• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Маскоўскія дэманы й украінская аўтакефалія: канец сталінскага праэкту РПЦ

    on 2018-05-11 | 0 Comment | Аналітыка | Галоўнае | Грамадзтва | Меркаваньне | Навіны Print This Post Print This Post
    • by
    • cz
    • ua
    • bg

    Публікуем актуальны й важны матар’ял нашых партнэраў зь “Інфармацыйнага Супраціву” пра мажлівыя тэктанічныя зьмены, якія адбудуцца ў нашай геапалітычнай прасторы праз паўстаньне ўкраінскае аўтакефальнае праваслаўнае царквы, пра актыўныя спробы Крамля прадухіліць гэта й мажлівыя фатальныя наступствы для РПЦ.

    Спробы Маскоўскага патрыярхату прадухіліць зьяўленьне аўтакефальнае украінскае праваслаўнае царквы прывядуць да ягонае ізаляцыі ад праваслаўнага сьвету, далейшаму распаду – і зьнікненьню.

    Расстаноўка сілаў

    На тэрыторыі Украіны дзейнічаюць зараз некалькі праваслаўных цэркваў: Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП), Украінская праваслаўная царква Кіеўскага Патрыярхату (УПЦ КП) і Украінская аўтакефальная праваслаўная царква (УАПЦ).

    УПЦ МП, якую на гэты момант ачольвае мітрапаліт Кіеўскі й усяе Украіны Ануфрый, зьяўляецца кананічнай часткаю Рускай Праваслаўнай царквы на чале з патрыярхам Кірылам (РПЦ МП).

    УПЦ КП на чале з патрыярхам Філярэтам была створаная ў 90-х гадох мінулага стагодзьдзя разам з абвяшчэньнем Украінай незалежнасьці, але пакуль яна не прызнаная кананічна іншымі праваслаўнымі цэрквамі.

    УАПЦ паўстала пасьля рэвалюцыі 1917 году й працягвала сваю дзейнасьць у ЗША й Канадзе. Сыстэматычнае зьнішчэньне ейнага духавенства за савецкім часам спрычынілася да немажлівасьці пасьвячэньня эпіскапаў на тэрыторыі Украіны паводле першага Апостальскага правіла: ”Эпіскапа пастаўляюць два ці тры эпіскапы”. Праблема была разьвязаная ў 1969 годзе, калі УАПЦ перайшла пад юрысдыкцыю мітрапаліту Украінскае Праваслаўнае Царквы ў ЗША Мсьціслава, які ў 1990 годзе быў абраны ў Кіеве патрыярхам УАПЦ.

    УПЦ ЗША ў сваю чаргу з 1995 году знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Канстантынопальскага патрыярхату. Такім чынам, хаця УАПЦ нельга назваць некананічнай, слова “аўтакефальная” ў назове адлюстроўвае толькі імкненьне здабыць аўтакефалію для Украіны. На гэты момант прадстаяцелем УАПЦ зьяўляецца мітрапаліт Кіеўскі й усяе Украіны Макарый.

    Пры гэтым УПЦ МП мае ва Украіне больш за 11 000 парафіяў, што становіць прыблізна 60% ад агульнае колькасьці прыходаў РПЦ МП, часткаю якой яна зьяўляецца сёньня. Колькасьць парафіяў УПЦ КП складае каля 5000, а УАПЦ – каля 1500.

    УАПЦ і УПЦ КП прынялі рашэнне пра аб’яднаньне ў адзіную Украінскую Праваслаўную Памесную Царкву й зьвярнуліся да Усяленскага (Канстантынопальскага) патрыярху Варфаламея з просьбаю пра прызнаньне Сынодам Усяленскага патрыярхату Канстантынопалю аўтакефаліі аб’яднанай УППЦ.

    Афіцыйная пазыцыя кіраўніцтва УПЦ МП палягае ў рэчышчы адмовы ад аб’яднаньня ў царкву, незалежную ад Масквы. Гэта робіць сытуацыю неадназначнай. З аднаго боку, ва ўкраінскіх праваслаўных герархаў, якія выступаюць за аўтакефалію, ёсьць для гэтага ўсе фармальныя падставы. Зь іншага, Усясьветны патрыярхат традыцыйна выступае супроць любых расколаў (схізмы) у праваслаўі.

    Але УПЦ МП не маналітная. Нават зараз, нягледзячы на ​​фармальнае непрызнанне УПЦ КП, пераходы ў яе прыходаў з УПЦ МП, якія адбываюцца паводле ініцыятывы патрыятычных вернікаў, зьдзяйсьняюцца досыць часта.

