Аналіз інфармацыі, якую мы атрымліваем, паказвае, што ў бліжэйшыя дні магчымы контрудар тэрарыстычных груп па пазіцыях сіл АТА. Тэрарысты сабралі значныя сілы, вялікую колькасць бронетэхнікі і практычна гатовы перайсці да шырокамаштабных актыўных дзеянняў. Адзінае, у чым баявікі на дадзены момант адчуваюць вострую патрэбу — гэта боепрыпасы. У бліжэйшы час гэтая праблема можа быць вырашана чарговай “гуманітарнай дапамогай” з РФ.
Характэрна, што да “белай калоны” з 300 адзінак, якая ідзе да Ўкраіны, зараз прыкавана практычна ўся ўвага не толькі ўкраінскага боку, але і сусветнай грамадскасці. Мы не выключаем, што дадзеная калона можа выступаць не толькі ў ролі “траянскага каня”, але і як такі манеўр, з дапамогай якога будзе адведзена увага ад перакідання боепрыпасаў праз стандартны маршрут, які знаходзіцца пад кантролем ЛНР: праз пасёлкі Паўночны, Папоўка і далей праз Чырвонадон або Сухадольск.
Сёння з’явіліся паведамленні, што на Луганскі аэрапорт тэрарыстамі рыхтуецца атака з выкарыстаннем расейскай цяжкай агнямётнай сістэмы ЦВС-1 “Бураціна” (альбо яго мадыфікацыі ЦВС-1А “сонцапёку”). Нагадаем, што дадзеныя сістэмы знаходзяцца на ўзбраенні агнямётнага батальёну брыгад РХБЗ Узброеных Сіл РФ. Афіцыйна агнямёты забаронены канвенцыямі як негуманная зброя. Таму лічыцца, што ў войсках РХБЗ яны выкарыстоўваюцца выключна для абеззаражання мясцовасці.
Па папярэдняй інфармацыі на адным з відэа, прадстаўленым для закрытага аналізу (відэа ў адкрытых крыніцах не размяшчаецца ў сілу асцярогі раскрыць месца здымкі і, тым самым, падставіць людзей, якія праводзілі яе) зафіксавана адна з такіх сістэм на тэрыторыі падкантрольнай баявікам. Улічваючы той факт, што папярэднія высновы зрабіў не спецыяліст, то пакуль да такіх заяваў мы ставімся скептычна па шэрагу прычын:
- Раней пранікненне ЦВС ва Украіну не фіксавалася, і іх раптоўнае з’яўленне выклікае недавер;
- Гэта досыць рэдкая зброя, якая налічвала ўсяго 3 адзінкі на ўвесь Паўднёвы ваенны вокруг РФ. Гэтыя тры адзінкі знаходзяцца на ўзбраенні 28-й асобнай брыгады РХБЗ, што базуецца ў Валгаградскай вобл. (г. Камышын, РФ).
- У выпадку пацверджання наяўнасці гэтых сістэм у баявікоў, РФ ужо не зможа прысхаваць сваё прамы ўдзел у аказанні дапамогі тэрарыстам, тым больш – факт пастаўкі зброі, забароненай канвенцыяй, можа выклікаць чарговую хвалю абурэння сусветнай супольнасці і прымянення больш жорсткіх мер. Рызыкі занадта вялікія і не апраўданы.
Але варта адзначыць, што на карысць версіі наяўнасці ў тэрарыстаў ЛНР ЦВС “Бураціна” выступаюць водкі аб іх колькасці, тут ізноў фзгадваецца лічба ў 3 адзінкі… Расейскі бок ужо не раз дэманстраваў фаталізм сваіх дзеянняў і гатоўнасць гуляць ва-банк, таму нічога нельга загадзя спісваць з рахункаў, але і глядзець на небяспекі варта цвяроза і без лішняй панікі. Чакаем заключэнняў спецыялістаў.
Вернемся да дзеянняў у рамках АТА. Негатыўнай навіной мінулых сутак стаў расстрэл калоны сіл АТА пад горадам Шчасце. Гэта было прагназуема, бо раней ужо агучваліся папярэджанні аб бліжэйшым нанясенні удараў баявікамі ў раёне Вясёлай Гары. Акрамя таго, на ўсход ад Славянасербска заўважаны ГРАДы тэрарыстаў. Вымалёўваецца карціна, у якой адыход баявікоў з Першамайска ў Стаханаў — гэта не проста перасоўванне на новы рубеж абароны, а умацаванне сіл для ўдару ў паўночным накірунку (Рубежнае, Севераданецк), што вельмі добра спалучаецца з ГРАДамі баявікоў на ўсходніх берагах Северскага Данца.
12.08.14 сілы АТА нанеслі ўдар праз населены пункт Вуглягорск і ўвайшлі ў Горлаўку з боку Калінінскага раёна. Замацавацца ў Горлаўке пакуль не ўдалося, тэрарысты ўсё яшчэ ўтрымліваюць паўночны напрамак. Таксама яны ў стане адлюстроўваць ўдары з боку Пантэлеймонаўкі. Адзінай ніткай, якая звязвае Горлаўку з Данецкам, з’яўляецца шлях праз Енакіева, які таксама пакуль знаходзіцца пад кантролем тэрарыстычных груп.
