• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць

    on 2015-09-25 | 0 Comment | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • en
    • bg

    Міжнародная валянтэрская група InformNapalm.org зьдзейсьніла дадатковую выведку атрыманых дадзеных што да перакідваньня буйных эшалёнаў тэхнікі расейскіх акупацыйных войскаў 7-й вайсковай базы (мейсца сталай дысьлякацыі в/ч 09332, г. Гудаута, Абхазыя, Грузыя), пра якую мы паведамлялі 22 верасьня ў публікацыі: “Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазыі”. Было вызначанае, што як мы і дапускалі раней, эшалёны тэхнікі былі разгружаныя ў Растоўскай вобласьці.

    Паводле папярэдніх ацэнак, склад перакінутых з 7-й акупацыйнай базы расейскіх войскаў складае паўнавартасную батальёна-тактычную групу (БТГр): да батальёну матастралкоў на БТР-82, танкавая рота Т-90, зьмяшаны гаўбічна-рэактыўны дывізыён САУ “Акацыя” і РСЗА “Град”, зводная рота выведкі, таксама іншыя падразьдзяленьні забесьпячэньня.

    Гэтая батальёна-тактычная група перадысьлякоўваецца да ўкраінскай мяжы ў межах “плянавай ратацыі” або для ўзмацненьня расейскай групоўкі.

    У выніку дадатковай выведкі, якую зьдзейсьнілі OSINT-адмыслоўцы нашай каманды, была здабытая вусная інфармацыя, таксама фота- й відэасьведчаньні, паводле якіх расейскія эшалёны з сіламі і сродкамі 7-й вайсковай базы, якія былі зафіксаваныя некалькі дзён таму ў раёне Сочы, разгрузіліся ў Растоўскай вобласьці.

    Паводле зьвестак ад інсайдэраў, апошні эшалён, на плятформах якога былі зафіксаваныя САУ “Акацыя”, танкі Т-90 і іншыя дапаможныя сродкі (быў заўважаны ў Сочы 19 верасьня), быў разгружаны 21 верасьня гэтага году на станцыі Пэрсіянаўка (Кастрычніцкага раёну, Растоўскае вобласьці), побач зь якім знаходзіцца Кузьмінскі палігон, на якім таксама абсталяваны і адзін з базавых лягероў ЗС РФ.

    12043860_862847023828545_1148878622_o

    Характэрна, што менавіта на Кузьмінскім палігоне чад ад часу адбываюцца выбухі боепрыпасаў, самаходных артылерыйскіх установак і пажары. Праз анамальна высокую актыўнасьць надзвычайных здарэньняў і адсутнасьць адпаведных расьледаваньняў палігон ужо неаднаразова выклікаў цікавасьць у журналістаў. Напрыклад, напрыканцы красавіка сёлета Gazeta.ru апублікавала матар’ял пад назовам: “Выбухі ёсьць – расьледаваньняў няма. Шматлікія НЗ у Растоўскай вобласьці на Кузьмінскім вайсковым палігоне выклікаюць пытаньні ў экспэртаў”.

    Цытата:
    “9 і 11 жніўня на тым жа (Кузьмінскім – заўв.рэдакцыі) палігоне адбыліся два інцыдэнты, у якіх ужо было дзевяць загінулых байцоў (выведнікаў). Усе яны служылі паводле кантракту ў 18-й матастралковай брыгадзе. Шасьцёра зь іх былі шарагоўцы, яшчэ два – старэйшы і малодшы сяржанты і лейтэнант, камандыр групы. “Праверку правялі, факт гібелі вайскоўцаў быў пацьверджаны, але ні абставінаў, ні прычынаў іхнай гібелі нам так і не патлумачылі, – кажа Сяргей Крывенка “Газэце.Ru”. – Нават крымінальныя справы ў выніку не былі распачатыя, што дзіўна, вядома”. Паводле словаў Крывенкі, усім загінулым на палігоне нададзены статус “загінуў падчас выкананьня службовых абавязкаў”, паводле закону іхным сваякам выдаткавалі да 5 млн руб. – 2 млн страхоўкі і 3 млн ад Мінабароны. “Не выключана, што яны загінулі не на палігоне, але ў іншым мейсцы, і сваякі загінулых (праўда, ня ўсе) дамагаюцца, каб крымінальная справа ўсё ж была  распачатая, а расьледаванне зьдзесьнілі як трэба”.

     Што да самога перакідваньня тэхнікі, пра якое мы паведамлялі вышэй, у сеціве быў знойдзены яшчэ адзін відэаролік з назовам “Russian military transport in Rostov 19.09.2015”, у якім зафіксаваны эшалён з “БТР-82” і аўтамабілямі “КамАЗ”, якія маюць шэраг агульных азнакаў з тэхнікай, якая была заўважаная ў эшалёне ў раёне Туапсэ 12 верасьня 2015 году.

     

    platforma btrkamaz gruzkamaz transp

    У сеціве быў выяўлены і іншы відэаролік, у якім зафіксаванае перасоўваньне таго ж эшалёну з САУ “Акацыя” і іншых адзінак вайсковае тэхнікі ў раёне Туапсэ, 19 верасьня 2015 году, які крыху раней быў выяўлены ў Сочы – ідэнтычнасьць тэхнікі і накірунак руху дае падставу зрабіць выснову, што вядзецца пра той самы чыгуначны састаў.

    Туапсе 19.09.2015

    Такім чынам, асноўная здагадка каманды “InformNapalm” пра тое, што зафіксаваныя на чыгуначным перагоне Сочы-Туапсэ расейскія эшалёны зь сіламі і сродкамі батальёна-тактычнай групы 7-й вайсковай базы з Абхазыі, йдуць у Растоўскую вобласьць, цалкам пацьвердзілася.

    Эшалёны з узбраеньнем і тэхнікай 7-й вайсковай базы ў Растоўскай вобласьці не адзіныя, у сеціве распаўсюджваюцца і іншыя сьведчаньні актыўнасьці расейскіх вайскоўцаў на чыгуначных перагонах і аўтамагістралях ў памежных з Украінай раёнах Растоўскае вобласьці. Цалкам мажліва,  гаворка йдзе пра “плянавую ратацыю” у растоўскай групоўцы ЗС РФ, якая ажыцьцяўляецца раз на 3-4 месяцы.

    У прыведзеных ніжэй спасылках можна азнаёміцца ​​зь іншымі матар’яламі што да гэтай тэмы:

    – Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазыі.

    – Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы. June 30, 2015

    – Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня у баявікоў “ДНР/ЛНР”. June 23, 2015

    – Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак. May 13, 2015

    – Міхос “адважны” – выведчык 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”. March 18, 2015

    – Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі дзеля “ўкраінскіх камандыровак”. March 6, 2015

    – Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазыі за ўдзел у баёх на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі. March 2, 2015

    – “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў у дабраахвотна-прымусовым парадку выпраўляюць забіваць украінцаў. February 4, 2015

    – Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазыі на мяжы з Данбасам. December 18, 2014

    – “Інтэрны” – мэдычнае падразьдзяленьне 7-й вайсковай базы з Абхазыі на мяжы з Украінай. October 11, 2014

    – “Данецкі экспрэс” – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, што перакідваецца на Данбас. October 6, 2014

    – Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай. October 2, 2014

    Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.