• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Спыніць мажлівыя дывэрсіі РФ падчас сьвяткаваньня юбілею БНР (Фота 18+)

on 2018-03-23 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Беларусь | Галоўнае | Грамадзтва | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • by
  • cz
  • ua
  • bg

25 сакавіка 2018 году патрыятычная супольнасьць Беларусі сьвяткуе вялікую дату  – 100 гадавіну зь дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі. Афіцыйная ўлада ўпершыню за шматлікія гады дазволіла масавыя сьвяточныя мерапрыемствы, многія зь якіх пройдуць у цэнтры беларускіх гарадоў. Гэта выклікае непрыхаваны шал і шавіністычныя спазмы, як у адэптаў “русскаго міра” ў Беларусі, гэтак і ў іхных старэйшых таварышаў у Расейскай Фэдэрацыі. Незьлічоная колькасьць чарнасоценых інфармацыйных рэсурсаў на працягу апошняга месяцу выбухае абвінавачваньнямі й гнеўнымі спічамі ў дачыненьні Беларусі, у якіх нашая краіна набывае вельмі выразны й так нам знаёмы з расейскай прапаганды што да Украіны вобраз ворагу. Гэта прымушае непакоіцца й зьдзяйсьняць аналіз патэнцыйных пагрозаў, бо за гэтымі азнакамі адкрытае нянавісьці да нашае краіны можа хавацца падрыхтоўка да правакацыяў, у выніку якіх могуць пацярпець людзі.

Культурна-масавыя мерапрыемствы граюць вялікую ролю ў нацыянальным і патрыятычным выхаваньні людзей, перадусім моладзі. Далучэньне маладога пакаленьня да нацыянальных каштоўнасьцяў, культуры, гісторыі сваёй краіны, фармаваньне духу патрыятызму, кшталцаваньне асобы адказнага грамадзяніна – ўсё гэта мае падставовае значэньне. Упершыню за вялікі прамежак часу сьвяткаваньне юбілейнага Дня Волі набудзе агульнанацыяльны маштаб, удзельнікамі будуць дзясяткі тысячаў людзей па ўсёй Беларусі. Аўтарытарны рэжым ня здолеў значна супрацьдзеіць і праігнараваць гэтую дату, бо праз фізычнае адчуваньне ўсё большае з кожным днём пагрозы з-за ўсходняе мяжы й жыцьцёвай зацікаўленасьці ў сваім самазахаваньні, здатны пайсьці на сытуатыўнае часовае паслабленьне для патрыятычных сілаў. На нашых вачох адбываецца канвэргэнтная эвалюцыя ўзаемінаў дзвюх супрацьлеглых лягераў.

Вядома ж, фактар узмацненьня ў Беларусі патрыятычных пазыцыяў ёсьць пэўнай перашкодаю для рэалізацыі любога з магчымых сцэнароў вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі што да задзейнічаньня вайскова-тэхнічнага й людзкога патэнцыялу Беларусі ў сваіх стратэгічных ваенных мэтах. Для забесьпячэньня выкананьня гэтых плянаў супроць Беларусі могуць быць выкарыстаныя разнастайныя захады, як інфармацыйна-псыхалягічнага, гэтак і дывэрсійна-тэрарыстычнага ўзьдзеяньня, якія Расея безупынна выкарыстоўвае з пачатку сваёй ваеннай агрэсіі супроць Украіны.

