• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расейскія акупанты зьдзяйсьняюць правакацыйныя абстрэлы аўтастанцыі «Трудаўская»

    on 2017-05-25 | 0 Comment | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    20 траўня 2017 году расейска-тэрарыстычныя войскі дзеля дыскрэдытацыі ЗСУ абстралялі аўтобусную станцыю «Трудаўская» ў Пятроўскім раёне Данецка з аўтаматычнага 30-мм гранатамёту АГС-17. У выніку абстрэлу пацярпелі два мірных жыхары: Байра Віктар Барысавіч, 1963 г.н., і Усовіч Мікалай Анатолевіч, 1956 г.н. У здымках прапагандыста Сяргея Белавуса зь мейсца здарэньня можна выразна пабачыць рэшткі выбухоўніка ВМГ-М ад 30-мм гранаты ВОГ-17М. У маркаваньні пазначаная дата вытворчасьці – 1988 год.

    провокационные обстрелы автостанции "Трудовская" в районе Донецка InformNapalm

    Інфармацыйнае суправаджэньне правакацыі

    Празь некалькі гадзінаў пасьля абстрэлу была рэалізаваная другая частка правакацыі. Быў задзейнічаны рупар акупацыйнае адміністрацыі, так званая агенцыя “ДАН” (Донецкое Агенство Новостей, рас.), якая абвінаваціла ў абстрэле ўкраінскіх вайскоўцаў. Інфармацыю імгненна падхапілі крамлёўскія прапагандысцкія інфармацыйныя рэсурсы й паблікі ў сацсетках. 42 тысячы вынікаў выдае пошукавік Google у выніку запыту “20 мая обстрел трудовские” (рас.).

    провокационные обстрелы автостанции "Трудовская"

    21 траўня 2017 году ў афіцыйнай справаздачы маніторынгавае місіі АБСЭ ва Украіне пра гэты інцыдэнт было апублікаванае наступнае:

    На аўтобуснай станцыі «Трудаўская» чальцы патруля Місіі ўбачылі тры сьвежыя мейсцы ўдараў на дзялянцы з дыямэтрам 50 м, а таксама аскепкі, паводле іхнае ацэнкі, ад гранатаў тыпу ВОГ. Адное зь мейсцаў удару (20-см адтуліна) знаходзілася на даху з усходняга боку будынку. Назіральнікі зазначылі, што дах таксама быў пашкоджаны аскепкамі. Другое мейсца было выяўленае ў бэтоннай тратуарнай плітцы, а трэйцяе – ў асфальце на паркоўцы. Паводле ацэнкі назіральнікаў, апошнія 2 мейсцы удараў узьніклі з прычыны трапленьня гранатаў, якімі стрэлілі з аўтаматычнага гранатамёту з паўночна-ўсходняга напрамку. Падрапіны ад аскепкаў і курава вакол абодвух мейсцаў удараў утварылі паўколы з дыямэтрам каля 0,9-1 м, якія цягнуцца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад.

    Такім чынам, прадстаўнікі СММ АБСЭ пацьвердзілі выкарыстаньне 30-мм гранатаў для станкавага гранатамёту, а таксама пазначылі паўночна-ўсходні напрамак прылёту гранатаў. Ведаючы тып і напрамак, скарыстаемся мапай разьмежаваньня бакоў liveuamap. Сьлед зазначыць, што максымальная далёкасьць палёту гранаты ВОГ-17М складае 1700-1800 мэтраў (даведка: мадэрнізаваная граната ГПД-30 – 2200 мэтраў). Адмерваем на мапе 1800 мэтраў у паўночна-ўсходнім напрамку ад аўтастанцыі «Трудаўская». Вынікае, што абстрэл быў зьдзейсьнены з тэрыторыі, падкантрольнай расейскім акупацыйным войскам. Або ж украінскія дывэрсанты з гранатамётам на плячох змаглі незаўважна перайсьці першую лінію абароны, затым жылыя масывы, зьдзейсьніць абстрэл і спакойна павярнуцца на свае пазыцыі.

    24 траўня 2017 году аўтастанцыя паноўна была абстраляная, два мірныя жыхары былі параненыя: Салдатаў Уладзімер Іванавіч, 1953 г.н., і выкладчыца матэматыкі агульнаадукацыйнай школы №103 з прозьвішчам Жыліна.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў. Дзякуем за апэратыўнае інфармаваньне пра падзеі, якія адбываюцца на акупаваных тэрыторыях, актывіста Necro Mancer.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.