• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    «E.N.O.T. corp»: ад баёў на Данбасе й лягероў падрыхтоўкі беларусаў да крымінальнага перасьледу

    on 2019-12-30 | 0 Comment | Беларусь | Галоўнае | Данбас | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • by
    • cz
    • ua
    • bg

    Расейскае сьледзтва абвінавачвае супрацоўнікаў Фэдэральнае службы бясьпекі РФ у стварэньні злачыннай групоўкі, якая складалася з байцоў прыватнай вайсковай кампаніі «E.N.O.T. corp», што ваявалі на Данбасе й арганізоўвалі шкаленьне жыхароў Беларусі ў лягерох баявой падрыхтоўкі на тэрыторыі РФ. Паводле вэрсіі сьледзтва, банда была створаная для нападу на групы кантрабандыстаў.

    Згодна з матар’яламі сьледзтва, у сьнежні 2016 году супрацоўнікі спэцыяльнага падразьдзяленьня ФСБ зьдзейсьнілі рэйд у дачыненьні да групы кантрабандыстаў, якія займаліся незаконным завозам смартфонаў і іншай дарагой электронікі ў паштовых пасылках у Расею. Сілавую падтрымку ў рэйдзе спэцслужбам надавалі ўзброеныя баявікі з прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) «E.N.O.T. corp» (рэгіянальная ГА “Единые народные общинные товарищества”), якія раней удзельнічалі ў вайне супроць Украіны на Данбасе ў складзе расейскіх гібрыдных сілаў. Цікава, што ФСБ разам з байцамі «E.N.O.T. corp» канфіскавалі ў кантрабандыстаў тэхніку на агульную суму 27 мільёнаў расейскіх рублёў (прыблізна 430 тыс. USD).

    Чальцы “E.N.O.T. corp.” патрапілі ў распрацоўку супрацоўнікаў Службы аховы канстытуцыйнага ладу й барацьбы з тэрарызмам ФСБ РФ. У жніўні 2018 году пасьля ўдзелу ў канфлікце, зьвязаным з спрэчкай вакол дзялянкі зямлі, былі затрыманыя два ўдзельнікі арганізацыі.

    У кастрычніку 2019 году супроць двух супрацоўнікоў Службы контрвыведвальнага забесьпячэньня аб’ектаў транспарту й сувязі ФСБ РФ і ўзброеных байцоў «E.N.O.T. corp», якія дапамагалі ім, распачалі крымінальную справу адносна бандытызму.

    Агулам у справе што да стварэньня банды фігуравала 11 падазраваных. У адпаведнасьці з крымінальным кодэксам РФ ім магло пагражаць пакараньне да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

    Аднак неўзабаве супрацоўнікі ФСБ – Антон Баракшэў і Аляксандар Мрышчук – былі вызваленыя з-пад варты. Пад арыштам засталіся толькі прыхільнікі тэрарыстычнага ўтварэньня “Л/ДНР”, а таксама баец спэцназу Галоўнага ўпраўленьня Генштабу (колішняе ГРУ) Збройных сілаў РФ, які суправаджаў іх на тэрыторыі акупаванага Данбасу (гэтая справа можа выразна сьведчыць пра нутранае супрацьстаяньне “вежаў Крамля”, канкурэнтную барацьбу й варажнечу паміж ФСБ і ГУ Генштабу ЗС РФ – заўв.).

    28 кастрычніка 2019 году кіраўнік Сьледчага камітэту РФ Аляксандар Бастрыкін асабіста падоўжыў тэрмін сьледзтва гэтай справы да лютага 2020 году. Таксама сьледчыя плянуюць прыцягнуць да справы яшчэ больш людзей – апроч 11 ужо арыштаваных. Апошнія арышты, паводле сьведчаньняў крыніцы выданьня “Медуза”, інфармаванай пра перабег сьледчага працэсу, былі зьдзейсьненыя ў сьнежні 2019 году. Шэраг фігурантаў справы ўтрымліваюць пад вартаю ў сьледчым ізалятары гораду Краснадар.

    26 сьнежня ў журналісткі выданьня “Новая газета” Юліі Палухінай адбыўся вобшук, у гэты ж дзень яна была дапытаная. Палухіна на гэты момант фігуруе ў справе ў якасьці сьведкі, аднак адвакаты не выключаюць, што яна можа быць пераведзеная ў статус абвінавачанай. Вядома, што журналістка публікавала матар’ялы пра расейскія незаконныя збройныя фармаваньні на тэрыторыі Крыму й Данбасу, у тым ліку і пра «E.N.O.T. corp».

