• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

SurkovLeaks (part 2): хактывісты апублікавалі новы дамп пошты прыймальні Суркова

on 2016-11-03 | 0 Comment | Hacker | Hacker | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • pl
  • en
  • bg
  • sv

Сёньня ўкраінскі Кібэральянс (заўв. рэд. – у склад альянсу ўваходзяць групы хактывістаў FalconsFlame, КібэрХунта, Trinity і RUH8) апублікаваў чарговы масыў дадзеных SurkovLeaks, атрыманых з прыймальні Апарату памочніка прэзыдэнта Расейскае Фэдэрацыі У.Ю.Суркова.

У дампе маюцца лісты як ранейшага пэрыяду (2013-2014 гг.), гэтак і больш новыя архівы за 2015-2016 гады. Новы зьліў інфармацыі мае ўмоўны назоў SurkovLeaks (part 2) і збольшага датычны паштовае скрыні pochta_mg@mail.ru. Дамп утрымлівае 336 атрыманых і 87 дасланых  паведамленьняў. Агульны аб’ём дампу 340 Mб (спампаваць).

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm зьдзейсьніла верыфікацыю апублікаваных дадзеных і зрабіла выснову, што лісты зьяўляюцца сапраўднымі.

Падчас аналізу атрыманае інфармацыі з дапамогай OSINT атрымалася вызначыць і канкрэтнага апэратара паштовае скрыні – гэта дарадца У.Суркова – Марыя Міхайлаўна Вінаградава. Праз пазначаную паштовую скрыню праходзілі досыць цікавыя і часам нават умоўна «сакрэтныя» даносы, сьпісы і справаздачы, хаця асноўная частка матар’ялаў паштовага дампу зьяўляецца рутыннаю й ня вельмі інфарматыўнаю.

InformNapalm падрыхтаваў кароткі агляд найбольш цікавых дэталяў, якія можна знайсьці ў дампе ліставаньня, выкладзенага хактывістамі ўкраінскага Кібэральянса.

 

1. Шопінг для канцылярыі. Вызначаем апэратара паштовае скрыні

У ліставаньні маецца ліст, дасланы з пошты прыймальні prm_surkova@gov.ru (дамп якой быў выкладзены раней). Такім чынам, атрымалася пацьвердзіць, што чалавек, які мае доступ да пошты pochta_mg@mail.ru, блізкі да атачэньня Суркова.

1
Яшчэ адзін ліст з дампу дае дадатковую інфармацыю – асабісты тэлефон апэратару пошты й мейсца офісу (г. Масква, Тэатральны праезд, д.5).

2У 5-10 хвілінах пешшу ад названага адрасы (у раёне «Дзіцячага свету») знаходзіцца адміністрацыя Прэзідэнта РФ. Яшчэ адзін бліжэйшы аб’ект – другое будынак Федэральнай службы бяспекі РФ.

Пошук паводле нумару тэлефону +79036621519, пазначанаму як кантактны для замовы канцылярскіх тавараў, выводзіць на дакумант з назовам:

«Упраўленьне Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ў сацыяльна-эканамічнай супрацы з дзяржавамі-ўдзельнікамі Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, Рэспублікай Абхазіяй і Рэспублікай Паўднёвая Асэтыя». У ім маюцца кантактныя дадзеныя, прозьвішча і імя, кабінэт супрацоўніку.

6Супрацоўнік Апарату памочніка прэзыдэнта РФ Марыя Вінаградава, верагодна, працуе ў 432 кабінэце.

Такім чынам, вызначаны апэратар, які апрацоўвае пошту для Уладзіслава Суркова.

2. Менскія дамоўленасьці (#MinskMonitor). Адвод цяжкіх вагнямётных сыстэмаў

На пазначаную пошту для Уладзіслава Суркова як мінімум двойчы былі дасланыя пляны захадаў выкананьня палажэньняў Пратакола вынікаў кансультацыяў Трохбаковай кантактнай групы. Рэдакцыі з 29 і 30 студзеня 2015 году. У абодвух рэдакцыях ёсьць пункт пра адвод на 14 км цяжкіх вагнямётных сыстэмаў (ЦВС).
Нагадаем, што сам Комплекс захадаў выкананьня Менскіх пагадненьняў («Менск-2») быў узгоднены на саміце ў Менску 11-12 лютага 2015 году, і ў адкрытых крыніцах няма інфармацыі пра пункт адвядзеньня ЦВС.

