• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Паляваньне на кашалота. Ідэнтыфікацыя расейскага куратара інфармацыйнай палітыкі тэрарыстаў “ДНР”

    on 2016-06-20 | 0 Comment | Hacker | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    6 чэрвеня 2016 г. рэсурс «ОРДИЛО» апублікаваў архіў электроннай пошты Алены Нікіцінай, так званага «Міністра інфармацыі» тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР». Архіў мае памер каля 11 Гб і ўтрымлівае амаль 10 тысяч лістоў, дасланых зь лютага 2015 году па красавік 2016 году. Досыць важным у архіве зьяўляецца ліставаньне Нікіцінай зь нейкім Аляксандрам, які карыстаецца адрэсай “kashalot74@mail.ru”. Гэтае ліставаньне налічвае каля 400 лістоў, то бок практычна адзін дасланы ліст кожнага дня. Праз вывучэньне й аналіз ліставаньня Нікіцінай з Аляксандрам-kashalot74 стае зразумелым, што іхныя зносіны – гэта зносіны падпарадкаванай і куратару! Вось, напрыклад, некалькі адметных цытатаў з гэтага ліставаньня (тут і далей пакідаем у арыгінале):

    1. Нікіціна – Кашалоту: «ЖДУ отмашки на пересылку в Мск» (у Маскву – заўв.рэд.). Ліст з 28.02.2016 г., адпраўнік “editor11”. Да лісту далучаны файл – заяўка на абсталяваньне для «ДНР».
    2. Кашалот – Нікіцінай: «Ролик хорош. Но Губарев до 15-го категорически запрещен». Ліст з 08.02.2016 г., адпраўнік “Аляксандар”. Гэта адказ куратара на запыт што да магчымасьці паказу нейкага відэа, у якім фігуруе Губараў.
    3. У лісьце з 09.02.2016 г. адпраўнік “Аляксандар” піша Нікіцінай: «Андрей просит организовать совещание с главными редакторами СМИ ДНР, с участием представителей Министерства обороны, МГБ и советников по политике (то есть нас с Андреем)))). Тема: организация взаимодействия, медиапланирование, реализация специальных проектов.»
      Пасьля кароткага абмеркаваньня нарада была прызначаная на пятніцу, 12.02, а ўжо ў панядзелак, 15.02, «міністэрства інфармацыі» дасылае ва ўсе астатнія «міністэрствы» так ванай «ДНР» наступнае паведамленьне (гл. ліст з 16.02.2016 г., адпраўнік “Александр Александр”):

    «Уважаемые коллеги! по результатам совещания, прошедшего 12.02.16, направляем вам письмо с просьбой предоставить медийные планы мероприятий министерств и ведомств. Планы просьба присылать на озвученный электронный адрес: kashalot74@mail.ru и дублировать на info_dvpdnr@mail.ru. Особенно важны планы министерств и ведомств социально-экономического блока и воспитательно-патриотического блока!».

    Ліст з гэтым паведамленьнем можна знайсьці і ў архіве пошты так званага «Міністэрства транспарту ДНР», якое апублікаваў раней Яўген Дакукін. Хто ж такі гэты куратар “kashalot74”, ён жа “Аляксандар”? Пачынаем пошукі. Па-першае, у гэтым жа архіве лістоў Нікіцінай маецца ліст з 19.02.2016 г., адпраўнік Пяршына, адрэсат – усё той жа “kashalot74”. Ліст пачынаецца з звароту: «Добрый день, уважаемый Александр Павлович!» – фіксуем імя па бацьку.

    Далей у сацыяльнай сетцы «Мой Мир», якая зьяўляецца адным з прыдаткаў сэрвісу “mail.ru”, знаходзім профіль уласьніка электроннае пошты.

