• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Беспрэцэдэнтныя страты Паветрана-касьмічных сілаў Расеі пасьля афіцыйнага сканчэньня ваеннай апэрацыі ў Сірыі

    on 2018-01-05 | 0 Comment | Галоўнае | Навіны | Падзеі | Палітыка | Сірыя Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Напярэдадні сьвяткаваньня Новага года, 31 сьнежня, расейскі вайсковы кантынгент у Сірыі зазнаў беспрэцэдэнтныя страты за ўсю сваю больш за двухгадовую ваенную кампанію. Міністэрства абароны РФ спрабавала схаваць дадзеныя пра надзвычайныя здарэньні ад грамадзкасьці, але ў СМІ й сацсеткі ўсё ж патрапіла інфармацыя, на якую МА РФ давялося рэагаваць публічна і з спазьненьнем на некалькі содняў.

    31 сьнежня 2017 году ў Сірыі разьбіўся расейскі ўдарны гэлікоптэр Мі-24, загінулі два чальцы экіпажу. Характэрна, што толькі пасьля рэзанансу ў СМІ і ў сацыяльных сетках Міністэрства абароны РФ было вымушанае 3 студзеня 2018 году паведаміць пра інцыдэнт з значнымі разыходжаньнямі што да падрабязнасьцяў катастрофы. Было паведамленае, што гэлікоптэр разьбіўся з тэхнічнае прычыны.

    Аднак у дзень катастрофы, 31 сьнежня, паводле паведамленьняў Telegram-каналу “Directorate 4”, адзін з рэсурсаў баявікоў заявіў, што іхныя сілы зьбілі расейскі гэлікоптэр з экіпажам на борце. Канал таксама разьмясціў аудыёперамовы, якія нібыта належаць баявікам.

    Чытайце таксама: 48 000 расейскіх вайскоўцаў прайшлі праз Сірыю, шматлікія зь іх таксама ваявалі на Данбасе

    У той жа дзень, 31 сьнежня 2017 году, па расейскай авіябазе “Хмэймім” ў Сірыі быў зьдзейсьнены мінамётны абстрэл. Паводле паведаменьня расейскага выданьня “Коммерсант” (рас.), якое спаслалася на дзьве ўласныя вайскова-дыпляматычныя крыніцы, у выніку абстрэлу авіябазы групоўкай радыкальных ісламістаў былі зьнішчаныя сем лятакоў:

    • 4 франтавыя бамбоўцы Су-24;
    • 2 шматмэтавыя зьнішчальнікі Су-35С;
    • 1 вайскова-транспартны лятак Ан-72.

    Параненьні маглі зазнаць больш за дзесяць вайскоўцаў.

    4 студзеня Міністэрства абароны РФ з спазьненьнем было вымушанае таксама паведаміць пра факт мінамётнага абстрэлу й пра гібель двух расейскіх вайскоўцаў, аднак не падала інфармацыю пра зьнішчэньне авіягрупоўкі ПКС РФ.

    Чытайце таксама: Расейскія прапагандысты раскрылі пазыцыі супрацьпавтеранай абароны на авіябазе “Хмэймім”

    Расейскі вайсковы прапагандыст, Раман Сапанькоў, фігурант базы “Міратворца”, у сваім акаўнце сацсеціва “VK” выклаў фатаздымкі пашкоджанае й зьнішчанае ў выніку абстрэлу авіяцыйнае тэхнікі, якія былі зробленыя нібыта на авіябазе “Хмэймім” (1, 2, 3):

    Таксама ён падае непацьверджаную інфармацыю пра пашкоджаньне цэлага авіяпарку тэхнікі: 6 бамбоўцаў Су-24, 1 зьнішчальніка Су-35С, лятака паветранага назіраньня й аэрафатаздымкі Ан-30, 1 гэлікоптэру  Мі-8.

    Характэрна, што гэтыя вельмі значныя страты баявой тэхнікі й гібель вайскоўцаў адбыліся ўжо пасьля афіцыйнай заявы Уладзімера Пуціна пра “пераможнае” сканчэньне ваеннай апэрацыі й чарговае вывядзеньне расейскіх войскаў зь Сірыі, якую ён зрабіў падчас свайго афіцыйнага візыту ў гэтую краіну 11 сьнежня 2017 году. Расейскія жаўнеры й афіцеры працягваюць марна гінуць у ваеннай аперацыі, якая да таго ж афіцыйна ўжо завершаная. Пра бясконцыя ілжывыя заявы вайскова-палітычнага кіраўніцтва РФ што да вывядзеньня расейскіх войскаў зь Сірыі міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm падавала раней дастаковы абсяг інфармацыі.

    Катастрофы ПКС РФ у Сірыі

    У лістападзе 2015 году расейскі бамбовец Су-24 быў зьбіты турэцкім зьнішчальнікам F-16 праз парушэньне паветранай прасторы Турэччыны. Падчас выратавальнай апэрацыі ў пошуку лётнікаў зьбітага Су-24 зь зямлі быў таксама зьбіты расейскі шматмэтавы гэлікоптэр Мі-8. У лістападзе 2016 году расейскі зьнішчальнік МіГ-29К разьбіўся ў Міжземным моры ля берагоў Сірыі пасьля ўзьлёту з авіяносца «Адмірал Кузьняцоў». У сьнежні 2016 году ў Міжземным моры падчас пасадкі на авіяносец «Адмірал Кузьняцоў» адбылася аварыя зь яшчэ адным расейскім зьнішчальнікам Су-33. У жніўні 2016 году ў сірыйскай правінцыі Ідліб зь зямлі быў зьбіты гэлікоптэр Мі-8. У красавіку 2016 году ля гораду Хомс разьбіўся расейскі ўдарны гэлікоптэр Мі-28Н «Начны паляўнічы». У ліпені 2016 году таксама быў зьбіты сірыйскі гэлікоптэр Мі-25, якім кіраваў расейскі экіпаж. У кастрычніку 2017 году расейскі франтавы бамбовец Су-24 разьбіўся падчас узьлёту з авіябазы “Хмэймім”. І гэта толькі вядомыя грамадзкасьці страты ПКС РФ, якіх насамрэч відавочна значна больш.

    Нагадаем, што ў верасьні 2016 году міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm апублікавала матар’ялы й інфаграфіку з асабістымі дадзенымі 116 афіцэраў ПКС РФ, якія ўдзельнічалі ў бамбаваньнях мірнага насельніцтва ў Сірыі. Гэтыя матар’ялы выклікалі вялікі грамадзкі розгалас, былі пераведзеныя на 13 моваў і пашыраныя шматлікімі замежнымі СМІ.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Раман Бурко і Дзяніс Івашын адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Ан-72Мі-25Мі-28НМі-8МіГ-29Красейская авіябазарасейская агрэсіяСірыяСу-24Су-33Су-35СХмэймім

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    August 2025
    MTWTFSS
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.