Рэдакцыі дакумантаў з 29 і 30 студзеня адрозьніваюцца таксама праз пашыранае апісаньне апорных пунктаў, на якія маюць быць адведзеныя адпаведныя сілы.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2015 году інфармацыйная служба BBC праз спасылку на справаздачу назіральнікаў АБСЭ паведаміла пра наяўнасьць у баявікоў сучаснае расейскай цяжкое вагнямётнае сыстэмы залпавага вагню з калібрам 220-мм ЦВС-1 «Бураціна». Выданьне падкрэслівала, што ЦВС-1 вырабляюць толькі ў Расейскай Фэдэрацыі, і падобныя сыстэмы не экспартаваліся ва Украіну раней.
78У лютым 2015 году InformNapalm апублікаваў інфаграфіку:

Топ-10 доказаў удзелу РФ у вайне на Данбасе, у які таксама патрапіла ЦВС-1 «Бураціна» паводле дадзеных HUMINT-сеціва.

Апроч гэтага, у абодвух дакумантах вядзецца пра перадачу Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ з боку ЗС РФ артылерыйскіх выведвальных комплексаў процібатарэйнай барацьбы «з мэтай забесьпячэньня рэжыму кантролю й верыфікацыі рэжыму спыненьня вагню».

3. Крамлёўскі куратар: «Сьпіс прапанаваных да замены кіраўнікоў Міністэрстваў ЛНР»

15 сьнежня 2015 году Уладзіславу Суркову былі дасланыя сьпісы, а таксама рэзюмэ кандыдатаў на пасады ў «ЛНР». Гэта дэманструе той факт, што прыняцьце рашэньняў пра прызначэньні кандыдатураў на кіраўнічыя пасады зьяўляецца жорстка цэнтралізаваным і каардынуецца Крамлём.
910

4. Харкаў. Спробы дэстабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне

Дастаткова шмат лістоў у пошце прыймальні Суркова прысьвечаныя Харкаву.

Паведамленьні пра сацыяльную абстаноўку ў Харкаве і магчымасьці дэстабілізацыі сытуацыі вельмі цікавыя.

Напрыклад, у дакладной нататцы з 29 красавіка 2015 году з назовам «Комплекс захадаў Х» паведамляецца, што большасьць насельніцтва Харкаўскае вобласьці мае апазыцыйныя Кіеву погляды й прапануюцца варыянты дэстабілізацыі сытуацыі.

1112Але ўжо ў чэрвені сытуацыя кардынальна зьмянілася, у тым ліку праз працу СБУ, а таксама мудрасьць жыхароў Харкава: трэнд «Харьков вставай!» паводле дакладной ужо больш неактуальны. Агенты Крамлю спрабуюць апраўдаць сваю няздатнасьць праз падачу Суркову скажонае карціны «карных апэрацыяў».

1314
Здараюцца й дзівосы, калі праца расейскай агентуры перасякаецца. Таксама пішуць скаргі Суркову.
15Для больш паглыбленага аналізу сытуацыі што да Харкава рэкамэндуем вывучыць лісты, дасланыя ў прыймальню Суркова з паштовае адрэсы maharinskaya@mail.ru.

5. Пляны фэдэралізацыі Украіны

У ліставаньні выяўленая вялікая колькасьць даведак, сьпісаў і нават крэатыўных «паштовак» ад Дзяніса Пушыліна. Дасылалі Суркову і сьпісы дэпутатаў Вярхоўнае Рады Украіны, якія выступалі зь ініцыятывамі, сугучнымі праэктам федэралізацыі, праэкты зьменаў у Канстытуцыю Украіны і шмат іншага – усё гэта патрабуе асобнага разгляду.

16

6. Запісы Віталя Лейбіна

Ліст галоўнага рэдактара часопісу «Русский репортер» (рас.) Віталя Лейбина Уладзіславу Суркову – гэта цэлы масыў шчыраваньняў.

Напрыклад, у лісьце, які падпісаны, як (цытуем тут і далей) «Для В.Ю. относительно секретно. есть имена», Лейбін паведамляе, што ў тэме «большой Украины» ён сустракаўся зь Ігарам Гужвой (Холдынг «Вести» (рас.)), зь якім ём мае сяброўскія адносіны. «У него наша лицензия на киевский «Репортер». Мы ему, кстати, обещали помощь со стороны европейских друзей по теме свободы слова на Украине», – падкрэсьлівае Лейбін у сваім лісьце.

