• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Падстава для наўпроставай агрэсыі: спэцслужбы РФ рыхтуюць тэракты ў Крыме

    on 2016-01-21 | 0 Comment | Грамадзтва | Крым | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • nl
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • tat

    Сёньня падчас прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве камандыр міжнароднага міратворчага батальёну імя Джахара Дудаева Адам Асмаеў заявіў, што Расейская Фэдэрацыя рыхтуе тэракты ў акупаваным Крыме з мэтай дыскрэдытацыі Украіны і стварэньня падставы для пачатку поўнамаштабнага наступу. Ён растлумачыў, што такая інфармацыя атрыманая з уласных вартых даверу крыніцаў. Вядома, што з 4 па 9 студзеня 2016 году ў акупаваны Крым прыбылі чатыры групы байцоў кадыраўскага элітнага спэцатраду «Церак» (кожная група складаецца з 5-7 чалавек). Мэта іх перакідваньня на паўвыспу – арганізацыя тэрактаў.

    АдамАдам Асмаеў падкрэсьліў, што паводле наяўнай інфармацыі, кадыраўскія баявікі маюць намер арганізаваць тэракты на Куйбышаўскім і Цэнтральным рынках гораду Сімфэропалю і ў раёне Ангарскага перавалу на трасе Сімфэропаль-Ялта.

    Таксама пакуль правяраецца інфармацыя што да магчымых тэрарыстычных нападаў на праваслаўную царкву ў Сімфэропалі і дывэрсыяў у Сэвастопалі.

    Паводле папярэдніх дадзеных, падчас расейскай спэцаперацыі, як складовай часткі шырокамаштабнай інфармацыйнай правакацыі, плянуецца падрыў аднаго з караблёў Чарнаморскага флёту Расейскай Фэдэрацыі, які падлягае сьпісаньню.

    Падчас падрыхтоўкі і ажыцьцяўленьня шырокамаштабных правакацыяў афіцэрамі ФСБ РФ будуць зьдзейсьненыя ператрусы і затрыманьні крымскіх татараў, якія асуджаюць акупацыю Крыма, і інсцэнаванае выяўленьне ў іх забароненай літаратуры і іншых прадметаў (шаўронаў, кантактных дадзеных і г.д), якія маюць наўпрост ці ўскосна прадэманстраваць «экстрэмісцкі ўкраінскі сьлед» у падрыхтоўцы тэрактаў. Таксама падчас правакацыяў для большага ўплыву на сусьветную супольнасьць можа быць разыграная карта «Украіна – ІДІЛ».

    Чытайце таксама: Заява ўкраінскіх мусульманаў – добраахвотнікаў АТА пра правакацыі расейскага боку ў кантэксьце тэмы «Украіна і ІДІЛ»

    Amina Okuyeva

    Прэс-афіцэр батальёну імя Джахара Дудаева Аміна Акуева удакладніла, што інфармацыя пра заплянаваныя тэракты была атрыманая з крыніцаў у адміністрацыі Рамзана Кадырава, сілавых структурах Чачэніі і батальёне «Церак».

    «Інфармацыя, якую яны падаюць празь некалькі асобаў, старанна пераправяраецца і аналізуецца. Некаторыя дадзеныя мы таксама атрымліваем праз пасярэднікаў, якія знаходзяцца ў трэйціх краінах, збольшага, эўрапейскіх. Таксама мы маем інфармацыйныя крыніцы на тэрыторыі акупаванага Крыма. Мы шмат каму зь іх давяраем… бо атрыманая ад іх інфармацыя прайшла праверку праз баявыя выхады», – падкрэсьліла Акуева.

    Таксама, падчас прэс-канфэрэнцыі Адам Асмаеў удакладніў, што наступ на тэрыторыю Украіны на падставе «барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам» разглядаецца вайсковым кіраўніцтвам РФ зь некалькіх напрамакаў: з тэрыторыі акупаванага Крыма, акупаванага Данбаса, альбо з двух напрамакаў адначасова.

    «Канкрэтнай інфармацыі пра дакладны час ажыцьцяўленьня тэрактаў няма, але яны плянуюцца, пакуль не надыйшла адліга, якая абцяжарыць праходжаньне вайсковай тэхнікі», – дадаў камандыр батальёну імя Джахара Дудаева Адам Асмаеў.

    57_mainУ сваю чаргу, з уласных інсайдэрскіх крыніцаў міжнароднай валянтэрскай супольнасьці InformNapalm вядомае, што падрыхтоўка й ажыцьцяўленьне тэрактаў можа быць прымеркаванае да візыту Патрыярха Маскоўскага Кірыла ў Шамбезі (Швайцарыя), дзе на яго ўскладзеная функцыя апэратыўнага ўплыву на ўдзельнікаў Сходу Прадстаяцеляў і прадстаўнікоў усіх Памесных Праваслаўных Цэркваў. Менавіта для гэтага ў ліку аб’ектаў для тэрактаў ёсьц праваслаўныя храмы, каб абвесьціць вайну супроць Украіны ня толькі ў якасьці «антытэрарыстычнай», але й «духоўнай». Выкананьне «бруднай працы», ускладзенай на кадыраўцаў зь «Церака», таксама ня ёсьць выпадковым.

    Нагадаем, што сход (сінаксыс) Прадстаяцеляў Памесных Праваслаўных Цэркваў, прымеркаваны да падрыхтоўкі Восьмага ўсеправаслаўнага сабору, пройдзе ў Швайцарыі з 22 па 29 студзені 2016 году. Цікава, што апошні Сёмы Сусьветны сабор адбыўся яшчэ ў VIII стагодзьдзі, а падрыхтоўка чарговага Сабору зьдзяйсьняецца ўжо каля 60 гадоў і яго правядзенне заплянаванае на 19 чэрвеня 2016 году ў Стамбуле. Студзеньскі сінаксыс таксама быў заплянаваны ў Стамбуле, але быў перанесены з-за «ўскладнёных стасункаў Расеі й Турэччыны».

    Даведка: падрабязна пра падрыхтоўку кадыраўскага элітнага спэцатраду «Церак» распавядаў расейскі тэлеканал «Расея 1» у 2013 годзе:

     

    Tags: КадыраўКірылКрымтэрактыЦерак

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • «Русский Крым/Мир» Сяргея Ціханоўскага

      2020-07-23 - 0 Comment
    • Раскрытая выведвальная інфармацыя пра вайсковы патэнцыял адзінай наступальнай лініі ЗС РФ ля межы з Украінай і Беларусьсю

      2020-07-06 - 0 Comment
    • Экіпаж малога ракетнага карабля “Штыль” ЧФ РФ удзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны

      2020-04-27 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.