• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Клінцы – вайсковы пляцдарм для прасоўваньня Расеі ў заходнім напрамку

    on 2017-05-23 | 0 Comment | Аналітыка | Навіны | Падзеі | Сьвет Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Да гадавіны перакідваньня расейскіх вайскоўцаў да мяжы з Украінай і Беларусьсю на пляцдарм у раёне гораду Клінцы Бранскай вобласьці РФ валянтэры InformNapalm зьдзейсьнілі дадатковую выведку і выявілі новыя факты што да фармаваньня расейскай дывізыі, якая разгортваецца ў апэратыўным заходнім накірунку.

    144-я гвардзейская мотастралковая дывізыя з штабам у Ельні фармуецца на базе 28-й АМСБр ЗС РФ зь Екатэрынбурга, ёй нададзены нумар 61423. Сам жа 488-ы мотастралковы полк в/ч 12721 (Бранская вобласьць, г. Клінцы) структурна ўваходзіць у 144-ю дывізыю Заходняе вайсковае акругі. Клінцы у некаторых крыніцах згадваюцца як мейсца будучай дысьлякацыі яшчэ й 182-га мотастралковага палку.

    Аналітык у сфэры міжнародных зносінаў Давід Баташвілі зазначаў, што стварэньне чатырох новых дывізыяў уздоўж мяжы з Украінай і Беларусьсю (150-я мотастралковая дывізыя ў Растоўскай вобласьці, 10-я танкавая і 3-я мотастралковая дывізыі ў Варонежскай вобласьці, і 144-я мотастралковая дывізыя пад Смаленскам), перадкідваньне дзеля гэтага вайсковых падразьдзяленьняў з цэнтральнай часткі Расеі – з Паволжа і зь мяжы з Казахстанам – сьведчыць выразна пра наступальныя дзеяньні.

    Сёньняшні пэрыяд іхнага фармаваньня можна апісаць як зацішша перад бурай. У Расеі ня скончанае перагрупаваньне войскаў, у ЭЗ працягваецца выбарны працэс, у які актыўна спрабуе ўцягнуцца Крэмль, паралельна расейскі МЗС вядзе гульню на полі адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Масква, нягледзячы на ​​санкцыі, працягвае зьдзяйсьняць агрэсіўную палітыку й экспансію  ня толькі ў Эўропе, але й на Блізкім Усходзе.

    У красавіку 2016 году дзякуючы аналізу камэнтароў жыхароў Бранскае вобласьці ў сацыяльных сетках валянтэры InformNapalm выявілі і першымі раскрылі пляны пра перакідваньне 28-й АМСБр ЗС РФ зь Екатэрынбурга ў Клінцы. У траўні 2016 году перадысьлякацыя была пацьверджаная праз сьведчаньні ў сацыяльных профілях расейскімі вайскоўцамі. Тады мы вызначылі мейсца часовага базаваньня нядаўна прыбылых вайскоўцаў з Урала (каардынаты 52.7780623,32.2027034).

    У жніўні 2016 году InformNapalm апублікаваў выкладзены на сайце расейскіх дзяржзакупак плян пабудовы вайсковага гарадку на мейсцы пакінутай вайсковай часткі.

    Нагадаем, што на тэрыторыі вайсковага гарадку было заплянаванае:

    • рэканструяваць трыя старыя будынкі дзеля інтэрнату для вайскоўцаў і пабудаваць блёчна-модульны будынак, разьлічаны на 1900 чал.;
    • пабудаваць навучальны корпус і страўню, рэканструяваць будынак штабу;
    • стварыць базу для захоўваньня вайсковай тэхнікі й узбраеньня на 470 мейсцаў і інш.

    Улетку-ўвосень 2016 году вайскоўцы жылі ў намётах непадалёк гораду. У верасьні 2016 году ў мейсцы іхнае дысьлякацыі адбыўся пажар, у выніку якога згарэлі некалькі намётаў.

    Апошнія спадарожнікавыя фатаздымкі рэканструяванай вайсковай часткі і намётавых гарадкоў, што знаходзяцца побач, маюцца у адкрытым доступе рэсурсу Terraserver і датаваныя 02.10.2016 г. У здымках зафіксаваны працэс будаўніцтва, базы захоўваньня вайсковай тэхнікі й намёты асабовага складу вайсковай часткі.

    • першы лягер мае каардынаты 7780623,32.2027034;

    • другі лягер месьціцца ў н.п. Займішча ў прадмесьці Клінцоў і мае каардынаты 717814, 32.271997;

     

    • каардынаты тэрыторыі рамантаванай вайсковай часткі – 746666, 32.249475.

