• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Як сваякі расейскіх вайскоўцаў несьвядома дапамагаюць InformNapalm

on 2020-03-10 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Грамадзтва | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • bg

Падчас зьдзяйсьненьня выведвальнай дзейнасьці цягам апошніх 6 гадоў міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm неаднаразова сутыкалася з выпадкамі, калі інфармацыю пра ўдзел у ваеннай агрэсіі супроць Украіны несьвядома раскрывалі сваякі расейскіх вайскоўцаў, у тым ліку іхныя маці й жонкі. Сёньня мы публікуем дадзеныя пра расейскіх вайскоўцаў з ракетнага крэйсэра «Масква», якія былі атрыманыя ў выніку разгалошваньня інфармацыі сястрою аднаго зь іх. Таксама распавядзем з дапамогаю канкрэтнага прыкладу, як насамрэч уплываюць санкцыі на боегатоўнасьць Збройных сілаў Расейскае Фэдэрацыі.

Гвардзейскі ракетны крэйсэр «Масква» на момант захопу Расеяй Крыму ўваходзіў у склад 11-й брыгады супрацьлодкавых караблёў (11-я БрСЛК). У сьнежні 2014 году на базе 11-й БрСЛК была адноўленая 30-я дывізія надводных караблёў Чарнаморскага флёту ВМФ РФ (1, 2).

Эльмір ды Эльміра, альбо як сястра раскрыла брата

У расейскім сацыяльным сеціве “VK” ёсьць паблік, прысьвечаны гвардзейскаму ракетнаму крэйсэру «Масква», у якім маракі й іхныя сваякі абменьваюцца інфармацыяй пра службу на караблі. У выніку вывучэньня гэтага пабліку мы выявілі пост Эльміры Ахметваліевай. Яна заклікала ўдзельнікаў групы прагаласаваць за свайго брата-футбаліста, які таксама служыў на крэйсэры «Масква». У дадатак да закліку яна выклала фатаздымкі свайго брата, у адным зь якіх ён зафіксаваны з мэдалём за акупацыю Крыму. Гэтае фота сталася выпраўным пунктам для нашага расьледаваньня.

З дапамогаю выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі былі выяўленыя тры акаўнты сацсетак Эльміра Ахметваліева, а таксама ягоны прафайл на сайце спартыўнага сацсеціва goalstream.org, інфармацыя зь якіх дазволіла нам вызначыць ягоныя ідэнтыфікацыйныя дадзеныя.

Ідэнтыфікацыйгыя дадзеныя:

Ахметваліеў Эльмір Фахімавіч (рас. – Ахметвалиев Эльмир Фахимович)

Нарадзіўся 10.07.1994 г. у г. Набярэжныя Чаўны, Рэспубліка Татарстан, РФ. Вайсковую службу праходзіў на ракетным крэйсэры «Масква» ЧФ ВМФ РФ. Удзельнік спэцапэрацыі захопу Крыму.

 

 

 

 

 

У сваім акаўнце “VK” Ахметваліеў пашырыў відэасюжэт расейскае тэлекампаніі «Первый канал» пра прыезд тэлевядоўцаў, актораў тэатру й кіно з РФ у Сэвастопаль напачатку красавіка 2014 году. Расейскі дэсант прапагандыстаў наведаў крэйсэр «Масква». Падчас здымак сюжэту свой камэнтар надаў камандыр групы РЭБ крэйсэру «Масква» гвардыі лейтэнант Іван Забатурын. У відэа ягонае прозьвішча, пэўна, пададзенае з памылкаю (рас. “Заботурин»), бо ў многіх іншых крыніцах яно фігуруе па-расейску, як «Забатурин». Гэтак, дзякуючы расейскім прапагандыстам, мы выявілі імя яшчэ аднаго расейскага афіцэра – ўдзельніка спэцаперацыі захопу Крыму.

  • Акаўнты, фатаздымкі й архівы Э. Ахметваліева

    https://vk.com/ahmetvaliev52 (http://archive.is/WFGSG) http://archive.ph/6NzVg http://archive.ph/JZvtD https://vk.com/id29308112 (http://archive.ph/j3rZV) http://archive.ph/GZ0fb http://archive.ph/JZvtD https://vk.com/id123459533 (http://archive.ph/OJQb1)

Наступным фігурантам нашага расьледаваньня ёсьць Дзьмітры Барысенка, таксама ўзнагароджаны мэдалём Міністэрства абароны РФ за акупацыю Крыму.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

Барысенка Дзьмітры (рас. – Борисенко Дмитрий)

Нарадзіўся 15.02.1991 г. у в. Самойлаўка Саратаўскае вобласьці, РСФСР. Вайсковую службу праходзіў на ракетным крэйсэры «Масква» ЧФ ВМФ РФ. Удзельнік спэцапэрацыі захопу Крыму.

