• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Збройныя сілы РФ выкарыстоўвалі станцыю Р-330Ж у баёх за Дэбальцава. Здымкі працоўнага тэрміналу

    on 2016-04-22 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьдзейсьніла паглыблены аналіз  дадзеных, перададзеных хакерскай групай Trinity пасьля ўзлому воблачнага сховішчу тэлефона расейскага вайскоўца. Частка інфармацыі ў гэты момант выкарыстоўваецца для апэратыўных мэтаў. Былі выяўленыя фатаздымкі, у якіх зафіксаваны працоўны тэрмінал расейскай станцыі Р-330Ж «Житель» (рас.). Час, мейсца і дадзеныя фота, а таксама дадатковы аналіз спадарожнікавых здымкаў, які зьдзейсьнілі валянтэры InformNapalm, сьведчаць пра выкарыстаньне гэтай станцыі перашкодаў падчас баёў за Дэбальцава ўзімку 2015 году.

    • Даведка. Р-330Ж “Житель

      Аўтаматызаваная станцыя перашкодаў (АСП) Р-330Ж («Житель») забясьпечвае:

      • Аўтаматызаванае выяўленьне, пеленгаваньне й аналіз сыгналаў крыніцаў радыёвыпраменьваньня ў працоўным дыяпазоне частотаў;
      • Зьдзяйсьненьне радыёперашкодаў пераносным і мабільным наземным станцыям (абаненцкім тэрміналам) сыстэмаў спадарожнікавае сувязі «ІНМАРСАТ» і «ІРЫДЫЮМ», навігацыйнай апаратуры карыстальнікаў спадарожнікавай радыёнавігацыйнай сыстэмы «НАВСТАР» (GPS) і базавых станцыяў сотавай сыстэмы сувязі GSM-900/1800;
      • Аўтаматызаванае зьдзяйсьненьне тэлекодавага інфармацыйнага абмену з аналягічнай спалучанай АСП для забесьпячэньня сынхроннага пеленгаваньня крыніцаў радыёвыпраменьваньня дзеля вызначэньня іхных каардынатаў;
      • Аўтаматызаванае зьдзяйсьненьне тэлекодавага інфармацыйнага абмену з вышэйшым пунктам кіраваньня дзеля атрыманьня баявога заданьня і справаздачы вынікаў дзейнасьці;
      • Аўтаматычнае тэставаньне апаратуры і выяўленьне няспраўных элемэнтаў (складовых частак);
      • Наданьне картаграфічных дадзеных з адлюстраваньнем інфармацыі пра знойдзеныя крыніцы радыёвыпраменьваньня на фоне электроннай тапаграфічнай мапы мясцовасьці або ў сетцы прастакутных каардынатаў.

      Гэтую АСП мае ва ўзбраенні толькі расейская армія, ейнае знаходжаньне на акупаванай тэрыторыі ўкраінскага Данбаса сьведчыць пра выкарыстаньне Расейскай Фэдэрацыяй сучасных сродкаў РЭБ у агрэсыўнай вайне супроць Украіны. Станцыю абслугоўваюць кадравыя вайскоўцы РФ.

    жительНагадаем, што ў нядаўняй публікацыі “Расейская станцыя перашкодаў Р-330Ж на Данбасе: фіксацыя ля мяжы, у профілях баявікоў і аэрафатаздымкі БПЛА” ужо былі пададзеныя факты выяўленьня ў відэа расейскай станцыі падчас перакідваньня да ўкраінскай мяжы ўлетку 2014 году, фіксацыя фатаздымкаў элемэнтаў станцыі ў профілі баявіка бандфармаваньня «Восток» (рас.) у раёне Макееўкі ўлетку 2015, а таксама нядаўнія фатаздымкі з БПЛА, якія пацьвердзілі знаходжаньне станцыі ў тым жа раёне станам на сакавік-красавік 2016 г.

    Для суцэльнасьці факталягічнае базы не ставала толькі доказаў, атрыманых непасрэдна з гэтай станцыі перашкодаў. Хакеры групоўкі Trinity надалі нам гэтую магчымасьць. У воблачным сховішчы тэлефону расейскага вайскоўца былі выяўленыя два цікавых фатаздымкі. Падчас іхнага аналізу мы высьветлілі, што гэтыя фота былі зробленыя 24.01.2015 г. а 19:49 і 19:51 паводле Кіеўскага часу з дапамогаю смартфона Lenovo A516. Яны зафіксавалі працоўныя экраны тэрміналаў АСП Р-330Ж «Житель». Першае фота:

    житель-горловка

    У верхнім левым куце экрану маецца пазначэньне “АСП Р-330Ж”, гэта абрэвіятура назову станцыі – “Аўтаматычная станцыя перашкодаў (АСП) Р-330Ж «Житель». У ніжнім левым куце маецца дата: 24/01/2015. Таксама на мапе можна пабачыць надпісы населеных пунктаў: Горлаўка (пазначаны чырвоным), Зайцава і іншыя. Чырвоная лінія з згусткам промняў – асноўны напрамак зьдзяйсьненьня радыёвыведкі расейскага комплексу, скіраваны на н.п. Сьветладарск, Луганскае і Папасная.
    Дзеля параўнаньня, падаем кадар з рэпартажу каналу SEIMTV з назовам «Войскі радыёэлектроннай барацьбы зьдзяйсьняюць вышкалы», зь якога можна пераканацца, што гэта тыповы працоўны экран гэтага комплексу.