Выклікае вялікую засьцярогу інфармацыйная масаваная атака на Беларусь, якая ўшчалася на працягу апошніх месяцаў з боку цэлага пантэону расейскіх дэструктыўных сродкаў інфармацыйна-псыхалягічнага ўзьдзеяньня. Маем дачыненьне з агрэсіўнай інфармацыйнай кампаніяй супроць нашай краіны, падобнай на тую, якая зьдзяйсьняла Расейская Фэдэрацыя ў дачыненьні Украіны напярэдадні й падчас акупацыі Крыма й актыўнай фазы баявых дзеяньняў на Данбасе. Трыгэрам для пачатку беларускай кампаніі стаўся менавіта афіцыйны дазвол сьвяткаваньня сотай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Менску. Расейская прапагандысцкая машына ў адносінах да нашай краіны ня стала вынаходзіць новую стратэгію дзеяньняў, але актыўна пачала застасоўваць ужо падрыхтаваную й адпрацаваную на Украіне мэтодыку з аналягічным набораў ідэалягемаў і сэнсавых канструкцыяў. Галоўным аб’ектам узьдзеяньня расейскай агрэсіўнай прапаганды паноўна стаюць свае ўласныя нутраныя спажыўцы, а таксама прарасейскія сілы ў Беларусі. Назіраецца актыўнае нагнятаньне антыбеларускіх настрояў і спроба стварэньня зь Беларусі вобразу ворагу. Дзеля гэтага выкарыстоўваюць ужо звыклыя па ўкраінскай кампаніі прапагандысцкія ідэалягічныя штампы (падаю ў арыгінале):

«распространение в Белоруссии идеологии русофобии», «отрыв от общерусской истории», «противопоставление братских народов», «возведение фашистских палачей в ранг покровителей», «опорочивание памяти отцов и дедов», «забвение заветов наших отцов и дедов, павших в борьбе с нацизмом», «прогитлеровская БНР», «русофобы находятся на самых вершинах белорусской власти <…> истребление русского духа в Белой Руси – их главная цель и суть деятельности», «Большая Европа» демонстративно строит обыкновенный либерально-фашистский антихристианский Евросодом <…> именно в эти ценности и собирается погрузить макеевская бригада «Беларусь – цэ Европа», «попытка реабилитации преступлений гитлеровских приспешников», «симбиоз чиновников и националистов – знакомая песня», «кровавые серийные маньяки Бандера и Шухевич становятся национальными белорусскими героями».

Калаж з назваў расейскіх прапагандысцкіх матар’ялаў

У межах варожай прапагандысцкай кампаніі створаныя безьліч новых актыўных фэйкаў і прадуктаў суцэльнай дэзынфармацыі:

«и белорусские и украинские флаги появились в это время по приказу оккупационных войск кайзера Вильгельма»; «бело-красно-белый флаг БНР надо приравнять к нацистской символике, так как под этим флагом коллаборационисты участвовали в холокосте»; «белорусский национализм – это неонацистское идеологическое течение, вскармливаемое Западом для противодействия идее Русского мира», «через две недели после объявления независимости  БНР, концлагеря  были огорожены колючей проволокой, и в каждый из них были загнаны по три тысячи белорусов. После этого во многих городах были открыты публичные дома и туда загонялись молодые женщины и девушки для увеселения немецких солдат и офицеров».

Зьдзяйсьняецца наўпроставае атаясамленьне Беларусі з Украінай дзеля аб’яднаньня й замацаваньня ў масавай сьвядомасьці носьбітаў «русскаго міра» агульнага вобразу ворагу:

«белорусский национализм сбросил уже ненужную ему личину и принял традиционный необандеровский лик»; «всё как на Украине — легализация властями местных националистов-необандеровцев идет по четко и давно расписанным лекалам»;  «…закрепить за белорусскими националистами значок необандеровцы, так как идеологически и организационно они становятся просто белорусскими филиалом украинских «лесных братьев»; «политическое недоверие к официальному Минску растет»  (архіў), «на Украине и в Белоруссии политическая элита сама сделала всё возможное, чтобы националисты/неонацисты окрепли и начали говорить. Сделано это было в противовес нашей общей истории и для обеспечения личной власти, которая укрепляется ценой разрыва общей памяти и общих традиций восточнославянских народов-братьев»; «и вот как раз на примере Крыма/Донбасса в Белоруссии наблюдается движение в прямо противоположных направлениях: если одни хотят исключительно в Россию и себя от неё не отделяют, то у других очень популярны «умные разговоры» про особое историческое наследие и даже «свою интеграционную миссию».

