• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

На якую “вайну” сабраліся вайскоўцы 34-й АМСБр ЗС РФ?

on 2015-11-06 | 1 Comment | Актуальна | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • by
  • ua
  • pl
  • en
  • bg
  • sv

Расейскія кадравыя вайскоўцы даўно прымаюць удзел у наземнай апэрацыі ў Сірыі, доказы гэтаму зьяўляліся ў сеціве Інтэрнэт на працягу верасьня-кастрычніка 2015 году, у тым ліку ў расьледаваннях міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm [1], [2], [3], [4].

Сучасная тактыка выкарыстаньня расейскіх збройных сілаў за межамі РФ мае два асноўныя этапы: першы – гэта прыхаванае перакідваньне сілаў і сродкаў у лякальную зону для далейшых мэтаў, затым максымальна магчымае застасаваньне хлусьні на дыпляматычным і самым высокім урадавым узроўні;

Другі этап – гэта атрыманьне фармальнага дазволу Рады Фэдэрацыі на выкарыстаньне арміі і “імгненнае” разгортваньне, якое мае зрабіць эфэкт маланкавага і баяздольнага да “бліцкрыгу” войска. Блеф, які спрацоўвае далёка не на ўсіх, і разлічаны хутчэй для ўнутранай расейскай аўдыторыі, каб стварыць бачьнасць магутнае арміі псэўдаімпэрыі.

Падобная тактыка была застасаваная ў Крыме і падчас перакідваньня авіяцыі ў Сірыю [1], [2]. Зараз, калі ўжо на сушы расейцы зазналі значныя страты і адбываецца актыўнае перакідваньне сілаў і сродкаў для разгортваньня сухапутных падразьдзяленьняў, на афіцыйным узроўні ад прадстаўнікоў Крамлю мы ўсё яшчэ чуем хлусьлівыя запэўніваньні, што плянаў удзелу ў вайне на сушы ў іх няма… Плянаў няма, але факты ёсьць.

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm, падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў выявіла, што 5 лістапада 2015 году, адзін з жаўнераў расейскае арміі, нехта Сяргей у порце Наварасійска зрабіў цікавае вызнаньне ў сваім блёгу ў Instagram.

11-2

«Зялёны чалавечак» паскардзіўся знаёмай, што яго, а таксама іншых таварышаў у службе – у агульнай колькасьці 80 чалавек, выпраўляюць “на вайну”. Да таго ж, закідваюць іх “на вайну” ажно да Новага году. Куды менавіта – ён не пазначыў, але здагадацца нескладана, бо акурат з Наварасійска вайсковыя караблі чамусьці напрацягу апошніх месяцаў досыць часта выпраўляюцца менавіта ў Сірыю [1], [2]. (Вядома ж, пакінем 5% верагоднасьці на тое, што яны йдуць ва Украіну).

Выяўлены жаўнер не з марское пяхоты: ён з мотастралкоў, з роты снайпэраў. У ягоных старых геатэгах, якімі пазначаныя фатаздымкі, вельмі часта фігуруе станіца Старажавая ў Зеленчуцкім раёне Карачаева-Чаркэсыі, РФ. Гэта акурат мейсца дысьлякацыі 34-й АМСБр (горная) в/ч 01485.

300 286 180 90000 3 3-4 4-0 6-2

Больш за тое, пра гэта сьведчыць і нашыўка на адным з фатаздымкаў Сяргея:

100

Пераканацца ў тым, што гэта шаўрон менавіта 34-й брыгады, можна, напрыклад, тутака.