    Selection_115

    У другім фатаздымку, выяўленым у воблачным сховішчы, зафіксаваныя вынікі сканаваньня радыёпрасторы ў дыяпазоне частотаў 115-175 МГц (частотна-пеленгавая дыяграма). Вертыкальная вось, азымут ад 0 да 360 градусаў, гарызантальная – вось частаты. Чырвоным колерам пазначаныя афлайн-абанэнты, зялёным – дзейсныя абанэнты. Асноўная канцэнтрацыя пеленгу знаходзіцца ў дыяпазонах 150-175 МГц, што адпавядае VHF дыяпазону. Напрыклад, адная з самых распаўсюджаных рацыяў у падраздзяленьнях збройных сілаў Украіны – BaoFeng UV-5R – якая можа працаваць у рэжыме VHF у дыяпазоне 136-174 Мгц. Зьвярніце ўвагу на адсьвет асвятляльнай лямпы (што знаходзіцца ў кунгу) у левай верхняй частцы здымку.

    скан

    Таксама падаем для параўнаньня кадар з пазначанага вышэй рэпартажу канала SEIMTV, ў якім зафіксаваная частотна-пеленгавая дыяграма.

    Selection_117

    Кадар з рэпартажу ГТРК Ніжні Ноўгарад з 30 сакавіка 2011 г. «Рота РЭБ падчас плянавых заняткаў у поле» дае магчымасьць таксама параўнаць лямпы, адная зь якіх патрапіла ў выглядзе адсьвету ў другое выяўленае фота.

    Selection_142

    Вернемся да першага фатаздымку і на падставе картаграфічных дадзеных паспрабуем усталяваць дакладнае мейсцазнаходжаньне АСП. Чырвонай пазнакаю адзначанае Вуглегорскае вадасховішча ля населенага пункту Сьветладарск, Данецкая вобласьць, Украіна.

    метка-озеро2016-04-09_181722-map

    То бок, узімку 2015 году станцыя базавалася на тэрыторыі пажарнай часткі № 28 гораду Горлаўкі, дакладныя каардынаты на мапе (48.3103372N 38.1189859E).

    Засталося толькі адзінае пытаньне: ці зьяўляецца станцыя, зафіксаваная ў Макееўцы і выяўленая ў Горлаўцы адной і той жа, ці на тэрыторыі Украіны задзейнічаныя некалькі адзінак гэтай расейскай сыстэмы РЭБ. Ніжэй пададзеная працоўная зона дзеяньня станцыі, вызначаная падчас аналізу здымкаў у Горлаўцы.

    Selection_143

    Апроч аналізу перададзеных хакерамі дадзеных, валянтэры InformNapalm зьдзейсьнілі дадатковую выведку мясцовасьці з дапамогаю сэрвісу спадарожнікавых мапаў GoogleEarth, каб на 100% пацьвердзіць сапраўднасць здымкаў і здагадку што да мейсца дысьлякацыі станцыі. Было пацьверджанае, што ў спадарожнікавым здымку з 27.02.2015 г. на тэрыторыі пажарнай часткі №28 гораду Горлаўкі зафіксаваная АСП Р-330Ж «Житель» (машына кіравання знаходзіцца ў ценю будынку, можна пабачыць толькі антэну).

    2016-04-09_183633-map

    Зь зьдзейсьненага аналізу вынікае, што станцыя знаходзілася ў пазначаным мейсцы прыблізна з 24.01.2015 г. па 27.02.2015 г., акурат падчас баёў за горад Дэбальцава, які патрапляе ў 25-ці кілямэтровую зону дзеяньня гэтай АСП.

    У гэтай публікацыі мы наўмысна не раскрываем ідэнтыфікацыйныя дадзеныя расейскага вайскоўца, які захоўваў сакрэтныя фатаздымкі ў воблачным сховішчы, дзеля зьдзяйсьненьня дадатковых сьледчых мерапрыемстваў.

    Глядзіце таксама: Хакеры «спалілі» спэцназаўца ФСВП Расеі. Відэа (18+)

    Ёсьць падставы меркаваць, што выяўленая станцыя (станцыі) належыць да 18-й АМСБр. З адкрытых крыніцаў вядома, што Р-330Ж «Житель» маецца ва ўзбраеньні 18-й асобнай мотастралковай брыгады (18 АМСБр, в/ч 27777, Каліноўская, Рэспубліка Чачэнія), вайскоўцы і тэхніка гэтай брыгады неаднаразова былі зафіксаваныя OSINT-выведнікамі InformNapalm на Данбасе.

    Чытайце таксама расьледаваньні пра 18-ю АМСБр:

    1. Танкі 18-й асобнай мотастралковай брыгады з Чачэніі ва Украіне
    2. Як Павал Губараў “засьвяціў” 18-ю гв. АМСБр ЗС РФ
    3. «11 сяброў Пуціна»: сэлфі-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе
    4. Тры камандыроўкі на Данбас з 18-й АМСБр РФ: Cherchez la femme

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай супольнасьцю InformNapalm з дапамогаю дадзеных, перададзеных хакерскай групай Trinity.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.