• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Пазыцыйная вайна: РФ актывізуе застасаваньне на Данбасе сваіх вайсковых снайпэраў (ФОТА)

    on 2018-03-30 | 0 Comment | OSINT | Актуальна | Галоўнае | Данбас | Навіны
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    На Данбасе працягваецца пазыцыйная вайна ўкраінскае арміі з падразьдзяленьнямі армейскіх акупацыйных карпусоў Збройных Сілаў РФ. Усё часьцей з зоны баявых дзеяньняў надыходзяць паведамленьні пра гібель украінскіх вайскоўцаў і добраахвотнікаў ад вагню варожых снайпэраў. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае зьдзяйсьняць выведку адкрытых крыніцаў і зьбіраць інфармацыю пра грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі – кадравых вайскоўцаў, якія выконваюць баявыя задачы на ўкраінскім Данбасе. Выяўляць снайпэраў у адкрытых крыніцах досыць складана, аднак і яны патрапляюць у поле зроку валянтэраў-выведнікаў.

    27 сакавіка 2018 ад кулі снайпэру загінуў 19-гадовы юнак, баец Добраахвотнага ўкраінскага корпусу “Правага Сэктара” Андрэй Крывіч з пазыўным “Дзілі”. Гэта чарговая вялікая страта ў барацьбе з расейскім агрэсарам, таму варта зьвярнуць увагу на абвастрэньне пазыцыйнай вайны на Данбасе, у якой снайпэры зьяўляецца адной з самых небясьпечных баявых адзінак.

    Снайпэрскія пары агрэсара вельмі часта складаюцца, як з кадравых вайскоўцаў ЗС РФ, гэтак і з наймітаў, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку ў расейскіх вайсковых лягерох. Аднак сьлед адрозьніваць “снайпэраў” для прапаганды й снайпэраў, якія выконваюць сапраўдныя баявыя задачы. Абедзьве гэтыя катэгорыі небясьпечныя й граюць важную ролю ў гібрыднай вайне.

    Снайпэры для прапаганды

    Маецца некалькі вядомых наймітаў, якія выконваюць ролю снайпэраў для расейскай прапаганды. Напрыклад, сэрбскі вярбоўнік Дэян Бэрыч (“Дэкі”). Ён увесь час у кадры прапагандысцкіх сюжэтаў Масквы й грае ролю прыкрыцьця й адцягвае ўвагу ад наяўнасьці кадравых расейскіх вайскоўцаў на Данбасе. З чатырох незалежных кампэтэнтных крыніцаў у Сэрбіі мы атрымалі інфармацыю пра тое, што Бэрыч нібыта зьяўляецца толькі вярбоўнікам і прапагандыстам, сапраўдныя баявыя задачы выконваюць іншыя найміты, а ён толькі здымаецца ў сюжэтах. Ён патрэбны для дэзынфармацыі й адцягненьня ўвагі. Гэта папулярны мэдыйны пэрсанаж. Такімі ж мэдыйнымі фігурамі былі баявікі “Гіві” й “Матарола”, якіх ліквідавалі праз тое, што яны загуляліся ў аўтарытэтных правадыроў і яны сталі больш не патрэбнымі Маскве. Мэдыя-актыўнасьць сэрбскага “снайпэра” – гэта выдатны прыклад спалучэньня вайсковай прапаганды й дэзынфармацыі.

    На гэтым фоне знайсьці праз сацыяльныя сеткі сапраўдных баявых снайпэраў досыць складана, аднак часам і яны робяць памылкі й патрапляюць у кадры.

    Чытайце таксама: “На акупаваную тэрыторыю прыбывае група расейскіх снайпэраў”

    Снайпэры для баявых задачаў

    У 2015 годзе мы зафіксавалі вайскоўцаў роты снайпэраў 19-й асобнай мотастралковай брыгады ЗС РФ, якія былі прыкамандыраваныя да бандфармаваньня “Самалі”. У 2016 годзе тэлефанавалі зьбегламу камандыру роты, які ўцёк і пакінуў свайго падначаленага снайпэра, грамадзяніна РФ Галкіна Аляксандра, ліквідаванага на Сьветладраскай дузе. У 2017 годзе зафіксавалі снайпэра таксама з 19-й АМСБр ЗС РФ, які маскаваўся пад «апалчэньне наваросііі» на Данбасе.