 

 

 

 

 

У сваім акаўнце сацсеціва Барысенка не пазначыў нумар вайсковай часткі й назоў карабля, на якім служыў. Але ён апублікаваў фота, у якім зафіксаваны падчас працы з мапай. З дапамогаю павялічэньня маштабу можна пабачыць, што на мапе маюцца імёны двух камандыраў баявой часткі (БЧ) крэйсэра «Масква»: Аляксей Эдуардавіч Тараненка (камандыр радыётэхнічнай БЧ, капітан 3-га рангу) і Станіслаў Курбанаў (камандыр БЧ-1, капітан-лейтэнант, занесены ў базу дадзеных “Чысьцец” Цэнтру “Міравторац”)

У фотаальбоме акаўнту Барысенкі таксама выяўленае фота, зробленае на борце крэйсэра «Масква».

Дзьмітры Барысенка першы праваруч

Ніжэй падаем параўнальны аналіз характэрных элемэнтаў карабля, зафіксаваных у фота Дзьм. Барысенкі, і ў фатаздымку крэйсэра «Масква» з агульнадаступнага расейскага рэсурсу.

Вызначанае, што пасьля вайсковай службы ў ВМФ, Дзьмітры Барысенка пайшоў служыць у Міністэрства з надзвычайных сытуацыяў РФ.

  • Акаўнты, фатаздымкі й архівы Дзьм. Барысенкі

    https://ok.ru/profile/573519939607 (http://archive.ph/FZTA1)
    http://archive.ph/SvPJl
    http://archive.ph/tCrgk
    https://ok.ru/profile/514321298240 (http://archive.ph/pGDNR)
    http://archive.ph/dBUxw
    http://archive.ph/ravGx
    https://ok.ru/profile/560940794981 (http://archive.ph/L1JUp)
    http://archive.ph/YxF2J
    http://archive.ph/q0gpO

    https://vk.com/diman101991 (http://archive.ph/6AV9D)
    http://archive.ph/9qb7m
    http://archive.ph/3BqVb

Санкцыі супроць агрэсара эфэктыўныя

Прысуд для флягмана Чарнаморскага флёту ВМФ РФ ракэтнага крэйсэра “Масква”: яшчэ 10 гадоў без мадэрнізацыі.

Крэйсэр «Масква» увайшоў у склад ЧФ у 1983 годзе й даўно патрабуе мадэрнізацыі. Да расейска-ўкраінскай вайны Вайскова-марскія сілы РФ плянавалі замяніць «Маскву» на ўнівэрсальны дэсантны карабель-гэлікаптэраносьбіт кшталту «Містраль», які яны меліся набыць у Францыі. Карабель для Расеі быў закладзены ў 2013 годзе, да пачатку вайны расейцы нават пасьпелі надаць яму назоў «Сэвастопаль». Аднак праз ваенную агрэсію супроць Украіны Францыя адмовілася перадаваць «Містраль» Расеі. У 2016 годзе карабель, прызначаны для РФ, быў перададзены Эгіпту, атрымаў назоў «Анвар Садат» у гонар трэцяга прэзыдэнта й увайшоў у склад ВМС гэтай арабскай краіны.

Чытайце таксама: Асабовы склад ракетнага крэйсэра “Масква” ўдзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны

Празь нястачу фінансавых сродкаў на мадэрнізацыю Чарнаморскага флёту Міністэрства абароны РФ у 2016 годзе вырашыла зьдзяйсьняць рамонт крэйсэра «Масква», каб аднавіць ход караблю, які на той момант ужо ня быў здатны прайсці нават адную марскую мілю.

У 2018 годзе расейскія экспэрты заявілі, што праз санкцыі праграма будаўніцтва вайсковых караблёў правалілася. Расея засталася без украінскіх газатурбінаў і нямецкіх дызэльных рухавікоў, таму ня можа забясьпечыць пабудову ўласных фрэгатаў. Апроч гэтага, Расейская Фэдэрацыя мае наагул дастаткова слабую суднабудаўнічую й суднарамонтную базу.

Чытайце таксама: Раскрытыя дадзеныя вайскоўцаў ракетнага крэйсэра «Масква», узнагароджаных за ваенную агрэсію

Напачатку студзеня 2020 году зьявілася інфармацыя, што крэйсэр рыхтуюць павярнуць у склад Чарнаморскага флёту пасьля рамонту. Праз тое, што новы карабель падобнае клясы Расея не змагла ані пабудаваць, ані набыць, тэрмін службы крэйсэру «Масква» падоўжаны да 2030 году. Пасьля заканчэньня службы праз 10 гадоў, тэрмін эксплюатацыі крэйсэра дасягне 47 гадоў і мадэрнізаваць яго ўжо больш ня будзе сэнсу.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Для загалоўнага фота выкарыстаная ілюстрацыя edam.org.tr.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Recent Posts

  • Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    2021-04-13 - 0 Comment
  • Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

    2021-04-12 - 0 Comment
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14624 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    2021-04-13 - 0 Comment
  • Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

    2021-04-12 - 0 Comment
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2021
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.