павінны былі з’явіцца некалькі пляцовак для падрыхтоўкі адмыслоўцаў, у прыватнасьці для артылерыі, СПА, а таксама навучаньня працы з танкамі, БМП і БТР, а таксама штаб з вузлом сувязі, страўня, культурна-дасугавы цэнтар зь лядовым катком, лазьня, спарткомплекс з басэйнам, пляцоўкамі для тэнісу і бадмінтона, машынадром, жылы комплекс больш чым на тысячу кватэраў ды іншыя дапаможныя памяшканьні.

Паводле дакумантаў узьвядзеньне базы ў Валуйках павінна было скончыцца ў красавіку 2016 года. Праз некалькі месяцаў, у чэрвені і ліпені, міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm апублікавала расьледваньне на падставе спадарожнікавых здымкаў Google і пастоў расейскіх вайскоўцаў у сацсетках, з якога вынікала, што база ў Валуйках сапраўды была пабудаваная, прычым акрамя вайсковага гарадка ў Салацях у ейны склад увайшоў колішні аэрадром у саміх Валуйках (дзьве лякацыі адзьдзяляюць усяго 10 кілямэтраў, абедзве яны афіцыйна прыпісаныя да вайсковай часткі 34670 752-га гвардзейскага мотастралковага палка). У камэнтарах на сайце wikimapia.org гаварылася, што на былым аэрадроме ў Валуйках яшчэ напрыканцы сакавіка 2014 года была створаная перадавая база армейскай авіяцыі ВПС Расеі, на якой сканцэнтраваныя баявыя шрубалёты Мі-24П і Мі-24ПН, транспартна-дэсантныя шрубалёты Мі-8МТВ і шрубалёты – усталявальнікі перашкодаў Мі-8СМВ. Карыстальнік, які пакінуў гэты камэнтар, выказаў здагадку, што ў Валуйкі перакінутая група з складу 549-й авіяцыйнай базы армейскай авіяцыі ВПС Расеі з Прыбылава Ленінградзкай вобласьці.

Вайсковая база ў Валуйках на тэрыторыі колішняга аэрадрому, здымак з спадарожніка:

У чэрвені 2016 года РБК паведамляў пра перакідваньне ў Валуйкі 23-цяй асобнай мотастралковай брыгады з Самары. Насамрэч, як сьведчылі знойдзеныя валянтэрамі InformNapalm пасты ў сацсетках вайскоўцаў брыгады, першыя зь іх з’явіліся ў Валуйках яшчэ ў сьнежні 2015 года. 23 лютага 2016 года, у “дзень абаронца айчыны”, на цэнтральнай плошчы горада адбыўся марш з паказальным выступам выведнікаў брыгады з асабістым удзелам камандыра, які часова выконваў гэтыя абавязкі, палкоўніка Сяргея Казачкова.

З адкрытых крыніцаў вядома, што вайскоўцы іншай мотастралковай брыгады, 28-й АМСБр зь Екацерынбурга, вясной 2015 году былі перакінутыя яшчэ на адну новую расейскую вайсковую базу недалёка ад Украіны, у горадзе Клінцы Бранскай вобласьці. Падчас нядаўняй «кантрольнай праверкі войскаў» яна таксама была праінспэктаваная генерал-палкоўнікам Аляксандрам Жураўлёвым.

Клінцы, Бранская вобласць, 45 км да мяжы з Украінай і Беларусьсю

21 траўня 2016 года тагачасны міністр абароны Украіны Сьцяпан Палтарак заявіў, што Расея не адмовілася ад плянаў захопу Украіны і ўзмацняе сваю групоўку на мяжы, плянуючы разгарнуць дадатковыя злучэньні вайсковых частак. Гэтая заява прагучала ўсьлед за расьледваньнем InformNapalm пра будаўніцтва Расеяй новай вайсковай інфраструктуры ў Бранскай вобласьці, у горадзе Клінцы. Мясцовыя СМІ пісалі тады, што з 1 красавіка ў Клінцах пачалася падрыхтоўка тэрыторыі да ўзьвядзеньня казармаў, службовага жытла, а таксама іншай інфраструктуры – спарткомплексаў з басэйнамі, крамаў. Прыбыцьця вайскоўцаў сюды чакалі ў верасьні 2016 года, аднак, ужо ў траўні ў Клінцы сталі прыяжджаць вайскоўцы 28-й АМСБр.