    Прызнаньне ж Усясьветным патрыярхатам аўтакефаліі аб’яднанай УППЦ зь вялікай верагоднасьцю зробіць гэты працэс лавінападобным, што спрычыніцца да аб’яднаньня ўжо ўсіх трох украінскіх праваслаўных цэркваў. “З Маскоўскім патрыярхатам аб’яднаньне будзе. Толькі будзе не з гары, то бок не ад герархіі духавенства, але ад народу”, – так выказаўся на гэтую тэму патрыярх УПЦ КП Філярэт у інтэрвію каналу ТСН. У ролі ж раскольнікаў пры гэтым апынуцца прыходы УПЦ МП, якія не пажадалі выйсьці з падпарадкаваньня Маскоўскага патрыярхату.

    У УПЦ МП ужо чуваць тых, хто заяўляе пра мажлівы выхад з Маскоўскага патрыярхату, і калі працэс атрыманьня аўтакефаліі нельга спыніць, то яго варта ачоліць, распачынаючы гульню на апярэджаньне. Наўрад ці Ануфрый зьдзейсьніць гэта, але сам факт зьяўлення падобных публікацыяў сьведчыць пра многае.

    Царкоўна-прававы аспэкт

    У праваслаўі няма адзінага лідэра, аналягічнага Папе ў каталікоў, а Канстантынопальскі патрыярх у супольнасці прадстаяцеляў праваслаўных памесных цэркваў мае статус толькі “першага сярод роўных”. Ягоная юрысдыкцыя не распаўсюджваецца за межы Канстантынопальскага патрыярхату.

    Аднак, менавіта за ім гістарычна замацаваная роля арбітру ў спрэчках, падобных ўкраінскай. Апроч гэтага, пытаньне пра тое, дзе, уласна, сканчваюцца межы юрысдыкцыі Канстантынопальскае патрыярхіі таксама досыць ня простае. І тут на карысьць прызнаньня ўкраінскае аўтакефаліі ёсьць некалькі сур’ёзных аргумантаў гістарычнага й прэцэдэнтнага фактару.

    Паводле Томасу з 1589 году тэрыторыя сёньняшняе Украіны не ўваходзіць у склад Маскоўскага патрыярхату. Да 1686 году праваслаўныя эпархіі на гэтай тэрыторыі падпарадкоўваліся Канстантынопалю й былі пераведзеныя пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату гвалтам.

    У Томасе 1924 году Канстантынопальскі патрыярхат канстатаваў, што ніколі не адмаўляўся законным чынам ад сваёй юрысдыкцыі над Кіеўскай мітраполіяй. Менавіта на гэтай падставе й было задаволенае жаданьне герархаў Праваслаўнае Царквы ў Польшчы што да наданьня ім аўтакефаліі.

    Маюцца й падрабязныя дасьледаваньні, якія абгрунтоўваюць права ўкраінскае праваслаўнае царквы на аўтакефалію, напрыклад, праца Уладзімера Мельніка на сайце Рэлігійна-інфармацыйнае службы Украіны (1 , 2 , 3).

    Апроч гэтага, нягледзячы на тое, што праваслаўны сьвет прызнае сёньня кананічнасьць РПЦ, існуе мноства фактаў, як гістарычных, гэтак і сучасных, здольных паставіць яе пад сумнеў.

    Да 1917 году РПЦ кіраваў Сьвяцейшым урадавым сынодам на чале з обэр-пракурорам – сьвецкім чыноўнікам, якi прызначаўся імпэратарам. Пасьля 1917 году на тэрыторыі, кантраляванай Саветамі, Руская праваслаўная царква была разгромленая, а духавенства зьнішчанае або сасланае. Ацалелі толькі тыя, хто абвясьціў пра безумоўную ляяльнасьць савецкай уладзе – абнаўленцы й сергіяне. Зрэшты, з 1935 году ў дачыненьні да іх таксама пачаліся масавыя рэспрэсіі, прычым, гэта закранула, як эпіскапат і духавенства, гэтак і актыўных вернікаў.

    Увосень 1943 году Сталін вырашыў выкарыстаць у палітычных мэтах рускую эміграцыю, а таксама арганізаваць блёк краінаў Усходняе Эўропы й Балканаў, з застасаваньнем таксама этнаканфэсійных інструмантаў, і фармаваньнем вобразу СССР як новай рэдакцыі Трэйцяга Рыму.

