• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Сучасная расейская станцыя спадарожнікавай сувязі Р-441-ОВ «Ливень» ва акупаваным Данецку

    on 2018-10-17 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Данбас | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm сабралі доказы выкарыстаньня ва акупаваным Данецку ў 2014 годзе сучаснае расейскай станцыі спадарожнікавае сувязі Р-441-ОВ «Ливень» (рас.). Гэтая станцыя паступіла ва ўзбраеньне Міністэрства абароны РФ у 2007 годзе. Ва Украіну не пастаўлялася. Раней InformNapalm выявіў такую ж станцыю на тэрыторыі акупаванага Луганску.

    Р-441-ОВ «Ливень» ва акупаваным Данецку

    Фатаздымак станцыі Р-441-ОВ «Ливень» у Данецку апублікаваў у фотаальбоме свайго акаўнту сацсеціва “ОК” 7 сьнежня 2014 г. расейскі вайсковец 34-й асобнай мотастралковай брыгады горнай (в/ч 01485, ПСД – станіца Старажавая-2, Карачаева-Чаркесія, РФ) Віталь Сіняўскі.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

    Віталь Алегавіч Сіняўскі, 30.10.1993 г. н., родам з станіцы Дзінская Краснадарскага краю. Адукацыя – Краснадарскі тэхнічны каледж. З 2013 г. па чэрвень 2014 г. – тэрміновая служба ў 34-й АМСБр (г) ЗС РФ, потым служба паводле кантракту, кіроўца мэдроты.

    Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў акаўнту, фатаздымкаў, кантактаў); “ОК” (архіў акаўнту, фатаздымкаў, кантактаў).

     

     

    Сіняўскі апублікаваў у фотаальбоме свайго акаўнту фатаздымак спадарожнікавай станцыі сувязі Р-441-ОВ «Ливень» 7 сьнежня 2014 г.:

    У фота станцыя спадарожнікавай сувязі Р-441-ОВ «Ливень» на другім пляне леваруч. Ля станцыі «Ливень» праваруч – КШМ Р-142 з кузавам К66

    • Прызначэньне й тэхнічныя характарыстыкі станцыі

      Станцыя спадарожнікавае сувязі Р-441-ОВ забясьпечвае працу з дапамогаю ШСЗ-рэтрансьлятараў ЕССС-2 на геастацыянарнай арбіце «Глёбус-1», «Глёбус-1М», «Глёбус» і з дапамогаю ШСЗ-рэтрансьлятараў ЕССС-2 на высокай эліптычнай арбіце «Мэрыдыян» у рэжымах з апрацоўкай сыгналаў на борце і з наўпроставай рэтрансьляцыяй ў дыяпазонах частотаў 4/6 і 7/8 ГГц, а таксама з дапамогаю ШСЗ-рэтрансьлятараў цывільнага прызначэньня кшталту «Экспрэс», «Ямал» у рэжымах з наўпроставай рэтрансьляцыяй у дыяпазоне частотаў 4/6 ГГц. Станцыя спадарожнікавае сувязі Р-441-ОВ прызначаная для арганізацыі абароны ад перашкодаў спадарожнікавае сувязі вайсковых частак і падразьдзяленьняў тактычнага й апэратыўна-тактычнага зьвёнаў кіраваньня, а таксама асобных аб’ектаў апэратыўнага й апэратыўна-стратэгічнага зьвёнаў кіраваньня. Станцыя забясьпечвае арганізацыю шыфраванай тэлефоннай, тэлеграфнай, фотатэлеграфнай сувязі й перадачу дадзеных з прапускной здольнасьцю 1,2; 2,1; 4,8; 9,6; 19,2 кбіт/сэк падчас працы з аналягічнымі станцыямі, а таксама з станцыямі «Кристалл» (рас.), «Ливень», «Легенда», Р-439КУЛ. Сэрыйны выраб гэтае станцыі й забесьпячэньне войскаў распачаты з 2007 году.

    У выніку геапазыцыянаваньня мясцовасьці ў фатаздымку вызначанае, што Сіняўскі зафіксаваны ў фота ля будынку з адрэсай: г. Данецк, завулак Покрышава, 23.

    Таксама гэты расейскі вайсковец сфатаграфаваўся непадалёк вызначанай лякацыі, на тэрыторыі ваенізаванай горна-выратавальнай часткі, адрэса: г. Данецк, вуліца Мікаленкі, 7.

    Штаб расейскіх акупацыйных войскаў у Данецку

    На тэрыторыі ваенізаванай горна-выратавальнай часткі на гэты момант зафіксаваная прыстунасьць ня менш за 4 падразьдзяленьняў ЗС РФ: 18-я АМСБр (1, 2), 66-я брыгада сувязі, 33-я АМСБр і, паводле новай факталягічнай інфармацыі, 34-я АМСБр горная. Маюцца усе падставы меркаваць, што там дысьлякуецца штаб расейскіх акупацыйных войскаў. Наяўнасьць станцыі спадарожнікавае сувязі пацьверджвае гэтую здагадку.

    34-я АМСБр (г) ЗС РФ удзельнічала ў анэксіі Крыму

    Свой шлях ваеннага злачынцы Віталь Сіняўскі пачаў праз удзел у спэцаперацыі захопу й акупацыі Крыму.