Магчыма, у сваіх контрнаступленне баявікі плануюць выкарыстоўваць накірунак атакі на Дзяржынск. Але ёсць варыянт развіцця наступлення і ў бок Дэбальцева. Акрамя таго, варта звярнуць увагу, што ў сетке ў прарасейскіх сепаратыскіх груп пачала актыўна распаўсюджвацца карта забруджвання тэрыторыі “у выпадку падрыву сіламі АТА прадпрыемства стыролу”. Гэтая дэзінфармацыя нагнятаецца спецыяльна для чарговага вітка панікі сярод мясцовага насельніцтва.
Працягваецца наступ сіл АТА па ўсіх франтах на Данецк. Павольна, але ўпэўнена ўкраінскія сілавікі сціскаюць кола вакол горада. Сёння з’явілася інфармацыя, што тэрарысты ўжо чакаюць наступлення на Моспіна. Улічваючы той факт, што адным з варыянтаў прарыву з Данецка ёсць менавіта сыход праз Моспіна, то можам у бліжэйшы час чакаць сюрпрызы ад баявікоў на згаданым накірунку. Таксама заўважана назапашванне сіл баявікоў у накірунку Чырвонагораўкі і Мар’інкі. Мы пакуль не можам казаць аб магчымым удары ў гэтым накірунку, паколькі смутная мэта такога ўдару. Як варыянт — гэта можа быць адцягванне ўдару.
Што датычыцца паўднёвага напрамку, то Чырвоны Промень, Антрацыт, Свярдлоўск і Ровенькі застаюцца пад кантролем баявікоў. Туды пастаянна прыбывае падмацаванне ў выглядзе тэхнікі з РФ. Тут магчымы контрудар ў бок Дзьякава з выхадам у тыл групе сіл АТА ў Міўсінске.
Тэрарысты пачалі наносіць кропкавыя ўдары па сілах АТА пад Луганскам. Яны вядуць як артылерыйскія абстрэлы, так і дзейнічаюць мабільнымі групамі ў складзе ДРГ, якія заходзяць у тыл групы ўкраінскіх сілавікоў, якая рухаецца на Луганск з поўначы. Умацаванне тэрарыстаў на ўсходзе ад Славянасербска сігналізуе пра тое, што можна чакаць павышэння інтэнсіўнасці ўдараў баявікоў у гэтым накірунку.
Як у асабістай гутарцы з прадстаўнікамі структур АТА, так і ў нашых матэрыялах для больш шырокага кола чытачоў мы неаднаразова падкрэслівалі асноўную праблему нашых сіл, якія праводзяць антытэрарыстычную аперацыю – гэта адсутнасць ўзаемадзеяння.
З аднаго боку зразумела: усе баяцца “зліва” інфармацыі, але з іншага – часам даходзіць да абсурду, калі камандзір падраздзялення адной сілавой структуры не ведае, што ў 5 кіламетрах ад яго робіць камандзір падраздзялення іншай. Гэта нясе розные вынікі. У дадзеным выпадку вельмі неабходна тэрміновая чыстка кадраў ад расейскіх агентаў і ўкараненне новых сістэм сувязі і кіравання войскамі.
Яшчэ адным недахопам сіл АТА з’яўляецца пасіўнасць у прыцягненні да кансультацый на тэрыторыі мясцовых жыхароў. Яны маглі б у значнай ступені дапамагчы працы па вызваленні акупаваных бандытамі тэрыторый. Выкарыстанне правадыроў і кансультантаў магло б значна павысіць аператыўнасць дзеянняў украінскіх сіл непасрэдна на мясцовасці.
Ну і напрыканцы адзначым, што ў шэрагах баявікоў адзначаецца разлад і міжусобныя сутычкі за зброю і боепрыпасы. Маральна-псіхалагічны стан суперніка хутка пагаршаецца, назіраюцца масавыя дэзертырства, звязаныя са зніжэннем фінансавання і аплаты дзейнасці наймітаў ДНР і ЛНР. У Луганскай вобласці прадстаўнікі ЛНР прымушаюць ўсё мужчынскае насельніцтва ва ўзросце да 60-ці гадоў уступаць у “апалчэнне”. Але жадаючых сярод мясцовых практычна няма. Рэпрэсіі растуць, як і незадаволенасць жыхароў злачыннымі дзеяннямі баявікоў.
Што будзе, калі Украіна нарэшце дажме тэрарыстычныя групы — пакажа час, але адназначна можна сказаць, што РФ ужо не зможа спыніцца і, магчыма, нас чакае новы віток супрацьстаяння… Але разам мы абавязкова выстаім і пераможам! Слава Украіне!
Пераклад Кацярыны Катэнка
- Русский: Антитеррористическая операция в Украине. Сводка по состоянию на 12 августа 2014
- Беларуская: Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне. Зводкі па стане на 12 жніўня 2014
- Українcька: Антитерористична операція в Україні. Зведення станом на 12 серпня 2014
- English: The Anti-Terrorist Operation in Ukraine: Summary for August 12, 2014
- Français: OPERATION ANTI TERRORISTE EN UKRAINE. COMPTE-RENDU DU 12.08.2014
- Español: Operación antiterrorista en Ucrania. Resumen del 12 de agosto 2014
- Deutsch: Anti-Terror-Operation in der Ukraine. Zusammenfassung und Stand zum 12. August 2014













Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

2 Responses to “Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне. Зводкі па стане на 12 жніўня 2014”
2014-08-13
Антитеррористическая операция в Украине. Сводка по состоянию на 12 августа 2014 - Inform Napalm[…] […]
2015-12-24
The Anti-Terrorist Operation in Ukraine: Summary for August 12, 2014 - InformNapalm.org (English)[…] […]