Пра жыцьцё «маладых рэспублік» Віталь Лейбін не сказаў для нас нічога новага, але ў выпадку дакладной нататкі для Суркова гэтыя факты набываюць значна большае значэньне. Ён пісаў пра марадзёрства, гандаль вуглём, пасадкі «на падвал» расейскіх грамадзянаў і канфлікт паміж Захарчанкам і Хадакоўскім. Узгадаў і пра ролю Рыната Ахметава:

«…Он и мне помогал, когда я просил помочь отпустить незаконно удерживаемых журналистов и пр. А «инфа» про связи с олигархом, может быть на всех там, кто пытался управлять и хозяйством занимался, и понятно почему — вся область была Рината. Кстати, что касается сетей заправок, то, говорят, что идет передел в пользу Курченко, что и З. (Захарчанка — заўвага рэд.) недоволен. И, когда я там был, был дефицит бензина в Донецке. Цены чуть снижены, но все равно, это спекулятивные цены, больше украинских, хотя покупают, вероятно, в России и по российским ценам. С этим спекулятивным безобразием лучше бороться, чем поощрять внутренние дрязги и «управлять» переделом. И неплохо бы вообще нашим командирам на месте прямо сказать, чтобы они перестали там строить из себя важных людей и недоолигахов, ходить с десятками охранников и ездить на дорогих машинах. Хотя бы не демонстрировали бы уже свои провинциальные понты», – рэзюмуе Лейбін ў адным з лістоў Суркову.

 

7. Суркоў куруе рынак ГЗМ у «рэспубліках»

У пошце таксама можна знайсьці факты таго, што Суркоў пачаў кураваць рынак гаруча-змазачных матар’ялаў «ДНР». Пад ягоным кантролем у РФ ствараецца даччыная кампанія, якая купляе па біржавых коштах паліва і з дапамогаю «РЖД» зьдзяйсьняе мытнае афармленьне й дастаўку паліва ва Украіну да станцыяў у Данецкае вобласьці (заўвага рэд. – у верасьні 2016 году гарэлі склады паліва й боекамплектаў у пазначаным раёне). Пастаўкі паліва крэдытуе «РОССИЙСКИЙ НАЦИОНАЛЬНЫЙ КОММЕРЧЕСКИЙ БАНК» (рас.) (банк працуе ў Крыме і на яго накладзеныя санкцыі). То бок створаная схема фінансава-эканамічнай дзейнасьці на акупаваных тэрыторыях, у якіх удзельнічае расейская даччыная кампанія «Республиканской топливной компании» (рас.), «РЖД» і банк РНКБ.

17

Магчыма, менавіта рынак ГЗМ стаўся адною з падставаў для ліквідацыі палявых камандыраў бандфармаваньняў «Л/ДНР», якія то пагражаюць «сакрэтнай флэшкай Дромава», то праяўляюць свавольства ў пытаньнях кантролю кантрабанды паліва, вугалю, мэдыкамэнтаў або наркатычных сродкаў.

Нагадаем, што 25 кастрычніка 2016 г. украінскія хактывісты таксама апублікавалі дамп паштовае скрыні прыймальні Уладзіслава Суркова prm_surkova@gov.ru. Памер дампа амаль 1 Гб. Аўтэнтычнасьць дадзеных была пацьверджаная экспэртамі супольнасьці InformNapalm. Дакладнасьць апублікаванае інфармацыі была прызнаная і іншымі міжнароднымі арганізацыямі й лябараторыямі, такімі як Bellingcat і Atlantic Council. Апэрацыя, якая атрымала кодавы назоў SurkovLeaks, спрычынілася да вялікага рэзанансу ў замежных СМІ.

Disclaimer

Матар’ялы былі пададзеныя хактывістамі ўкраінскага Кібэральянса на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацоўкі. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за першакрыніцу і ейнае паходжаньне.


Аналіз паштовага дампу падрыхтавалі Міхаіл Кузьняцоў і Раман Бурко адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Tags: SurkovLeaks

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • SurkovLeaks (part 3): аналіз ліставаньня першага намесьніка Суркова Інала Ардзінбы

    2017-11-02 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 51214 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2023
M T W T F S S
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.