• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Таемны груз зь Сірыі ў Крым: што прывезла «Nadalina»? Part 1

    on 2016-11-05 | 0 Comment | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • lt
    • bg
    • sv

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm на падставе дадзеных, атрыманых падчас OSINT- і HUMINT-захадаў, выйшла на сьлед сакрэтнага грузу, які прыбыў зь Сірыі ў Крым у вельмі таямнічых абставінах. Выладаваньнем займаліся расейскія вайскоўцы ва ўмовах падвышанае сакрэтнасьці.

    20 кастрычніка 2016 году, каля 13:00, у порт Фэадосіі (акупаваны Крым) прыбыло грузавое судна «Nadalina» з сьцягам Сіэра-Леонэ. Судна прыбыло з Тартуса (Сірыя), з заходам у румынскі порт Навадары.

    Выладаваньне судна пачалося праз больш чымся содні й адбывалася ўначы з 21 на 22 кастрычніка 2016 году, з 22:00 да 02:00, з узмоцненымі захадамі бясьпекі. Працы зьдзяйсьнялі вайскоўцы, выкарыстоўваўся партовы кран. Пірс быў ачышчаны ад відавочцаў і ачэплены ўзмоцненымі нарадамі расейскай паліцыі і людзей у цывільным. Асьвятленьне было скіраванае ў бок ад пірсу, праз што было складана назіраць за выладаваньнем. Пражэктар на судне быў увамкнёны толькі да моманту ўзняцьця грузу, стала не працаваў, як гэта звычайна адбываецца падчас выладаваньня.

     

    Выладаваныя прадметы – гэта скрыні з габарытнымі памерамі ня менш за 0,5х1х3 мэтры – маюць ахоўную афарбоўку і падобныя на кампазытную тару для захоўваньня й транспартаваньня вырабаў спэцыяльнага прызначэньня, якая не гарыць.

    У Сеціве знойдзеныя фота макетаў падобных скрыняў.

    2

    У скрыншоце з відэазапісу прыбыцьця «Надаліны» у Фэадосію добра відаць узьняты над вадою бульб (частка носу судна, якая знаходзіцца ніжэй ватэрлініі, мае пукатую эліпсоідную форму. – Заўв. аўт.), гэта сьведчыць пра тое, што судна перавозіць няшмат грузаў.

    3

    Час выкладваньня аднае скрыні цягнецца 25-30 хвілінаў. Усяго былі выкладзеныя 8-10 скрыняў. Выладоўвалі іх павольна з значнымі захадамі бясьпекі: «пакавальнікі» вельмі асьцерагаліся за свае жыцьцё ў выпадку пашкоджаньня тары й грузу.

    Пасьля начнога выладаваньня судна прастаяла ў порце да вечару 25 кастрычніка, а потым выправілася ў бок Керчы. Аднак раніцой 26 кастрычніка разгарнулася, пайшло ў Фэадосію, пасьля чаго выправілася ў зваротны шлях, меркавана, у бок Басфора (мапа дзіўнага манэўру на marinetraffic).

    4
    Падчас зьдзяйсьненьня OSINT- і HUMINT-захадаў былі вызначаныя цікавыя падрабязнасьці пра уладальніка судна «Nadalina»  (IMO: 8215754) і ягоную сувязь з афшорнай кампаніяй Bia Shipping Co Ltd. (Маршалавыя выспы, 2010 год).

    Больш падрабязна пра гэта чытайце ў другой частцы расьледаваньня:

    Таемны груз зь Сірыі ў Крым: афшоры й гандаль зброяй. Part 2.

    Выбар судну «Nadalina» для транспартаваньня грузу, цалкам мажліва, зьвязаны з нядаўнім рамонтам караблю ў Навадары. Такім чынам, маюцца ўскосныя азнакі, якія сьведчаць пра важнасьць грузу: падчас ягонай дастаўкі маюць быць максымальна нівэляваныя тэхнічныя рызыкі.

    Час выладаваньня й захады бясьпекі падчас выладавальных працаў сьведчаць пра падвышаную небясьпеку грузу, а таксама імкненьне схаваць сам факт ягонай дастаўкі.

