• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Напярэдадні вышкалаў «Захад-2017» Расея спрабуе ўзяць пад кантроль неба Беларусі

    on 2017-08-12 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Галоўнае | Навіны
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv

    10 жніўня 2017 г. прэзыдэнт Расейскае Фэдэрацыі падаў для ратыфікацыі ў Дзяржаўную Думу падпісаны 2 лістапада 2016 г. Пратакол пра ўнясеньне зьменаў і дадаткаў да Пагадненьня паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Рэспублікай Беларусь што да супольнай аховы зьнешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы й стварэньня Адзінае рэгіянальнае сыстэмы супрацьпаветранае абароны Расейскай Фэдэрацыі й Рэспублікі Беларусь зь 3 лютага 2009 г. (законапраэкт №245943-7). Станам на 11 жніўня было пазначанае, што законапраэкт ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі разгляду. Прапанаваныя ў Пратаколе зьмены й дадаткі фактычна надаюць Расеі карт-блянш на ваенныя дзеяньні на тэрыторыі Беларусі пад сьцягам Адзінае рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранае абароны.

    У Пагадненьні 2009 году было прадугледжанае стварэньне й вызначэньне задачаў Адзінае рэгіянальнае сыстэмы супрацьпаветранае абароны Расейскай Фэдэрацыі й Рэспублікі Беларусь, у прыватнасьці, у так званы «пагражальны пэрыяд» – прамежак часу, у якім узьнікла й захоўваецца пагроза збройнага нападу на адзін з Бакоў у рэгіёне. Пагадненьне стала чынным у сакавіку 2012 году.

    Пратакол пра ўнясеньне зьменаў і дадаткаў у пазначанае Пагадненьне быў падпісаны ў Менску 2 лістапада 2016 г. падчас паседжаньня супольнае Калегіі міністэрстваў абароны Расеі й Беларусі. Тады ж былі ўхваленыя іншыя важныя рашэньні ў сфэры бясьпекі так званай Саюзнай дзяржавы РФ і РБ. Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў Пратакол сваім указам 10 сакавіка 2017 г.

    Паводле Пратаколу прадугледжаная зьмена тэрміналёгіі. У прыватнасьці, найменьне колішніх Ваенна-паветраных сілаў ЗС зьмененае на Паветрана-касьмічныя. Гэта адлюстроўвае рэальныя зьмены відавое структуры ЗС РФ у 2015 г. і ня мае для нас асаблівае цікавасьці.

    Больш важная і грунтоўная зьмена датычыць дэфініцыі «пагражальны пэрыяд», якая зьмененая на «пэрыяд непасрэднай пагрозы агрэсіі», які вызначаны як «пэрыяд абвастрэньня ваенна-палітычнага стану, падчас якога ўзьнікла й захоўваецца пагроза агрэсіі супроць аднаго з Бакоў у рэгіёне з боку якой-кольвек дзяржавы або групы дзяржаваў».

    Новая рэдакцыя дэфініцыі фактару часу зьдзяйсьненьня пагрозы значна пашырае магчымасьці для поўнамаштабнага разгортваньня сілаў так званай Адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА, па сутнасьці – групоўкі Паветрана-касьмічных сілаў (ПКС) ЗС РФ на тэрыторыі Беларусі.

    Па-першае, для гэтага ўжо не патрэбная пагроза збройнага нападу, але дастаткова толькі ўзьнікненьня й захаваньня пагрозы агрэсіі. Па сутнасьці, любое з падразьдзяленьняў Збройных Сілаў Украіны, якое дысьлякуецца ўздоўж мяжы з Расеяй й Беларусьсю, можа быць разгледжанае як фактар ​​патэнцыйнай пагрозы агрэсіі.

    Па-другое, да гэтай нявызначанай пагрозы можна аднесьці ўсё, што заўгодна, пачынаючы ад заяваў асобных лідэраў палітычных сілаў, і да стварэньня вайсковых базаў NATO на тэрыторыі Украіны.

    Па-трэйцяе, «пэрыяд абвастрэньня ваенна-палітычнага стану», пры жаданьні, можна пачынаць адлічваць з моманту пачатку акупацыі Крыма ці вайны на Данбасе. Бо гэты насамрэч абвостраны стан зараз пануе на пэўнай тэрыторыі Украіны, працягласьць мяжы зь якой Беларусь мае больш за тысячу кілямэтраў.