Штатныя расейскія прапагандысты ня толькі ствараюць зь Беларусі вобраз ворагу, але ўжо пераходзяць наўпрост да застрашэньня й адкрытых пагрозаў:

«разрешая праздновать столетие БНР в центре Минска, белорусские власти идут на поводу у того механизма, который сами же и создали <…> этот тренд проник уже не только в МИД, но и в МВД, и в министерство обороны. Ничем хорошим это не закончится»; «печальный пример украинского коллеги Виктора Януковича, тоже решившего поиграть в национализм и евроинтеграцию, его (Лукашэнку – заўв. аўт.) не впечатлил», «если в Минске думают, что в Москве подобные перспективы кого-то пугают, то они глубоко заблуждаются. Подобные заигрывания с бандеровцами и откровенными врагами Русского мира вызывают только обратный эффект»; «не может быть будущего у государства, граждане которого способны на предательство и находят десятки оправданий своему поведению»; «распространение противоборствующих идеологий при общей пассивности государства чревато гражданским конфликтом в белорусском обществе»,  «апеллирование к тематике БНР может подтолкнуть соседей Беларуси к историческому ревизионизму и намерению пересмотреть границы».

Да беларусафобскай кампаніі далучыўся й адзін з галоўных рупараў расейскай прапагады – мэдыягігант Russia Today, што ёсьць яшчэ адным досыць трывожным сыгналам. У матар’яле, апублікаваным 9 сакавіка, зроблены ня толькі адмысловы акцэнт на тым, што ідэалёгія БНР мела нібыта «ранние формы фашизма», але й таксама пададзеная наўпроставая пагроза:

«потворство националистам не сулит ничего хорошего белорусскому руководству».

Сьлед асабліва зазначыць, што пададзеныя вышэй прыклады агрэсіўнай антыбеларускай прапаганды  –  толькі частка агульнага масыву беспрэцэдэнтнай варожай кампаніі, разгорнутай у дачыненьні Беларусі толькі за апошні месяц. Гэтае нагнятаньне антыбеларускай гістэрыі, цалкам мажліва, можа спрычыніцца або быць часткаю магчымых заплянаваных расейскімі спэцслужбамі, а таксама чальцамі прарасейскіх дэструктыўных сілаў дывэрсіяў і правакацыяў падчас заплянаваных сьвяточных масавых мерапрыемстваў 25 сакавіка ў нашай краіне.

Пасьля аналягічнае інфармацыйна-псыхалягічнае апрацоўкі ўласнага насельніцтва й прарасейскіх сілаў, Расейская Фэдэрацыя распачала супроць Украіны наўпроставую ваенную агрэсію з актыўным выкарыстаньнем тэрарыстычнае дзейнасьці. Чальцы тэрарыстычных арганізацыяў і дывэрсійна-выведвальных групаў зьдзейсьнілі на тэрыторыі Украіны дзясяткі тэрактаў, скіраваных перадусім супроць  афіцэраў і жаўнераў сілавых ведамстваў, публічных асобаў, штабоў і офісаў валянтэрскіх і дабрачынных арганізацыяў, рэгіянальных кіраваньняў спэцслужбаў, інфраструктурных аб’ектаў транспартных камунікацыяў, вайсковых складоў боепрыпасаў і інш. Аднымі з самых рэзанасных і жахлівых паводле сваіх наступстваў безумоўна ёсьць тэрарыстычыя акты, зьдзейсьненыя расейскімі дывэрсійнымі групамі ў грамадзкіх установах і падчас культурна-масавых мерапрыемстваў. Украіна сталася для іх свайго кшталту палігонам для адпрацоўкі новых разнастайных мэтодыкаў і прыёмаў тэрору.

9 лістапада 2014 году ў цэнтры Харкава ў памяшканьні кавярні “Рок-паб Сьцяна” быў зьдзейсьнены тэракт, у выніку якога пацярпелі 13 чалавек. Для шматлікіх актывістаў харкаўскіх патрыятычных арганізацыяў і валянтэраў гэтая кавярня была свайго кшталту каардынайцыйным штабам для ўзгадненьня сваіх дзеяньняў і збору дапамогі ўкраінскім дабрабатам.

