• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Прыхільнік расейскага гібрыднага фашызму з 810-й АБрМП удзельнічаў у акупацыі Крыму

    on 2019-10-30 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • ua
    • bg

    У выніку правядзеньня OSINT-расьледаваньня міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm выявіла доказы ўдзелу ў ваеннай апэрацыі захопу Крыму марскога пяхотніка 810-й асобнай брыгады марское пяхоты (АбрМП) Чарнаморскага флёту ВМФ РФ. Расейскага ваеннага злачынца й аматара фашыстоўскага вітаньня дапамагла выявіць ягоная ўласная маці.

    Падчас вывучэньня акаўнту сацсеціва расейскага дэсантніка Максіма Даўжэнкі, аднаго з фігурантаў нашага расьледаваньня пра ўдзел 108-га дэсантна-штурмавога палку ЗС РФ у акупацыі Крыму, пад фатаздымкам ягонага мэдалю “За возвращение Крыма” выяўлены камэнтар з віншаваньнем ад расейкі Ірыны Дураўкінай, у якім яна сьведчыць, што ейны сын таксама атрымаў такі ж мэдаль (падаем у арыгінале з захаваньнем артаграфіі й пунктуацыі):

    «У меня сын тоже получил медаль За Возвращения Крыма! Вы молодцы, наши герои! Поздравляю с такой наградой!!!!!!

    Скрыншот камэнтару Ірыны Дураўкінай

    Пасьля публікацыі расьледаваньня Максім Даўжэнка прыбраў з свайго акаўнту фотадоказы, якія яго кампрамэнтуюць, аднак яны засталіся ў нашым архіве.

    • Скрыншоты фатаздымку й камэнтароў да яго з акаўнту М. Даўжэнкі

    Падчас вывучэньня акаўнту Ірыны Дураўкінай у фотаальбоме выяўлены здымак ейнага сыну з мэдалём за акупацыю Крыму. Апроч гэтага, яна разьмясьціла таксама фатаздымак узнагароднага пасьведчаньня да гэтага мэдалю.

    Арыгінал фатаздымку мэдалю й пасьведчаньня:

    У выніку вызначанае поўнае імя расейскага ваеннага злачынца, нумар вайсковай часткі, у складзе якой ён удзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны, а таксама імя ягонага камандыра, дату й нумар загаду Міністэрства абароны РФ пра ўзнагароджаньне.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Цяперачкін Дзьмітры Аляксеевіч (рас. – Теперечкин Дмитрий Алексеевич).

    Нарадзіўся 19 чэрвеня 1995 году ў г. Белая Калітва Растоўскае вобласьці РФ. Жыве ў Растове-на-Доне.

    Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013-2014 гг. у 1-й дэсантна-штурмавой роце дэсантна-штурмавога батальёну 810-й АбрМП (в/ч 13140, пункт сталай дысьлякацыі – г. Сэвастопаль, Крым, часова акупаваная тэрыторыя Украіны). Мейсца службы пацьверджанае дадзенымі з узнагароднага пасьведчаньня.

     

     

     

    Дзьмітры Цяперачкін таксама апублікаваў у сваім акаўнце фатаздымак мэдалю за акупацыю Крыму й узнагароднага пасьведчаньня да яго, праўда, толькі ягоную вокладку. Выказваем падзяку Ірыне Дураўкінай за выкрыцьцё свайго ж сына праз публікацыю фатаздымку ўзнагароднага пасьведчаньня ў разгорнутым выглядзе.

    У фотаальбоме Дзьмітрыя Цяперачкіна выяўлены таксама фатаздымак, у якім гэты расейскі марскі пяхотнік зафіксаваны з тыповым жэстам фашыстоўскага вітаньня, – характэрная асаблівасьць пераемнасьці цэлых пакаленьняў акупантаў украінскае зямлі.

