• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Генэральны плян вайсковага аб’екту ЗС РФ у Клінцах

    on 2016-08-18 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Галоўнае | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Генэральны плян будаўніцтва вайсковага аб’екту ў Клінцах (Бранская вобл. РФ), зацьверджанага начальнікам войскаў Заходняе вайсковае акругі генэрал-палкоўнікам Андрэем Картаполавым, і ўзгодненага генэрал-маёрам Ігарам Красіным, які часова выконвае абавязкі начальніка войскаў  20 гвардзейскай арміі (намесьнік па тылу), патрапіў ў адкрыты доступ. Падрабязны плян будаўніцтва аб’ектаў выявілі экспэрты InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў (OSINT) на сайце Фэдэральнае агенцыі спэцыяльнага будаўніцтва РФ. Нагадаем, што вайсковыя аб’екты, якія будуюцца ў Клінцах, знаходзяцца на адной адлегласьці (каля 45 км) ад мяжы РФ з Чарнігаўскай вобласьцю Украіны й Гомельскай вобласьцю Беларусі і месьцяцца ў зоне з падвышаным узроўнем радыяцыі з прычыны аварыі на ЧАЭС. Больш падрабязна чытайце ў расьледаванні InformNapalm.

    • Асаблівасьці падпісаньня генпляну

      Напрыканцы ліпеня 2015 году расейскі сайт «Коммерсант» паведамляў, што 20-ю гвардзейскую агульнавайсковую армію мае ачоліць «прадстаўнік самай ваярскай арміі РФ» (начальнік штаба 58-й арміі) – генэрал-маёр Сяргей Кузаўлёў. Гэты расейскі генэрал неаднаразова фігураваў у расьледаваннях InformNapalm [1, 2]. Вядома, што ён на ратацыйнай падставе неаднойчы камандаваў усімі войскамі так званай «ЛНР». Дадзеныя пра яго таксама шматкроць публікавалі ў справаздачах СБУ і Галоўнае ўпраўленьне выведкі Украіны пасьля раскрыцьця ў тэлефонных перамовах Паўла Дромава (палявы камандыр баявікоў, забіты на Данбасе падчас зачысткі расейскімі спэцслужбамі).

      Верагодна, сам начальнік войскаў 20-й гвардзейскай арміі генэрал-маёр Кузаўлёў паноўна быў у камандыроўцы на Данбасе, таму генэральны плян будаўніцтва базы ў Клінцах падпісваў генэрал-маёр Красін.

    • Крыніцы выведдадзеных у адкрытым доступе

      Падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў адбываецца маніторынг і аналіз спадарожнікавых здымкаў, старонак у сацыяльных сетках, фота- і відэаінфармацыі. Апроч гэтага важнай крыніцай дадзеных зьяўляюцца афіцыйныя сайты дзяржаўных установаў, ведамстваў і міністэрстваў. У гэтым расьледаваньні мы падаем інфармацыю, выяўленую на сайце Адзінай расейскай электроннай сыстэмы дзяржзакупак, пра замовы на пастаўкі тавараў, выкананьне працаў, паслугаў для дзяржаўных патрэбаў, у тым ліку і для Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі. З базы дадзеных дзяржзакупак можна атрымаць інфармацыю што да плянаў Мінабароны РФ у забесьпячэньні вайсковых злучэньняў. Інфармацыя пра будаўніцтва таго ці іншага вайсковага аб’екту таксама маецца ў тэндэрах, якія выкладваюць на гэтым сайце. Асноўным замоўцам гэтых відаў працаў зьяўляецца Мінабароны у выглядзе структурных падразьдзяленьняў Фэдэральнае агенцыі спэцыяльнага будаўніцтва (“Спецстрой” – рас.).

      Год таму была атрыманая інфармацыя пра правядзеньне конкурсу на «Капітальнае будаўніцтва аб’ектаў вайсковага гарадку» у Валуйках (за 25 км ад мяжы РФ з Украінай).

      Чытайце таксама наступныя матар’ялы:

      • Расея будуе вайсковую базу на Харкаўскім напрамку і перакідвае 23-ю АМСБр
      • Расея рыхтуецца да вайны: новая вайсковая база ля мяжы з Украінай
      • РФ канцэнтруе сілы на базе Валуйкі ля мяжы з Украінай
      • Валуйкі як пляцдарм для спэцапэрацыі: азнакі падрыхтоўкі да наступу

    Сайт “Спецстроя” рэгулярна падае фотаматар’ялы пра тэмпы будаўніцтва вайсковых гарадкоў, у тым ліку ў памежных з Украінаю раёнах Белгарадзкае, Варонежскае і Растоўскае вобласьці РФ.

    1_26072016_2

    Фота “Спецстрой”. Працэс будаўніцтва вайсковага гарадку ў Белгарадзкай вобласьці

     

    Як мы зазначалі раней, пляны будаўніцтва вайсковага аб’екту ў Бранскай вобласьці за 45 км ад мяжы Украіны і Беларусі зьявіліся яшчэ ўзімку, калі зь інспэкцыяй у Клінцы прыбылі прадстаўнікі Міністэрства абароны РФ. Мэтай дэлегацыі было дасягненьне дамоўленасьцей пра адкрыцьцё двух вайсковых аб’ектаў. Як і ў выпадку з базай у Валуйках, у Клінцы пачалі перакідваць вайсковыя злучэньні без уладкаваньня мейсца дысьлякацыі для вайскоўцаў. Напрыклад, напрыканцы траўня 2016 году прыбыў першы эшалён з вайскоўцамі 28-й АМСБр зь Екатэрынбурга.