Брыгады хуткае дапамогі эвакуююць параненых з мейсца тэракту / tsn.ua

Выбуховае прыстасаваньне было закладзенае ў памяшкані кавярні дывэрсантамі тэрарыстычнае арганізацыі «Харьковские партизаны», якія дзейнічалі паводле заданьняў спэцслужбаў Расейскае Фэдэрацыі. Большасьць чальцоў гэтае арганізацыі былі грамадзянамі Украіны, частка зь іх выйшла з руху Антымайдана. Яны прайшлі тактычную, вагнявую падрыхтоўку ў Расеі, атрымлівалі адтуль матар’яльнае й тэхнічнае забесьпячэньне. Станам на сьнежань – зьдзейсьненыя 12 тэрактаў, удалося запабегнуць выкананьню 9 тэрактаў.

22 лютага 2015 г. у Харкаве на праспэкце Пятра Грыгарэнкі адбыўся чарговы тэрарыстычны акт, скіраваны супроць удзельнікаў Маршу еднасьці, якія ўшаноўвалі памяць герояў Нябеснае сотні.

У выніку выбуху выбуховага прыстасаваньня, якое складалася з супрацьпяхотнае міны й прылады радыёкіраваньня, загінулі 4 чалавекі, сярод якіх вядомы харкаўскі актывіст Эўрамайдану Ігар Талмачоў, падпалкоўнік міліцыі Вадзім Рыбальчанка, 15-гадовы Даніла Дзідзік, 18-гадовы студэнт Мікола Мельнічук, яшчэ 9 чалавек зазналі параненьні. Выбухоўка ў трацілавым эквіваленце 2 кг была закладзеная ў сумёце сьнегу напярэдадні ўначы. Паводле СБУ, некаторыя з затрыманых тэрарыстаў праходзілі падрыхтоўку на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.

2 ліпеня 2015 г. у цэнтры Адэсы адбыўся выбух ля кавярні “У Ангелавых”, толькі праз шчасьлівы зьбег абставінаў тады ніхто не пацярпеў. Характэрна, што гэта была ўжо другая спроба тэракту, гэтым разам удалая.

Тэракт у Адэсе 2 ліпеня 2015 г. / timer-odessa.net

Першай спробе, што  адбылася 22 лютага 2015 году, удалося запабегчы праз выяўленьне й зьняшкоджаньне сапёрамі выбухоўкі, якую тэрарысты падклалі ля дзьверэй установы. Гэтая кавярня стае аб’ектам для тэрарыстаў перадусім праз тое, што належыць сям’і мясцовых украінскіх патрыётаў і актывістаў Эўрамайдана, а таксама ўдзельнікаў валянтэрскага руху ў падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў на Усходнім фронце.

Празь безьліч зьдзейсьненых тэрарыстычных актаў расейскімі спэцслужбамі разам зь зьнішчэньнем лятака малайзійскіх авіялініяў рэйсу MH17, абстрэламі жылых раёнаў Марыюпалю й Краматорска, зьнішчэньнем пасажырскага аўтобусу непадалёк Валнавахі Украіна падала пазоў да Міжнароднага суду ААН дзеля прыцягненьня Расейскай Фэдэрацыі да адказнасьці. У пазове таксама вядзецца пра наданьне Расеяй падтрымкі тэрарыстычнай дзейнасьці на дзяржаўным узроўні.

