• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

РФ выкарыстоўвае на Данбасе вайскоўцаў 15-й АМСБр Міратворчых сілаў

on 2016-05-14 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў сабралі інфармацыю, якая сьведчыць пра прысутнасьць на акупаванай тэрыторыі Украіны расейскіх вайскоўцаў 15-й асобнай мотастралковай брыгады Міратворчых сілаў (15-й АМСБр МС) РФ.

Прысутнасьць вайскоўцаў гэтай брыгады можа сьведчыць пра пляны Крамля, зьвязаныя з далейшай эскаляцыяй канфлікту на Данбасе, як падставай для легалізацыі сваіх «міратворцаў» і для пашырэньня акупацыі часткі Украіны.

Падчас маніторынгу сацыяльных сетак у поле зроку экспэртаў OSINT-групы InformNapalm трапіў расейскі вайсковец-кантрактнік, прыкамандыраваны да аднаго зь незаконных збройных фармаванняў «наваросіі», якія выконваюць вайсковыя задачы ЗС РФ на тэрыторыі Украіны. У выніку паглыбленага аналізу былі вызначаныя ягоныя асабістыя дадзеныя і сваяцкія сувязі.
Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: сяржант Кашырцаў Анатоль Канстантынавіч, 24 гады (нарадзіўся, меркавана, 26.08.1992 г.), родам з пас. Квіток Тайшэцкага раёну Іркуцкае вобласьці, РФ. Выкарыстоўвае псэўданім (пазыўны) «Мотей» (рас.). Спадчынны вайсковец: бацька – Канстантын Кашырцаў, колішні мічман Ціхаакіянскага флёту ВМФ РФ, меркавана служыў на ракетным крэйсэры «Вараг»; брат – Уладзімер Кашырцаў, афіцэр ЗС РФ, служыць на Далёкім Усходзе Расейскай Фэдэрацыі.

portretТэрміновую вайсковую службу Анатоль Кашырцаў праходзіў у 2013- 2014 гадох у 649-м палку 60-й ракетнай дывізыі РВСП (в/ч 93412, Саратаўская вобл., Татышчаўскі раён, п. Сьветлы). Падчас праходжаньня тэрміновае службы скончыў навучальны цэнтар сувязі. У 2014 годзе, маючы званьне сяржанта, аформіў кантракт з МА РФ дзеля праходжаньня кантрактнае службы ў складзе 15-й асобнай мотастралковай брыгады Міратворчых сілаў (в/ч 90600, Рошчынскі гарнізон Волжскага раёну Самарскае вобл.) Цэнтральнае вайсковае акругі ЗС РФ.

У склад незаконных бандфармаваньняў прыкамандыраваны з красавіка 2015 году. Старонкі ў сацыяльных сетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў); другі профіль «VK» (архівы профілю, фотаальбому); профілі сацсеціва «ОК»: 1, 2, 3, 4.

Пасьлядоўна распавядзем пра «баявы шлях» Кашырцава з дапамогаю ягоных жа фатаздымкаў, якія ён выклаў у сацыяльныя сеткі.

Вайсковец 15-й АМСБр «Міратворчай» – з восені 2014 году, Рошчынскі гарнізон Самарскае вобласьці.

157

135132128

Баявая падрыхтоўка перад адпраўкай ва Украіну – люты 2015 году. А. Кашырцаў і іншыя вайскоўцы 15-й АМСБр праходзілі вышкалы для ўдзелу ў баявых дзеяньнях на палігоне ў Казанскае вобласьці.

100

93 110 121

Камандыроўка ва Украіну сяржанта 15-й АМСБр А. Кашырцава пачалася ў красавіку 2015 году, меркавана, ён можа знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі і ў гэты момант.

