• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Ідэнтыфікаваныя артылерысты 19-й АМСБр ЗС РФ, якія абстрэльвалі Украіну

    on 2017-07-24 | 0 Comment | OSINT | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Амаль праз тры гады мы вяртаемся да тэмы датычнасьці 19-й асобнай мотастралковай брыгады з Уладзікаўказа да злачынных артылерыйскіх абстрэлаў тэрыторыі Украіны. Улетку-увосень 2014 году супольнасьць InformNapalm толькі пачынала свае фармаваньне й развіцьцё дзейнасьці. Тады ў нас не было ані неабходнага досьведу, ані людзкога рэсурсу, які патрэбны для зьдзяйсьненьня OSINT (выведка адкрытых крыніцаў) у поўным аб’ёме. У той час нашай першачарговай задачай былі фіксацыя й ідэнтыфікацыя расейскіх вайсковых частак, уцягнутых ў агрэсію на Данбасе. Часам для гэтага мелася патрэба ў неразгалошваньні асабістых дадзеных вайскоўцаў – удзельнікаў падзеяў, бо пазначыўшы іхныя імёны, мы рызыкавалі страціць крыніцы, якія й забясьпечвалі нас апэратыўнай інфармацыяй.

    Гэтак, напрыканцы верасьня 2014 году, у лясным гаі ля хутару Варэнік Матвеева-Курганскага раёну Растоўскае вобласьці РФ, за некалькі кіляметраў ад мяжы з Украінай, была выяўленая рэактыўная артылерыя 19-й брыгады (в/ч 20634 п. Спутнік, Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ. Некалькі дзён пазьней у лясным масыве ля пасёлку Краснадарскі Матвеева-Курганскага раёну Растоўскае вобласьці РФ удалося ідэнтыфікаваць падразьдзяленьне самаходнае артылерыі (2С19 «Мста-С») гэтай жа мотастралковай брыгады.

    Трохгадовы досьвед і сфармаваная OSINT-каманда нашае супольнасьці значна пашырылі нашыя магчымасьці. Напэўна, наш сталы чытач зьвярнуў увагу, што апошнім часам акцэнт у нашых новых расьледаваньнях надаецца ўжо пэрсаналіям – выяўленьню фактаў агрэсіі й ідэнтыфікацыі расейскіх ваенных злачынцаў, так званых «ветэранаў Данбаса». У тым ліку артылерыстаў розных частак і злучэньняў, батальённа-тактычных групаў або зводных рэактыўна-артылерыйскіх дывізыёнаў, якія былі задзейнічаныя ў баявых дзеяньнях на Усходзе Украіны. Гэта датычыць і артылерыі, якая абстрэльвала падразьдзяленьні Збройных Сілаў Украіны як з вандроўных пазыцыяў праз “парэбрык” з Растоўскае вобласьці, гэтак і з заездамі на ўкраінскую тэрыторыю. На гэты момант ідэнтыфікаваныя прыблізна 100 афіцэраў, кантрактнікаў і жаўнераў тэрміновае службы з артылерыйскіх падразьдзяленьняў розных вайсковых частак расейскага войска, у тым ліку:

    25 артылерыстаў 7-й в/базы (в/ч 09332, г. Гудаўта, акупаваная Абхазія, Грузія), якія ў складзе зводнага артылерыйска-рэактыўнага дывізыёну былі прыцягнутыя да абстрэлу ўкраінскіх населеных пунктаў і пазыцыяў сілаў АТА з канца жніўня да сьнежня 2014 году;

    9 артылерыстаў 120-й артбрыгады (в/ч 59361, Юрга, Кемераўская вобл.), якія з кастрычніка 2014 году года да канца лютага 2015 году падчас «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» ў складзе зводнага гаўбічнага дывізыёну ўдзельнічалі ў абстрэлах;

    10 артылерыстаў і мінамётнікаў 74-й мотастралковай брыгады (в/ч 21005, г. Юрга), якія маюць дачыненьне да абстрэлаў Украіны ў 2014 годзе;

    40 «ветэранаў» так званай «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» 2014 году з складу 291-й артбрыгады (в/ч 64670, станіца Троіцкая, Інгушэтыя). Агулам мы ідэнтыфікавалі 82 вайскоўцы гэтага артзлучэньня зь Інгушэтыі, у тым ліку 31 удзельніка «сірыйскае камандыроўкі» 2015 году;

    Апроч гэтага мы вывілі некалькі артылерыстаў з складу 17-й АМСБр (в/ч 65384, Шалі, Чачэнія), 136-й АМСБр (в/ч 63354, Буйнакск, Дагестан), 8-й АМСБр горнай (в/ч 16544, Барзой, Чачэнія) і 19-й ОМСБр (в/ч 20634, Уладзікаўказ, РПА).