2016 год, эшалён з дывізыёнам самаходных 152-мм гаўбіц «Мста-С» (2С19) прыбывае ў Клінцы, да мяжы з Беларусьсю і Украінай

У сьнежні 2019 года беларускі журналіст Дзяніс Івашын, які быў арыштаваны нядаўна за расьледаваньне пра колішніх украінскіх «беркутаўцаў» у лукашэнкаўскім АМАПе, прааналізаваў дадзеныя адкрытых крыніцаў і прыйшоў да высновы, што Міністэрства абароны Расеі разгарнула ў Клінцах на базе 28-й АМСБр цэлую мотастралковую дывізыю, якая ўвайшла ў 20-ю агульнавайсковую армію Заходняй вайсковай акругі. У ейны склад увайшлі 488-ы і 254-ы мэханізаваныя палкі (МСП), 59-ы танкавы полк, 856-ы самаходны артылерыйскі ракетны полк, 1259-ы зенітны ракетны полк, асобныя зенітна-ракетны і супрацьтанкавы дывізыёны, 5 асобных батальёнаў і 3 асобныя роты. Толькі ў 488-м МСП, паводле дадзеных спадарожнікавых здымкаў, восеньню 2019 года налічвалася да 30 танкаў Т-72, амаль 90 БМП-2, некалькі дзясяткаў сістэмаў артылерыі, у тым ліку 12 адзінак буксаваных 152-мм гаўбіц 2А65 «Мста-Б» і некалькі установак БМ-21 «Град». На думку Дзяніса Івашына, усё гэта сьведчыць пра назапашваньне Расеяй ля межаў Украіны і Беларусі ўдарных наступальных фармаваньняў.

Вайсковы гарадок, адзін з аб’ектаў расейскай базы ў Клінцах:

Расейскі вайсковы аналітык Аляксандар Гольц ў чэрвені 2016 году казаў у інтэрв’ю «Радыё Свабода” пра перакідваньне новых вайсковых падразьдзяленьняў у Клінцы і Валуйкі, што гэтыя дзеяньні Расеі з пункту гледжаньня кіраўніцтва Мінабароны, з’яўляюцца адказам на разьмяшчэньне чатырох батальёнаў сілаў NATO ў краінах Балтыі, а таксама адказам на патэнцыйную пагрозу бясьпекі з боку Украіны. Клінцы, паводле ягоных словаў, былі выбраныя ў якасьці мейсца для вайсковай базы праз складанасьці перакіданьня войскаў у Калінінградзкую вобласьць, як стратэгічна выгодная заходняя кропка Расеі ў непасрэднай блізкасьці адразу да двух межаў – беларускай і ўкраінскай.

6 красавіка ў інтэрнэце было апублікаванае відэа новага перакідваньня вайсковай тэхнікі ў Клінцы. Яшчэ адно відэа «вышкалаў», з камэнтаром «На Украіну!», меркавана зьнятае ў Клінцах, было апублікавана 4 красавіка карыстальнікам ЦікТока @userceqoca12er.

Клинцы, Брянская обл, 06.04.2021 pic.twitter.com/yH5If0Q2kY

— IgorGirkin (@GirkinGirkin) April 6, 2021

Ці чакаць вялікай вайны?

Як адзначаюць аналітыкі Conflict Intelligence Team, масаванае сьцягваньне расейскіх войскаў да ўкраінскіх межаў хоць і з’яўляецца беспрэцэдэнтным паводле маштабаў апошніх гадоў, але пакуль не кажа пра непазьбежнасьць новай вайны Расеі з Украінай.

«Немагчыма ўявіць, каб ўкраінскія войскі пачалі наступ праз расейскую мяжу, а для ўводу войскаў на Данбас для падтрымкі сепаратысцкіх фармаваньняў лягічней было б разьмяшчаць іх у Растоўскай вобласьці. Таму відавочна, што дыспазыцыя расейскіх сілаў як мінімум у Варонежскай вобласьці носіць хутчэй наступальны, чым абарончы характар», – гаворыцца ў матар’яле CIT, прысьвечаным новаму палявому лягеру побач з палігонам Пагонава. Сапраўды, у 2014-2015 гадах асноўная маса войскаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Данбасе, базавалася ў Растоўскай вобласьці, прычым часта палявыя лягеры закладаліся ў непасрэднай блізкасьці да мяжы, адкуль расейская артылерыя і ракетныя войскі маглі наўпрост абстрэльваць ўкраінскія пазыцыі.

