• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Таемны груз зь Сірыі ў Крым: афшоры й гандаль зброяй. Part 2

    on 2016-11-05 | 0 Comment | Навіны
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv
    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm на падставе дадзеных, атрыманых у межах OSINT- і HUMINT-захадаў, выйшла на сьлед сакрэтнага грузу, які прыбыў зь Сірыі ў Крым у таямнічых абставінах. Выладаваньнем займаліся расейскія вайскоўцы ва ўмовах падвышанае сакрэтнасьці. У гэтай частцы расьледаваньня вядзецца пра афшоры й бізнес-інтарэсы.
    Пра зьмесьціва грузу й высновы, якія былі зробленыя ў выніку расьледаваньня, чытайце ў першай частцы матар’ялу:
    Таемны груз зь Сірыі ў Крым: што прывезла «Nadalina»? Part 1.
    Другая частка расьледаваньня прысьвечаная ўладальніку судна, якое транспартавала груз зь Сірыі.
    Апэратарам і ўладальнікам судна «Nadalina» (IMO: 8215754) зьяўляецца афшорная кампанія Bia Shipping Co Ltd. (Маршалавыя выспы, 2010 год) з галоўным офісам у Канстанцы (Румынія). Гэтая кампанія ўваходзіць у сямейны бізнэс сірыйскіх прадпрымальнікаў, выхадняў з прадмесьцяў Тартуса. Кампанія Bia Shipping Co. зьяўляецца афіцыйным партнэрам кампаніі Johar Shipping srl., зарэгістраванай у Канстанцы (Румынія), яе кантралюе сірыйская сям’я Джахар (Johar). Уласьнік – Хасан Джахар, 1981 году нараджэньня. Чальцы гэтай сям’і жывуць у Сірыі, Румыніі і Вялікай Брытаніі.
    Нягледзячы на тое, што Джахар фармальна не зьяўляецца ўласьнікам Bia Shipping Co Ltd., ён цалкам кантралюе кампанію і мае права подпісу. Тры ключавыя пасты ў ёй займаюць Аднан Хасан (кіраўнічы дырэктар), Джахар Хасан (кіраўнік апэрацыйнага дэпартамэнту) і Фэрхад Хасан (агент у забесьпячэньні судна).
    «Nadalina»
    Аналіз сацсетак сьведчыць пра тое, што судна «Nadalina» куруе Самір Фахель (Samir Fahel). Ягоныя фатаздымкі маюцца ў значнай частцы публікацыяў на старонцы ў Facebook. Судна названае, відавочна, у гонар унучкі, Надаліны Фахель (караблі кампаніяў збольшага называюць у гонар дачок аднаго з чальцоў сям’і).
    18 кастрычніка 2016 году Самір апублікаваў фатаздымкі «Nadalina» у доку порту Навадары (Румынія), дзе адбываўся рамонт судну. Таксама ягоныя здымкі часта публікаваў у сваім акаўнце сын Саміра, Амін. «Nadalina» абслугоўваецца ў кампаніі RUAD Marina Service, у якой працуюць чальцы сям’і Фахеля пад кіраўніцтвам Рамі Мустафы.

    222
    Сувязь сем’яў Фахеля і Джахара відавочная на схеме: у сына Саміра, Аміна, ёсьць брат Махмуд Хасан, такім чынам, сем’і маюць сваяцкія адносіны.

    sv
    Магчыма рознае напісаньне прозьвішча Джахар, варыянты выкарыстоўваюць у назовах кампаніяў: Johar/Jaohar/Jawhar.

    Халед Джахар – стрыечны брат Хасана Джахара. Жыве ў Лёндане й валодае кампаніяй Jaohar UK. Ейныя філіі працуюць таксама ў Канстанцы і Бэйруце. Партнэр Джахара Хасана – Абдала Алуф, старшыня праўленьня эгіпецкай кампаніі Misr Unimarine і Allouf Safety Syria (Тартус), прэзыдэнт сірыйскай Dameko Shipping Company SA (PO Box 726, c/o Unimarine Management Co, al-Mina Street, Tartous, Syria). З дапамогаю сувязяў у Міністэрстве транспарту Сірыі Алуф атрымліваў сэртыфікаты бясьпекі, якія выкарыстоўваліся для нелегальнай перавозкі сірыйскіх мігрантаў у Турэччыну і Эўропу.
    Хасан Джахар таксама валодае кампаніяй Shnar Shipping Srl, зарэгістраванай у румынскай Канстанцы. Ейнымі саўладальнікамі зьяўляюцца Аднан Хасан, Фэрхад Хасан і Абдул Рахман Хаcан. Юрыдычныя адрэсы Shnar Shipping Srl і Johar Shipping ў Канстанцы супадаюць.

    23432
    Абдул Рахман Хасан (53 гады) быў арыштаваны ў 2014 годзе за кантрабанду 40,44 тыс. цыгарэтаў з Турэччыны ў Румынію на судне Rania H, на якім ён быў капітанам (прысуджаны ў кастрычніку 2015 году да 3 гадоў і 8 месяцаў турмы). Пракурор Канстанцы абвінавачваў Абдула Рахмана Хасана ў гандлі людзьмі: быў зафіксаваны і даказаны факт правозу двух сірыйскіх курдаў на тэрыторыю Румыніі.
    Аналіз сацыяльных акаўнтаў чальцоў сям’і Хасан – Фахель дазваляе зрабіць выснову пра іхную апалітычнасьць і адсутнасьць доўгатэрміновае сувязі з РФ. Прадстаўнікі сям’і хаця і зьяўляюцца прыхільнікамі Асада, палітычных поглядаў публічна не выказваюць.