    З гэтай мэтай ён выклікаў у Крэмль трох ацалелых мітрапалітаў зь Сергіянскае групоўкі: Сергія (Страгародзкага), Алексія (Сіманскага) і Мікалая (Ярушэвіча). Сталін надаў ім ўрадавы лятак, загадаў сабраць па лягерох пазасталых жывых ляяльных эпіскапаў, неабходных для правядзеньня “сабору” й абраньня новага “патрыярха”.

    Але эпіскапаў, што выжылі, было занадта мала, каб надаць сталінскай пастаноўцы пераканаўчы выгляд. Давялося прыбегнуць да некалькіх надзвычайных, і, з улікам абставінаў, няпэўных хіратоніяў.

    У выніку, 19 чалавек, якія абвесьцілі сябе праз парушэньне шэрагу нормаў усяленскага й расейскага праваслаўя, праваслаўным саборам, заснавалі Рускую Праваслаўную Царкву Маскоўскага Патрыярхату й надалі Сергію Страгародзкаму паўнамоцтвы “Патрыярха ўсяе Русі”. Гаворка вядзецца менавіта пра заснаваньне, ці больш дакладна, пра перазаснаваньне, бо з часоў сынадальнага кіраваньня падобнай арганізацыі як РПЦ МП не было.

    Новая “праваслаўная царква” будавалася згодна з наўпроставымі дырэктывамі Сталіна, як філія спэцслужбаў, і як таталітарная сэкта, якая адмаўляла прынцыпы праваслаўнае саборнасьці. Тры герархі, набліжаныя за ляяльнасьць, атрымалі ўладу большую, чымся Памесны сабор, і права адміністрацыйна кіраваць Царквой з большымі дыктатарскімі паўнамоцтвамі, чымся меў царскі сынод. Быў адкінуты прынцып выбарнасьці эпіскапату й ліквідаваныя выбары прыходзкіх старастаў.

    Пасьля распаду СССР з дапамогаю ўдалага выкарыстаньня ў новых умовах захаваных шчыльных сувязяў з расейскімі спэцслужбамі герархі РПЦ актыўна заняліся бізнэсам, пры гэтым яны атрымалі нават падатковыя ільготы ў якасьці платы за ляяльнасьць і супрацу.

    РПЦ суцэльна й асобныя герархі ў прыватнасьці зьяўляюцца сузаснавальнікамі, чальцамі ўправаў і акцыянэрамі мноства банкаў, прадпрыемстваў што да збыту каштоўных мэталаў, нафты, цыгарэтаў і алькагалю. Фактычна РПЦ МП ператварылася на афшор, у якім рэлігійны складнік служыць толькі прыкрыцьцём ягонай фінансавай дзейнасьці й фармальнай падставаю для атрыманьня ільготаў.

    Шматлікія факты сьведчаць і пра шчыльную супрацу РПЦ на ўсіх ейных узроўнях з расейскімі спэцслужбамі , а таксама пра сыстэматычную працу спэцслужбаў пад царкоўным “дахам”.

    Нахабства самазванцаў і непазьбежны фінал

    Прызнаньне іншымі праваслаўнымі цэрквамі адыёзнай арганізацыі РПЦ МП адбылося толькі праз шматгадовыя намаганьні Крамля, у ягоным, як савецкім, гэтак і постсавецкім абліччы, разам з наданьнем важных паслугаў іншым аўтакефальным цэрквам, наўпроставым подкупам герархаў і таемных апэрацыяў з уціскам або наўпроставай ліквідацыяй няўгодных асобаў дзеля замены іх на больш згаворлівых.

    Многія з гэтых крокаў лёгка прасачыць праз даступныя ў Сеціве матар’ялы. Такім чынам, называць РПЦ МП царквою можна толькі зь вялікай нацяжкаю. Што датычыць менавіта рэлігійных практыкаў РПЦ МП, то тут маецца шэраг азнакаў таталітарнае сэкты, з улікам таго, што ў гэтым выпадку вядзецца пра сэкту, якую фармальна прызнаюць памеснай праваслаўнай царквой і якая зьяўляецца інструмантам больш шырокай структуры, фармальна прызнанай дзяржавай, і нават сталым чальцом Рады Бясьпекі ААН з правам вета.