    Надыйшоў час дадаць у гэты сьпіс імёны новых злачынцаў – вайскоўцаў 19-й мотастралковай брыгады. У выніку новага расьледаваньня была выяўленая група артылерыстаў рэактыўнага дывізыёну 19-й АМСБр, якія ўлетку-ўвосень 2014 году ўдзельнічалі ў абстрэлах Украіны:

    1. Аляксей Лістапад

    Нарадзіўся 22 студзеня 1995 г. ў пгт. Ябланоўскі, Адыгея. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў зь сьнежня 2013 да сьнежня 2014 году ў рэактыўным дывізыёне 19-й брыгады. У сацсетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), «ОК»  (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    У выніку аналізу профілю А. Лістапада можна зрабіць выснову, што сэрыя фатаздымкаў, выкладзеных ім у ліпені-кастрычніку 2014 году, зробленыя падчас адной з самых гарачых фазаў расейскага ўварваньня ва Украіну. У здымках зафіксаваныя: лясное стойбішча вандроўнага рэактыўнага дывізыёну 19-й брыгады (дакладна такія ж, якія мы фіксавалі ўвосень 2014 году ў фотаальбомах іншых артылерыстаў гэтае брыгады ў памежных з Украінаю раёнах Растоўскае вобласьці, у тым ліку і з пазнакамі геалякацыі); РСЗВ 9К51М «Тарнада-Г» (мадэрнізаваны «Град») на пазыцыях для стральбы з дадатковым боекамплектам; паходна-«партызанскае» жыцьцё й шашлычныя вечарыны артылерыстаў. Адметныя асаблівасьці 19-й мотастралковай брыгады: тактычны знак у выглядзе напаўзафарбаванага праз дыяганаль квадрату, нестатутны вонкавы выгляд з выкарыстаньнем камуфляжу «флора», а таксама шмат іншага, што характэрна для крамлёўскіх «байцоў нябачнага фронту».

    Заўвага: расейская рэактыўная сыстэма залпавага вагню 9К51М «Тарнада-Г» зьяўляецца мадэрнізацыяй 122-мм РСЗВ БМ-21 «Град». Асноўныя адрозненьні ад свайго папярэдніка –больш дасканалая сыстэма кіраваньня вагнём з спадарожнікавай навігацыяй і кампутарам разьліку балістычных паказьнікаў, навядзеньне ў аўтаматычным рэжыме на каардынаты цэлі. Павялічаная далёкасьць стральбы, якая паводле некаторых дадзеных сягае да 100 км. Адная з адметных рысаў «Тарнада-Г» – невялікая антэна для спадарожнікавай сувязі з падобнай на грыб формай, разьмешчанай над кабінай.

    Прыблізна тое ж самае зафіксаванае ў ніжэй пералічаных таварышаў у службе А. Лістапада, якія былі ідэнтыфікаваныя намі ў выніку гэтага расьледаваньня. Збольшага, гэта колішнія жаўнеры тэрміновае службы, рэкрутаваныя з розных рэгіёнаў Расеі ўвосень 2013 году, якія пасьля перадбаявой падрыхтоўкі на палігоне Прудбой Валгаградзкай вобласьці былі накіраваныя ў баявую камандыроўку ў Растоўскую вобласьць.

    2. Ільля Качуроў

    Нарадзіўся 17 лютага, год нараджэньня – н/в. Родам з г. Верхні Уфалей Чалябінскае вобласьці. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў зь сьнежня 2013 году да сьнежня 2014 году ў рэактыўным дывізыёне 19-й брыгады. У сацсетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, захаваных фатаздымкаў, кантактаў).

    У фотаальбоме І. Качурова маюцца фатаздымкі, выкладзеныя ў ліпені-кастрычніку 2014 году. Здымкі адлюстроўваюць «партызанскі» побыт вандроўнага дывізыёну 19-й брыгады,  у іх можна пабачыць РСЗВ «Тарнада-Г», боекамплект да іх, маецца таксама й групавы здымак реактыўнікаў-ветэранаў, якія вяртаюцца з «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» да мейсца дысьлякацыі ва Уладзікаўказ. Апроч гэтага ў фотаальбоме Качурова выяўленае фота, зробленае на тле баявой машыны з той жа сэрыі, якую мы фіксавалі ўвосень 2014 году ў профілі іншага артылерыста гэтай брыгады (ідэнтыфікаваны як Качуроў, гэтак і ягоныя таварышы ў службе).

    3. Мерген Вячаслававіч

    Прозьвішча вызначаецца.