    У той жа час, бяручы пад увагу ўзровень контрвыведвальнага рэжыму ў Тартусе, выкананьне рэйсаў з гэтага порту й атрыманьне замоваў на дастаўку грузаў на тэрыторыю Крымскае паўвыспы і зь яе зь вялікай доляй верагоднасьці патрабуе кантактаў з спэцслужбамі Сірыі або сувязяў у вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтве Дамаска і з спэцслужбамі Расейскае Фэдэрацыі. Падобныя кантакты/сувязі, верагодна, зьяўляюцца бізнэс-адносінамі.
    Выбар «Nadalina» для перавозкі грузу зьвязаны, перадусім, з спэцыялізацыяй групы суднаўладальнікаў у рызыковых апэрацыях, а таксама зь ейнай базавай прысутнасьцю ў Тартусе й сувязямі з афіцыйнымі ўладамі Сірыі. На сёньняшні дзень Джахар апэруе судамі, зьвязанымі з незаконнай дзейнасьцю. Гэтак, караблі ягонае кампаніі (пазначаныя чырвоным) рэгулярна парушалі санкцыйнае заканадаўства ЭЗ, заходзячы ў парты акупаванага Крыма.

    32333
    1-8 кастрычніка 2014 году ў порце Фэадосіі пад заладаваньнем мэталалому стаяў румынскі сухагруз «ADNAN H». Раней гэтае судна таксама парушала рэжым санкцыяў і заходзіла ў парты Крыма. Яшчэ тры караблі BIA Shipping парушылі санкцыйны рэжым і заходзілі ў парты Крыма зь ліпеня па верасень 2014 году: гэта сухагруз «Nargys H», IMO 9030333, сухагруз «Anda», IMO 8027638, і сухагруз «Sherin», IMO 8003943. Усе чатыры судны належаць і кіруюцца кампаніяй Bia Shipping.

    Аналіз марскога трафіку з 20 па 26 кастрычніка 2016 году дазваляе выявіць рэгулярнасьць грузавых перавозак флётам, афіляваным з Джахарам, у кірунку акупаванага Крыма з абыходам санкцыйнага заканадаўства ЭЗ.

    s1s2
    Такім чынам, маршруты караблёў кампаніі Bia Shipping Co Ltd. сьведчаць пра іхнае рэгулярнае выкарыстаньне для перавозак грузаў у акупаваны Крым і зь яго.
    Раней Джахар наўпрост або ўскосна ўдзельнічаў у нелегальных перавозках. Ён двойчы прадаваў судны, якія пасьля зьмены ўладальніка выкарыстоўваліся для кантрабанды зброі. У 2012 годзе судна «Letfallah II» было прададзенае Махамаду Хафаджы, уладальніку Khafaji Shipping Co., зарэгістраванай у Гандурасе. Хафаджы – адзіны прадстаўнік бізнэс-групы, які актыўна публікуе паведамленьні, зьвязаныя зь гібельлю сірыйскіх мігрантаў, і праяўляе да загінулых празьмернае спачуваньне.
    Апэратарам судну «Letfallah II» была ISM Group Ltd. Пасьля перахопу лібанскімі ВМС на ягоным борце былі выяўленыя тры кантэйнеры з зброяй, якія перавозіліся зь Лібіі ў Сірыю.
    Ёсьць падставы казаць пра наяўнасьць сувязі паміж Johar Shipping і сірыйскай ISM Group Ltd. (Abdullah Yahia Building, BP 83, ath-Thawra Street, Tartous, Syria). Два судны апошняй – «Mega Star» і «Hiba K» (перайменаванае ў «Rasha D») – у 2013 фігуруюць у кантрабандзе зброі. ISM Group Ltd. таксама зьдзяйсьняла дзейнасьць, зьвязаную з паслугамі рэгістрацыі ў Тартусе судоў пад сьцягам Сіэра-Леонэ (з такім сьцягам ходзіць і «Nadalina»). Сьцяг Сіэра-Леонэ разам з сьцягам Тога актыўна выкарыстоўваюць на караблях групы Джахара.
    Больш падрабязна пра зьмесьціва таемнага грузу, што прыбыў 20 кастрычніка 2016 году каля 13:00 у порт Фэадосіі з Тартуса (Сірыя), з заходам у румынскі порт Навадары, чытайце ў першай частцы расьледаваньня:
    Таемны груз зь Сірыі ў Крым: што прывезла Nadalina? Part 1.
    Уся атрыманая інфармацыя разам з апублікаванай у першай частцы расьледаваньня, можа сьведчыць пра тое, што:

    1. Караблі, афіляваныя з кампаніямі Хасана Джахара, рэгулярна парушаюць санкцыйны рэжым у дачыненьні акупаванага Крыма.
    2. Кампаніі Хасана Джахара зьвязаныя з кантрабандай зброі й дастаўкай нелегальных мігрантаў зь Сірыі й Турэччыны ў Эўропу.
    3. Кампаніі Хасана Джахара зьвязаныя зь сірыйскімі спэцслужбамі (альбо ўладамі) і спэцслужбамі Расейскае Фэдэрацыі.
    4. Існуюць азнакі вывазу зь Сірыі зброі масавага паражэньня на тэрыторыю акупаванага Крыма.

    Расьледаваньне падрыхтавалі Дзьмітры К, Анатоль Баронін і Кацярына Ярэська адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.