• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Раскрыты поўны склад і ўзбраеньне самаходнага артдывізыёну баявікоў 1-й АМСБр расейскага акупацыйнага корпусу ў Данецкай вобласьці

    on 2017-05-16 | 0 Comment | Hacker | OSINT | Актуальна | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm атрымала дакуманты, здабытыя хактывістамі Украінскага Кібэральянса зь інфармацыйных сыстэмаў расейскіх тэрарыстаў. На падставе атрыманых дадзеных было зьдзейсьненае дадатковае OSINT-расьледаваньне, у выніку якога ўдалося выявіць гаўбічны самаходны артылерыйскі дывізыён (ГСАДн) баявікоў, вызначыць мейсцы базаваньня тэхнікі й асабовага складу, ягоную дакладную колькасьць, узбраеньне, сэрыйныя нумары й шмат іншых дадзеных. Таксама было вызначанае, што ва ўзбраеньні тэрарыстаў маюцца расейскія вайсковыя пераносныя радыёстанцыі АРК2М «Арахіс» і Р-178П1 «Азарт». Пры гэтым лічбавая радыёстанцыя шостага пакаленьня Р-178П1 паступіла ва ўзбраеньне МА РФ толькі ў 2013 годзе.

    ГСАДн так званай «1-й асобнай мотастралковай брыгады» (АМСБр) расейскага акупацыйнага корпусу ў Данецкай вобласьці складаецца з трох артылерыйскіх батарэяў (ГСАБатр), кіраваньня, сувязі й забесьпячэньня. Кожная батарэя складаецца з двух агнявых узводаў і ўзводу кіраваньня. Камандыр дывізыёну: маёр Лізгуноў Віталь Пятровіч. Тэхніка дывізыёну знаходзіцца ў ангары (пагледзець на мапе) у населеным пункце Пятроўскае, Старабешаўскага раёну (больш падрабязна ў спасылцы). Асабовы склад дысьлякуецца паблізу на тэрыторыі закінутага піянэрскага лягеру (пагледзець на мапе) і ягоная колькасьць станам на жнівень 2016 году складала 89 чалавек.

    Ніжэй пададзеная ведамасьць асабовага складу пра вывучэньне ім патрабаваньняў бясьпекі падчас правядзеньня батальённа-тактычных вышкалаў і здачу залікаў:

    Таксама ў файлах была выяўленая ведамасьць наяўнасьці аўтамабільнага транспарту ў асабовага складу гэтага падразьдзяленьня.

    Ва ўзбраеньні дывізыёну маюцца 122-мм самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С1 «Гвазьдзіка». Кожны вагнявы ўзвод мае 3 САУ. У батарэі 6 САУ, адпаведна ў дывізыёне 18 адзінак. Нумарацыя самаходных артылерыйскіх установак трохзначная. Першая батарэя: 41Х, другая: 42Х, трэйцяя: 43Х. Тактычныя знакі прыналежнасьці да 1-й АМСБр: 1 у ромбе або 51 у трыкутніку.

    Адзін з самых каштоўных дакумантаў у масыве перададзеных нам дадзеных – гэта акт тэхнічнага стану тэхнікі, якая маецца ва ўзбраеньні першай гаўбічнай самаходнай батарэі. У дакуманце пазначаныя сэрыйныя нумары шасі, рухавікоў, радыёстанцыяў, гарматаў, прыцэлаў САУ з бартавымі нумарамі 410, 411, 412, 413, 414, 415. Таксама маюцца сэрыйнікі двух вайсковых грузавікоў Урал-4320 і МТ-ЛБ з бартавым нумарам 442.

    У выніку зьдзяйсьненьня OSINT былі выяўленыя фатаздымкі самаходных установак з акту тэхнічнага стану:







    Дзеля больш поўнай карціны падаем фатаздымкі САУ і іхных сэрыйных нумароў першага вагнявога ўзводу трэйцяй батарэі:







    Апроч вышэй пададзенай інфармацыі была выяўленая і схема арганізацыі радыёсувязі дывізыёну. Згодна з назвамі, ва ўзбраеньні маюцца расейскія вайсковыя перасносныя радыёстанцыі АРК2М «Арахіс» і Р-178П1 «Азарт». Р-178П1 – сучасная расейская лічбавая радыёстанцыя шостага пакаленьня, прынятая ва ўзбраеньне МА РФ у 2013 годзе. Дзяржаўныя выпрабаваньні скончыліся ўлетку 2012 году. Першымі «Азарт» атрымалі так званыя «міратворцы» з 15-й АМСБр (в/ч 90600). Аднак на Данбасе гэтую радыёстанцыю засьвяцілі вайсковыя злачынцы з 8-й АМСБр ЗС РФ (дэталёва ў спасылцы).


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузняцоў.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.