• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Крымскі мост, дняпроўская вада й памылка картографа Рытыха

on 2018-07-24 | 0 Comment | Аналітыка | Галоўнае | Крым | Навіны | Палітыка | Штодзённыя зводы | Эканоміка Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • bg

Барацьба за доступ да рэсурсаў і камунікацыяў

У выніку расейскае акупацыі Крыму й далейшага супрацьстаяньня Масквы й Кіева вялікае значэньне набылі лініі камунікацыяў і аб’екты інфраструктуры, якія злучаюць паўвыспу з кантынэнтальнай Украінай, а Чорнае мора з Азоўскім. Узаемазалежнасьць бакоў часам стрымлівае, а часам наадварот – зьяўляецца сілавым рэсурсам канфлікту.

На акупацыю Украіна адказала ізаляцыяй (пакуль пакінем пытаньне пра ініцыятыву й эфэктыўнасьць дзяржавы ў гэтым пытаньні). Аказалася, што Крым не самадастатковы ў энэргетычнай, таварнай і іншых сфэрах. Акупант вымушаны ўвесь час і зь вялікімі для сябе выдаткамі пакрываць недахоп усяго.

Неабходнасьць, што  паўстала перад РФ, – забясьпечыць сталую сувязь з анэксаванай тэрыторыяй – стварыла для Украіны істотны фактар ​​рызыкі на фоне разгортваньня актыўнай фазы вайны на Данбасе. У 2014-2015 гадох было зробленае вельмі шмат трывожных прагнозаў што да буйной ваеннай апэрацыі Збройных Сілаў РФ, скіраванай на стварэньне «сухапутнага калідору» паміж акупаванымі раёнамі Данбасу і Крымам. Для гэтага Масква мела значныя сілы: 1-й акупацыйны армейскі корпус (Данецк) на Марыюпальскім напрамку, групоўкі ЗС РФ у Крыме, Чарнаморскі флёт і Берагавую ахову памежнай службы ФСБ у Азоўскім моры.

Адзін з варыянтаў разьвіцьця падзеяў ад аналітыкаў Stratfor, 2015 год

Пэрспэктыва дабудовы Расеяй «Крымскага мосту» праз Керчанскую пратоку, здавалася, зьнізіла напружаньне й верагоднасьць разгортваньня баявых дзеяньняў у Паўночным Прыазоўі. Аднак праз мост, адкрыты сёлета, 15 траўня, паўсталі новыя праблемы.

Па-першае, праз Керчанскую пратоку зараз ня могуць праходзіць караблі вышэй за 33 мэтры праз абмежаваньне вышыні арак мосту. Гэта адразу зьменшыла колькасьць тыпаў і адзінак гандлёвых суднаў, якія заходзілі ў азоўскія парты Украіны (найбуйнейшыя зь іх – Марыюпаль і Бярдзянск). Надводная вышыня некаторых суднаў больш за 40 мэтраў. Расейскія парты ў Азоўскім моры падобныя караблі не прымалі, а таму іх гэтае абмежаваньне не закранула.

Аркі Крымскага мосту для праходжаньня караблёў

Па-другое, на падставе ўзмоцненай аховы мосту ад «украінскіх дывэрсантаў», расейцы ўскладнілі рэжым праходу Керчанскай пратокі для астатніх камэрцыйных судноў, якія йдуць ва ўкраінскія парты. Цалкам перакрыць для Украіны суднаходны канал Масква пакуль не наважваецца. Нават калі б Крэмль не зьвяртаў увагу на яшчэ дзейную ўкраінска-расейскую дамову пра супрацу што да выкарыстаньня Азоўскага мора й Керчанскае пратокі, ухваленую ў 2003 г., маецца яшчэ й міжнароднае марское права, якое дэкляруе свабоду мірнага праходу судноў праз пратокі. Забараніць нельга, але ёсьць варыянты максымальна ўскладніць, зрабіць рэйсы нерэнтабэльнымі.

Судны на працяглы час (на 3-10 гадзінаў) затрымлівае Берагавая ахова ФСБ для агляду й ідэнтыфікацыі каманды. Гэта адбываецца, як у Керчанскай пратоцы, гэтак і непасрэдна ў Азоўскім моры (адмоўныя наступствы пагадненьня 2003 гаду – адсутнасьць разьмежаваньня акваторыі). Апроч гэтага, расейцы пэрыядычна закрываюць раёны Азоўскага мору для правядзення навучальных стрэльбаў. Новай мэтодай для наўмыснага парушэньня графікаў камэрцыйных рэйсаў украінскіх партоў сталася штучнае затрыманьне судноў перад праходжаньнем пратокі. Іх па некалькі гадзінаў або нават содняў не ўключаюць у склад караванаў, якія арганізавана праводзяць праз Керч-Енікальскі канал (суднаходная частка Керчанскае пратокі).