    Мы нездарма згадалі пра сяброўства Расеі ў РБ ААН. Апошнім часам розгалас атрымалі грубыя парушэньні, зьдзейсьненыя падчас прызнаньня права Расеі атрымаць у спадчыну мейсца СССР у Радзе Бясьпекі. Цалкам мажліва, што гэтая памылка будзе прызнаная й выпраўленая, а Расею пазбавяць мейсца ў РадБезе, якое яна незаконна займае. Гэта досыць складана, бо за час знаходжаньня ў ААН расейская квазідыпляматыя ўзьвяла шмат лініяў абароны, каб захаваць захопленае – але гэтую абарону пакрысе прабіваюць. Штуршком да пачатку працэсу сталася агрэсія супроць Украіны.

    Зь вялікай доляю верагоднасьці прыкладна тое ж самае адбудзецца і з РПЦ МП. У выпадку прызнаньня Усясьветным патрыярхатам аўтакефаліі Украінскае памеснае царквы ейная кананічнасьць неўзабаве будзе аспрэчаная, і яна апынецца ў становішчы ізгою. РПЦ МП у гэтай сытуацыі застаецца толькі адное: нападаць першай і адчайна гуляць ва-банк з актыўным застасаваньнем агентуры ўплыву ва Украіне, пагрозамі разрыву статункаў з Канстантынопальскім патрыярхатам, а таксама шырокамаштабнай схізмаю ў самой Украіне. Для апошняй патрэбная імітацыя “пратэсту” шырокіх народных масаў вернікамі УПЦ МП супроць сыходу з-пад рукі Масквы.

    Усе гэтыя акцыі ўжо адбываюцца, і нагэтулькі інтэнсіўна, што патрыярх Варфаламей нават паведаміў падчас прыватнай гутаркі, што адчувае ціск з боку супраціўнікаў ідэі аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы. Верагодна, гаворка вялася пра надакучлівыя прапановы, зь якімі апошнім часам часта наведваў Стамбул дэпутат ад Апазыцыйнага блёку Вадзім Навінскі, які дзейнічае з выкарыстаньнем шчыльнага кантакту зь генэральным консулам РФ у Стамбуле Дзьмітрыем Еўдакімавым.

    На шэрагу ўкраінскіх прадпрыемстваў, напрыклад, на прадпрыемствах групы “Мэтінвэст”, якія належаць Рынату Ахметаву й Вадзіму Новінскаму, працаўнікоў прымушаюць падпісваць звароты да Усяленскага патрыярха Варфаламея з просьбаю запабегчы “ўзаконьваньню расколу на падставе стварэньня аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ва Украіне”.

    2 траўня на пароме Адэса-Стамбул (ці больш дакладна, Чарнаморск – Хайдарпаша) выправілася група асобаў, якія пазыцыянуюць сябе як “праваслаўныя журналісты” і вернікі УПЦ МП, дзеля наведваньня Усяленскае патрыярхіі й асабіста патрыярха Варфаламея й данясеньня да яго пратэсту супроць наданьня аўтакефаліі аб’яднанай УППЦ. Арганізатарам і мэцэнатам гэтай апэрацыі стаўся мітрапаліт Адэскі й Ізмаільскі УПЦ МП Агафангел (Савін). Візыт у рэзыдэнцыю Патрыярха быў заплянаваны на 4 траўня, пасьля чаго мелася адбыцца прэс-канфэрэнцыя. Аднак, менавіта 4 траўня патрыярх выляцеў праз аэрапорт Атацюрк для вырашэньня неадкладных справаў. Такое супадзеньне. Не пашчасьціла.

    У гэты ж дзень, 4 траўня, у Варшаве зьявіліся ўжо згаданы Навінскі, а зь ім кіраўнік справаў УПЦ МП мітрапаліт Антоній і намесьнік старшыні аддзелу зьнешніх сувязяў УПЦ МП пратаярэй Мікалай Данілевіч. Дэлегацыя прыбыла пераконваць прадстаяцеля Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, мітрапаліта Варшаўскага Саву, што, маўляў, аўтакефалія Украінскай памеснай царквы не патрэбная. І зноў няўдача: Сава быў заняты. Ён рыхтаваўся да прыёму дэлегацыі з Стамбулу для абмеркаваньня тых жа пытаньняў і сустрэцца зь незаплянавымі наведнікамі ня змог. Прыбыцьцё ў Варшаву дэлегацыі Канстантынопальскага патрыярхату мае адбыцца 19-20 траўня.