    У зьвязку з гэтым сьлед асабліва зазначыць, што на тэрыторыі Беларусі ў пэрыяд з 8 сьнежня 2013 г. (Майдан) і ажно да 7 верасьня 2014 г. (падпісаньне першага Менскага пагадненьня адносна Данбасу) знаходзіўся абмежаваны кантынгент ПКС РФ, які базаваўся на беларускіх авіябазах у Баранавічах і Бабруйску.

    Чытайце больш: Падрыхтоўка пляцдарму ПКС РФ на тэрыторыі Беларусі для мажлівага ўварваньня ва Украіну. OSINT-аналіз

    Таксама варта зьвярнуць увагу на прадугледжаныя паводле Пратаколу зьмены ў Палажэньне пра Адзіную рэгіянальную сыстэму супрацьпаветранае абароны Расейскае Фэдэрацыі й Рэспублікі Беларусь.

    У дзейным Палажэньні пазначанае, што ўпаўнаважаныя ворганы Бакоў супольна з камандуючым Адзінае рэгіянальнае сыстэмы арганізуюць узаемадзеяньне «паміж Ваенна-паветранымі сіламі й войскамі (сіламі) супрацьпаветранае абароны Балтыйскага флёту, аб’яднаньнямі Ваенна-паветраных сілаў і супрацьпаветранае абароны Расейскае Фэдэрацыі, Ваенна-паветранымі сіламі й войскамі супрацьпаветранае абароны Збройных Сілаў Рэспублікі Беларусь».

    У новай рэдакцыі гэтае ўзаемадзеяньне ужо мае зьдзяйсьняцца «паміж Паветрана-касьмічнымі сіламі Збройных Сілаў Расейскае Фэдэрацыі, Заходняй вайсковай акругай, аб’яднаньнямі Ваенна-паветраных сілаў і супрацьпаветранае абароны Расейскае Фэдэрацыі, Ваенна-паветранымі сіламі й войскамі супрацьпаветранае абароны Збройных Сілаў Рэспублікі Беларусь».

    Зьяўленне ў гэтым кантэксьце Заходняй вайсковай акругі ЗС РФ (якая наўпрост мяжуе зь Беларусьсю й Украінай) можа сьведчыць пра жаданьне пашырыць вайсковы інструмантар у выпадку «абвастрэньня ваенна-палітычнага стану».

    Нагадаем, што Расея зьдзяйсьняе перакідваньне ўдарных бранятанкавых групаў да сваіх заходніх межаў напярэдадні супольных стратэгічных вышкалаў «Захад-2017». Манэўры маюць адбыцца 14-20 верасьня, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі.

    Кіраўніцтву Рэспублікі Беларусь варта падумаць пра пэрспэктывы «вайсковае супрацы» з палітычным рэжымам, які душаць міжнародныя санкцыі і які мае тэрміновую патрэбу ў «маленькіх пераможных войнах». Мажліва, менавіта зараз чарговай славянскай краіне (альбо асобнай ейнай частцы) старанна й мэтадычна рыхтуюць «вяртаньне ў родную гавань». Мала прыемнага абяцае й патэнцыйнае ўцягваньне Беларусі ў канфлікт РФ з Украінай.

    У зьвязку з гэтым сьлед зазначыць, што ўжо напрацягу месяцу застаецца вакантнай пасада камандуючага ВПС і войскамі СПА Беларусі. Генэрал-маёр Алег Двігалёў, які займаў гэты пост на працягу апошніх 5 гадоў, 18 ліпеня 2017 г. быў прызначаны старшынём дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі. Імя колішняга камандуючага фігуруе ў матар’яле пра патэнцыйных агентаў уплыву РФ у Беларусі. Можна меркаваць, што зьняцце з пасады Двігалёва й досыць трывалае непрызначэньне пераемніка сьведчыць пра спробу Менска ціха сабатаваць «супрацу», якая ператварае Беларусь на закладніцу зьнешнепалітычных авантураў Крамля.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны адмыслова для сайту InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.