     “E.N.O.T. corp.” на Данбасе

    Нагадаем, у красавіку 2015 году міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm апублікавала дадзеныя пра ўдзел наймітаў «E.N.O.T. corp» у зачыстках казачых бандфармаваньняў “Л/ДНР” у інтарэсах ФСБ РФ.

    У 2017 годзе супольнасьць InformNapalm апублікавала інфармацыю пра абвастрэньне супярэчнасьцей між «E.N.O.T. corp» і арганізацыяй «Союз добровольцев Донбасса» (рас., скароч. “СДД”), якую асабіста куруе памочнік Уладзімера Пуціна Уладзіслаў Суркоў.

    Баявая падрыхтоўка жыхароў Беларусі

    Цягам некалькіх гадоў, з 2016 па 2018 г., байцы ПВК «E.N.O.T. Corp.» зьдзяйсьнялі актыўнае вэрбаваньне беларускіх навучэнцаў для сталых лягероў баявой падрыхтоўкі, арганізаваныя з падтрымкаю расейскага праваслаўнага духавенства.

    Чытайце таксама: Спэцрасьледаваньне: ваяры “русского мира” ў Беларусі чакаюць на свой час

    У 2016 годзе арганізацыя шкаленьня гэтых навучэнцаў праходзілася пад кантролем аднаго зь лідэраў бандфармаваньня «ЛНР» «Русич» расейскага нэанацыста Аляксея Мільчакова.

    Інструктары й навучэнцы расейскага лягеру баявой падрыхтоўкі, А.Мільчакоў стаіць у першым шэрагу (чацьверты праваруч)

    Датычнасьць да накіраваньня беларусаў у гэтыя лягеры патэнцыйных будучых байцоў “русского мира” ў Беларусі мела віцебская арганізацыя аўганцаў «Братство» і вайскова-патрыятычныя клюбы з Талачына й Друцка, арганізаваныя на базе мясцовых прыходаў Маскоўскага патрыярхату.

    Навучэнцы расейскага лягеру баявой падрыхтоўкі «E.N.O.T. corp»

    Камандыр ПВК «E.N.O.T. Corp.» Раман Целянкевіч (пазыўны «Водяной», рас.), адзін зь фігурантаў крымінальнай справы і ўдзельнік баявых дзеяньняў на Данбасе, непасрэдна зьвяртаўся да навучэнцаў баявога лягеру з асаблівымі зычэньнямі:

    “Не думайте, что вы приехали отдохнуть и хорошо провести время. Вы здесь, чтобы получить знания и после применить их на практике”.

    Шыхтаваньне навучэнцаў расейскага лягеру баявой падрыхтоўкі «E.N.O.T. corp»

    Чытайце таксама: Спэцрасьледаваньне: Актыўная падрыхтоўка праваслаўнага Талібана ў Беларусі

    Даведка

    «E.N.O.T. corp»- прыватная вайсковая кампанія, байцы якой удзельнічалі ў некалькіх ваенных канфліктаў у інтарэсах Расейскае Фэдэрацыі. Заснаваная рухам “Народный собор” (рас.) на плятформе асацыяцыі вайскова-патрыятычных клюбаў “Резерв”. Сустаршынёю руху “Народный собор” зьяўляецца Уладзімер Хамякоў, матар’ялы якога неаднаразова публікаваліся на афіцыйным сайце “E.N.O.T. corp. (архіў). Сам Хамякоў рэзка крытыкаваў Уладзіслава Суркова, зьвінавачваў яго ў “сливе новороссии”.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Загалоўнае фота – militaryarms.ru.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: E.N.O.T. corpАляксандар БастрыкінАляксандар МрышчукАляксей МільчакоўАнтон БаракшэўЕ.Н.О.Т. корпМаскоўскі патрыярхатМедузаНародный соборПВКпрыватная вайсковая кампаніяРаман ЦелянкевічСДДСоюз добровольцев ДонбассаУладзімер ХамякоўУладзіслаў СуркоўФСБЮлія Палухіна

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Ад Беларусі да Украіны: чаму РФ намагаецца прадухіліць выдачу баявікоў «ПВК Ваґнэра»

      2020-08-07 - 0 Comment
    • «Русский Крым/Мир» Сяргея Ціханоўскага

      2020-07-23 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.