    Klincy

    11.08.2016 г. Эшалён з БМП у Клінцах, вул.Пуцявая (@el_roosevelt)

    Пакуль вайскоўцы в/ч 65349 расквартыроўваліся ў новым мейсцы ў намётах у заходняй частцы гораду, на тэрыторыі колішняга вайсковага гарадку зьдзяйсьняліся дэмантажныя працы, пра якія вядома дзякуючы сайту “Спецстроя”.

    20.06.2016 г. на афіцыйным сайце дзяржзакупак была зьмешчаная інфармацыя пра правядзеньне тэндэру на выкананьне поўнага комплексу працаў 1-га этапу і праэктна-вышукальных працаў 2-га этапу што да аб’екту «Капітальнае будаўніцтва і рэканструкцыя аб’ектаў вайсковага гарадку № 2», г. Клінцы, Бранская вобласць», № закупкі 31603797013. Абмежаваная сума кошту працаў 909 197 888,00 руб. У часопісе падзеяў закупкі 28.06.2016 г. яна была пераведзеная ў стадыю завяршэньня. Цалкам магчыма, тэндэр не адбыўся, бо на сайце адсутнічае інфармацыя пра пераможцу і ўкладзеную зь ім дамову. Аднак гэта не галоўнае, нас цікавіць непасрэдна генэральны плян вайсковага гарадку, зацьверджаны начальнікам войскаў Заходняй вайсковай акругі генэрал-палкоўнікам Андрэем Картаполавым і ўзгодненым з генэрал-маёрам Ігарам Красіным, які часова выконвае абавязкі начальніка войскаў 20 гвардзейскай арміі. Гэты плян дае папярэднюю інфармацыю пра колькасьць асабовага складу, які плянуецца раскватараваць на аб’екце, а таксама пра колькасьць узбраеньня і вайсковую тэхніку, што будзе знаходзіцца на аб’екце.

    Document-page-001

     

    Праз аналіз і параўнаньне інфармацыі з генэральнага пляна будынкаў і збудаваньняў з спадарожнікавай мапай вынікае:

    – заплянаваная рэканструкцыя трох старых будынкаў для арганізацыі інтэрнату вайскоўцаў і будаўніцтва блёчна-модульнага будынку, разьлічанага на агульную колькасьць 1900 чал.;

    – заплянаванае будаўніцтва навучальнага корпуса і страўні, рэканструкцыя будынку штабу;

    – заплянаваная рэканструкцыя двух складоў вайскова-тэхнічнай маёмасьці;

    – заплянаванае стварэньне базы для захоўваньня вайсковай тэхнікі й узбраеньня на 470 мейсцаў.

    – заплянаванае будаўніцтва трэнавальных збудаваньняў.

    Колькасьць асабовага складу нібы ня гэтак значная, але гэта не адзінае мейсца ў Клінцах, дзе будуць дысьлякавацца вайскоўцы зь Екатэрынбурга, пра гэта сьведчыць сам назоў «вайсковы гарадок №2». Да таго ж, нядаўна InformNapalm паведамляў пра пачатак перакідваньня вайскоўцаў 28-й АМСБр і ў Ельню Смаленскае вобласьці, што за 100 км ад мяжы зь Беларусьсю. У афіцыйных плянах да сярэдзіны 2017 году там мае быць створаная мотастралковая дывізыя зь меркаванай колькасьцю да 10 тыс. чалавек. У склад злучэньня ўвойдуць тры мотастралковыя і адзін танкавы полк, самаходны артылерыйскі і зэнітна-ракетны палкі, а таксама падразьдзяленьні забесьпячэньня. Ельня насамрэч зможа прыняць дастатковую колькасць вайскоўцаў, частка зь якіх напачатку будзе знаходзіцца ў ельнініскім мікрараёне Кутузаўскі.

    Варта зазначыць, што пакуль ўладкаваньне асабовага складу знаходзіцца на нізкім узроўні. Сіламі жаўнераў тэрміновае службы на полі колішняга вайсковага гарадку арганізаваны намётавы лягер з мінімальным узроўнем камфорту.

    На падставе сабраных дадзеных можна канстатаваць, што расейскі падаткаплацельшчык будзе вымушаны выдаткоўваць вялізарныя сумы на ўладкаваньне Мінабароны РФ вайсковых гарадкоў Заходняе вайсковае акругі ў Бранскай і Смаленскай абласьцях. Нагадаем, што для выкананьня аднаго толькі першага этапу будаўніцтва базы ў Валуйках з расейскага бюджэту выдаткоўваюцца 3,3 млрд.руб. Пры гэтым словы Дзьмітры Мядзьведзева крымскім пэнсіянэрам: «Денег нет, но вы держитесь…», – нагадваюць, што ані сфэра адукацыі, ані сфэра сацыяльнага забесьпячэньня грамадзянаў не цікавіць кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі. Галоўная мэта – пагражаць Украіне і Беларусі, краінам Сярэдняе і Заходняе Эўропы браняваным кулаком і «распілоўваць» пры гэтым сродкі з дзяржаўнага бюджэту падчас будаўніцтва новых вайсковых базаў.


    Матар’ял падрыхтавала валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Victory Krm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Tags: 28-я АМСБргенэральны плянКлінцымілітарызацыя РФ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Гібрыдная агрэсія РФ: Беларусь і Украіна ў прыцэле расейскага нэаімпэрыялізму (OSINT-аналіз)

      2020-02-14 - 0 Comment
    • InformNapalm: дасягненьні й вынікі дзейнасьці за 2019 год

      2020-01-08 - 0 Comment
    • Расейскія ўдарныя наступальныя войскі ля Беларусі й Украіны: Клінцы

      2019-12-23 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.