    У фотаальбоме Сіняўскага выяўленае фота, зробленае на пароме «Мікалай Аксёненка» й выкладзенае 19 красавіка 2014 г.

    Пра выкарыстаньне гэтага парому для перакідваньня ў Крым акупацыйнага кантынгенту мы падавалі падрабязнцую інфармацыю ў матар’яле пра 18-ю АМСБр ЗС РФ.

    Чытайце таксама: Сьпіс-1097: як 18-я АМСБр ЗС РФ акупавала Крым

    Фатаздымак расейскіх вайскоўцаў з 34-й АМСБр (горнай) на станцыі Азоўская (Джанкойскі раён Аўтаномнае Рэспублікі Крым).

    У фотаальбоме Сіняўскага знойдзенае й традыцыйнае для расейскіх акупантаў фота ўкраінскае валюты:

    7 верасьня 2014 г. Сіняўскі падае наступны інфармацыю пра сваю камандыроўку:

    Куды ж паноўна накіравалі Сіняўскага пасьля ўдзелу ў апэрацыі захопу Крыму? Адказ у наступным фота, у якім Сіняўскі зафіксаваны з шаўронам расейскага тэрарыстычнага ўтварэньня “ДНР”.

    За забойствы ўкраінцаў ён атрымаў узнагароду ад Міністэрства абароны РФ – мэдаль «За баявыя адзнакі».

    У 2016 годзе В. Сіняўскага ўзнагародзілі за ўдзел у парадзе. У пасьведчаньні да ўзнагароды фігуруе той жа нумар вайсковай часткі – 01485.

    У ваеннай агрэсіі супроць Украіны ў Крыме і на Данбасе Віталь Сіняўскі удзельнічаў як кадравы вайсковец Збройных сілаў РФ.

    Характэрна, што пасьля публікацыі расейскамоўнай вэрсіі гэтага расьледаваньня Віталь Сіняўскі зрабіў зачыстку свайго акаўнту ад фотасьведчаньняў ягонага ўдзелу ў анэксіі Крыму й акупацыі часткі тэрыторыі Данбасе ў складзе расейска-тэрарыстычных войскаў. З 284 фота ў акаўнце “ОК” ён пакінуў толькі 56 фатаздымкаў і пацьвердзіў нашае расьледаваньне.

    Ніжэй скрыншоты, у якіх зафіксаваны доказ выдаленьня Сіняўскім вялікай колькасьці фатаздымкаў з сваіх акаўнтаў сацсетак:

    Цалкам мажліва, Сіняўскі зазнаў значныя праблемы з расейскімі спэцслужбамі, бо “засьвяціў” штаб акупацыйных войскаў і расейскую станцыю спадарожнікавае сувязі «Ливень». Аднак усё фотадоказы захаваныя. Адказваць давядзецца.

    • Захаваныя фатаздымкі й скрыншоты фотаальбому В. Сіняўскага

    Камандыры 34-й АМСБр (г)

    З 2011 па 2014 гады камандырам 34-й АМСБр (г) быў Зусько Міхаіл Сьцяпанавіч. Зь лета да канца восені 2014 г. – М. Зусько камандаваў 1-м акупацыйным Армейскім Корпусам (Данецк, Украіна) 12-га Камандаваньня рэзэрву (на той час – Цэнтар тэрытарыяльных войскаў, Новачаркаск) Паўднёвае вайсковае акругі РФ. За ўдзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны атрымаў вышэйшую пасаду. Фігуруе ў сьпісе асобаў каманднага складу ЗС РФ і прадстаўнікоў улады РФ, якім Галоўная вайсковая пракуратура Украіны паведаміла пра падазрэньне.

    Мэдаль за ўдзел у баявых дзеяньнях ва Украіне фігуранту гэтага расьледаваньня В. Сіняўскага датаваная 10 сьнежня 2014 г., падпісаў узнагароднае пасьведчаньне камандыр з часовым выкананьнем абавязкаў в/ч 01485 палкоўнік Аляксей Мікалаевіч Сімакоў, які да вайны быў намесьнікам камандыру брыгады й меў званьне падпалкоўнік.

    У лістападзе 2015 году камандырам 34-й АМСБр (г) стаўся палкоўнік Сяргей Дзьмітрыеў.

    Зьвяртаем увагу, што ў сьпісе падразьдзяленьняў ЗС РФ, што ўдзельнічалі ў анэксіі Крыму, агучаным вайсковым пракурорам Украіны Русланам Краўчанкам у лістападзе 2016 году, адсутнічае 34-я АМСБр (горная) ЗС РФ. Зараз ёсьць усе падставы ўключыць гэтае падразьдзяленьне ў сьпіс акупантаў і дадаць доказавую базу для наданьня ў Міжнародны Крымінальны Суд.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    Tags: 12-е камандаваньне рэзэрву34-я АМСБрАляксей Сімакоўанэксія Крымув/ч 01485Віталь СіняўскіДанецкКарачаева-ЧаркесіяЛ/ДНРЛивеньМіхаіл ЗуськоПВАР-441-ОВрасейская агрэсіястаніца Старажавая-2Сяргей Дзьмітрыеў

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.