• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Каля ДАП быў выяўлены найноўшы комплекс радыёвыведкі ЗС РФ “Торн”

    on 2015-09-01 | 3 Comments | Навіны | Падзеі
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Падчас OSINT-выведкі, каманда InformNapalm.org выявіла фатаздымкі сучаснага расейскага комплексу радыёвыведкі “Торн” на базе аўтамабілю КамАЗ. Было ідэнтыфікаванае мейсца, дзе былі зробленыя фота, гэта: г.Данецк, вул.Узлётная, 11а – шматпавярховы дом, які ўжо разбураны і месьціцца ля данецкага аэрапорту.

    Інфармацыі ў адкрытых крыніцах пра гэты комплекс вельмі мала, у сеціве ёсьць толькі адное фота гэтага комплексу для параўнаньня. У 2013 годзе “Вести.ru” паведамлялі пра комплекс, што ён “здольны пачуць супраціўніка ў адлегласьці да 2 тысячаў кілямэтраў.”

    0_9138f_5038cd9b_orig

    КамАЗ комплексу радыёвыведкі “Торн” на тле разбуранага дому, якія расейская армія на Данбасе выкарыстоўвае ў якасьці шчытоў. Таксама можна пабачыць танк з надпісам “Самалі” і іншую расейскую вайсковую тэхніку з гарою баепрыпасаў.

    2015-08-28_002202 2015-08-28_0021232015-08-28_002212

    На відэа з 28 жніўня 2015 году зь бесьпілётніку палку “Дняпро-1” можна ўбачыць гэты дом, дзе знаходзіцца база “Гіві”.

    2015-08-29_202255

    дом2

     

    Таксама КамАзы комплексу “Торн” зафіксаваныя на фатаздымках на тле стэлаў Данецка і Дэбальцава і ў фота на тле дарожнага знаку “Арцёмаўск-Кіеў-Ізварына-Растоў”.

    Зьвярніце ўвагу, што КамАзы на фатаздымках на тле стэлы Данецка й стэлы Дэбальцава падобныя, але ёсьць адрозненьні, то бок расейскіх комплексаў РЭБ як мінімум два!

    2015-08-28_0020552015-08-28_002351  2015-08-29_202937

    Параўнаньне машынаў:

    сравнение

    Таксама ў профілі былі выяўленыя фота КамАЗа з расейскімі нумарамі (9653 . . . 21 рэгіён) і тактычным знакам “квадрат на дзьвярох” і фота разгорнутых антэнаў комплексу радыёвыведкі  “Торн”, але дакладнае мейсца паводле фатаздымку на дадзены момант ня вызначанае.

    Зьвярніце ўвагу, што на фота з антэнамі, на заднім пляне можна пабачыць дзьве “крыніцы сілкаваньня з блёкам антэнаў перадачы” (фота ніжэй дададзенае для параўнаньня), які мае, напрыклад, станцыя перашкод Р-330Ж “Житель” (рас.).

    житель

    0_6d468_126642af_XL

    фота: “Крыніца сілкаваньня з блёкам антэнаў перадачы” (фота для параўнаньня)

    Аналіз профілю сацсеціва, які мы вывучаем, паказаў, што з 30 сяброў, як мінімум тры з вайсковай выведкі ЗС РФ. Сябры маюць таксама шмат сяброў – расейскіх жаўнераў, якія засьвяціліся на палігоне “Прудбой” пад Валгаградам. У сябра (Дзьмітрыя Агаева) на фота на тэхніцы тактычны знак “квадрат” і на фота зь ягонымі новымі пагонамі пазначанае, што ён з 20-й АМСБр, то бок інфармацыя адпаведная: 20-й АМСБр – гэта в/ч 22220, г.Валгаград, Паўднёвая вайсковая акруга (ПВА).

    Некалькі фатаздымкаў ад сяброў.

    Мейсца здымкі фота з антэнамі нявызначанае і можа быць дзе заўгодна, нават у РФ на палігоне “Прудбой”, АЛЕ адтуліны ў сьцяне і разбураныя дахі будынкаў кажуць, што гэтае мейсца там, дзе адбываюцца або адбываліся баявыя дзеяньні. Расейцам, якія жадаюць даказаць, што антэны расейскага комплексу радыёвыведкі “Торн” знаходзяцца НЕ ва Украіне, раю наўпрост паказаць, дзе гэтае мейсца знаходзіцца ў Расеі.
    АЛЕ факт застаецца фактам: найноўшыя расейскія комплексы радыёвыведкі выкарыстоўваюцца ў вайне ва Украіне! Нагадаем, што 1 ліпеня 2015 году каманда InformNapalm.org у г.Макееўцы выявіла дакладнае мейсцазнаходжаньне расейскай станцыі перашкодаў Р-330Ж “Житель”.

    Дапамога ў OSINT-выведцы @el_roosevelt

    Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для InformNapalm.org

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    3 Responses to “Каля ДАП быў выяўлены найноўшы комплекс радыёвыведкі ЗС РФ “Торн””

    1. 2015-10-30

      Данецк. Комплексы радыёвыведки ЗС РФ «Торн» і «Таран» на базе НЗФ «Спарта» - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] 2015 году, каманда InformNapalm.org паведамляла пра выяўлены комплекс радыёвыведкі «Торн» паблізу аэрапорту гораду Данецка ля разбуранага шматпавярховага дому з […]

    2. 2015-11-15

      Качэўная спэцтэхніка акупацыйных войскаў РФ - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] намі комплекс радыёвыведкі “Торн” і зафіксаваны ў раёне ДАП і пасля на базе Спарты ў […]

    3. 2015-11-25

      Колькі Расея выдаткоўвае на інфармацыйную вайну ва Украіне? - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] радыёвыведкі «Торн» – 100 млн. […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.