    Аднак падчас аналізу ўсіх гэтых асаблівасьцяў зьяўляецца шэраг пытаньняў, якія вызначаюць магчымыя высновы:

    1. Дастаўка грузу зьдзейсьненая з Тартуса. Верагоднасьць фрахта цывільнага судна для вывазу канвэнцыйных боепрыпасаў зь Сірыі на тэрыторыю, акупаваную РФ, нізкая. Падобныя боепрыпасы былі б перададзеныя сірыйскай урадавай арміі або знаходзіліся б на тэрыторыі расейскай базы ў Сірыі. Аднак з тэрыторыі Сірыі падлягаюць вывазу боепрыпасы або кампанэнты, якія ня маюць знаходзіцца на ейнай тэрыторыі і захоўваньне якіх ня можа быць забясьпечанае неабходнымі захадамі бясьпекі. Гэтыя боепрыпасы або кампанэнты ня могуць быць выкарыстаныя, але вымагаюць асаблівых умоваў ўтылізацыі, маюць палітычнае значэньне і дыскрэдытуюць РФ альбо рэжым Дамаска ў выпадку іхнага выяўленьня ў Сірыі. Невялікі аб’ём дастаўленага грузу (8-10 скрыняў) сьведчыць пра важнасьць зьмесьціва.

    2. Груз дастаўлены ў Фэадосію, але не ў Сэвастопаль, хаця дастаўка вайсковых грузаў туды выглядае больш лягічна. Выбар порту, верагодна, быў вызначаны праз далейшую лягістыку перасоўваньня грузу. Непадалёк Фэадасійскага порту знаходзіцца аб’ект «Фэадосія-13» – найбольш прыдатнае патэнцыйнае мейсца захоўваньня грузаў з падвышанай небясьпекай.

    3. Дастаўка грузу зьдзейсьненая найманай кампаніяй, але не судамі ВМФ РФ, якія рэгулярна курсуюць у акваторыю Тартуса. Выбар прыватнай кампаніі быў зроблены, магчыма, дзеля спробы схаваць сувязь грузу з Расейскай Федэрацыяй, а таксама зьменшыць рызыку для экіпажу вайсковага судна.

    4. Дастаўка грузу зьдзейсьненая праз мора, але не з дапамогаю транспартнае авіяцыі, якая значна хутчэй і больш скрытая. Выбар дастаўкі менавіта праз мора, магчыма, зьвязаны з рызыкай, які мае небясьпечны груз у выпадках тэхнічнае няспраўнасьці лятаку, ягонага крушэньня або аварыйнай пасадкі з пашкоджаньнем грузу. Апроч гэтага, калі плянавалася даставіць груз менавіта ў Фэадосію, лятак прыцягнуў бы больш увагі і патрабавалася б зьдзейсьніць дадатковыя захады для арганізацыі наземнай перавозкі грузу з падвышанай небясьпекай.

    Аналіз габарытаў выладаваных скрыняў дае падставы казаць пра наяўнасьць унутры іх боепрыпасу з калібрам ня менш за 200 мм. Нягледзячы на адсутнасць наўпроставых доказаў, аналіз ускосных азнакаў грузу дае падставы меркаваць, што ў скрынях знаходзяцца боепрыпасы/кампанэнты зброі масавага паражэньня (ЗМП) – верагодна – хімічнай.

    У фатаздымку, які маецца ў артыкуле, апублікаваным у 2015 годзе ў The New York Times, зафіксаваная падобная паводле габарытаў скрыня, якая выкарыстоўвалася для захоўваньня ірацкіх ракетаў («Борак-70») зь хімічнай баявой часткаю.

    5Высновы
    Хаця мы маем толькі ўскосныя азнакі, але на іхнай падставе можна зрабіць здагадку пра дастаўку зь Сірыі менавіта кампанэнтаў/боепрыпасаў ЗМП. Улічваючы ўсю атрыманую інфармацыю, разам з выкладзенай у другой частцы расьледаваньня: Таемны груз зь Сірыі ў Крым: афшоры й гандаль зброяй. Part 2, можна зрабіць наступныя высновы:

    1. Караблі, афіляваныя з кампаніямі Хасана Джахара, рэгулярна парушаюць санкцыйны рэжым у дачыненьні акупаванага Крыма.
    2. Кампаніі Хасана Джахара зьвязаныя з кантрабандай зброі й дастаўкай нелегальных мігрантаў зь Сірыі і Турэччыны ў Эўропу.
    3. Кампаніі Хасана Джахара зьвязаныя зь сірыйскімі спэцслужбамі (альбо ўладамі) і спэцслужбамі Расейскае Фэдэрацыі.
    4. Існуюць азнакі вывазу зь Сірыі на тэрыторыю акупаванага Крыма ЗМП.

    Расьледаваньне падрыхтавалі Дзьмітры К, Анатоль Баронін і Кацярына Ярэська адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.