    Чытайце таксама: “Новыя доказы паставак расейскага снайпэрскага ўзбраеньня на Данбас (Фотафакт)”

    Геаграфія прыцягненьня расейскіх вайсковых снайпэраў для вайны на Данбасе пашыраецца. З кастрычніка 2017 г. мы назіралі за прыбыцьцём з РФ яшчэ адной групы снайпэраў, у якую ўваходзіў расейскі вайсковец Юры Пятроў.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

    Пятроў Юры Дзьмітрыевіч.

    Российский снайпер Юрий ПетровНарадзіўся 19 красавіка, год нараджэньня – н/д. Сталае мейсца жыхарства: г. Якуцк.

    Вайсковец-кантрактнік ЗС РФ, снайпэр.

    Тэлефон: +79243669068.

    Акаўнт у сацсеціве «VK» (архіў акаўнту, кантактаў, фотаальбому).

     

     

     

    У выніку аналізу ягонага акаўнту вызначанае, што з 2013 году ён праходзіў службу ў 40-й асобнай брыгадзе марской пяхоты ЗС РФ (в/ч 10103) і на гэты момант, верагодна, зьяўляецца кантрактнікам гэтай жа вайсковай часткі. У профілі сацсеткі ён не прыхоўвае, што зьяўляецца вайскоўцам паводле кантракту.

    У кастрычніку 2017 году ён быў зафіксаваны ў супольных фота зь іншым снайпэрам-наймітам, грамадзянінам РФ з Санкт-Пецярбурга, які ў сацсетках мае старонку зь імем Сяргей Жураўлёў (мажліва псэўданім; архіў акаўнту, кантактаў, фотаальбому). Яны фатаграфаваліся разам на базе 7-й АМСБр 2-га акупацыйнага армейскага корпусу (г. Луганск) 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ.

     

    Снайпер Юрий Петров с "боевым товарищем"

    Таксама Юры Пятроў зафіксаваны і ў іншых групавых фота снайпэраў. У сацсетках выкладзеныя фота прыбыцьця гэтай снайпэрскай роты на Данбас.

    Российские снайперы, прибывшие на ДонбассРоссийские снайперы, прибывшие на Донбасс

    3 студзеня 2018 г. ён выклаў фота квіткоў, на якіх пазначанае, што ён вылятаў зь міжнароднага аэрапорту «Платаў» Растова-на-Доне ў аэрапорт «Дамадзедава» ў Маскве, і ляцеў далей у Якуцк. Там ён, верагодна, праводзіў свой адпачынак пасьля ратацыі на Данбасе.

    Гэта далёка не адзіны, але досыць паказальны пэрсанаж, які патрапіў у поле зроку выведнікаў. Расейская прапаганда чацьверты год спрабуе падаваць вайну на Данбасе як унутрыўкраінскі грамадзянскі канфлікт, аднак нягледзячы на ​​ўзмоцнены кантроль за разгалошваньнем інфармацыі ў ЗС РФ, у сацыяльныя сеткі працягваюць трапляць доказы расейскае агрэсіі.

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm зьдзейсьніла ўжо больш за 1800 расьледаваньняў, падчас якіх зафіксавала ўдзел у вайне на Данбасе больш за 1300 кадравых расейскіх вайскоўцаў з 83 вайсковых падразьдзяленьняў. Геаграфія базаваньня гэтых падразьдзяленьняў ахоплівае ўсю тэрыторыю РФ. У красавіку 2018 году мы плянуем падаць  інтэрактыўную базу дадзеных сыстэматызацыі сабранай за 4 гады інфармацыі з доказамі расейскае агрэсіі.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Андрэй Лісіцын адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

     

    Tags: 19-я АМСБр2-і АК (Луганск)40-я ОБрМП7-я ОМСБр8-я арміяв/ч 10103Самалі

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Вайсковая артылерыйская акадэмія РФ навучае баявікоў з Данбасу

      2018-08-02 - 0 Comment
    • Ідэнтыфікаваныя артылерысты 19-й АМСБр ЗС РФ, якія абстрэльвалі Украіну

      2017-07-24 - 0 Comment
    • Выяўленыя жаўнеры 19-й АМСБр ЗС РФ, узнагароджаныя за ўдзел у баёх ва Украіне

      2017-07-06 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.