    Зь лістапада 2016 году ў Клінцы перакідваюць вайскоўцаў з акруговага навучальнага цэнтру ў Елані Сьвярдлоўскае вобласьці і з цэнтру баявой падрыхтоўкі ў Муліне Ніжняноўгарадзкае вобласьці. Удалося выявіць досыць цікавыя і вельмі характэрныя для сёньняшняга стану Збройных Сілаў РФ падрабязнасьці побыту расейскіх вайскоўцаў. З надыходам зімы іх размясьцілі ў будынках без ацяпленьня і наяўнасьці неабходных побытавых умоваў. Жонкі й маці вайскоўцаў пачалі распавядаць пра жахлівыя ўмовы пражываньня: вошы й суцэльная антысанітарыя. Расейскія вайскоўцы вымушаныя былі выносіць матрацы зь бялізнаю і коўдрамі з спадзевам, што дзякуючы марозу можна будзе пазбавіцца ад пэдыкулёзу. Словы з форумаў пацьверджаныя асабістымі фатаздымкамі вайскоўцаў. Апроч гэтага іх кепска харчуюць, а пасьля праверкі 8 лютага 2017 году працэсу будаўніцтва намесьнікам міністра абароны Дзьмітрыем Булгакавым, вайскоўцаў проста вывозяць на палігон – каб было менш нараканьняў.

    Увесну 2017 году зьявіліся фатаздымкі, у якіх адлюстраваны іхны побыт у адрамантаваных карпусох.

    У сакавіку 2017 году вайскоўцы прымалі ўдзел у гарадзкім прапагандысцкім мерапрыемстве “Крым и Россия – одна единая страна” (рас.), прысьвечаным гадавіне акупацыі ўкраінскае паўвыспы. Мітынг адбываўся з прыцягненьнем вялікае колькасьці навучэнцаў мясцовых адукацыйных установаў.

    Фота – klintsy.info (с)

    Фота – klintsy.info (с)

    Фота – klintsy.info (с)

    Як бачым, усяго за 45 км ад мяжы зь Беларусьсю й Украінай прапагандысцкая машына РФ працягвае інфармацыйную кампанію апраўданьня акупацыі тэрыторыі сваіх суседзяў і праз гэта рыхтуе глебу для ўсё новых тэрытарыяльных заваёваў.

    Шматлікія вайсковыя экспэрты сьцьвярджаюць, што стратэгічныя вайсковыя вышкалы “Захад-2017” з удзелам паводле папярэдніх дадзеных 13 тысячаў вайскоўцаў маюць надзывачайнае значэньне. Летувіскі міністар абароны Раймундас Каробліс нават зазначыў, што падчас іх будуць адпрацаваныя дзеяньні супроць блёку NATO. У той жа час, 27 красавіка 2017 году, міністар абароны Эстоніі Маргус Цахкна заявіў, што Эстонія і іншыя краіны NATO валодаюць выведвальнымі дадзенымі пра мажлівыя дзеяньні РФ у Беларусі. Ён падкрэсьліў, што расейскія войскі могуць застацца ў Беларусі пасьля сканчэньня вышкалаў, і для іх «гэта квіток у адзін бок».

    Канцэнтрацыі мейсцаў часовых палявых лягероў Збройных Сілаў РФ, склад вайсковых частак, наяўнай тэхнікі й узбраеньня сьведчыць пра стварэньне менавіта наступальнай лініі расейскіх ударных падразьдзяленьняў уздоўж мяжы з Украінай і Беларусьсю. Ёсьць усе падставы меркаваць, што пасьля вышкалаў “Захад-2017” гэтая лінія можа цалкам зьмяніцца і будзе праходзіць ужо, цалкам мажліва, непасрэдна і праз тэрыторыю Беларусі.


    Чытайце таксама тэматычныя матар’ялы:

    Беларусь у аптычным прыцэле расейскага экспансіянізму, альбо што супольнага мае гopад Клінцы і cэнaтар Клінцэвіч

    РФ канцэнтруе сілы на базе Валуйкі ля мяжы з Украінай

    За 200 км ад Віцебска й Магілева фармуецца новая расейская мотастралковая дывізыя

    Генэральны плян вайсковага аб’екту ЗС РФ у Клінцах


    Загалоўнае фота – парад 9 траўня ў Клінцах (архіў).

    Матар’ял падрыхтавалі Victory Krm і Дзяніс Івашын адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасці InformNapalm.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.