Як казаў у інтэрв’ю “Радыё Свабода”  і Бі-Бі-Сі аналітык CIT Руслан Левіеў, расейская вэрсыя пра «вышкалы» і «кантрольныя праверкі» войскаў таксама выклікае шмат сумневаў – бліжэйшыя агульнавайсковыя вышкалы «Захад-2021» заплянаваныя на восень, а лякальныя вышкалы ў Крыме і Паўднёвай вайсковай акрузе ўжо завяршыліся. Тым не менш, паводле словаў Левіева, цалкам выключаць такі сцэнар нельга:

«Там вельмі шмат мотастралковай тэхнікі, тэхнікі паветрана-дэсантных войскаў, артылерыі. Для поўнамаштабнай вайны дастаткова, у тым ліку для наступальных апэрацыяў. Прычым для апэрацыяў на вельмі шырокім фроньце, таму што мы бачым вельмі магутную зброю, той жа «Град» або «Ураган». Гэта не проста дапамога для нейкай абарончай апэрацыі, выглядае так, нібы хтосьці рыхтуецца да маштабнай вайны». Зрэшты, праз з’яўленьне ў інтэрнэце новых відэазапісаў перакідваньня войскаў, кажа Левіеў, упэўненасьці ў тым, што ўсё, што адбываецца – толькі дэманстратыўная гульня мускуламі, у яго становіцца ўсё менш.

Раман Бурко з InformNapalm таксама лічыць, што само перакідваньне тэхнікі як такое больш нагадвае акцыю запалохваньня. Тым не менш, ён зьвяртае ўвагу на тое, што да межаў Украіны перакідваюцца не толькі танкі і артылерыя, але і штабы кіраваньня, а таксама сувязісты, безь якіх немагчымая каардынацыя маштабнай ваеннай апэрацыі.

Пра нядаўняе з’яўленьне адной з адпаведных такім задачам вайсковых частак у Крыме стала вядома дзякуючы кур’ёзу: у крымскім телеграм-канале @ams_driver 6 красавіка было апублікаванае відэа затрыманьня расейскага вайскоўца, які чамусьці вырашыў скрасьці “Жыгулі” і пакатацца на іх. На відэа, адказваючы на пытаньне супрацоўнікаў паліцыі, якія затрымалі яго, ён кажа, што з’яўляецца вайсковаслужбоўцам 38 гвардзейскай брыгады кіраваньня ЗС РФ, дыслякаванай у Маскоўскай вобласьці, сьцвярджае, што прыехаў у Крым з сваімі таварышамі ў службе ў «камандыроўку», а таксама называе свае ймя, дату нараджэньня і мейсца жыхарства ў Курскай вобласьці. Гэтыя дадзеныя дазволілі знайсьці профілі родных затрыманага ў сацыяльных сетках і пацвердзіць ягоную прыналежнасьць да 38-й брыгады, у якой ён, як высьветлілася, праходзіць тэрміновую службу з восені 2020 года.

Бурко піша ў фэйсбуку, што перакідваньне 38-й брыгады кіраваньня ў Крым можа быць трывожным сігналам:

«Гэта вельмі цікавая брыгада, якая складаецца з батальёна кіраваньня і некалькіх батальёнаў сувязі. Сярод задачаў, якія яна выконвае – наладжваньне сувязі ў ваенна-палявых умовах, а таксама пасадка самалётаў з групамі дэсантнікаў і ўсталяваньне навігацыі авіяцыйнай тэхнікі. Гэта прыкмета падцягваньня штабоў кіраваньня. Вядома, гэта не азначае, што наступ пачнецца заўтра або праз тыдзень. Зараз расеяне толькі вучацца і трэнуюцца, назапашваюць баявы патэнцыял і, безумоўна, будуць чакаць зручнага палітычнага моманту. Ці створаць гэты момант самастойна. Калі ён надыйдзе, восеньню 2021, або праз год, ці больш? – на гэтае пытаньне пакуль цяжка адказаць. Магчыма, ён не надыйдзе ніколі, дзякуючы намаганьням Украіны і ейных партнэраў, але заўсёды трэба рыхтавацца да горшых сцэнароў, трымаючы пры гэтым галаву халоднай».


Аўтар Марк Крутаў, «Радыё Свабода»/ Radio Free Europe/ Radio Liberty


 

Пераклаў на беларускую мову Volha Ivashyna.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50011 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

January 2023
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.