Андрэй Кліменка, галоўны рэдактар выданьня BlackSeaNews, украінскі экспэрт, які ўвесь час асьвятляе сытуацыю ў Азоўскім моры

Праз гэтую сытуацыю Украіна зазнае значныя эканамічныя страты. Графікі рэйсаў парушаюцца, грузапаток падае, у пэрспэктыве ўладальнікі кампаніяў могуць наагул адмовіцца працаваць з азоўскімі партамі. Пераарыентацыя грузапатокаў на чарнаморскія парты Украіны спрычыніцца да павялічэньня лягістычных выдаткаў, а таксама да росту сацыяльнай напружанасьці ў прыфрантавым Прыазоўі, дзе Марыюпальскі й Бярдзянскі парты забясьпечваюць працаўладкаваньне тысячам мясцовых жыхароў.

ІІнфаграфіка: Марыюпальскі марскі порт. Крыніца.

На ізаляцыю азоўскіх партоў з боку Керчанскае пратокі ўкраінская грамадзкасьць адрэагавала абмеркаваньнем ідэі будаўніцтва суднаходнага Чарнаморска-Азоўскага каналу. Паводле разьлікаў, ягоная даўжыня мае складаць прыблізна 120 км. І хаця рэалізацыя падобнага маштабнага інфраструктурнага праэкту справа ня сёньняшняга дня, тэхнічна ён мажлівы.

Патэнцыйна Масква можа ствараць перашкоды таксама й для рэйсаў у чарнаморскія парты Украіны (Адэса, Мікалаеў, Хэрсон). Падставай для гэтага можа быць «ахова марскіх акваторыяў» паміж мысам Тарханкут (Заходні Крым) і выспай Зьмяіны (Украіна), дзе захопленая расейцамі дзяржаўная кампанія «Чарнаморнафтагаз» зьдзяйсьняе незаконнае здабываньне вуглевадародаў на ўкраінскім шэльфе. Патруляваньнем гэтага раёну займалася Берагавая ахова ФСБ, а зь нядаўняга часу, паводле паведамленьняў расейскіх СМІ, да аховы буравых плятформаў прыцягнутыя малыя супрацьчаўновыя караблі й ракетныя катэры 41-й брыгады ракетных караблёў Чарнаморскага флёту.

Газавыя радовішчы на шэльфе ў паўночна-заходняй частцы Чорнага мору. Фрагмэнт мапы дзяржаўнай кампаніі «Чарнаморнафтагаз»

Мілітарызацыя адбываецца і на Азоўскім моры. У дадатак да карабельнага складу Берагавой аховы ФСБ і Чарнаморскага флёту Расея перакідвае сюды артылерыйскія катэры Касьпійскае флятыліі. Апроч традыцыйнага маршруту праз Волга-Данскі канал адпрацаваная дастаўка катэраў з дапамогаю чыгункі, што значна скарачае тэрмін перакідваньня.

Нарошчваньне вайсковага патэнцыялу можа быць проста «гульнёй цягліцаў» Масквы ў супрацьстаяньні зь Кіевам за марскія камунікацыі й шэльф. Аднак ня варта адкідаць варыянты падрыхтоўкі Расеі да чарговай збройнай эскаляцыі. Найбольш верагоднай ейнай мэтай можа быць усталяваньне кантролю над часткай Хэрсонскае вобласьці, дзе праходзіць абвадняльны Паўночна-Крымскі канал.

Пастаўка з дапамогаю гэтага каналу дняпроўскае вады пачалася ў 1963 годзе. З тых часоў ён істотна палепшыў ўмовы вядзеньня сельскай гаспадаркі ў сухой стэпавай частцы паўвыспы. Да 2014 году канал забясьпечваў 80-87% патрэбаў Крыму ў прэснай вадзе. Праз расейскую акупацыю водазабесьпячэньне зь Дняпра было спыненае.

Схематычная мапа  Паўночна-Крымскага каналу

Нягледзячы на ​​розныя задзейнічаныя захады, як, напрыклад, бурэньне сьвідравінаў, расейская акупацыйная адміністрацыя гэтак і не разьвязала праблему забесьпячэньня Крыму належным аб’ёмам прэснае вады. Сьледзтвам гэтага сталася скарачэньне паліўны́х плошчаў і аб’ёмаў сельскагаспадарчай вытворчасьці. Недахоп вады, а таксама інтэнсіўная распрацоўка падземных крыніцаў, спрычыніліся да пагаршэньня экалягічнай сытуацыі на акупаванай тэрыторыі. Адбываецца засольваньне верхніх пластоў глебы, абмяленьне вадасховішчаў, рэзкае скарачэньне расьліннага покрыву Крыму. У пэрспэктыве гэта можа спрычыніцца да выезду большасьці насельніцтва сельскай мясцовасьці з стэпавай часткі паўвыспы.