    У гэтай сытуацыі РПЦ МП застаецца толькі зьвяртацца да пагрозаў, якія, зрэшты, нікога не палохаюць. У адказ на заяву начальніка сынадальнага Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў РПЦ МП мітрапаліта Іларыёна (Алфеева) пра тое, што ўкраінская аўтакефалія – “каталіцкі праэкт”, які пагражае расколам, параўнальным з схізмаю 1054 году, калі хрысьціянства канчаткова падзялілася на Рыма-каталіцкую й праваслаўныя цэрквы, у Канстантынопалі наўпрост паціснулі плячыма – маўляў, пагрозаў не спалохаліся, але праз паводзіны Іларыёна расчараваныя.

    Тым часам, рэакцыя РПЦ стае ўсё больш гістэрычнаю. Гэтак, у адказ на заяву Украінскае праваслаўнае царквы ў ЗША, самакіраванай у складзе Канстантынопальскага Патрыярхату, пра падтрымку ўкраінскае аўтакефаліі, нейкі пратаярэй Андрэй Новікаў выказаў гнеўную тыраду пра “раскольнікаў”, пра тое, што для ЗША й Канады “характэрны скрайні нацыяналізм, дух кампрамісу з вуніяцтвам і русафобія” і пра непрызнаньне “законнасьці далучэньня Канстантынопальскім Патрыярхатам гэтых раскольнікаў”, бо яны “адкалоліся ад Рускай Праваслаўнай Царквы і маюць вяртацца ў ейнае ўлоньне”. Натуральна, што на падобнае нэрвовае браханьне ніхто ў Канстантынопалі нават не адказаў.

    Аднак, насамрэч, што адбудзецца, калі ўкраінскую аўтакефалію прызнаюць, і да яе за некалькі гадоў пяройдуць амаль усе прыходы УПЦ МП?

    Па-першае, РПЦ МП зьменшыцца больш чым удвая. Па-другое, сьледам за УПЦ МП зь яе непазьбежна пачнуць выходзіць праваслаўныя цэрквы ў Малдове, Эстоніі, а затым і ў астатніх колішніх саюзных рэспубліках, у якіх аўтакефаліі ці іншай формы асобнага існаваньня ад Масквы яшчэ няма. Малдоўскія прыходы, цалкам мажліва, адыйдуць да Румынскай праваслаўнай царквы, а астатнія пяройдуць пад руку Канстантынопалю.

    Што да РПЦ МП, то ад яе застануцца рожкі ды ножкі – добра яшчэ, калі адсоткаў 10 ад ліку сёньняшніх прыходаў, але можа ня стацца й гэтага. І вось тады маскоўскім папам прыгадаюць усе няпэўныя моманты ў іхных, прапахлых нафтаю, гарэлкаю й спэцапэрацыямі біяграфіях. А ў пакінутым абгрызку пачнуцца расколы й барацьба за рэшткі рэсурснае базы.

    З найбольшай доляй верагоднасьці гэта будзе канцом сталінскага праэкту РПЦ МП і зьяўленьнем на вызваленай прасторы зусім іншай структуры, з абноўленым, мажліва цалкам зьмененым складам вышэйшых герархаў. Іхныя хіратоніі зможа зьдзяйсьняць Канстантынопальскі патрыярх, а сёньняшняе кіраўніцтва “РПЦ ФСБ” будзе наагул нікому не патрэбнае.

    Галоўны маскоўскі нячысьцік у патрыяршай расе й дробныя чэрці зь ягонай сьвіты таму й супраціўляюцца так адчайна, бо разумеюць непазьбежнасьць гэтага фіналу.

    Сэкцыя «Дэльта», група «Інфармацыйны Супраціў»


    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: АгафангелАнуфрыйВадзім НавінскіВарфаламейКірылмітрапаліт Антонійпратаярэй Мікалай ДанілевічРПЦРынат АхметаўУАПЦукраінская праваслаўная аўтакефаліяУПЦ КПУПЦ МПФілярэтФСБ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Зянон Пазьняк: Падняўшы сьцяг Нацыі як сьцяг змаганьня, – мабілізуем змагароў за волю Бацькаўшчыны

      2020-05-28 - 0 Comment
    • «E.N.O.T. corp»: ад баёў на Данбасе й лягероў падрыхтоўкі беларусаў да крымінальнага перасьледу

      2019-12-30 - 0 Comment
    • Усе, хто выжыў, ведаюць зараз аблічча «русского мира»

      2019-04-13 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.