Празь некалькі дзён пасьля публікацыі расьледавання InformNapalm, зьвязанага з фатаздымкамі працоўнага тэрміналу аўтаматызаванае станцыі радыёперашкодаў (АСП) Р-330Ж «Житель» (рас.), якія былі зробленыя расейскім вайскоўцам у студзені 2015 году на тэрыторыі пажарнай часткі ў Горлаўцы, чытачы перадалі нам для аналізу цікавыя запісы радыёперахопу. У гэтых запісах, зробленых узімку 2015 году на ўскраінах Луганска, зафіксаваныя сэансы сувязі перасоўнага пасту радыёэлектроннай выведкі (РЭВ) і радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), які ўваходзіў у сеціва разгорнутага на акупаваных тэрыторыях Украіны комплексу РЭР і РЭБ і пункту кіраваньня (ПК) РЭР і РЭБ ЗС РФ. Падчас сэансаў радыёсувязі перадавалася інфармацыя, датычная выяўленых частотаў, магутнасьці перадатчыкаў, пеленгі крыніцаў радыёвыпраменьваньня, а таксама тып перадачы дадзеных. Запіс перамоваў быў зьдзейсьнены ва ультракароткім хвалевым дыяпазоне з частатою 410-430 МГц.
На падставе аналізу працы гэтага перасоўнага пасту РЭВ і РЭБ можна зрабіць высновы, што пост стала зьмяняе мейсца дысьлякацыі, час працы на адным мейсцы не перавышае 5-7 содняў. У перамовах згадваецца выкарыстаньне радыёрэлейнай сувязі і пазыўны «934 далёкі», што ўскосна сьведчыць пра выкарыстаньне сучаснай расейскай АСП Р-934УМ.
Даведка: АСП Р-934УМ камплектуецца радыёрэлейнай станцыяй Р-415 (адзін з рэжымаў працы – на частаце 390-430 МГц, што таксама ўскосна пацьверджвае нашыя здагадкі) і выконвае свае функцыі ў спалучанай пары зь кіраваньнем пункту кіраваньня тыпу Р-330КМА. То бок, АСП Р-330Ж «Житель», якую мы ідэнтыфікавалі раней пад Горлаўкай і Макееўкай, і гэтая АСП Р-934УМ былі спалучаныя ў адное сеціва з пунктам кіраваньня Р-330КМА. Нагадаем, што Р-330Ж «Житель», Р-934УМ, Р-330КМА маюцца выключна ва ўзбраенні расейскай арміі і не маглі апынуцца на Данбасе ў выглядзе трафеяў.
Падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў таксама быў знойдзены фотаальбом з 2011 году з прыкладам разгортваньня станцыі Р-934УМ у зімовы час (альбом, архіў альбому).
Ніжэй пададзеныя запісы сэансу сувязі між постам РЭВ, пазыўны «934 далёкі», і «апэратыўным дзяжурным». Фармат перадаваных дадзеных радыёвыведкі: час, частата, пеленг, магутнасьць крыніцы радыёсыгналу, тып радыёперадачы.
Запіс 1: У справаздачы вядзецца гаворка пра перамовы ўкраінскіх вайскоўцаў, якія выкарыстоўваюць частоты 145.623, 145.680 і 145.673 МГц, пеленг 339/340; 145.644 Мгц, пеленг 87; 145.626, пеленг 326. Пра радыёперамовы на частаце 145.680, пеленг 339, апэратар дакладвае (пакідаем у арыгінале): “…Там украинский язык, про Горловку что-то было”. Апэратар відавочна ня ведае ўкраінскае мовы.
Запіс 2: Адсутнасьць сувязі з постам РЭВ.
Запіс 3: Праз адсутнасьць сувязі з постам камандаваньне праводзіць прафіляктыку. Падчас размовы гучыць фраза, што ў этэры нічога няма, але камандаваньне задае пытаньне: «Чаму на іншай станцыі ёсьць, а ў вас няма?» З гэтага вынікае, што выкарыстоўваюць ня менш за дзьве станцыі РЭВ. Таксама ў этэры гучыць «таварыш палкоўнік – Аляксандар Сяргеевіч», «малодшы сяржант Мікобін(біт)».
Запіс 4: Справаздача пра выяўленыя частоты.
Запіс 5: Справаздача, «934», «Апэратыўны».
Запіс 6: “Шараговец Аўчыньнікаў», шукаюць дакумантацыю на агрэгат (магчыма, электрастанцыя), якая мае быць у камплекце станцыі. Выведвальнае данясеньне ўжо падрыхтаванае й рыхтуецца да адпраўкі, не пасьпяваюць даслаць.
Запіс 7: Справаздача.
Запіс 8: «934 далёкая» справаздача «апэратыўнаму». «Усе, мы згортваемся».
Таксама рэкамендуем вывучыць матар’ялы міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm, прысьвечаныя ідэнтыфікацыі сучасных расейскіх сродкаў РЭВ, якія выкарыстоўваюць Збройныя сілы РФ у агрэсіі супроць Украіны:
- ЗС РФ выкарыстоўвалі станцыю Р-330Ж у баёх за Дэбальцава. Здымкі працоўнага тэрміналу
- Данецк. Комплексы радыёвыведкі ЗС РФ «Торн» і «Таран» на базе «Спарта»
- Расейскі комплекс «Таран» у баёх за Дэбальцава
- Найноўшыя расейскія комплексы РЭБ «Барысаглебск-2» зафіксаваныя ля мяжы і ў зоне АТА
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў на падставе дадзеных радыёаматараў, якія апынуліся ў патрэбным мейсцы ў патрэбным часе.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!
Таксама вы можаце падтрымаць працу нашага сайта і зрабіць ахвяраваньне на разьвіцьцё праэкту на старонцы Crowdfunding. Усе атрыманыя сродкі йдуць выключна на тэхнічную падтрымку рэсурсу InformNapalm.org.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа