• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Ідэнтыфікацыя найноўшай расейскай сыстэмы арбітальнага падаўленьня «Тырада-2» на Данбасе

on 2019-05-03 | 0 Comment | OSINT | Авіявыведка | Галоўнае | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Упершыню інфармацыя пра прысутнасьць на акупаванай Расейскай Фэдэрацыяй тэрыторыі ўкраінскага Данбасу сучаснай сыстэмы арбітальнага падаўленьня «Тырада-2» зьявілася 16 сакавіка 2019 году ў справаздачы СММ АБСЭ. Гэта сталася для валянтэраў InformNapalm пэўнай сэнсацыяй, бо паводле дадзеных адкрытых крыніцаў, Міністэрства абароны РФ толькі плянавала ў 2019 годзе паставіць ва ўзбраеньне комплекс «Тырада-2» у Цэнтральнай вайсковай акрузе Расеі.

Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm дасьледавалі гэтую інфармацыю й надалі ёй шырокую агалоску ў СМІ з дадатковымі тлумачэньнямі. Наяўнасьць гэтае сыстэмы на Данбасе сьведчыць ня толькі пра правядзеньне выпрабаваньняў найноўшых расейскіх сыстэмаў РЭБ у баявых умовах супроць ўкраінскае арміі, але й пра спробы Расейскае Фэдэрацыі паставіць радыёперашкоды стратэгічнаму дрону ЗША RQ-4B Global Hawk, які пэрыядычна зьдзяйсьняе маніторынг ўздоўж лініі разьмежаваньня.

У адкрытых крыніцах інфармацыя пра навейшую расейскую сыстэму арбітальнага падаўленьня «Тырада-2» адсутнічала. Не было зразумела і як выглядае гэтая сыстэма, бо пошукавыя сэрвісы выдавалі даволі супярэчлівыя дадзеныя з фота розных сыстэмаў і комплексаў РЭБ. А ў асобных артыкулах тэматычных СМІ фігуравалі толькі ілюстрацыйныя фота, ніводнае зь якіх ня мела канкрэтнага подпісу й утрымлівала цэлы пералік сыстэмаў РЭБ, што значна ўскладняла пошук. Менавіта таму мы сьпярша надалі толькі фота макету адной з мадыфікацыяў гэтай сыстэмы, каб не ўвесьці сябе й чытачоў у зман.

 Фота: макетаваны выгляд «Тырада-2С», прадстаўлены на міжнароднай выставе «Макс-2013»

3 красавіка 2019 году твітэр-канал украінскае місіі ў АБСЭ апублікаваў фота з БпЛА аўтаматызаванай станцыі перашкодаў Р-330Ж «Житель» (рас.) і комплексу «Тырада-2», якія былі зафіксаваныя СММ АБСЭ непадалёк населенага пункту Южна Ламуватка Луганскае вобласьці.


У фота АБСЭ не былі пазначаныя дакладныя каардынаты, таму валянтэры супольнасьці InformNapalm вывучылі агульнадаступныя спадарожнікавыя здымкі ў сэрвісе Google maps і выявілі дакладнае мейсца фіксацыі – гэта мясцовасць з каардынатамі 48.418126 38.511170. Таксама мы вызначылі, што ў здымках гэтага раёну, пачынаючы з 2017 году пэрыядычна знаходзяцца кунгі з антэнамі на армейскіх грузавіках, што сьведчыць пра сталую прысутнасьць там сыстэмаў РЭБ.

З дапамогаю фота «Тырада-2» з дрону АБСЭ пошук сапраўдных фатаздымкаў гэтага таемнага комплексу ўдалося звузіць, якія праз нядбайнасьць прэс-службы МА РФ патрапілі ў Інтэрнэт. Верагодна, спачатку яны былі апублікаваныя ў артыкуле на сайце Міністэрства абароны РФ, скуль патрапілі ў “РИА Новости“ (рас.), бо менавіта з спасылкай на гэтыя крыніцы й удалося выявіць адную зь нешматлікіх сапраўдных фота «Тырада-2» – ў перадруку навіны на Baltnews.lt.

Фото ня мела подпісу, які б сьведчыў што гэта менавіта «Тырада-2», але ўтрымлівала інфармацыю пра крыніцу – “РИА Новости”. Таксама нам удалося знайсьці яшчэ адное фота, таксама без подпісу, якое выкарыстоўвалася ў якасьці ілюстрацыі да артыкулу пра найноўшыя расейскія распрацоўкі РЭБ.

18.07.2018. Военнослужащий управляет БПЛА на окружном этапе конкурса по полевой выучке среди подразделений радиоэлектронной борьбы Южного военного округа на полигоне Николо-Александровском в Ставропольском крае.
Денис Абрамов / РИА Новости

 

На заднім пляне фатаздымку можна пабачыць тую ж сыстэму, толькі з разгорнутай другой антэнай. Згодна з подпісам да фота, яно зробленае 18.07.2018 году на Нікола-Аляксандраўскім палігоне ў Стаўрапальськім краі РФ.

 

Параўнаньне характэрных элемэнтаў сыстэмы арбітальнага падаўленьня «Тырада-2»

Валянтэры InformNapalm параўналі фота з БпЛА з справаздачы СММ АБСЭ на Данбасе і фатаздымак гэтай сыстэмы, зроблены на палігоне МА РФ, і прыйшлі да высновы, што гэта адна і тая ж сыстэма – «Тырада-2».

Дакладнае вызначэньне й ідэнтыфікацыя гэтай сыстэмы арбітальнага падаўленьня вельмі важныя. Расейцы спрабавалі схаваць раскрыцьцё выявы гэтага комплексу РЭБ, аднак з дапамогаю інфармацыі з справаздачаў СММ АБСЭ нам удалося апазнаць гэтую сыстэму. Спадзяемся, што нашая інфармацыя дапаможа праўкраінскім жыхарам акупаваных тэрыторыяў дакумантаваць факты ваеннага ўварваньня Расейскае Фэдэрацыі. Для ідэнтыфікацыі тыпаў ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі дзяржавы-агрэсара можна таксама выкарыстоўваць інтэрактыўную базу дадзеных супольнасьці InformNapalm Russian Aggression. Разам пераможам!


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: RQ-4B Global HawkSMM OSCEР-330Ж «Житель»РЭБСММ АБСЭТырада-2Южна Ламуватка

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

October 2023
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.