• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Расейскія інтэрвэнты расстрэльваюць у паветры катапультаванага пілёта, Грузыя 2008

on 2015-12-02 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Падзеі | Сьвет Print This Post Print This Post
  • ru
  • by
  • ua
  • pl
  • bg

Пасьля зьнішчэньня расейскага Су-24 у небе над Турэччынай і расстрэлу ў паветры расейскага пілёта ўжо на сумежнай тэрыторыі сірыйска-туркмэнскімі паўстанцамі, у Расеі адразу прыгадалі канвэнцыі і загаласілі, маўляў, як гэта можна расстрэльваць пілёта, пасьля таго, як той пакінуў падбіты лятак. Узгадаем 2008 год, першыя дні расейскае вайсковае агрэсыі супроць Грузыі, калі вайскоўцы расейскай 58-й арміі без развагаў расстрэльвалі ў паветры катапультаванага пілёта.

Выпадак з расстрэлам расейскага пілёта бамбоўца Су-24 на мяжы Турэччыны зь Сірыяй нагадаў іншы, з 8-га жніўня 2008 году, калі расейскія інтэрвэнты, якія ўварваліся ў Грузыю, зьбілі штурмавік Су-25, які ляцеў над імі, прыняўшы яго за грузінскі лятак. Пілёт-падпалкоўнік Алег Церабунскі – катапультаваўся.

Як відаць зь першага відэа, расейскія вайскоўцы зь зямлі адкрылі масаваны вагонь з стралковае зброі па пілёту, які спускаўся на парашуце, вырашыўшы, што гэта – грузінскі лётчык. Пазьней расейскае ТВ паказвала кадры падзеньня лятака, некалькі разоў перакручваючы вэрсыі, у якіх падавалася інфармацыя і пра зьбіты грузінскі лятак, і пра зьбіты ўжо грузінамі расейскі. Толькі ў 2011 годзе расейскія журналісты прызналі, што расейцы зьбілі свой жа ўласны лятак. Пра спробу расстрэлу пілёта ў паветры, расейская тэлевізыя, вядома ж, нічога не паведаміла.

Ня менш адметнае і другое відэа – вытрымка зь перадачы “Бастыён”, у які ўвайшлі кадры зь першага відэа, а таксама сюжэт з успамінамі зьбітага пілёта Церабунскага і кадры пра другі зьбіты расейскі штурмавік. У гэтым сюжэце зноў жа засьведчаны поўны хаос – зьбіты лятак, расейцы прымаюць яго за грузінскі і выхваляюцца, што зьбілі яны вайсковымі сродкамі СПА, але калі высьвятляецца, што гэта быў расейскі штурмавік, адмаўляюцца ад адказнасьці і перакладаюць віну на грузінаў-зэнітчыкаў. Падаем некаторыя вытрымкі з гэтага відэа:

  • эпізод зь першым зьбітым лятаком – разважаньні расейскіх інтэрвэнтаў ўслых на камэру, якія высоўваюцца да мейсца прызямленьня пілёта: браць лётчыка ў палон ці не браць, на што нейкі палкоўнік аддае загад: “застрэліць яго ў дарозе…” (хранамэтраж 0.25 – 0.45);
  • эпізод з другім зьбітым лятаком: у кадрах праскоквае камандуючы 58-й арміі СКВО (Паўднёвая вайсковая акруга) Хрулёў, якога крыху пазьней падстрэлілі ў зад грузінскія спэцназаўцы. Гэнэрал Хрулёў аддае загад зьвязацца з авіяцыяй, на што радыст адказвае, што штурмавікі працуюць незалежна, то бок да таго моманту сілы ўварваньня 58-й арміі ня мелі аніякае каардынацыі з авіяцыяй (хранамэтраж 2.0 – 2.10 хв.). У гэтым жа эпізодзе зафіксаваная навіна і пра другі зьбіты лятак (хранамэтраж 2.15), дзе гэнэрал Хрулёў выхваляецца журналістам, што гэты лятак зьбілі ягоныя вайсковыя СПА, рэзюмуючы: “Ня трэба лётаць над 58-й арміяй…” (хранамэтраж 2.40). Хаця пазьней было вызначанае, што зьбіты лятак быў зноў жа расейскім штурмавіком Су-25, і паводле сьцьверджаньня ТВ РФ яго, вядома ж, зьбілі грузіны.

Усё гэта нагадвае гісторыю з зьбітым над Данбасам Боінгам. У першыя гадзіны пасьля падзеньня лятака Стралкоў і іншыя, мяркуючы, што яны зьбілі ўкраінскі вайскова-транспартны лятак, хваліліся і з радасьцю распаўсюджвалі інфармацыю пра гэта. Але як толькі сталася вядома, што быў зьбіты замежны цывільны борт, адразу ж загаласілі, што яго зьбілі ўкраінскія вайскоўцы.


У пададзеным матар’яле выкарыстаная інфармацыя з запісу Giorgi Cyxymu Jakhaia і іншых адкрытых крыніцаў.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 

Tags: Грузыярасейская агрэсыя

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Дадзеныя пілёта Су-25СМ-76 – адказ на бамбаваньне школы ў Сірыі

    2015-12-29 - 0 Comment
  • «САУрон»: цяжкая артылерыя ў цэнтры Данецка

    2015-12-07 - 0 Comment
  • Выкрытая чарговая хлусьня і дэзынфармацыя Генштаба ЗС РФ

    2015-12-06 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50309 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.