• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Мімікрыя 15-й АМСБр ЗС РФ пад “шахтароў Данбаса”

    on 2015-12-15 | 1 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Факты ўварваньня
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ужо неаднойчы дэманстравала факты маскарадаў, з пераапрананьнем і мімікрыяй расейскіх вайскоўцаў пад баявікоў так званай “наваросіі”. У выніку чарговай выведкі адкрытых крыніцаў, былі выяўленыя новыя сьведчаньні пераўвасабленьня цэлага падраздзяленьня 15-й Асобнай матастралковай брыгады з цынічнай назвай “Міратворчая” (в/ч 90600, Рошчынскі гарнізон Волжскага раёну Самарскае вобл.) Цэнтральнае вайсковае акругі ЗС РФ, якая некалькі разоў фігуравала ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх” камандыровак.

    Выкрыў усю групу таварышаў у службе, што ваявалі на Данбасе, вайсковец “Міратворчых сілаў” ЗС РФ Яўген Іваноў (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты), які праходзіць службу паводле кантракту ў складзе РМТЗ (рота матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня) 15-й АМСБр. Меркавана, зьяўляецца кіроўцам грузавіку “Урал-4320” (1, 2).

    Selection_040Selection_039Selection_038Selection_037

    Паводле нашых дадзеных, вайскоўцаў 15-й АМСБр пачалі перакідваць на поўдзень Расеі з Урала напачатку 2014 году. Самарскія “міратворцы” пасьпелі паўдзельнічаць у апэрацыі ў захопе Крымскае паўвыспы напачатку вясны 2014 году. Далей іх перабазавалі ў памежныя з Украінай раёны Белгарадзкае вобласьці РФ на Харкаўскі напрамак. Празь некаторы час, калі праэкт “ХНР” з трэскам быў правалены і пачалося абвастрэньне баявых дзеяньняў на Данбасе, напрыканцы лета – напачатку восені 2014 году падразьдзяленьні 15-й брыгады ў тэрміновым парадку перакінулі ў памежныя з Украінай раёны ў Растоўскае вобласьці (адное зь мейсцаў базаваньня – Каменскі раён), скуль баявыя тактычныя групы “міратворцаў” высоўваліся на тэрыторыю Украіны для вырашэньня разнастайных баявых задачаў. Асабовы склад брыгады, які знаходзіцца ў “растоўска-украінскай” камандыроўцы, неаднаразова праходзіў ратацыю, зьмянялася й тэхніка. Паводле нашых дадзеных, пераўзбраеньне брыгады з старых бронетранспартэраў “БТР-80” на новыя “БТР-82А” зьдзяйсьнялася практычна ў палявых умовах, набліжаных да баявых. Замена і дастаўка новай тэхнікі ажыцьцяўлялася чыгуначным транспартам, а вось ратацыя асабовага складу – вайскова-транспартнымі лятакамі Іл-76МД на аэрадромы Мілерава, Растоў і Таганрог.

    Selection_041Selection_042

    Яўген Іваноў выклаў фатаздымкі з “растоўска-украінскай” камандыроўкі ў свой альбом 26 чэрвеня 2015 году. Дакладную дату перакідваньня РМТЗ у Растоў і мейсцазнаходжаньне палявога лягеру ля хутару Акатноўка, Каменскага раёну Растоўскае вобласьці (за 8-10 км ад дзяржмяжы з Украінай) 15-й АМСБр атрымалася вызначыць дзякуючы ягонаму таварышу ў службе з мэдыцынскай роты Віталю Рэдзькіну (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў)– верасень 2014 году (1, 2).

    Selection_043

    Selection_044

     

    Selection_045

    У наступных фатаздымках зафіксаваны палявы лягер 15-й АМСБр.

    Selection_047Selection_046

    Меркавана, напрыканцы верасьня 2014 году, “міратворцы” атрымалі загад пра чарговую “камандыроўку” ва Украіну, была сфармаваная калёна, гатовая да высоўваньня (1, 2). Быў вызначаны нумарны знак “Урал”-а, кіроўцам якога, як мяркуецца, і зьяўляецца Яўген Іваноў – 1726АЕ 76. (індэкс рэгіёну “76” належыць машынам 15-й АМСБр, бо злучэньне ўваходзіць у склад ЦВА).

    Selection_049Selection_048

    Падчас знаходжаньня ў рэжыме чаканьня да ўварваньня ва Украіну, падразьдзяленьне “міратворцаў” паступова пераўвасабляецца. Можна выразна пабачыць стандартную і раней адпрацаваную  схему: з аўтамабільнай тэхнікі здымаюць нумарныя знакі, праз адсутнасьць лепшага варыянту з фарбай колеру хакі сінія ідэнтыфікацыйныя знакі “Міратворчых Сілаў” – “МС” зафарбоўваюць тым, што ёсьць у наяўнасьці (у большасьці выпадкаў гэтая фарба ярка-зялёнага колеру), у той жа час вайскоўцы пераапранаюцца ў нестатутную форму, тыпу “горка”, якую выкарыстоўваюць баявікі “наваросіі”, а таксама павязваюць белыя нарукаўныя ідэнтыфікацыйныя павязкі. Станіслаўскі адпачывае.

    Selection_050

    Selection_051

    На фатаздымку ніжэй мы бачым тыповых “шахтароў”, якія хаваюць КШМ на базе “КамАЗ-43114” у пасадцы, як мяркуецца, ужо на тэрыторыі Украіны. Тут вам і нестатутная форма адзеньня, адсутныя ідэнтыфікацыйныя знакі ЗС РФ на форме і тэхніцы, не адпавядаючыя статуту джгуты на прыкладах аўтаматаў і зьвязаныя ізаляцыйнай стужкай магазыны да АК.

    Selection_057

    На апошніх фатаздымках зафіксаваная пагрузка тэхнікі на чыгуначныя плятформы (1, 2). “Міратворцы” вярнуліся з “камандыроўкі”, за што ўсе й адразу атрымалі мэдалькі “За воінскую доблесьць”.

    Selection_058

    Selection_059

    Гэта ня першы факт фіксацыі “растоўска-украінскай” камандыроўкі 15-й АМСБр. “Баявы шлях” самарскіх “міратворцаў”, які адсочаны супольнасьцю InformNapalm, таксама можна прааналізаваць у спасылках:

    – 15-я АМСБр “міратворчых сілаў” на мяжы з Украінай;

    – Вяртаньне да вытокаў. Як расейскія войскі з байцоў “ДНР”/”ЛНР” зноў ператвараюцца на міратворцаў;

    – Вяртаньне да вытокаў – 2. Чарговае сьведчаньне пераўвасабленьня расейскіх вайскоўцаў з баявікоў “ДНР”/”ЛНР” на “міратворцаў”;

    – Спачуваюць міратворцы з 15-й брыгады;

    – Падразьдзяленьне 15-й самарскай “міратворчай” брыгады ў Мілераве;

    – Расейскі кантрактнік 15-й АМСБр зафіксаваны ў Краснадоне

    Фокусы з пераўвасабленьнем і пераапрананьнем падразьдзяленьняў ЗС РФ глядзіце паводле “тэгу”.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    One Response to “Мімікрыя 15-й АМСБр ЗС РФ пад “шахтароў Данбаса””

    1. 2016-01-17

      Самазванцы-«міратворцы»: растоўская камандыроўка далёкаўсходняй 70-й АМСБр - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] з «МС» на баявікоў «наваросіі» – гл. “Мімікрыя 15-й АМСБр ЗС РФ пад «шахтароў Данбаса”. Таксама праз “данбаскую” камандыроўку масава […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.