1

847775

676336

23

2051 -

ok ok2 ok3

У выніку вывучэньня кантактаў А. Кашырцава была выяўленая група ягоных таварышаў у службе з 15-й АМСбр – «ветэранаў» вайны на Данбасе і/або удзельнікаў апэрацыі захопу Крыма:

  • Уладзімер Іларыёнаў, родам з г. Чэбаксары (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Vovka

  • Леанід Гацэнка, родам з г. Энгельс (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Leonid 2

  • Аляксей Макараў, родам з г. Усьць-Ардынская (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Makar 3

  • Аляксандр Іпатаў, родам з г. Іжэўска (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Ijopsk 4

Як было зазначанае ў папярэдніх расьледаваньнях InformNapalm, з пачатку вясны 2014 году расейскі бок пачаў зьбіраць магутную ўдарную групоўку. Да ўкраінскай мяжы былі перакінутыя батальённа- і ротна-тактычныя групы з складу сухапутных злучэньняў чатырох вайсковых акругаў, паветрана-дэсантных войскаў, берагавых войскаў флёту. Найбольшая канцэнтрацыя войскаў была і ёсьць ў Растоўскае вобласці ля мяжы з Украінай, скуль на пачатковым этапе схаванага ўварваньня зьдзяйсьняліся абстрэлы тэрыторыі Украіны і пэрманэнтнае прыцягненьне тактычных адзінак для вырашэньня баявых задачаў. У авангардзе расейскіх сілў ўварваньня знаходзяцца й падразьдзяленьні 15-й АМСБр МС РФ, укамплектаваныя дасьведчанымі кантрактнікамі. Зьніжэньне інтэнсыўнасьці баявых дзеяньняў на Данбасе падчас Менскага працэсу дало магчымасць расейскаму вайковаму камандаваньню пачаць фармаваньне армейскіх карпусоў тэрарыстычных утварэньняў «ДНР» і «ЛНР», куды, апроч гарматнага мяса ў асобе калябарацыяністаў і наймітаў з РФ, пачалі негалосна прыкамандыроўваць вайскоўцаў ЗС і МУС Расеі. Большасьць расейскіх вайскоўцаў, прыкамандыраваных ў незаконныя збройныя фармаваньні «наваросіі», зараз займаюць камандныя пасады або вакансіі адмыслоўцаў з найбольш адказнымі вайкова-ўліковымі спэцыяльнасьцямі. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца на працягу працэсу рэалізацыі ўсіх Менскіх дамоўленасьцей.

Варта зазначыць, што міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm неаднойчы падавала пераканаўчыя доказы ўдзелу самарскіх «міратворцаў» 15-й АМСБр у вайне на Данбасе. Выяўленая тэндэнцыя дазваляе казаць не пра адзінкавыя выпадкі, але пра сыстэмнае прыцягненьне кадравых расейскіх вайскоўцаў да вырашэньня баявых задачаў за мяжой, у прыватнасьці ва Украіне.

Рэкамэндуем азнаёміцца і зь іншымі расьледаваньнямі супольнасьці, у якіх таксама фігуруюць вайскоўцы 15-й АМСБр, што зьдзяйсьняюць вайсковую агрэсію супроць Украіны.

  • 15-я АМСБр “Міратворчых сілаў” на мяжы з Украінаю
  • Вяртаньне да вытокаў. Як расейскія войскі з байцоў “ДНР/ЛНР” зноў ператвараюцца на міратворцаў
  • Вяртаньне да вытокаў-2. Чарговае сьведчаньне пераўвасабленьня расейскіх вайскоўцаў з баявікоў “ДНР/ЛНР” на “міратворцаў”
  • Спачуваюць “міратворцы” з 15-й брыгады
  • Падразьдзяленьне 15-й самарскай “міратворчай” брыгады ў Мілерава
  • Расейскі кантрактнік 15-й АМСБр зафіксаваны ў Краснадоне
  • Мімікрыя 15-й АМСБр ЗС РФ пад «шахтароў Данбаса»
  • Вайсковыя злачынцы 15-й «міратворчай» брыгады. Зь нявыдадзенага

Азнаёміцца з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.


Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Іраклі Камахідзэ і  Відаль Сарокін.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

 Таксама вы можаце падтрымаць працу нашага сайта і ахвяраваць на развіцьцё праэкту на старонцы Crowdfunding. Усе атрыманыя сродкі йдуць выключна на тэхнічную падтрымку рэсурсу InformNapalm.org. Разам пераможам!

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 42716 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

May 2022
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.