• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Расейская станцыя спадарожнікавай сувязі «Бар’ер-Т» у рукох тэрарыстаў

on 2016-08-16 | 0 Comment | Актуальна | Данбас | Навіны | Партал Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Расея спансуе тэрарыстаў і кіруе імі праз спэцабсталяваньне «Бар’ер-Т»?

Напрыканцы траўня 2016 году каманда InformNapalm атрымала ад інсайдэраў з акупаваных тэрыторыяў інфармацыю пра сакрэтную спадарожнікавую сувязь ЗС РФ, якую РФ актыўна выкарыстоўвае для каардынацыі дзеяньняў падкантрольных ёю баявікоў, а таксама для кіраваньня падразьдзяленьнямі ЗС РФ, якія на ратацыйнай падставе знаходзяцца на тэрыторыі Данбаса. У гэтым выпадку выкарыстоўваюцца пераносныя станцыі сувязі Р-438 «Бар’ер-Т», Р-438-М «Белозер» і мабільныя станцыі комплексу Р-441 «Лівень». Далей сувязь забясьпечваецца з дапамогаю спадарожнікавых тэлефонаў урадавай сувязі РФ (ФДУП «Космическая связь» (рас.)) праз спадарожнікі сэрыі «Экспрэс-АМ».

Быў выяўлены фатаздымак, зроблены баявіком напрыканцы студзеня 2015 году, у якім зафіксаваныя дзьве адзінкі партатыўнай станцыі спадарожнікавай сувязі «Бар’ер-Т», а таксама дакладна неідэнтыфікаваная на гэты момант расейская вайсковая спэцтэхніка.

Р-438 Барьер-Т крыша


Даведка і фота малагабарытнай станцыі спадарожнікавай сувязі Р-438 «Бар’ер-Т»

Станцыя прызначаная для арганізацыі сетак спадарожнікавай радыёсувязі для частак і падразьдзяленьняў, якія дзейнічаюць асобна ад асноўных сілаў, а таксама для выкарыстаньня ў якасьці пэрсанальнай станцыі камандыра. Радыёстанцыя забясьпечвае поўную аўтаномнасьць працы ў рэжымах перадачы маўленчых, лічбавых і тэкставых паведамленьняў, аўтаматызаваны кантроль працоўнага стану, спалучэньне з шырокім спэктрам канцавой апаратуры ў стыках RS-232С, С1-ФЛ-БІ. Канструктыўнае выкананьне дазваляе транспартаваць радыёстанцыю аднаму чалавеку.

Рэжымы працы:

  • дуплексны рэжым закрытай тэлефоннай сувязі;
  • сымплексны рэжым прыёму-перадачы дадзеных;
  • фармалізаванай службовай сувязі;
  • АФТ з хуткасьцю 1200 біт/с;
  • рэжым двухканальнага прыёму.

«Бар’ер-Т» працуе праз рэтрансьлятар спадарожнікавай сувязі й дазваляе весьці перамовы абанэнтаў, якія знаходзяцца ў розных мейсцах плянэты. Яна дазваляе зьдзяйсьняць перадачу лічбавых і тэкставых паведамленьняў, весьці перамовы абанэнтаў, якія знаходзяцца ў любым мейсцы плянэты праз спадарожнік. У параўнаньні з станцыямі папярэдняга пакаленьня хуткасьць перадачы дадзеных узрасла шматкроць. У паходным стане радыёстанцыя мае памеры школьнага ранцу, яе можа пераносіць адзін чалавек, важыць 16 кг. Час разгортваньня і пераводу ў працоўны стан каля 30 сэк. Станцыя забясьпечвае фармалізаваную службовую сувязь і рэжым закрытай тэлефоннай сувязі. Станцыя працуе ў дыяпазоне ад 4 да 6 Ггц. Хуткасьць перадачы дадзеных – 1200 біт/сэк. Касьмічная сувязь мае шмат перавагаў, сярод якіх вялікая далёкасьць устойлівай сувязі, у тым ліку на мясцовасьці з складаным рэльефам, незалежна ад умоваў надвор’я, часу году і гадзіны содняў, а таксама высокая выведабароненасьць. У 1998-2000 гадох Яраслаўскі радыёзавод пачаў выпуск абанэнцкай пераноснай радыёстанцыі спадарожнікавай сувязі «Бар’ер-Т» (Р-438); у 2002-2003 гадах – абанэнцкай пераноснай спадарожнікавай радыёстанцыі «Белозер» (Р-438М). На палігоне Прудбой у Валгаградзкай вобласьці ў сакавіку 2014 году сувязісты мотастралковай брыгады акругі пачалі вывучаць сучасную партатыўныю станцыю спадарожнікавай сувязі «Бар’ер-Т».

BARIER-T_03

BARIER-T_01 BARIER-T_02


Падчас пошуку гэтага даху будынку было выяўленае, што менш за месяц таму гэтае мейсца ўжо асьвятлялася, але зь іншага ракурсу. Тады быў выяўлены расейскі вайсковец з 33-й АМСБр ЗС РФ, які, як мінімум, з 2015 году ваюе на тэрыторыі Украіны.

Нагадаем, што тады за 100 мэтраў ад гэтага даху будынку колішняй Усходняй мытні Дзяржаўнай фіскальнай службы ў Данецку на футбольным полі быў зафіксаваны комплекс сувязі або радыёэлектроннай барацьбы, які знаходзіцца там з 2014 году.

Tupikin Donetsk6

Пасьля дэталёвага вывучэньня двух фатаздымкаў стае зразумелым, што дахі будынкаў у абодвух фота абсалютна ідэнтычныя.

Для зьдзяйсьненьня геапазыцыянаваньня мясцовасьці, зафіксаванай у фатаздымку, зялёнай стрэлкай пазначаныя замацаваныя драты, чырвонай – пазначэньні (пасы) на паверхні пакрыцьця даху будынку.

донецк_сравнение

Таксама было зьдзейсьненае параўнаньне паверхні даху з спадарожнікавымі здымкамі, у якіх маецца неабходны ракурс зафіксаванага ў фота абсталяванага выхаду на дах будынку.

Р-438 Барьер-Т map

Разгледзім таксама частку фота зь неідэнтыфікаванай расейскай вайсковай спэцтэхнікай.

тарелка

У фатаздымку можна пабачыць частку спадарожнікавай антэны (талеркі), памер якой каля 2-х мэтраў. Гэтую «талерку» можна ідэнтыфікаваць паводле ейнага спэцыфічнага мацаваньня. На жаль, на гэты момант у адкрытых крыніцах не ўдалося знайсьці адпаведную выяву антэны. Але для прыкладу падаем фота, у якім добра зафіксаваная ніжняя частка антэны.

 

1396169176_ppts18d_cr

Таксама нагадаем, што ў папярэднім матар’яле быў пададзены фатаздымак зь неідэнтыфікаванай антэнай (пазначаная зялёным колерам), у якім ніжэй за яе зафіксаваны аб’ект, якога няма на архіўных спадарожнікавых здымках.
донецк-сравнение!Падобная колькасьць разнастайных антэнаў на даху і іншай спэцтэхнікі ля будынку сьведчыць пра тое, што тут можа месьціцца штаб або цэнтар камунікацыі расейскіх акупацыйных войскаў на Данбасе.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Відаль Сарокін.

Ідэнтыфікацыю спэцтэхнікі зьдзейсьніў Дзьмітры К.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50285 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.