Ніжэй падаем дыялёг без рэдагаваньня. Пацешна, але расейскія жаўнеры вельмі часта ня могуць без памылак напісаць і элементарных словаў на расейскай мове. Асабліва запомніліся выразы: «ты прОва», «не че не значит» и «мы едИм». Вообщем, “Мы едИм, едИм, едИм в далекие края, хорошие сирийцы, счастливые друзья…”

Дыялёг (адмыслова пакідаем у арыгінале на расейскай мове):

@metiska._ не говори, что тебя отправят

az_sergo01@metiska._ да ты прова меня отправляют

metiska._да, ладно( как на долго?

metiska._блин, там же война. Больше нет кого отправить?

az_sergo01@metiska._ до нового года

az_sergo01@metiska._ нас 80 человек едит,мы знаем мы туда и едим

metiska._самое главное, что бы вы все вернулись здоровыми и невредимыми

az_sergo01@metiska._ я не могу тебе не чего сказать?

az_sergo01@metiska._ так как я не знаю что может произойти

metiska._Я слышу в голосе пессимизм?

az_sergo01@metiska._ ну а как еще по другому

metiska._@az_sergo01 ну прекращай , Сереж, все обойдётся ты же все таки будущий ОФИЦЕР

az_sergo01@metiska._ ну это не че не значит, как жизнь покажет так и будет, если суждено

умереть умру , нет буду жив, это не только от меня зависит!

metiska._Будешь жить!

az_sergo01@metiska._ почему ты так уверенна?

…Дзяўчына на момант напісаньня матар’ялу, так і не адказала, чаму яна ўпэўненая ў тым, што Сяргей будзе жыць… Варта зазначыць словы: Ты же все таки будущий ОФИЦЕР” (Хіба пасьля прымусовай “камандыроўкі” даюць афіцэрскае званьне або Сяргей плянуе скончыць вышэйшую вайсковую навучальную ўстанову?)

На фатаздымку Сяргея ў Instagram можна пабачыць карму танкера “ДЖУЛЬЕТА“, дзякуючы якому мы атрымалі магчымасьць адсачыць перасоўваньне судна і ягонае мейсца швартоўкі. Гэта, у сваю чаргу, дапамагло вызначыць мейсца, зь якога быў зроблены здымак – Мыс Шэсхарыс, Наварасійск.

Ashampoo_Snap_2015.11.05_19h57m28s_001_

Цікава, што ў блёгах паўстанцаў, якія ваююць супроць рэжыму Башара Асада, увесь час выкладваюць фатаздымкі і відэа трафеяў, цалкам мажліва, расейскай вытворчасьці і, магчыма, якія належаць нават расейскім жаўнерам.

Напрыклад, вось учорашнія трафеі, фота якіх выкладзеныя ў групе Сірыя – рэвалюцыя блаславёнага Шама. На фота мы можам пабачыць расейскія каскі новага ўзору, такія ж, якія былі ў “зялёных чалавечкаў” у Крыме.

12189561_424003244457847_4725036354322304140_n

Ніжэйпададзеныя спасылкі на архівы ўсіх фатаздымкаў і камэнтароў дзеля азнаямленьня:

https://archive.is/CGq32, https://archive.is/BDL3l, https://archive.is/RAqh6,
https://archive.is/TFKju, https://archive.is/OTD70, https://archive.is/Z882I,
https://archive.is/nRoHp, https://archive.is/QYX9o, https://archive.is/5SXns,
https://archive.is/qrswY, https://archive.is/YwNmp, https://archive.is/UbT2U,
https://archive.is/OP7bO, https://archive.is/swMym, https://archive.is/vELAr,
https://archive.is/eTXnr, https://archive.is/WkK0u, https://archive.is/pa1jm,
https://archive.is/Z882I, https://archive.is/iU3fc, https://archive.is/UbT2U,
https://archive.is/zwGyR, https://archive.is/OqFMV, https://archive.is/RyEO0,
https://archive.is/UGDQ5, https://archive.is/ybitO .

 

Матар’ял падрыхтавалі Мікалай Махно і Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для InformNapalm.org.

 Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

(CC BY) Падчас поўнага або частковага выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на артыкул з сайту InformNapalm.org абавязковая.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

One Response to “На якую “вайну” сабраліся вайскоўцы 34-й АМСБр ЗС РФ?”

  1. 2015-11-09

    "Выратаваць шарагоўца Райана": InformNapalm папярэджвае снайпэраў 34-й АМСБр - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] якая маецца пад фатаздымкам вайскоўца роты снайпэраў 34-й АМСБр Сяргея Лабанава, у якім ён зафіксаваны на прычале ў порце […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

September 2023
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.