• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расейскі БПЛА “Арлан-10” складаецца з дэталяў вытворчасьці ЗША і іншых краінаў – фотасправаздача

    on 2018-02-02 | 0 Comment | Аналітыка | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    Шматфункцыянальны бесьпілётны лятальны комплекс “Арлан-10” Збройныя Сілы РФ актыўна выкарыстоўваюць у баявых дзеяньнях супроць Украіны на Данбасе. У адкрытых крыніцах маецца інфармацыя прат тое, што комплекс распрацаваны расейскім прадпрыемствам «Специальный технологический центр» (рас.) і ўваходзіць у склад расейскай адзінай сыстэмы кіраваньня тактычнага зьвяна, якая рэалізуе канцэпцыю сеткацэнтрычнае вайны. Было выяўленае, што расейскі вытворца зрабіў толькі корпус і навігацыйны прыймач МНП-М7. Ды і ён створаны на базе мікрасхемы ADSP-BF534 амэрыканскае кампаніі Analog Devices. Астатнія прылады: GPS-трэкэр, стартэр-генэратар, рухавік, модуль запальваньня, палётны кантролер, модуль перадачы тэлемэтрыі й GPS-модуль зробленыя ў ЗША, Нямеччыне, Японіі, Кітаі і іншых краінах. Гэтыя тэхналёгіі зьяўляюцца таварамі падвойнага прызначэньня, якія Расія набывае й выкарыстоўвае ў ваенных мэтах.

    БПЛА ўпаў у акваторыі Азоўскага мора

    Валянтэры каманды «Армія SOS» эксклюзіўна надалі супольнасьці InformNapalm справаздачу, у якой пададзеная інфармацыя пра складнікі расейскага БПЛА “Арлан-10” (бартавы №10332), які ўпаў 6 лістапада 2016 году ў раёне населенага пункту Мялекіна Мангушскага раёну Данецкае вобласьці ў акваторыі Азоўскага мора. Лёгі палётаў, апублікаваныя ў папярэдняй справаздачы, сьведчаць пра тое, што з дапамогаю гэтага БПЛА падразьдзяленьні расейскае арміі неаднаразова зьдзяйсьнялі паветраную выведку ўкраінскае тэрыторыі, яшчэ з пачатку апэрацыі захопу Крыма. Таксама бесьпілётнік зьдзяйсьняў выведвальныя палёты на Данбасе. Мейсцы запуску БПЛА – пункты, што месьцяцца ва акупаваным Крыме, а таксама на вайсковых палігонах РФ у Краснадарскім краі і Валгаградзкай вобласьці Расеі.

    Российский БПЛА Орлан-10 состоит из деталей производства США и других стран — фотоотчет

    «Нашыя тэхнары разабралі гэты бесьпілётнік да шрубкі, адпарывалі элемэнты ад солі, прааналізавалі ўсе пляты й схемы», – пракамэнтавалі валянтэры «Армія SOS».

    У выніку гэтай карпатлівай працы было высьветленае, з чаго складаецца расейскі БПЛА “Арлан-10”.

    “Арлан-10” у дэталях

    GPS-трэкэр

    GPS-трэкэр знаходзіцца за +100/150 мм ад тэхналягічнага адсеку злучальніка крыла. Тып сілкаваньня: стацыянарнае і ад уласнага акумулятара. SIM-карты ў модулі перадачы дадзеных не было, мажліва, трэкэр прашыты пад пэўныя сецівы. Мікрасхемы з маркаваньнем HC4060 2H7A201 і STC 12LE5A32S2 35i вытворчасьці КНР.

    Стартэр-генэратар

    PTN78020 – вытворчасьці амэрыканскае кампаніі Texas Instruments Incorporated.

    Рухавік, модуль запальваньня

    Рухавік нутранага згараньня японскага вытворцы SAITO разам з модулем запальваньня 4,8-9В, 500mA.

    Палётны кантролер

    Зроблены на мікрасхеме STM32F103 LQFP франка-італійскага вытворцы мікраэлектронікі STMicroelectronics. Як датчыкі вымярэньня ціску выкарыстаныя мікрасхемы MPXA4115A і MPXV5004DP амэрыканскае кампаніі Freescale Semiconductor (зараз кампанія належыць галяндзкай NXP Semiconductors N.V.). Датчык-компас HMC6352 ад амэрыканскае кампаніі Нoneywell.

    Фатаздымкі палётнага кантролеру ў зборы

    Модуль перадачы тэлемэтрыі

    Дыяпазон перадачы дадзеных на частаце 902-928 МГц. Кіраваньне модулем рэалізаванае на базе мікракантролеру ATxmega256A3 амэрыканскае кампаніі Microchip. Высокачастотны ўзмацняльнік RF3110 амэрыканскага вытворцы Quorvo. Прыймач DP1205-C915 нямецкае кампаніі AnyLink з налепкай расейскага дыстрыбутара ImoTech. Антэна – 2/3 клясычны чвэрцьхвалёвы дыполь на 915 МГц, вэртыкальная палярызацыя, усталяваная ў хваставой паражніне.

    GPS-модуль

    Рэалізаваны на базе GLONASS, GPS і QZSS прыймача  LEA-6N швайцарскае кампаніі u-blox у пары з расейскім МНП-М7 (які пабудаваны на мікрасхеме ADSP-BF534 амэрыканскае кампаніі Analog Devices).

    Станам на студзень 2018 году задакумантаваныя 9 фактаў стратаў гэтага тыпу БПЛА ў Луганскае й Данецкае абласьцёх. Зь іх 3 крушэньні адбыліся ў выніку збою сыстэмаў, выкліканых працаю украінскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, а 6 разоў “Арлан-10” зьбівалі з дапамогаю стралковае зброі й СПА.

    З дапамогаю дакумантаў, перахопленых актывістамі Ukrainian Cyber ​​Alliance ў начальніка выведкі 2-га акупацыйнага армейскага корпусу (Луганск) 8-й агунальвайсковай арміі ЗС РФ,  было вызначанае, што ў склад абслугі БПЛА ўваходзілі кадравыя расейскія вайскоўцы, на кожны вылет БПЛА складалі рапарт, адрасаваны начальніку выведкі 12-га камандаваньня рэзэрву ЗС РФ


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Міхаіл Кузьняцоў і Раман Бурко адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Арлан-10Армія SOSБпАКБПЛАрасейская агрэсія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.