З улікам адсутнасьці з боку Беларусі якой-кольвек памежнай аховы беларуска-расейскай мяжы і суцэльным ейным кантролем Памежнай службай ФСБ і Фэдэральнай мытнай службай РФ, якую ачольвае генэрал-палкоўнік У.Булавін, колішні намесьнік дырэктара ФСБ, для расейскіх спэцслужбаў існуе бельліч мажлівасьцяў для арганізацыі каналаў паставак узбраеньня, выбуховых рэчываў, перакідваньня чальцоў выведвальна-дывэрсійных групаў. Для зьдзяйсьненьня сваіх злачыных намераў расейскія спэцслужбы могуць таксама зьдзяйсьняць вэрбаваньне грамадзянаў Беларусі, якія выязджаюць на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі з далейшым іхным інструктаваньнем, шкаленьнем, фінансаваньнем і узбраеньнем. Усе гэтыя пытаньні маюць стратэгічнае значэньне й наўпрост датычаць сыстэмы нацыяльнальнае бясьпекі Беларусі.

На першы плян выходзіць зараз  забесьпячэньне бясьпекі культурна-масавых мерапрыемстваў зь меркаваным удзелам дзясяткаў тысячаў чалавек па усёй Беларусі. Гэта вялікі прастор для мажлівых правакацыяў любога кшталту. Арганізатары маюць прадугледзіць й стварыць бясьпечныя ўмовы для правядзеньня ўсіх заплянаваных масавых оўпэн-эйраў.

Прыярытэтным ёсьць стварэньне службы бясьпекі з добраахвотнікаў, якая разам з ворганамі правапарадку  будуць выяўляць і лакалізаваць патэнцыйныя крыніцы пагрозаў, папярэджваць і неадкладна спыняць супрацьпраўныя дзеяньні.

Службы, якія забясьпечваюць правапарадак і бясьпеку маюць распрацаваць з арганізатарамі схему праходу ўдзельнікаў на тэрыторыю, іхнае разгрупаваньне й перасоўваньне. Для бясьпекі ўдзельнікаў СБ мае забясьпечваць кантроль за іхным перасоўваньнем па ўсёй тэрыторыі мерапрыемства і ў разе дасягненьня крытычнага значэньня колькасьці людзей у пэўнай лякацыі зьдзяйсьняць іхнае тэрміновае разгрупаваньне. Праваахоўныя ворганы маюць абсталяваць пункты уваходу на мерапрыемства неабходнай колькасьцю мэталадэтэктараў і забясьпечыць праходжаньне працэдуры кантролю кожнага ўдзельніка дзеля ўнікненьня праносу халоднае зброі й іншых небясьпечных рэчаў.

У разе ўзьнікненьня падчас падрыхтоўкі або правядзеньня мерапрыемства перадумоваў зьдзяйсьненьня тэрарыстычных актаў, экстрэмісцкіх дзеяньняў, беспарадкаў і іншых небясьпечных дзеяньняў арганізатары маюць неадкладна й тэрмінова паведаміць пра гэта камандаваньню падразьдзяленьняў праваахоўных ворганаў, якія зьдзяйсьняюць ахову правапарадку, надаваць ім дапамогу й выконваць іхныя даручэньні.

Маюць быць падрыхтаваны й запісаны зварот да ўдзельнікаў мерапрыемства на выпадак тэрміновай эвакуацыі, распрацаваныя стратэгія й плян эвакуацыі.

Чалавечае жыцьцё ёсьць найвышэйшай каштоўнасьцю й прэрагатывай. Максымальная пільнасьць, узаемадзеяньне, адказнасьць й дысцыпліна кожнага ўдзельніка падчас сьвяткаваньня можа значна зьменшыць магчымасьці для зьдзяйсьненьня любых мажлівых правакацыяў і дывэрсіяў, якія арганізуюць дэструктыўныя сілы для запалохваньня й дэстабілізацыі сытуацыі. Дбайма пра сябе і тых, хто побач, праяўляем салідарнасьць і узаемадапамогу!


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: #БНР100100-гадовы юбілей БНРДзень Волізахады бясьпекіінфармацыйная вайнарасейская прапагандарасейскія спэцслужбы

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
  • Аналіз перашкодаў дзейнасьці СММ АБСЭ з боку РФ на Данбасе за I квартал 2020 году

    2020-03-23 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50304 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.