    Нарадзіўся 16 жніўня 1991 г. ў г. Эліста, Калмыкія. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў зь сьнежня 2013 году да сьнежня 2014 году ў рэактыўным дывізыёне 19-й брыгады. У сацсетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Фотаальбом Мергена досыць сьціплы, вядома ж, з тае прычыны, што ўвосень 2014 году мы публікавалі фатаздымкі «партызанскага» жыцьця рэактыўнікаў 19-й брыгады, якія былі ўзятыя менавіта зь ягонага профілю, праз што ён пазьней і быў зачышчаны. За выключэньнем аднаго супольнага фатаздымка з таварышамі ў службе, якія пазуюць за сталом ляснога лягеру (гэты ж здымак маецца ў фотаальбоме іншых фігурантаў).

    Наступныя, пералічаныя ніжэй артылерысты 19-й мотастралковай брыгады, былі апазнаныя паводле згаданага групавога фатаздымку новасьпечаных «ветэранаў», якія вярталіся пасьля баявой камандыроўкі ва Уладзікаўказ. Гэтае фота было выяўленае ў профілі Качурова.

     

    4. Даніл Храмаў

    Родам з г. Троіцк Чалябінскае вобл. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў зь лістапада 2013 году да лістапада 2014 году ў рэактыўным дывізыёне 19-й брыгады. У гэты момант праходзіць кантрактную службу ў г. Пенза в/ч 03211 (СПА). У сацыяльных сетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), другі профіль выдалены.

    У фотаальбоме Храмава ўсё яшчэ захоўваюцца фатаздымкі, зробленыя падчас ягонай «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 году. Гэтыя фота, што адлюстроўваюць «партызанскае» жыцьцё, былі выкладзеныя ў ягоным фотаальбоме ў ліпені-верасьні 2014 году. Таксама Д. Храмаў апазнаны ў фота фігуранту №1 А. Лістапада, у якім яны пазуюць на тле вагнявой пазыцыі РСЗВ, і ў некаторых іншых групавых здымках.

     5. Сяргей Дзенісевіч

    Нарадзіўся 4 красавіка 1993 году ў г. Троіцк Чалябінскае вобл. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013 – 2014 гадох у рэактыўным дывізыёне 19-й брыгады. У сацсетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), другі профіль у «VK» неактыўны з 2015 году.

    У фотаальбоме Дзенісевіча маюцца ўсяго некалькі фатаздымкаў, зробленыя падчас ягонай службы ў войску, і няма аніводнага, які б сьведчыў пра ягонае дачыненьне да «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 году. Нягледзячы на ​​гэта, ён быў апазнаны ў групавым здымку реактыўнікаў, якія вярталіся з вайны ў пункт сталай дысьлякацыі (ПСД).

    6.  Daniel Frozen

    Сапраўднае імя вызначаецца.

    Родам з г. Сочы, меркавана, пражывае ў г. Санкт-Пецярбург. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў з кастрычніка 2013 да кастрычніка 2014 году ў рэактыўным дывізыёне 19-й брыгады. У сацсетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    У фотаальбоме фігуранту маецца ўсяго некалькі фота, якія сьведчаць пра ягоную тэрміновую службу ў войску, у прыватнасьці ў артылерыі, з характэрным камэнтаром. Але няма аніводнага здымку, зробленага падчас ягонае «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 году. Нягледзячы на ​​гэта, ён быў апазнаны ў групавым здымку артылерыстаў-рэактыўнікаў, якія вярталіся з вайны ў ПСД.

     

    Іншыя артылерысты рэактыўнага дывізыёну 19-й АМСБр, у профілях якіх выяўленыя фатаздымкі  зь відавочнымі азнакамі «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 году:

    7.  Аляксей Завязаў

    Нарадзіўся 25 кастрычніка, год нараджэньня – н/в. Родам з г. Ульянаўск. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013-2014 гадох у рэактыўным дывізыёне 19-й брыгады. У сацсетках: «VK» №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў, неактыўны з сакавіка 2017 году), «№2» актыўны.

    У сьціплым фотаальбоме неактыўнага профілю Завязава маецца ўсяго некалькі фота, зробленых падчас службы ў 19-й брыгадзе. У тым ліку, здымкі зь ляснога лягеру артылерыстаў- «партызанаў» падчас «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 году, якія маюць і фігуранты №2 і №3.

     

    8. Станіслаў Назараў (Рэдкі)

    Нарадзіўся 21 лютага 1994 г. ў г. Міас Чалябінскае вобл. Зарэгістраваны паводле адрэсы: г. Міас, вул. Севастопальская, 42, 1. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў зь лістапада 2013 году да лістапада 2014 году ў рэактыўным дывізыёне 19-й брыгады. У сацсетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    У фотаальбоме Назарава выяўленыя шэраг здымкаў, выкладзеных у ліпені-кастрычніку 2014 году, якія сьведчаць пра ягонае «партызанскае» жыцьцё – ўдзел у баявой камандыроўцы ў складзе рэактыўнага падразьдзяленьня 19-й брыгады. У так званым дэмбельскім фота Назараў пазуе з узнагародаю – юбілейным мэдалём за ўдзел у парадзе.

