У дадзенай зводцы будзе прааналізаваны магчымы сцэнар развіцця падзей у выпадку актывізацыі баявых дзеянняў з боку тэрарыстычных сіл РФ (гэта зборная назва як для рэгулярных фарміраванняў, так і для наймітаў з бандфармаванняў ДНР / ЛНР). Мы правядзем кароткі аналіз папярэдняй зводкі з улікам ужо існуючай інфармацыяй.
У апошніх зводках мы разглядалі наступныя напрамкі магчымых удараў з боку тэрарыстычных сіл.
Данецк
Запланаваны баявікамі ўдар у накірунку Данецк—Мар’інка—Чырвонагораўка—Курахова быў сарваны контрзахадамі ўкраінскай артылерыі. У перыяд з 1 па 7 снежня артылерыя наносіла паспяховыя адказныя ўдары па пазіцыях, з якіх праціўнік вёў прыстрэлачны агонь. Дзякуючы сумесным дзеянням УС Украіны і партызанскіх атрадаў, якія працуюць у Данецку, тэрарыстычныя групы былі двойчы разбіты на пачатковых рубяжах ў населеным пункце Стараміхайлаўка (заходняя ўскраіна), дзе выраблялася назапашванне іх тэхнікі для ўдару па населеным пункце Чырвонагораўка. Першы раз — 2 снежня, а другі — у ноч з 5-га на 6-е. Спроба баявікоў нанесці ўдар па Чырвонагораўцы без выкарыстання бронетэхнікі, пры падтрымцы артылерыі, вечарам 7 снежня не мела поспеху.
Акрамя таго, быў знішчаны штаб баявікоў у раёне вул. Маркіна, што таксама адыграла немалаважную ролю ў зрыве планаў праціўніка. Яшчэ адна спроба баявікоў нанесці ўдар сіламі да механізаванай роты з пасагам танкавым узводам у накірунку Аляксандраўка – Мар’інка таксама не ўдалася.
Такім чынам, варта адзначыць зніжэнне верагоднасці нанясення ўдару па названаму накірунку ў бліжэйшыя дні.
Што датычыцца напрамка Данецк АП—Аўдзееўка, то пра баях у гэтым раёне пішуць пастаянна. Захапіць аэрапорт стала справай гонару для баявікоў (калі ў іх ёсць гонар).
З уласных крыніц, набліжаных да асяродку ваеннага кіраўніцтва ДНР, паступіла дадатковая інфармацыя: баявікі скептычна ацэньваюць свае магчымасці па ўзяццю АП без папярэдняга выбівання ўкраінскай артылерыі з Песак. У сувязі з гэтым у выпадку актыўнай фазы супрацьстаяння можна чакаць удараў у накірунку Абакумава—Пескі.
Горлаўка—Дзяржынск
Ўдар у накірунку Горлаўка—Дзяржынск стаў малаверагодным. Пасля абстрэлу Горлаўкі 8 снежня праціўнік панёс значныя страты ў раёне ДонНТУ. Аб дакладнай іх колькасці ходзіць шмат чутак. Страты тэхнікі склалі: адна РСЗА “Ураган”, два Д-30 і шэсць аўтамабіляў з боепрыпасамі. Страты жывой сілы: да 30 200-х і да 70 300-х. Магчыма, лічбы страт нават перавышаюць названыя. Як адзначаюць інсайдэры, зарыва ад падпаленай падбітай тэхнікі было відаць даволі далёка.
Еленаўка—Дакучаеўск—Валнаваха
Баявікі паспрабавалі нанесці ўдар ўздоўж трасы Н20, аднак у выніку толькі адправіліся ў морг шпіталя Калініна ў г. Данецк. Улічваючы, што вечарам 7 снежня ад інсайдэраў паступіла паведамленне аб праходжанні па трасе Н20 з Данецка ў бок Еленаўкі буйной калоны тэхнікі баявікоў, можна зрабіць выснову, што накірунак магчымага ўдару Еленаўка – Валнаваха застаецца актуальным.
Камсамольскае—Старагнатаўка—Данское
3-га снежня невядомымі быў абстраляны населены пункт Камсамольскае. У сетцы з’явілася некалькі варыянтаў: ад абстрэлу сіламі АТА да міжусобіцы паміж баявікамі і УС РФ. Мы не будзем разважаць пра тое, што было на самай справе, але хочам нагадаць пра вывад незадоўга да згаданых падзей брыгады «Аплот» з Данецка ў напрамку населенага пункта Старабешева. Хутчэй за ўсё, тыя, хто адпрацаваў па Камсамольскаму, трапілі не толькі па жылых кварталах, паколькі камандзір аднаго з падраздзяленняў баявікоў з пазыўным Разань паабяцаў адпомсціць за Камсамольскае. У ходзе размовы з інсайдэрамі стала вядома, што пасля згаданых падзей два горада, Камсамольскае і Старабешева, сталі зачыненымі. Па вопыту іншых рэгіёнаў, закрыццё гарадоў або пэўнай тэрыторыі пасля абстрэлаў сведчыць аб вялікіх стратах сярод баявікоў. Такім чынам, верагоднасць ўдару ў згаданым кірунку некалькі знізілася, хоць за апошнія пару дзён заўважаны рух тэхнікі ў гэты раён, у тым ліку з тэрыторыі РФ.
Што датычыцца Цельманава і Саханкі (яшчэ дзве зыходныя мяжы для верагодных удараў праціўніка), то тут працягваецца назапашванне тэхнікі, таму Марыупаль застаецца пад пагрозай. Напрамкі ўдараў не змяніліся ў параўнанні з папярэдняй зводкай.