Немажлівасьць разьвязаць праблему водазабесьпячэньня ў плашчыні інжынэрных і транспартных рашэньняў падштурхоўвае РФ да варыянту сілавых дзеяньняў. Мілітарызацыя Азоўскага й Чорнага мораў, а таксама негалосная блякада ўкраінскіх партоў, на думку аглядальнікаў, можа быць сродкам шантажу Кіева дзеля прымушэньня ўкраінскага боку аднавіць працу Паўночна-Крымскага каналу. У выпадку найгоршага разьвіцьця сытуацыі сьлед чакаць спробаў акупацыі расейскай арміяй Хэрсонскае вобласьці Украіны.

Сюжэты для прапаганды й дэзынфармацыі

Гісторыя многіх дзяржаваў і палітычных рэжымаў, якія ў розны час існавалі ў Крыме, мае важную агульную рысу: іхнае імкненьне кантраляваць буфэрную й рэсурсную тэрыторыю на кантынэнтальнай Украіне. Пэўна, гэты фактар ​​ўлічвала й улада Расейскае Імпэрыі, калі ў 1784 годзе стварала на мейсцы анэксаванага Крымскага ханства Таўрыйскую вобласьць (пасьля – Таўрыйская губэрня). У склад гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі з цэнтрам у Сімфэропалі ўваходзілі таксама асобныя тэрыторыі сучасных Хэрсонскае, Запарожскае й Мікалаеўскае абласьцей.

Мапа Таўрыйскае губэрні пачатку ХХ стагодзьдзя

Ідэя рэінкарнацыі Таўрыйскае губэрні ў ейных колішніх межах можа стрэліць гэтак жа нечакана, як гэта здарылася з так званай «Наваросіяй» у 2014 годзе. Актуальнасьць падобнага пляну відавочная: кантроль над кантынэнтальнай часткай Таўрыі можа вырашыць праблему водазабесьпячэньня Крыму, бо вада Паўночна-Крымскага каналу цячэ акурат праз гэтыя землі.

У лёзунгах зьвястуноў «рускай вясны» 2014 году канфэдэратыўная «Наваросія» мелася складацца з 8 «народных рэспублікаў» у межах адпаведных абласьцей поўдню й усходу Украіны. Аднак на практыцы атрымалася стварыць толькі «ДНР» і «ЛНР», і то на абмежаванай тэрыторыі. У траўні 2015 году самі прадстаўнікі баявікоў абвесьцілі праэкт «Наваросіі» закрытым (замарожаным на нявызначаны час). Таму мадэль з 8 рэспублікаў-абласьцей больш не зьяўляецца арыентырам для прапаганды й падрыўных дзеяньняў расейскай агентуры ва Украіне. Прыкладам пошуку новых ідэалягічных асноваў ёсьць справа так званай «Бесарабскай народнай рэспублікі», або ж «Народнай рэспублікі Буджак» (2015 г.). Сэпаратысцкае ўтварэньне з такой назвай мела ахопліваць паўднёвую частку вобласці, то бок пра «Адэскую народную рэспубліку» ўзору 2014 году ўжо не вялося.

Цалкам мажліва, больш не засталося й «патрыётаў» «Хэрсонскай народнай рэспублікі». Натомест у Хэрсонскай вобласьці могуць зьявіцца новыя хімеры «русскаго міра». Пакуль ідэя Таўрыйскай губэрні (назоў не прынцыповы, галоўнае – тэрыторыя) не знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі, ёсьць сэнс згуляць на выпярэджваньне. Тым больш, што першыя званочкі ўжо даводзіцца чуць.

Адным з інструмантаў расейскае прапаганды, разьлічанай на пазбаўленыя крытычнага мысьленьня масы, могуць стаць старыя этнаграфічныя мапы, на якіх маецца так званая «памылка Рытыха». З прыкладам тэксту, які маніпулюе грамадзкай думкаю з выкарыстаньнем падобных мапаў, можна азнаёміцца праз спасылку.