    Kashalot-3Профіль пусты, але мы фіксуем дату народзінаў – 7 траўня 1974 г. Адчыняем інтэрнэт-рацыю Zello. Праз пошук карыстальнікаў паводле іхнае электроннае пошты мы выяўляем, што e-mail “kashalot74@mail.ru” асацыяваны з карыстальнікам з тым жа самым нікам, kashalot74. Вось ягоны профіль:

    Kashalot-11

    Фіксуем – горад Мурманск. Наступная крыніца інфармацыі – Youtube. Карыстальнік “Владимир Авто” сабраў вялікую калекцыю запісаў перамоваў Zello. Нас цікавіць адная зь іх, “Новости 3,07,2014 от kashalot74 (Александр)” (на ўсялякі выпадак відэа прадубляванае). У запісу аповяд карыстальніка Zello зь імем Аляксандар, які выкарыстоўвае ўжо знаёмы нам нік “kashalot74”. Ён распавядае падрабязнасьці сваёй паездкі ў Краматорск напачатку ліпеня 2014 году з дастаўкай «гуманітарнай дапамогі» з Мурманска. Пра паездку мы пагаворым пазьней, а зараз уважліва пагледзім на правы верхні кут экрану – размова адбываецца на канале Zello з назовам «Кашалот Новости». Мяркуючы з размовы, “kashalot74” зьяўляецца на гэтым канале галоўным арганізатарам і мадэратарам. На 01:02 відэазапісу “Кашалот” кажа наступнае: «Объявлена новая карточка, которую я попросил вместе со своей выложить в группе». Гэта што да збору грошай на гуманітарную дапамогу. Выявіць наш аб’ект ужо нескладана. У сацсеціве «VK» выяўляем групу «Кашалот Новости». У абмеркаваньнях групы знаходзім тэму “Сбор помощи для Новороссии”, у якіх мы і бачым нумар карткі:

    Pashin-5Атрымальнікам пазначаны Пашын Аляксандар Паўлавіч. Знаёмімся зь ім бліжэй. Пашын Аляксандар з гораду Мурманска мае профіль у “VK”, а таксама ў “Аднаклясьніках”:

    Pashin-4Зьвяртаем увагу: падарунак у дзень народзінаў ад «Аднаклясьнікаў» быў зроблены 7 траўня, а ў профілі ў «VK» дата народзінаў пазначаная цалкам: 7 траўня 1974 г. Цікавае супадзеньне з “mail.ru”. Праз прагляд фатаздымкаў Аляксандра Пашына зноў фіксум ягонае імя па бацьку: Паўлавіч.

    PashinА мэдалі, атрыманыя ад тэрарыстычных арганізацыяў, гарантуюць яму пачэснае мейсца ў “Чыстцу” «Міратворца».

    Інфармацыя пра паездку Пашына ў Краматорск на пачатку ліпеня 2014 году вельмі добра задакумантаваная на разнастайных сайтах. Яна цалкам супадае з расповядам “Кашалота” на Zello, што яшчэ аднаго разу сьведчыць пра тое, што мы не мыляемся. Тэлеканал Мурманска «ТВ21» зрабіў сюжэт пра гэтую паездку у трох частках: частка 1, частка 2, частка 3. Напрыканцы першай часткі журналісты размаўляюць непарэдна з Пашыным, ягоны голас не адрозніваецца ад голасу “Кашалота” на Zello. У той жа групе «Кашалот Новости» у «VK» ёсьць фотасправаздача ад “Кашалота” таксама пра гэтую паездку. Дапаўняюць карціну некаторыя фатаздымкі на старонцы Пашына, напрыклад, гэты (фатаздымак быў зроблены на тле абстрэлянай тэрарыстамі 24-й школы).

    Pashin-2Урэшце, вялікая фотасправаздача пра паездку апублікаваная ў “LiveJournal”. Напрыканцы справаздачы можна пабачыцы наступны камэнтар:

    Kashalot-2Аўтар адказу – уласьнік адрэсы “kashalot74@mail.ru”, а сам адказ не пакідае сумневаў, што гэта піша ўдзельнік падзеяў, а не выпадковы чытач.
    Пра зьмест «гуманітарнай дапамогі», якую Пашын прывез у Краматорск (начны прыцэл ПН-23 і кранштэйн для мацаваньня прыцэлу АЛ6), красамоўна сьведчыць фатаздымак з групы «Кашалот Новости»:

    Kashalot-pritsel
    Вось больш поўны пералік зьмесьціва мікрааўтобусаў, пра які можна было напісаць адкрыта. А вось пра тое, што Пашын не напісаў, можна толькі здагадвацца, як гэта зрабіў, напрыклад, blogger51, які заўважыў, што боепрыпасы РФ, знойдзеныя ЗСУ адразу пасьля вызваленьня Славянска, дастаўленыя з Мурманскае вобласьці. Яшчэ адное цікавае супадзеньне…
    Колькі словаў пра некаторыя факты зь біяграфіі Пашына, якія былі выяўленыя ў Інтэрнэце. Сваю працоўную дзейнасьць ён пачаў як журналіст, але журналіст зусім няпросты. Вось фота з часоў ягонае бурнае маладосьці (Дагестан, 2000 год):

    Pashin-3У 2002 годзе журналіст Аляксандар Пашын публікуе артыкул пра падняцьце патанулай падлодкі “Курск”. Прыблізна ў той жа час – трэйці год другой Чачэнскае вайны – ён здымае сюжэт пра дзейнасьць спэцназу ФСБ у Чачэніі. Сам Пашын зафіксаваны ў гэтым сюжэце на 0:30; 03:50; на 06:47 гучыць: «Александр Пашин. Итоги. Чечня». Напачатку 2000-х гадоў Пашын, цалкам мажліва, быў далучаны да атраду спэцназу ФСБ РФ «Касатка», які дысьлякуецца ў Мурманскае вобласьці. Сярод відэазапісаў Пашына ў «VK» ёсьць некалькі відэа, напачатку якіх маецца аднолькавы аўтарскі лягатып. Адное з гэтых відэа патрапіла на сайт спэцназу:

    Kashalot-6Чытаем ўнізе: аўтар кліпу – Аляксандар Пашын, 2005 год. Тады ён быў яшчэ “Кракадылам”, не “Кашалотам”. Яшчэ адное відэа з такой жа застаўкай мае назоў «10 лет РОСН УФСБ России по Мурманской области «Косатка»». Праз тое, што атрад «Касатка» быў створаны ў 1994 годзе, відэа, верагодна, зробленае ў 2004 годзе. Да 2009 году другая Чачэнская вайна сканчваецца і каштоўныя кадры канторы стаюць усё болей запатрабаванымі на адміністрацыйных пасадах. Улетку 2009 году Пашын ужо працуе ў адміністрацыі г. Мурманска. У жніўні 2009 году – прызначаны начальнікам аддзелу ўзаемадзеяньня з СМІ г. Мурманска. У 2010 годзе пра яго згадваюць з гэтай жа пасадай. А яшчэ ў сакавіку 2009 году аўтар акаўнту “kashalot74@mail.ru” пакідае наступны камэнтар (напрыканцы старонкі), які дэманструе тое, што ён вельмі добра ведае палітычнае жыцьцё Мурманска:

    Kashalot-1Некаторы час Пашын працаваў у аддзеле арганізацыйна-кантрольнай і кадравай працы адміністрацыі г. Мурманска (датаваць гэтую старонку не ўдалося). Роля Кашалота ў каардынацыі СМІ тэрарыстаў Данбаса была заўважаная яшчэ ў красавіку 2014 году:

    kashalot-tvitНа жаль, тады на яго не зьвярнулі належнай ўвагі… Ліставаньне Нікіцінай з “Кашалотам” сьведчыць пра тое, што ў красавіку 2016 году ён жыў у Данецку і яны рэгулярна сустракаліся. Там жа ён быў і напачатку траўня 2016 году: фатаграфаваў парад 9 Траўня, а таксама зрабіў “сэлфі” з адным з сваіх падапечных.

    Pashin-6Фота параду, зробленыя Пашыным, апублікавала выданьне «СеверПост», якое пазначыла Пашына сваім карэспандэнтам. Цалкам магчыма, гэта ягоная сёньняшняя пасада прыкрыцьця.

    P.S. З усяго пададзенага вышэй ёсьць падставы меркаваць, што Пашын, выкарыстоўваючы ўдалае маскаваньне пад так званага журналіста, зьяўляецца куратарам ніжэйшага зьвяна – каналам непасрэднай перадачы ўказаньняў кіраўніцтва з Масквы выканаўцам на акупаваных тэрыторыях.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавала Марыя Голубева адмыслова для InformNapalm.
    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    donate

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.