Арцёмаўск—Дэбальцэва
Апошні тыдзень тэрарысты абстрэльваюць Дэбальцэва з асаблівым азвярэннем. 6 снежня ў Горлаўке і Енакіева заўважаны рух цяжкай тэхнікі ў напрамку Вуглегорска. Акрамя таго, перыядычна з’яўляюцца паведамленні аб перамяшчэнні груповак баявікоў па трасе М03 з раёна Чырвонага Прамень ў напрамку Дэбальцэва. Хутчэй за ўсё, горад паспрабуюць захапіць. І, магчыма, у найбліжэйшай будучыні. Напрамкі ўдараў Енакіева—Вуглегорск—Дэбальцэва, Чырвоны Прамень—Фашчаўка—Дэбальцэва і Перевальск—Вергулёўка—Дэбальцэва.
Антрацыт
На працягу мінулага тыдня абстаноўка ў горадзе была спакойнай, за выключэннем некаторых інцыдэнтаў.
Як паведамляюць мясцовыя жыхары, 2 снежня адбылася страляніна паміж баявікамі ЛНР і Казачай нацыянальнай гвардыяй. У ходзе перастрэлкі адзін мірны жыхар быў паранены, страты баявікоў невядомыя.
Таксама баявікі перыядычна праводзяць артпадрыхтоўку.
Лісічанск
Працягваюцца абстрэлы населенага пункта Горскі з Першамайска. Таму верагоднасць нанясення ўдару ў напрамку Лісічанск застаецца высокай, тым больш што баявікам патрэбныя масты для пераправы праз Северскі Данец. Хоць на вуліцы і зіма, але танкі на лёдзе можа спасцігнуць лёс тэўтонцаў ў адной вядомай бітве.
Ўдар па Лісічанску застаецца перспектыўным напрамкам для баявікоў, паколькі кантроль над пераправай дасць куратарам з РФ магчымасць ўвесці тэхніку праз ўсходнюю мяжу Украіны і заявіць, што гэта тэхніка баявікоў, якая прайшла праз Лісічанск (ўспомнім Марыупаль). Для адцягнення ўвагі можа быць нанесены ўдар у накірунку Першамайск—Арцёмаўск. Гэта стане намёкам на стварэнне асяроддзя вакол Дэбальцэва і будзе распаўсюджана у блогасферы і СМІ — прыкладна гэтак жа, як пачатак Ілавайска. Менавіта таму ўдар Першамайск—Арцёмаўск ў нас на карце пад пытаннем.
Шчасце
Нягледзячы на сталыя абстрэлы гарадоў Шчасце і Луганскай станіцы, верагоднасць удараў па іх вельмі нізкая да таго часу, пакуль баявікам не ўдасца захапіць кантроль над пераправай праз Северскі Данец. Тут мы можам чакаць працягу артылерыйскіх двубояў.
Эканамічная сфера ДНР / ЛНР
Паведамляецца, што эканоміка акупаваных тэрыторый атрымала ўліванне з РФ, тое, што адбылося за кошт завозу велізарнай колькасці кантрабанднага спірту, з якога “вырабляюць” гарэлку і бадзяжаць “каньяк”. Так, па сведчаннях мясцовых жыхароў, у Антрацыте амаль ва ўсіх крамах і на рынку на разліў сталі прадаваць розныя “віна і лікёры”. Падобная сітуацыя і ў іншых гарадах ЛНР.
У вугальнай прамысловасці адзначаецца спад вырабніцтва. Перыяд адноснага дабрабыту на ахметаўскіх шахтах сканчаецца. Напрыклад, на шахце ім. Фрунзэ ДТЭК “Ровенькіантрацыт” абвясцілі аб намеры адправіць каля 70 % рабочых у неаплатны адпачынак. Прычынай з’яўляецца немагчымасць рэалізаваць здабыты вугаль. Наладзіць стабільныя пастаўкі вугалю ў РФ кіраўніцтву пакуль не ўдалося. У Свярдлоўску — аналагічная сітуацыя.
Такім чынам, па стане на пачатак снежня, нягледзячы на фармальнае перамір’е, працягнулася супрацьстаянне і пазіцыйная вайна з ужываннем артылерыйскіх двубояў. Асобнай увагі заслугоўваюць паспяховыя дзеянні партызанскага падполля, якое пакуль трымаецца асабняком і вядзе ўласную барацьбу ў тыле ворага. Гэтыя дзеянні правакуюць тэрарыстаў на памылкі: адкрыццё дружалюбнага агню і, як следства, ўнутраныя боесутыкнення і страты. Выраз # Хадзіуцеіазірайцеся не толькі стаў інтэрнэт-мэмам, але і паспяхова ўвасобіўся ў жыццёвую аксіёму.
Матэрыял падрыхтавалі: ваенны аналітык групы InformNapalm Арцём Васіленка, ваенна-палітычны аналітык групы InformNapalm Цімур Мелік і каардынатар групы InformNapalm, ваенны карэспандэнт Раман Бурко. Пры перадруку матэрыялу спасылка на INFORMNAPALM.ORG абавязковая.
Пераклад ад Кацярыны Катэнка
2 Responses to “Зводка каманды Inform Napalm за першы тыдзень снежня 2014 года”
2014-12-10
InformNapalm’s Operational Summary for the First Week of December, 2014 - InformNapalm.org (English)InformNapalm.org (English)[…] Беларуская: Зводка каманды Inform Napalm за першы тыдзень снежня 2014 года […]
2014-12-10
Сводка команды Inform Napalm за первую неделю декабря 2014 года - Inform NapalmInform Napalm[…] Беларуская: Зводка каманды Inform Napalm за першы тыдзень снежня 2014 года […]