Сутнасць аргумантацыі наступная. На шматлікіх старых этнаграфічных мапах можна ўбачыць, што кантынэнтальныя паветы Таўрыйскае губэрні заселеныя пераважна расейцамі (вялікаросамі), але не ўкраінцамі (маларосамі). Натомест, на мапах савецкага часу гэтыя тэрыторыі пазначаныя ўжо як этнічна украінскія. Чытача падводзяць да высновы: савецкая ўлада або «ўкраінізавала» расейцаў, або ж зьдзейсьніла фізічнае замяшчэньне насельніцтва ва ўмовах сацыяльных катаклізмаў першай паловы ХХ стагодзьдзя. З гэтага вынікае, што гэта, маўляў, чарговае «злачынства бальшавікоў супроць расейскага народу», наступствы якога неабходна выправіць.

Першакрыніцаю ўсіх мапаў з расейскай Паўночнай Таўрыяй ёсьць «Этнаграфічная мапа Эўрапейскай Расеі», створаная расейскім этнографам і картографам Аляксандрам Рытыхам у 1875 годзе.

Фрагмэнт «Этнаграфічнай мапы Эўрапейскай Расіі» Аляксандра Рытыха, у якім пазначаная перавага расейцаў (сьветлы колер) над украінцамі ў Паўночнай Таўрыі.

У гэтым канкрэтным выпадку выбітны навуковец зьдзейсьніў грубейшую памылку, бо ў статыстычных матар’ялах, на якія ён абапіраўся, была пазначаная перавага менавіта ўкраінцаў (маларосаў) на гэтай тэрыторыі. Пра «памылку Рытыха» неаднаразова пісалі адмыслоўцы, у тым ліку й выдатны расейскі адмысловец у галіне гістарычнае дэмаграфіі, доктар гістарычных навукаў Мікалай Кабузан (1932-2008 гг.).

Старонка з працы Мікалая Кабузана «Украинцы в мире: динамика численности и расселения. 20-е годы ХVIII века – 1989 год: формирование этнических и политических границ украинского этноса», выдадзенай Інстытутам расейскае гісторыі Расейскае акадэміі навукаў у 2006 годзе.

Зьвесткі пра перавагу ўкраінцаў, як у Таўрыйскай губэрні суцэльна, гэтак і ў ейнай паўночнай частцы былі пацьверджаныя таксама першым Усерасейскім перапісам насельніцтва 1897 году. Згодна з вынікамі перапісу, у Таўрыйскай губэрні пражывалі:

  • маларосы – 611.121 чалавек (42,2%)
  • вялікаросы – 404 463 чалавекі (27,9%)

У трох кантынэнтальных паветах Таўрыйскае губэрні дадзеныя перапісу наступныя:

  • маларосы – 546.418 чалавек (60,6%)
  • вялікаросы – 223 500 чалавек (24,8%)

На жаль, гэтая памылка спрычынілся да недакладнасьцяў шматлікіх картаграфічных працаў розных аўтараў напрыканцы XIX – пачатку ХХ стагодзьдзя. Зрэшты, не на ўсіх мапах часоў Рытыха яна прысутнічае.

Моўная мапа Паўла Чубінскага й Канстантына Міхальчука 1871 году. Апублікаваная ў выданьнях Паўднёва-Заходняга аддзелу Расейскага імпэратарскага геаграфічнага таварыства. У ёй няма «памылкі Рытыха».

Нягледзячы на ​​тое, што ў прафэсійным асяродзьдзі пра «памылку Рытыха» вядома ўсім, расейская прапаганда можа не зважаць на гэта й скрыстаць ёю па прызначэньню. Для інфармацыйнай вайны Крамлю важная ня якасць фэйку, але наяўнасьць рэсурсу для ягонага распаўсюджваньня на мэтавую аўдыторыю.

Зрэшты этнаграфічныя аргуманты могуць граць толькі мабілізуючую ролю, але ня ёсьць самадастатковымі для абгрунтаваньня захопніцкіх дзеяньняў. Варта зрабіць усё мажлівае дзеля прадухіленьня мажлівых спробаў Крамля дэстабілізаваць палітычную сытуацыю на поўдні Украіны, які можа выкарыстаць і сацыяльна-эканамічныя праблемы, і этнаканфэсіянальную стракатасьць рэгіёну, а таксама дывэрсіі на аб’ектах крытычнае інфраструктуры – што можа дазволіць расейскім акупантам прыйсьці на ўкраінскую зямлю ў абліччы «міратворцаў».


Матар’ял падрыхтаваў Максім Маёраў адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: 41-я БрРКАзоўскае мораакупацыя КрымуАляксандар РытыхБярдзянскКерчанская пратокаМарыюпальМікалай Кабузанпамежная служба ФСБПаўночна-Крымскі каналрасейская агрэсіяТаўрыйская губэрняХэрсонская вобласьцьЧарнаморскі флёт ВМФ РФЧорнае мора

Recent Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment

Related Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14432 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.