    • Старонкі сацсетак, скрыншоты й фатаздымкі Дзьм. Цеперачкіна

      https://vk.com/id137046952 (http://archive.is/bk2dC) http://archive.is/B7JYc  http://archive.is/aQipr
      https://vk.com/id467321845 (http://archive.is/rPBET)
      https://vk.com/id227621638 (http://archive.is/N2dXO) http://archive.is/ihphV
      http://archive.is/spikv 

      http://valet.ru/user/137046952/ (http://archive.is/aggbY)

    • Фотадоказы з акаўнту Ірыны Дураўкінай

      https://ok.ru/profile/510728213452 (http://archive.is/VGpXv)
      альбом з армійськими фотографіями сина http://archive.is/tffvF

      https://vk.com/id228482712 (http://archive.is/A59kT)

    Палкоўнік Бяляўскі падпісваў пасьведчаньні да ўзнагародаў за акупацыю Крыму

    Узнагароднае пасьведчаньне да мэдалю за акупацыю Крыму, выдадзенае Дзьмітрыю Цяперачкіну, падпісаў камандыр 810-й АБрМП палкоўнік Бяляўскі Уладзімер Анатолевіч. У выніку выведкі адкрытых крыніцаў вызначанае, што палкоўнік У. Бяляўскі меў пасаду камандыра 810-й АБрМП з студзеня 2010 па верасень 2014 году. Зь верасьня 2014 па 2016 г. навучаўся ў вайсковай акадэміі Генэральнага штабу ЗС РФ, з чэрвеня 2016 па верасень 2017 г. быў камандырам 40-й АБрМП Ціхаакіянскага флёту РФ (в/ч 10103), а зь верасьня 2017 г. зьяўляецца камандырам 212-га гвардзейскага акруговага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі малодшых спэцыялістаў танкавых войскаў (в/ч 21250).

    Удзельнічаў у баявых дзеяньнях на Паўночным Каўказе. Паводле ўказу прэзыдэнта РФ № 860 з 8 жнiўня 2006 г. Бяляўскаму было нададзенае званьне Героя Расейскае Фэдэрацыі, ён быў узнагароджаны адмысловай узнагародай – мэдалём «Залатая Зорка». Мае некалькі фатаздымкаў, зробленых разам з кіраўніком РФ Уладзімерам Пуціным.

    Верагодна, што гэты дасьведчаны прафэсійны вайсковец ня толькі падпісваў пасьведчаньні да ўзнагародаў сваіх падначаленых за ўдзел у акупацыі Крыму, але й сам асабіста кіраваў падразьдзяленьнямі 810-й АбрМП падчас выкананьня спэцыяльных заданьняў у межах апэрацыі захопу вайсковых аб’ектаў ВМС Украіны ў Крыме.

    Валянтэры супольнасьці InformNapalm з першых дзён расейскай ваеннай агрэсіі працягваюць зьбіраць і дакумантаваць доказы расейскай ваеннай агрэсіі супроць Украіны, якія маюць патэнцыял для выкарыстаньня ў якасьці судовых пазоваў супроць дзяржавы-агрэсара Расейскай Фэдэрацыі.

    Ніжэй падаем сьпіс расьледаваньняў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm пра ўдзел 810-й АБрМП ЧФ ВМФ РФ у ваеннай агрэсіі супроць Украіны й Сірыі:

    • Вайскоўцы 108-га дэсантна-штурмавога палку ЗС РФ удзельнічалі ў акупацыі Крыму
    • Вызначаныя дадзеныя 10 ваенных злачынцаў з 810-й асобнай брыгады марской пяхоты ЧФ РФ
    • Выкрытыя 10 “зялёных чалавечкаў” у чорных бэрэтах, якія захоплівалі Крым
    • Выяўленыя вайскоўцы 810-й брыгады марской пяхоты ЧФ ВМФ Расеі, якія ўдзельнічалі ў захопе Крыму
    • Экспарт дзяржаўнага тэрарызму РФ: кадравыя найміты ад Данбасу да Сірыі
    • Марскі пяхотнік 810-й АБМП ЧФ РФ раскрыў дысьлякацыю апорнага пункту ў Сірыі
    • Марпех 810-ф асобнай брыгады ЧФ РФ выяўлены на Данбасе за 12 км ад Марыюпаля
    • Марская пяхота 810-й брыгады ЧФ РФ у палёх Данбаса

    Зь інфармацыяй пра ўсе выяўленыя супольнасьцю InformNapalm падразьдзяленьні Збройных сілаў Расейскае Фэдэрацыі, што ўдзельнічалі ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі, можна азнаёміцца ў базе дадзеных Russian Aggression.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    Вы можаце падтрымаць нас дабрачынным ахвяраваньнем, каб дапамагчы кампэнсаваць выдаткі на ўтрыманьне сайту й спрыяць разьвіцьцю нашага валянтэрскага праэкту.

    Tags: 108-ы ДШП810810-я АБрМПанэксія Крымув/ч 13140расейская агрэсіяУладзімер БяляўскіЧФ ВМФ РФ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.