    9. Раіль Хуснутдзінаў

    Нарадзіўся 3 студзеня 1994 г. ў г. Наберажныя Чалны, Рэспубліка Татарстан. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013-2014 гадох у рэактыўным дывізыёне 19-й брыгады. У сацсетках «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Нягледзячы на ​​тое, што ў фотаальбоме Хуснутдзінава няма фотасьведчаньняў «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 году, ён быў апазнаны ў здымках іншых артылерыстаў, у тым ліку ў групавым фота артылерыстаў-«партызанаў» 19-й брыгады зь верасьня 2014 году з фотаальбому фігуранту № 7.

    10. Сямён Лаўрэнцьеў

    Нарадзіўся 12 июня 1994 г. ў г. Стаўрапаль. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013-2014 гадох у рэактыўным дывізыёне 19-й брыгады. У сацсетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    У фотаальбоме Лаўрэнцьева маюцца фатаздымкі, зробленыя падчас тэрміновай вайсковай службы, але здымкаў з «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 году няма. Гэты фігурант быў апазнаны ў групавым фота артылерыстаў-«партызанаў» 19-й брыгады зь верасьня 2014 году з фотаальбому фігуранта №7.

    Даведка па склад і ўзбраеньне 19-й АМСБр ЗС РФ

    19-я асобная Варонежска-Шумлінская Красназнамённая ордэнаў Суворава й Працоўнага Чырвонага Сьцяга мотастралковая брыгада, в/ч 20634 (п. Спутнік, Уладзікаўказ) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі.

    Станам на 2012-2015 гады камандырам 19-й АМСБр быў генэрал-маёр Кісель Сяргей Аляксандравіч. У верасьні 2016 году Кісель прызначаны на пасаду начальніка штаба 20-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі. Званьне генэрал-маёру атрымаў у чэрвені 2013 году. З 2015 году камандырам 19-й брыгады зьяўляецца палкоўнік Абачэў Эседула Абдулмумінавіч.

     

     

    Вымпел, тактычны знак, шаўрон 19-й АМСБр

    Структура: кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-і мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, батальён СпН (п. Троіцкае, Інгушэтыя), стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.

    Узбраеньне: 40 адз. Т-90А, 1 адз. Т-90К, 120 адз. БМП-3, 9 адз. БТР-82А, 27 адз. БТР-80, 6 адз. ГАЗ-233014 СТС «Тыгр», 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ 2Б17-1 «Тарнада-Г», 36 адз. 152-мм СГ 2С19 «Мста-С», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9К330 «Тор», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».

    19-я АМСБр ЗС РФ фігуруе ў дзесяці OSINT-расьледаваньнях InformNapalm. Гэтыя публікацыі зьвязаныя з фактамі ўварваньня ва Украіну ўлетку-ўвосень 2014 году, а таксама доказамі больш позьняга ўдзелу вайскоўцаў гэтае брыгады ў вайне на Данбасе:

    • Баявыя разьлікі РСЗВ «Град» 19-й МСБр, якія «партызаняць» у лясох уздоўж мяжы з Украінай
    • САУ «Мста-С» 19-й МСБр з Паўночнае Асэтыі на мяжы з Украінай
    • Пра прыгоды роты БПЛА 19-й мотастралковай брыгады ва Украіне
    • Вайскоўцы роты снайпэраў 19-й АМСБр ЗС РФ у шэрагах НЗФ «Самалі»
    • Курс на агрэсію: у структуры АМСБр ЗС РФ створаныя новыя выведвальныя дэсантныя роты
    • Ідэнтыфікацыя вайсковых злачынцаў з 19-й АМСБр ЗС РФ
    • Кадравы голад збройных сілаў РФ: ва «ўкраінскіх камандыроўках» выкарыстоўваюць жаўнераў тэрміновай службы
    • Данбас: снайпэр Збройных Сілаў РФ у шэрагах «апалчэньня Л/ДНР»
    • Выяўленыя адмыслоўцы радыёэлектроннай барацьбы 19-й АМСБр Збройных Сілаў РФ
    • Выяўленыя жаўнеры 19-й АМСБр ЗС РФ, узнагароджаныя за ўдзел у баёх ва Украіне

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 19-я АМСБрабстрэлы Украіныв/ч 20634расейская агрэсія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.